Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
БЯРОЗАЎСКІ ПАРК, у г. Бяроза. Закладзены ў сярэдзіне 19 ст. Пл. каля 5 га. Ствараўся як рэгулярны,
Бярозаўскі парк у г. Бяроза.
пазней пераплапаваны ў пейзажны. Ад старых насаджэнняў зберагліся асобныя алеі і радковыя пасадкі, ад болып позніх — групы, салітэры, масівы, дзе растуць экзоты і дэкар. расліны. Найб. цікавыя з іх — піхта сібірская, хвоі веймутава і чорная, лістоўніцы еўрап., сібірская і японская, клёны явар і ясенялісты, бук лясны, вяз шурпаты ніцы і інш. Захаваўся часткова. Аднаўляецца.
БЯРОЗАЎСКІ ПАРК, у в. Бярозаўка Шклоўскага р-на. Закладзены на мяжы 19—20 ст. Пейзажны. Размешчаны на 2 марэнных узгорках. Цэнтр кампазіцыі — сядзібны дом; за ім ялова-лістоўнічная алея, абапал ,якой пладовы сад, абсаджаны па перыметры елкай. Парадная ч. парку займае зах. схіл, афермлена групамі дрэў мясц. відаў і экзотаў, насаджэнні хвоі веймутавай з’яўляюцца куль самі далёкіх перспектыў на маляўнічыя ландшафты. У дарку каля 40 відаў дрэвавых раслін вял. дэндралагічнай каштоўнасці. Добрыя матачнікі — насаджэнні хвоі веймутавай, сібірскай кедравай, лістоўніцы еўрап., сібірскай і яп., ілжэтсугі Мензіса, піхты сібірскай. Парк збярогся часткова. Перспектыўны для аднаўлення.
A. Т. Федарук. БЯРОЗАЎСКІ РАЁН, у цэнтр. частцы Брэсцкай вобл. Плошча 1,5 тыс. км2. Горад Бяроза — цэнтр раёна; г. Белаазерск, 116 сельскіх нас. пунктаў, 15 сельсаветаў.
Паверхня раёна — плоская забалочаная водна-ледавіковая раўніна. Пераважныя выш. 150—160 м (64 % тэр.). Агульны нахіл тэр. раёна з ПнЗ на ПдУ. Найвышэйшы пункт 189 м (каля чыг. ст. Бронная Papa), найніжэйшая адзнака 141,6 м (па ўрэзе Спораўскага воз.). Паўн. ч. раёна ў межах Прыбугскай раўніны. Каля в. Бронная Papa (Сакалоўскі с/с) трапляюцца ўзгоркі выш. 160—178 м, адносныя перавышэнні да 10 м/км2. На Пд ад шыраты г. Бяроза даліна Ясельды дзеліць тэр. раёна на 2 часткі: усх.— Прыпяцкае Палессе і зах.— Загароддзе. Ва ўсх. частцы пераважныя вышыні 145—• 150 м, у зах.— групы марэнных узгоркаў выш. 160—170 м (каля в. Аляхновічы Малецкага с/с). У далінах рэк адносныя перавышэнні да 5 м/км2.
Геалагічная будова і к ар ы с н ы я в ы к а п н і. У тэктанічных адносінах Б. р. прымеркаваны да зах. схілу Палескай седлавіны. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту магутнасцю да 30—90 м, складзеныя з утварэнняў сожскага (на Пн раёна), дняпроўскага 1 бярэзінскага зледзяненняў; пашыраны таксама паазерскія азёрна-алювіяльныя і сучасныя балотныя адклады. Ніжэй залягаюць палеагенавыя магутнасцю да 25—60 м, мелавыя
70—85 м, верхнепратэразойскія 200— 280 м адклацы. Магутнасць платформавага чахла 450—550 м. Пад ім на глыб. 300—400 м ніжэй узр. м. пароды крышт. фундамента. Вядомы 12 радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 32180 тыс. т (найб. Чайкава-Гніліка, Пешчанка, Бераставец, Левашкі, Сабалі, Шэшкава); Кабакоўска-Малецкае радовішча мелу; Тоўшчанскае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу; 2 радовішчы сілікатных 1 буд. пяскоў (найб. з іх Акалоцкае); 3 радовішчы глін (Бяроза-Картузскае, Кабакоўскае, Жычынскае). Пра асобныя радовішчы гл. адпаведныя артыкулы.
Клімат. Раён належыць да Пружана-Брэсцкага агракліматычнага раёна. Сярэдняя т-ра студз. —5,2, ліп. 18,3 °C. Ападкаў 593 мм за год. Вегет. перыяд 200 сут. Метэаралагічныя паказчыкі гл. таксама ў арт. Івацэвіцкая метэаралагічная станцыя і Пружанская метэаралагічная станцыя. Гідраграфія. Рэкі адпосяцца да Прыпяцкага гідралагічнага раёна. Найб. рака Ясельда з прытокамі канал Вінец (правы) і Жыгулянка (левы). Азёры Чорнае, Спораўскае, Белае. Густата натуральнай рачной сеткі 0,4 км/км2. Агульная працягласць асушальнай сеткі 9 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў каля 10 км, магістральпых і падвадных каналаў 846 км, агараджальных 33 км, рэгуляцыйных каля 600 км. Г л е б ы Б. р. належаць да Ганцавіцка-ЛунінецкаЖыткавіцкага аграглебавага пад-
ЛАНДШАФТЫ БЯРОЗАЎСКАГА РАЁНА
1. Плоская марэнная раўніна з лагчынамі. Глебы забалочаныя дзярновыя, дзярновакарбанатныя і дзярнО' ва-падзолістыя супясчаныя. Ворныя землі, участкі пазапоймавых лугоў, бярозавых лясоў.
2. Спадзістахвалістая нахіленая марэнназандравая раўніна з лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя суглініста-супясчаныя. Ворныя землі, участкі хваёвых лясоў.
3. Плоская тэраса з астанцамі водна-ледавіковай раўніны, катлавінамі. Глебы дзяр-
новыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя дзюнамі. Глебы тарфяна-балотныя. Нізіннае
супясчана-пясчаныя, тарфяна-балотныя. Хвабалота.
ёвыя, бярозаныя лясы, ворныя землі. 6. Плоская пойма. Глебы поймавыя тарфяна-
4. Плоская азёрна-алювіяльная нізіна з ас- балотныя. Нізінныя балоты, поймавыя лугі,
танцамі тэрас, азёрамі. Глебы тарфяна-баучасткі ворных зямель.
лотныя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя 7. Плоская тэраса з астанцамі марэны, кат-
супясчаныя. Нізінныя балоты, бярозавыя ля- лавінамі. Глебы забалочаныя дзярновыя і
сы, участкі ворных зямель. дзярнова-карбанатныя, дзярнова-падзолістыя
5. Плоская азёрна-алювіяльная нізіна з ас- супясчана-сугліністыя. Ворныя землі, участкі
танцамі тэрас, водна-ледавіковай раўніны з хваёвых лясоў, пазапоймавых лугоў.
раёна і Брэсцка-Драгічынска-Іванаўскага аграглебавага раёна (на 3 ад Ясельды). Глебы с.-г. угоддзяў (у %) дзярнова-падзолістыя 12,1, дзярнова-падзолістыя забалочаныя 42,4, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя 20,4, поймавыя (алювіяльныя) 0,3, тарфяііа-балотныя 24,8. Паводле мех. складу (у %): сугліністыя 4,5, супясчаныя 54,8, пясчаныя 15,9, тарфяныя 24,8. Плоскасная эрозія на 6 % пл. ворных зямель, у т. л. на 5 % слабая. Раслінны і ж ы в ё л ь н ы с в е т. Расліннасць адносіцца да Нёманска-Перадпалескай геабатанічнай акругі (паўн.-зах. частка) і Бугска-Палескай геабатанічнай акругі (паўд.-ўсх. частка). Агульная плошча лугоў 26,1 тыс. га. Сухадолы займаюць 9,9 %, нізінныя 73,6 %, заліўныя 16,5%. Пад лесам 22 % тэр. раёна; пераважаюць масівы па 100—1000 га, найб. па 3000— 8000 га (вял. лясныя масівы: Галавіцкія, Буды, Бронная Гара). Склад лясоў (у °/о): хваёвыя 58,9, яловыя 0,2, дубовыя 3,9, чорнаальховыя 13,1, пушыста-бярозавыя 23,1, грабовыя 0,1, ясянёвыя 0,1. 21,2 % лясоў — штучныя насаджэнні, пераважна хваёвыя. 26 балот (большая паўн. частка раёна належыць да Кобрынска-Пружанска-Ганцавіцкага тарфянога раёна, паўд.— да ДрагічынскаПінскага тарфянога раёна) пл.
17,7 тыс. га (усе нізінныя). Найб. балотныя масівы: Чайкава-Гніліка, Пешчанка, Левашкі, Сабалі, Шэшкава, Бераставец. 3 паляўніча-прамысл. жывёл водзяцца лось, ліс, дзік, заяцбяляк і заяц-русак, янотападобны сабака, вавёрка, чорны тхор, лясная куніца, шэрая курапатка, цецярук, воўк, рысь, выдра, андатра, крот.
II р ы р о д a к а р ы с т а п п e і ахова прыроды. Пад с.-г. ўгоддзямі 46,4 % (28,5 % ворных зямель, 17,5 % сенажацей і пашаў). Асн. землекарыстальнікі — 10 калгасаў (30,5 тыс. га с.-г. угоддзяў агульнага карыстання) і 11 дзяржгасаў (33,7 тыс. га с.-г. угоддзяў). Асушана 30 тыс. га с.-г. угоддзяў. Сярэдні бал банітэту с.-г. угоддзяў 34, найвышэйшы 42, найніжэйшы 25. Спецыялізацыя калгасаў і дзяржгасаў — мяса-малочная жывёлагадоўля з развітым ільнаводствам і буракасеяннем, пашыраны пасевы збожжавых і бульбы. Прадпрыемствы энергет., металаапр., буд. матэрыялаў, харч. і дрэваапр. прам-сці. Лясной гаспадаркай займаецца Івацэвіцкі лясгас; зоны адпачынку Ясельда і Белаазерскае. 3 ахоўных раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай ССР, трапляюцца званочак персікалісты, купальнік горны, тафільдыя чашачкавая. На пач. 1982 у раёне 70 калект. і каля 26 тыс. індывід. членаў т-ва аховы прыроды.
Ф. Ф. Бурак, Р. I. ЛявгцкаЯ' Г. П. Рудава, М. Ф. Янюк. БЯРОЗКА, Верхняя К р ы в ін а, рака, правы прыток Крывінкі (бас. Зах. Дзвіны), у Сенненскім і Бешанковіцкім р-нах. Даўж. 34 км. Пачынаецца з воз. Бярозаўскае (Сенненскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %о. Асн. прытокі — 2 ручаі без назваў (справа даўж. 15 км, злева — 14 км).
Вадазбор (348 км2) у межах Полацкай ніз., складзены з сугліністых і супясчаных грунтоў. Пад лясамі 26 %, азёрнасць 2 % (найб. возера Бярозаўскае), пад ворывам 40 %. Даліна і пойма невыразныя, асабліва ў месцах, дзе рака цячэ па балоце. Рэчышча каналізаванае, шыр. ракі ў межань 8—20 м. Праводзяцца работы па рэгуляванню ракі і меліярацыйныя на вадазборы. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,9 м3/с. на веснавы перыяд прыпадае каля 70 % гадавога сцёку. Рэжым вывучаўся (1926—34) на гідралаг. пасту Ганкавічы.
БЯРОЗКА, рака, левы прыток Нёмана, у Навагрудскім р-не. Даўж. 11 км. Цячэ праз воз. Чарэшлі. Сярэдні нахіл воднай паверхні 6,6 %0. Вадазбор (26,7 км2) на паўн. ускраіне Навагрудскага ўзв., азёрнасць 2 % пад лесам 24 %.
БЯРОЗКА, другая назва р. Бярозаўка, прытока Друці.
БЯР03КА (Convolvulus), род аднаі шматгадовых травяністых, радзей куставых і паўкуставых раслін сям. бярозкавых. Вядома каля 200 відаў, пашыраных пераважна ў Міжземнамор’і. У СССР 37 відаў, з іх на Беларусі — Б. п а л я в а я (С. arvensis). Трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Facile як пустазелле ў пасевах, садах, уздоўж дарог. Цвіце ў чэрв.— верасні. Нар. назвы кручаныя панічы, павой палявы. Лек. (гіпатэнзіўны, слабільны, жаўцягонны, мачагонны сродак), мае гліказід канвальвулін; ядавітая. 3 лек. мэтай выкарыстоўваецца ўся расліна (карані выкопваюцца ўвосень або ранняй вясной, лісце і кветкі — у чэрв.— жн.).
Шматгадовая павойная расліна. Сцябло рабрыстае даўж. 40—120 см. Лісце суцэльнае, доўгачаранковае, трохвугольнае, са стрэлападобнай асновай. Кветкі лейкападобныя, ружовыя або белыя, духмяныя. Плод — каробачка. Цяжка выкараняецца з пасеваў, садзейнічае іх паляганню. Як дэкар. расліна таксама вядома Б. трохкаляровая, або дзённая прыгажуня (С. tricolor). Адналетнік з павойнымі сцябламі даўж. 40— 50 см і трохкаляровымі кветкамі (зеў цёмны, сярэдзіна адгіну белая, краі сінія). Цвіце ўдзень толькі ў яснае надвор’е. Размнажаецца насеннем. Вырошчваецца на балконах, у вазах. В. С. Булат. БЯРОЗКАЎСКІ ДУБ-ВбЛАТ, помнік прыроды рэсп. значэння (з 1963) у Докіпыцкім р-не. Дрэва дуба звычайнага ўзростам каля 200 гадоў, выш. 32 м, дыям. 1,5.
БЯРШТАНСКАЕ ВОЗЕРА, гл. Берштаўскае возера.
БЯРЭЖА, рака, левы прыток Дзісны (бас. Зах. Дзвіны), у Міёрскім і Шаркоўшчынскім р-нах. Даўж. 15 км. Пачынаецца з воз. Бярэжа (Міёрскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 %0На верхніх 8 кмканалізаваная. Вадазбор (161 км2) нізінны, азёрнасць 2 %, пад лесам 22 %. БЯР9ЖА, возера ў Браслаўскім р-не, у бас. р. Друйка. Ўваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Пл. 1,93 км2. Даўж. 2,2 км, найб. шыр. 1,4 км, найб. глыб. 8,2 м, сярэдняя 4 м. Аб’ём вады 7,8 млн. м3. Вадазбор (11,6 км2) узгорысты, пераважна разараны, пад лесам 15 % тэрыторыі.