Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
БЫЧЫНЫ ЦЭПЕНЬ, няўзброен ы ц э п е н ь, б ы ч ы н ы с а л іц ё р (Taeniarhynchus saginatus), паразітычны чарвяк сям. тэніідаў кл. стужачных чарвей; адзін з узбуджальнікаў тэніідозаў. Пашыраны ўсюды.
Даўж. да 10 м. Галоўка. як і ў інш. цэпеняў, з 4 прысоскамі, але без хабатка і кручкоў (адсюль назва «няўзброены»), Цела мае да 1 тыс. і больш членікаў. Матка знаходзіцца ў спелых членіках, складаецца з падоўжанага ствала і 17—30 бакавых адросткаў. Полаваспелы Б. ц. жыве ў кішэчніку чалавека (асн. гаспадар). пажыўныя рэчывы ўсмоктвае ўсёй паверхняй цела. За суткі заражаны чалавек выдзяляе з калам да 5 млн. яец паразіта. У спелых яйцах знаходзіцца лічыпка з 6 кручкамі (анкасфера). Буйн. par. жывёла (прамежкавы гаспадар) заражаецца Б. ц„ калі заглынае яйцы з забруджанай травой. У кішэчніку жывёл анкасферы вызваляюцца ад абалонак, па крыві трапляюць пераважна ў мышцы, ператвараюцца ў цыстыцэркі (фіны)—пузырні памерамі з гарошыну з галоўкай цэпеня ўнутры. Чалавек заражаецца Б. ц. пры спажыванні недастаткова тэрмічна апрацаванага мяса буйн. par. жывёлы, заражанага фінамі паразітаў.
A. А. Бяляева.
БЭЗ (Syringa), род кустоў сям. маслінавых. Вядомы 28 відаў, пашыраных у Еўразіі. У СССР 4 дзікарослыя віды. На Беларусі інтрадукцыйную праверку прайшлі 19 відаў, для зялёнага буд-ва рэкамендаваны 4 віды.
Лістападныя кусты або невял. дрэўцы. Шырока выкарыстоўваюцца ў дэкар. садоўніцтве для адзіночных і групавых пасадак, стварэння ўзлескаў, агароджаў, на зразанне і выганку. Радзіма Б. звычайнага (S. vulgaris) — паўд.-ўсх. Еўропа. Выш. кустоў да 7 м. Кветкі дыям. 2—3 см, ліловыя, зрэдку белыя або з блакітным адценнем, сабраныя ў мяцёлкі па 100—400 кветак у суквецці. Цвіце ў канцы мая — пач. чэрвеня. Засухаі зімаўстойлівая расліна. Утварае густыя зараснікі (можа выкарыстоўвацца для бараць-
Бычок-пясочнік.
Бэра слуцкая.
бы з эрозіяй глебы). Вядомы шматлікія садовыя формы і дэкар. сарты (больш за 300) з рознай афарбоўкай кветак і суквеццяў. У калекцыі Цэнтр. бат. саду АН БССР больш за 180 сартоў, для зялёнага буд-ва адабраны белыя (Весталка, Жанна д’Арк, Мадам Казімір Пер’е і інш.), блакітныя (Мішэль Бюхнер, Неба Масквы, Эміль Жанціль), лілова-блакітныя (Жуль Сімон, Кандарсе, Прэзідэнт Грэві), ліловыя (Абель Кар’ер, Аліўе дэ Сэр, Памяць аб С. М. Кіраве і інш.), ружовыя, лілова-ружовыя і пурпурна-ружовыя (Алёнушка, Гартэнзія, Камсамолка і інш.), пурпурныя і фіялетавыя (Артур Уільям Пол, Конга, Сцяг Леніна і інш.). У Цэнтр. бат. садзе АН БССР М. У. Смольскім i В. Ф. Бібікавай выведзены 18 новых гібрыдных сеянцаў: Абаронцам Брэста, Беларускія зоры, Вера Харужая, Добры настрой, Жамчужына, Зорка Венера, Канстанцін Заслонаў, Лябёдачка, Марат Казей, Месячнае святло, Мінчанка, Палеская легенда, Памяці A. Т. Смольскай, Партызанка, Паўлінка, Поспех, Свіцязянка, Танечка.
Радзіма Б. венгерскага (S. josikaea) — Карпаты, Балканскі паўвостраў. Куст выш. да 7 м. Кветкі дыям. да 1 см, лілова-фіялетавыя, у шырокапірамідальных суквеццях даўж. да 20 см. Цвіце на 7—10 дзён пазней Б. звычайнага. Засуха-, зімаі газаўстойлівая расліна. Б. Звягінцава (S. sweginzowli) паходзіць з Кітая. Куст выш. да 4,5 м. Кветкі ружаватыя, у буйных ажурных суквеццях даўж. да 25 см. Цвіце ў чэрвені. Падмярзае ў суровыя зімы. Б. ніцы (S. reflexa) таксама кітайскага паходжання. Выш. куста да 3 м. Кветві ружовыя, у шчыльных, вузкацыліндрычных суквеццях даўж. да 25 см. Цвіце ў чэрвені. Ппыдатны для культуры па ўсёй тэр. БССР, акрамя Пн (як 1 Б. Звягінцава). У садах 1 парках Беларусі трапляюцца таксама Б. г і м алайскі (S. emodi, інтрадукаваны ў 1913 у Вялікалятчанскім бат. садзе, pacue ў вёсках Цырын Карэліцкага 1 Валеўка Навагрудскага р-наў). Б. к 1 т а йскі (S. chinensis, расце ў парках «Грушаўка» і «Нача» Ляхавіцкага, «Старыя Жыровіцы» Слонімскага. «Чахец» Пружанскага р-наў). Б. в а л a с і с т ы, або касматы (S. villosa, расце ў г. п. Ружаны Пружанскага, вёсках Камяніокі Камянецкага. Райцы Карэліцкага, Гацішчы Баранавіцкага р-наў) і інш. Іл. гл. на ўкл.
Літ.: Р у б ц о в Л. II.. М н х а й л о в Н. Л., Ж о г о л е в a В. Г. Впды н copra снренн, культнвнруемые в СССР: Каталог-справочнпк,—Кнев. 1980.
В. Ф. Бібікава.
БЭРА СЛУЦКАЯ, асенне-зімовы сорт грушы нар. селекцыі. абарыген Беларусі. У БССР раянаваны ў цэнтр. і паўд. садовых зонах.
Крона шырокапірамідальная. кампактная. Пачынае плоданасіць на 9—10^ год. Сярэдні ўраджай да 100 кг пладоў з дрэва. Плады масаю 80—100 г, тупаканічныя. буравата-жоўтыя, з аранжавым румянцам; мякаць белая, дробназярністая, сакавітая, салодкая, духмяная; выспяваюць у канцы вер., зберагаюцца да снежня. Б. с. добра пераносіць зіму,
педастаткова ўстойлівая да паршы. Апыляльнікі: Вінёўка, Масляністая лошыцкая, Лімонаўка.
БІОРб ПРАГНОЗАУ, бюро надв о р ’ я. Забяспечвае насельніцтва і розныя галіны нар. гаспадаркі прагнозамі надвор’я, гідралагічнымі прагнозамі аб чаканым рэжыме рэк, азёр і вадасховішчаў, інфармацыяй аб цяперашніх і мінулых гідраметэаралагічных умовах, а таксама спец. (штармавымі) папярэджваннямі аб надыходзе небяспечных з’яў: навальніц, замаразкаў, галалёду, бур, мяцеліц і інш. Уваходзіць у Бел. тэр. гідраметэаралагічны цэнтр. Mae аддзелы прагнозаў: метэаралагічных, аграметэаралагічных, гідралагічных; аддзел навук.-метадычных работ. Абслугоўвае ўстановы і насельніцтва, паведамляе спецыялізаваныя, кароткатэрміновыя і доўгатэрміновыя прагнозы па радыё, тэлебачанні, тэлефоне (з 1957), факсімільных лініях сувязі, спец. бюлетэнямі, праз друк.
У Мінску бюро надвор’я дзейнічала з 1931 пры Бел. гідраметэаралагічным ін-це. Сутачныя прагнозы складаліся пераважна для сельскай гаспадаркі, транспарту 1 насельніцтва. У 1933 пры бюро надвор’я быў утвораны с.-г. сектар, які выпускаў дэкадныя аграметэаралагічныя бюлетэні. 3 1939 складаюцца карты барычнай тапаграфіі. Пасля Айч. ваі'шы Б. п. узнавіла работу, у канцы 1945 збор, апрацоўка і выкарыстанне матэрыялаў дасягнулі даваен. ўзроўню. У 1946 створана група доўгатэрміновых прагнозаў малой своечасовасці, прагнозы для нар. гаспадаркі сталі складацца на 3 і 4—6 сутак. 3 1948 складаюцца прагнозы магчымых лясных пажараў, з 1950 — аграметэаралагічных умоў. Укараненне новай тэхнікі, электронных выліч. машын і сродкаў сувязі дало магчымасць перайсці да цэнтралізаванага абслугоўвання нар. гаспадаркі ва ўсіх абласцях і раёнах рэспублікі.
Т. А. Шадрына. БЯГбМЛЬСКІ ЛЯСГАС, на тэр. Докшыцкага р-на. Арганізаваны ў 1938. 7 лясніцтваў. Пл. 60,4 тыс. га, у т. л. пад лесам 55,7 тыс. га (1.1.1978). Лясы 1-й (13,4 тыс. га) і 2-й (47 тыс. га) груп. Хваёвыя займаюць 64,8%, яловыя 15,6, бярозавыя 13,3, асінавыя 2,3, альховыя 1,9, інш. 2,1 % укрытай лесам плошчы. Маладнякоў 46,2 %, сярэднеўзроставых 34,1, прыспяваючых 14,3, спелых лясоў 5,4 %. Агульны запас дрэвастою 7,41 млн. м5, у т. л. спелага 0,56 млн. м3, гадавы прырост драўніны 0,2 млн. м3. Сярэднія ўзрост лясоў 38 гадоў, банітэт 1,9, паўната 0,67. Штогод аб’ём лесасечнага фонду 78,7 тыс, м3, высечак догляду 39 тыс. м3; лесааднаўленне на пл. 400 га. На тэр. Б. л. помнік прыроды — дуб звычайны (гл. ў арт. Дубы-волаты).
Б. М. Кіслякоў. БЯГОШЯ (Begonia), род шматгадовых раслін сям. бягоніевых. Каля 1000 відаў. Радзіма — трапічныя лясы Амерыкі, Афрыкі і Азіі.
Травы з паўзучым або патоўшчаным карэнішчам, невысокія кусты або паўкусты. Сцяблы паўадраўнелыя, разгалінаваныя або простыя. Лісце асіметрычнае, часта прыгожа афарбаванае. Кветкі яркія, тычынкавыя і песцікавыя на адной расліне. Плод — каробачка з дробным насеннем. Многія віды культывуюць у пакоях і ў грунце як дэкаратыўныя.
Адрозніваюць Б. кустовыя, клубневыя і лісцевыя. 3 кустовых на Беларусі ў пакоях вырошчваюць Б. срэбраплямістую (В. argenteo-guttata; лісце цёмна-зялёнае, на якім раўнамерна раскіданы серабрыстыя плямы), Б. Крэднера (В. credneri; лісце апушанае, чырвонае знізу), Б. металічную (В. metallica; лісце цёмна-
Бягонія Мэсона.
Бядоцыя.
Бядрынец каменяломнікавы: 1— агульны выгляд расліны; 2— плод.
зялёнае, апушанае, з металічным бляскам), Б. каралавую (В. corallina; лісце з серабрыстымі плямамі, кветкі буйныя ярка-каралавыя). 3 клубневых Б. часцей культывуюць В. tuberhybrida як прыгожа квітучую расліну з простымі або махровымі кветкамі рознага колеру. Цвіце з мая да глыбокай восені. Адна з нямногіх Б., якія можна вырошчваць у адкрытым грунце; да іх належыць таксама Б. заўсёдыквітучая (В. semperflorens). Найб. пашырана група лісцевых Б., якая ўключае віды з прыгожа афарбаваным лісцем. 3 іх часцей культывуюць Б. каралеўскую (В. гех) з буйным, стракатым, асіметрычным, цёмным, амаль чорным, чырвоным, серабрыста-белым і інш. лісцем. Лісцевыя чаранкі доўгія, мясістыя, іншы раз чырвоныя. Кветкі бела-ружовыя ў ніцай гронцы. Ёсць шмат сартоў. Вырошчваюць таксама Б. дыядэма (В. diadema) з меншым і болып выемчатым лісцем, Б. баршчэўнікалістую (В. heracleifolia) з матавым лісцем, Б. Мэсона (В. таsoniana) з зялёным, у цэнтры цёмнавішнёвым бародаўчатым лісцем, В. клешчавіналістую (В. ricinifolia) з буйным бліскучым лісцем. Найменш патрабавальная ў культуры Б. чырваналістая (В. erythophylla) мае круглае цёмна-зялёнае бліскучае лісце з чырвоным ніжнім бокам. Ёсць форма Бунха з гафрыраваным краем лісцевай пласцінкі. Размнажаюць Б. сцябловымі і лісцевымі чаранкамі, клубнямі, насеннем. Для ўкаранення чаранкоў выкарыстоўваюць сумесь торфу і пяску. Расліны садзяць у сумесь лісцевай зямлі і торфу (1:1) з дабаўленнем пяску. Ахоўваюць ад прамых сонечныхпраМЯНёў. В. М. Чартовіч.
БЯДОЦЫЯ (Bedotia geayi), рыба атр. кефалепадобных. Водзіцца ў вадаёмах вострава Мадагаскар. У СССР завезена ў 1960-я г., акварыумная рыба.
Даўж. да 9 см. Цела выцягнутае, аліўкавае, спінка больш цёмная. Уздоўж цела цёмная палоса. На спіне 2 плаўнікі, задні болыпы. Грудныя плаўнікі выцягнутыя, завостраныя, па ніжняй ч. анальнага праходзіць вузкая чорная палоса. Хваставы плаўнік афарбаваны ў вішнёвы колер, мае чорную кайму. Задні спінны і анальны плаўнікі інтэнсіўнага вішнёвага колеру. Б.— рухомая чародная рыба. Гадуюць у добра аэрыраваных акварыумах з слабаасноўнай вадой, дастатковай прасторай для плавання. БЯДРЬ'ІНЕЦ (Pimpinella), род шматгадовых, радзей двухі аднагадовых травяністых раслін сям. парасонавых. Вядома каля 150 відаў, пашыраных у Еўразіі, Паўн. і Паўд. Афрыцы, адзіночныя віды трапляюцца