Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Нагадвае мышэй, але мордачка выцягнута накшталт хабатка. Даўж. цела 6—8, хваста 3—5 см, маса 8—15 г. Поўсць аксамітная, цёмна-бурая, брушка светла-шэрае. Зубы чырванавата-бурыя (адсюль назва). Размнажаецца з крас. да жн. некалькі разоў. У прыплодзе 2—10 дзіцянят.
БУРАЗЎБКА МАЛАЯ (Sorex minutus), млекакормячая жывёла сям. землярыйкавых атр. насякомаедных. Папіырана ў Еўразіі, у СССР — у Еўрап. частцы, у Зах. і Паўн. Сібіры, Кіргізіі, на Д. Усходзе і Чукотцы. На Беларусі трапляецца на вярховых і нізінных балотах, у сырых лясах, берагавых зарасніках, зімой таксама на агародах, у садах, пабудовах, нават у жыллі. Актыўная на працягу сутак. Корміцца пасякомымі, чарвямі, насеннем дрэў. Знішчае шкодпых насякомых.
Даўж. цела 4—6, хваста 3—5 см, Maca 3—5 г. Тулава цыліндрычнае, галава конусападобная з рухомым хабатком. Вушныя ракавіны ўкрыты поўсцю, вочы малыя. непрыкметныя. Поўсць кароткая, аксамітная, летам на спіне буравата-шэрая, на брушку шаравата-белая, зімоіі на спіне цямяейшая. Размнажаецца. як і буразубка звычайная. У прыплодзе 4—12 дзіцянят.
БУРАЗУБКА СЯРЭДПЯЯ (Sorex caecutiens), млекакормячая жывёла сям. землярыйкавых атр. насякомаедных. Папіырана ў лясной зоне Еўропы і Азіі, у паўн.-зах. частцы Паўн. Амерыкі; у СССР — ад зах. граніц да Чукоткі, Камчаткі і Курыльскіх астравоў. У БССР трапляецца амаль па ўсёй тэр., але рэдка. Жыве ў ляспым подсціле ў месцах з
вільготпай мяккай глебай, па зарослых берагах вадаёмаў. Корміцца насякомымі, што жывуць у глебе, іх лічынкамі і кукалкамі. Карысная лясной гаспадарцы жывёла.
Даўж. цела 5—7, хваста каля 4 см. Маса 4—7 г. Валасяное покрыва аксаміцістае, кароткае, на спіне і баках буракаштаванае, бруха брудна-бялёсае, хвост зверху бура-каштанавы, знізу шараваты. Размнажэнне з крас. па верасень. Колькасць эмбрыёнаў ад 2 да 11, часцей 7—8.
БУРАКІ (Beta), род адна-, двухі шматгадовых травяністых раслін сям. лебядовых. 13 відаў. У культуры двухгадовыя віды: Б. лісцевыя, ці мангальд (В. cicla), і Б. звычайпыя (В. vulgaris). Вырошчваюць у Еўразіі, Паўн. і Паўд. Амерыцы, Паўн. Афрыцы, Аўстраліі. На Беларусі культывуюць групы разпавіднасцей Б. звычайных — сталовыя, кармавыя і цукровыя.
У 1-ы год Б. ўтвараюць сакавіты мя^ сісты караняплод з разеткай лісця, на 2-і даюць кветаносы і насенне. Сцябло травяністае, прамастойнае, галінастае, паяўляецца на 2-і год. Лісце буйное, гладкае або хвалістае, прыкаранёвае на доўгіх чаранках, сцябловае амаль сядзячае. Кветкі двухполыя, зялёныя ці белаватыя. Плады пры выспяванні зрастаюцца, утвараючы суплоддзі — клубочкі. Шкоднікі Б.: бураковыя блошкі, бураковая мініруючая муха, бураковая тля, бураковыя даўганосікі. бураковы клоп, соўкі, драцянікі; хваробы: караняед, цэркаспароз. перанаспароз, мучністая раса, гніль сардэчка, кагатная гніль.
Сталовыя Б. (чырвоныя, агародніпныя) маюць караняплоды масаю 0,4—0,9 кг, цёмна-чырвоныя, бардовыя, чырвона-фіялетавыя, у якіх цукру 9—16%, бялку 1,8—3, арган. к-т 0,5, клятчаткі 0,7—1,4, MiHep. солей 0,8—1,3 %, вітаміны С, групы В, Р, РР. Вырошчваюцца ў агароднінным севазвароце пасля шматгадовых траў або агуркоў, капусты. памідораў, бульбы. Лепшыя глебы — акультураныя дзярнова-падзолістыя і тарфяпа-балотныя. Сярэдняя ўраджайнасць 20 т/га. Раянаваныя сарты: Бардо 237, Пушкінскія плоскія К-18, Холадаўстойлівыя 19. Селекцыйная работа вядзецца ў Бел. ІІДІ бульбаводства і плодаагародніцтва, вырошчваецца элітнае насенне. Караняплоды і лісце выкарыстоўваюцца ў ежу, па корм жывёле. У к а р м а в ы х Б. караняплоды масаю да 10—12 кг, жоўтыя, белыя, чырвоныя, маюць вугляводы, страўны пратэін, мінер. солі, вітаміны. Вырошчваюцца ў кармавым севазвароце пасля аднагадовых траў на зялёны корм, пасля бульбы, кукурузы. Сеюцца на акультураных тарфяпіках, на сугліністых і супясчаных мінер. глебах з нейтральнай рэак-
цыяй глебавага раствору. Ураджайнасць 30—40 т/га. Скормліваюцца ўсім с.-г. жывёлам. Раянаваныя сарты: Экендорфскія жоўтыя, Пусцукрыняй балтэі, Беларускія чырвоныя. Цукровыя Б. маюць белыя караняплоды масаю 400—500 г (макс. 8—10 кг), багатыя цукрам (19— 20 %, макс. да 23 %). Цеплаі святлалюбныя, вельмі патрабавальныя да ўмоў жыўлення і вільгаці, асабліва ў перыяд фарміравання лісця і караняплода (ліп.— жнівень). Вырошчваюцца на добра ўгноеных сугліністых і супясчаных дзярновападзолістых глебах, на акультураных тарфяна-балотных. Кіслыя глебы вапнуюць. У севазваротах размяшчаюць пасля ўгноеных азімых збожжавых і бульбы. Вегет. перыяд на 1-м годзе 150—170 сут, на 2-м — 100—130 сут.
Цукровыя Б.— важнейшая тэхн. культура, якая дае сыравіну для цукр. прам-сці, з’яўляецца крыніцай папаўнення кармоў (бацвінне, жамеріыны, патака). На Беларусі цукровыя Б. на прамысл. мэты пачалі вырошчваць з 1830-х г. Працавала больш за 30 саматужных цукр. з-даў, якія ў пач. 20 ст. закрыліся з-за канкурэнцыі. У 1928—40 НДІ БССР зрабілі вытв.-выпрабавальныя пасевы 1 абгрунтавалі магчымасць вырошчвання цукр. Б. у рэспубліцы на прамысл. мэты. Будаўніцтва цукр. з-даў пачата ў 1945. Вырошчваюць цукр. Б. каля 400 гаспадарак Брэсцкай, Гродзенскай 1 Мінскай абл. Сярэдняя ўраджайнасць 26,5 т/га (макс. 55,4 т/га). Раянаваныя сарты: Мяжотненскія 104, гібрыд Ганусаўскі 8 і полігібрыд Беларускі 31. Селекцыйная работа і даследаванні па насенняводству і агратэхніцы цукр. Б. вядуцца на Ганусаўскай доследна-селекцыйнай станцыі (Нясвіжскі р-н) Бел. НДІ земляробства. Асн. кірунак селекцыі — стварэнне высокапрадукцыйных сартоў і гібрыдаў з аднанасеннасцю не менш за 98 %, усходжасцю насення 95 % 1 павышанай цукрыстасцю караняплодаў (17,5—18,5 %).
Лгт.: Востроухнн Н. П. Повышенне урожайностн н качества сахарной свеклы.— Мн., 1974; Козловскнй А. Л., Жамойднк Р. II. Кормовые корнеплоды.— Мн„ 1967; Нефёдова Л. Г., Переднёва М. П. Столовая свекла.— Мн., 1975. М. В. Ваструхін,
Н. П. Ваструхіна, У. П. Пярэднеў. БУРАЛОМ, гл. ў арт. Ветралом. БУРАЧКОУСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛШ, за 1,5 км на ПдЗ ад в. Капланавічы Клецкага р-на. Лінзападобны паклад звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі дняпроўскага зледзянення. Разведаныя запасы 135 тыс. м3. Гліны бурыя шчыльныя, пластычныя, з праслойкамі дробназярністага пяску і рэдкімі ўключэняямі вапняковых сцяжэнняў. Гліністых часцінак (0,01—0,005 мм) 22,8— 46,8 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 0,4—4,8 м, ускрышы (дробназярністыя пяскі) 0,2—2,8 м. Гліны прыдатныя на вытв-сць цэглы.
Эксплуатуецца цагельным заводам (в. Янавічы). м. ф. Янюк.
БУРАЧНІК, род раслін; тое, што агурочнік.
БУРАЧОК, а л і с у м, к а м е н н ік (Alyssum), род адна-, двухі шматгадовых травяністых і паўкустовых
Пукровыя буракі: 1—карайяплод з разеткай лісця; 2 — кветаносныя галіны (а), суквецці (б) і кветка (в).
раслін сям. крыжакветных. Вядома каля 150 відаў, пашыраных пераважна ў Міжземнамор’і, Сярэдняй Еўропе і Сярэдняй Азіі. У СССР 52 віды, з іх на Беларусі 3 дзікарослыя і 3 інтрадукаваныя віды. Добрыя меданосы.
Шэрыя або шэра-зялёныя расліны, апушаныя зоркавымі валаскамі. Сцяблы ўзыходныя або ляжачыя. Лісце падоўжанае адваротнаяйцападобнае, суцэльнае. Кветкі ў простых ці галінастых гронках. Плод — голы або апушаны, авальны, эліпсоідны ці круглаваты стручочак.
Б. пустэльны (A. turkestanicum) трапляецца вельмі рэдка як заносны. Расце на ўзлесках хваёвых лясоў, схілах. Цвіце ў крас.— чэрвені. Аднагадовая расліна выш. 4— 20 см. Сцябло з узыходнымі ад асновы галінкамі. Лісце тупое або завостранае, ніжняе на кароткіх чаранках. Кветкі бледна-жоўтыя, з клінападобнымі або лінейна-падоўжанымі пялёсткамі. Стручочкі бліскучыя, голыя. Б. ч а ш а ч н ы (А. саlycimim) зрэдку трапляецца як заносны. Расце па чыг. насыпах, каля шашэйшых дарог. Цвіце ў крас.— чэрвені. Аднагадовая расліна выш. 5—34 см. Сцябло прамастойнае, галінастае. Лісце тупаватае, звужанае да асновы. Кветкі бледна-жоўтыя, з вузкімі, амаль лінейнымі пялёсткамі. Стручочкі апушаныя. Б. Г м ел і н a (A. gmelinii) трапляецца на ПдЗ рэспублікі. Расце на ўзлесках і адкрытых мясцінах. Цвіце ў маі — чэрвені. Шматгадовая расліна выш. 25 см. Сцябло ад асновы разгаліяаванае, з узыходнымі або ляжачымі галінкамі. Ніжняе лісце звужанае ў чаранок. Кветкі ярка-жоўтыя, з вузкімі, амаль лінейнымі пялёсткамі. Стручочкі валасістыя, зверху выемчастыя. Інтрадукаваныя віды: Б.
Бурачок: 1— чашачны (а — агульны выгляд расліны, б— плод у разрэзе); 2 — Гмеліна (а — агульны выгляд расліны, б — кветка, е — плод).
с к а л ыі ы (A. saxatile, радзіма Сярэдняя Еўропа, Балкапы) выш. 20— 40 см, з разеткай шэралямцавага ланцэтнага лісця і дробнымі залаціста-жоўтымі кветкамі, цвіце ў крас.— чэрвені, ёсць форма з махрыстымі кветкамі; Б. м а р с к i (A. maritimum, радзіма — Паўд. Еўропа) выш, 15—25 см, з белымі, радзей светлафіялетавымі кветкамі, цвіце з канца мая да глыбокай восені, ёсць садовыя формы; Б. с е р а б р ы с т ы (A. argenteum, радзіма — Паўд. Еўропа) выш. 30—40 см, з дробнымі жоўтымі кветкамі, цвіце ў маі — чэрвені. Святлалюбныя, засухаі холадаўстойлівыя расліны, непатрабавальныя да глебы, Размнажаюцца насеннем: аднагадовыя высяваюць у пачатку крас. ў парнік, у грунт высаджваюць у сярэдзіне мая, насенне шматгадовых высяваюць у грунт адразу пасля збору. Выкарыстоўваюцца для альпійскіх горак, камяпістых участкаў, у міксбордэрах і бардзюрах, на клумбах, рабатках.
A. М. Лярскі, Н. М. Луніна. БУРКУН, род травяністых раслін сям. бабовых; тое, што баркун. БУРСАРЫЯ (Bursaria), род інфузорый атр. рознараснічных. У родзе 1 від — В. truncatella, пашыраны ўсюды ў планктоне і глеі невял. чыстых прэснаводных вадаёмаў.
Даўж. 0,5—2 мм. Цела бясколернае, падобнае да мяшка, які адкрыты на пярэднім канцы (адсюль назва ад лац. bursa мяшок). Раснічкі падоўж.нымі радамі ўкрываюць усё цела і абкружаюць ротавую адтуліну. Mae стужкападобнае ядро і цёмныя стрававальныя вакуолі. Рухаецца кідкамі ў розныя бакі. Пры неспрыяльных умовах утварае цысты. Жывіцца інш. інфузорыямі, жгуцікавымі. калаўроткамі.
БУРТЬІС Надзея Андрэеўна (н. 23. 2.1929, Мінск), беларускі сав, лугазнавец і геабатанік. Канд. біял. н. (1966). Скончыла БДУ (1952). 3 1960 у Ін-це эксперым. батанікі АН БССР. Даследуе пытанпі структуры, класіфікацыі, раянавапня, павышэння прадукцыйнасці і рацыянальнага выкарыстанпя прыродных лугоў рэспублікі. Сааўтар першай сярэднемаштабнай карты расліннасці Беларусі і рэгіянальнай методыкі геабат. картаграфавання. Дзярж. прэмія БССР 1972.