Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Даўж. цела каля 15 см, маса да 16,7 г. Апярэнне попельна-шэрае. У самца на галаве чорная «шапачка», у самкі — рыжавата-карычневая. Прылятае В. ч. ў крас.— маі. Адразу пасля прылёту самцы інтэнсіўна пяюць. Песня бесперапынная, складаецца з ціхіх у пачатку, затым моцлых флейтавых гукаў. Гняздо В. ч. будуе праз 10—20 сут пасля прылёту з сухіх сцяблінак, карэньчыкаў, імху ў кустах лісцевага падлеску, у маладых елачках, на галінках вял. дрэў. Нясе да 5 брудна-белых ці жаўтаватых з бураватымі плямкамі 1 крапінкамі яец у канцы мая — пач. чэрвеня (у паўд. частцы Палесся кладка двойчы). Наседжваюць самец і самка 11—12 сут. Адлятаюць В. ч. ў жн.— вер. ў Грэцыю, Іспанію, Паўн. Афрыку (на Пд ад экватара). Іл. гл. на ўкл. да арт. Валасянкавыя.
ВАЛАСЙККА Ш9РАЯ (Sylvia communis), птушка сямейства валасянкавых атр. вераб’інападобных. Пашырапа ў Зах. Еўропе, М. Азіі, Усх. Міжземнамор’і, Іране, Афганістане, Пакістапе, паўн.-ўсх. Афрыцы; у СССР — у Еўрап. ч., на Каўказе, у Закаўказзі, Сібіры (да паўн.-зах. Забайкалля). На Беларусі пералётная; найб. шматлікі від сям. валасянкавых. Жыве ў хмызняках на лугах, балотах і каля вадаёмаў, у мяшаных і лісцевых маладняках на высечках, узлесках, у агародах, ахоўныхлясных палосах уздоўж дарог. у садах і парках. Кормяцца павукамі. вусенямі, жукамі і інш. дробнымі насякомымі. Карысная птушка.
Памерамі з вераб’я. Спіна, крылы і хвост карычнявата-бурыя, верх галавы і шыі шэрыя, плечы рыжаватыя. горла белае, брушка ружавата-белае. Крык — рэзкае «чэк — чэк!» Песня — набор шчэ-
бету «цірлі — віцюрлі — чэт — чыт — ціцірлі». Прылятае ў канцы крас.— маі. Гнёзды ў нізкарослых хмызняках вербняку і ракітніку, рыхлыя, са сцяблоў травы, карэньчыкаў, імху, валасоў. Нясе 4—6 бледна-жоўтых з зеленаватымі і бурымі плямамі яец у канцы мая — чэрвені. У паўд. р-нах рэспублікі 2 кладкі. Наседжванне 11 сут. Вылет птушанят у чэрв.—■ ліпені. В. ш. адлятае на зімоўку ў Паўд.-Зах. Азію і Афрыку ў канцы жн.— верасні. Іл. гл. на ўкл. да арт. Валасянкавыя. Г. Ф. Гугкоўская.
ВАЛАСЙНКА ЯСТРАБІНАЯ (Sylvia nisoria), птушка сям. валасянкавых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Зах. Еўропе (апрача Пн і ПдЗ), Іране, Зах. Кітаі, Манголіі; у СССР — ад зах. граніц да Томска на У, на Пн да Ленінградскай вобл., Волагды. На Беларусі пералётны від, звычайны ў паўн. р-нах, на Палессі. Жыве ў хмызняках, зарасніках вярбы сярод палёў, лугоў, на ўзлесках, высечках лесу, у парках і садах. Корміцца дробнымі насякомымі. Карысная.
Крыху большая за вераб’я. Галава, спіна, надхвосце ў самца попельна-шэрыя, у самак і маладых птушак бурашэрыя. Ад інш. валасянак адрозніваецца папярочна-паласатым брушкам, афарбоўкай нагадвае ястраба-'перапёлачніка (адсюль назва). Песня — набор гучных свіетавых перабораў. Асцярожная, вельмі рухавая птушка. Прылятае ў маі. Гнёзды са сцяблоў дзікіх злакаў на кустах або дрэвах на выш. 0,2—2,5 м. Нясе 5—6 белаватых з шэрымі плямамі яец у канцы мая — чэрвені. Наседжванне 13 сут. Вылет птушанят у чэрв.— ліпені. В. я. адлятае на зімоўку ў верасні. Іл. гл. на ўкл. да арт. Валасянкаеыя.
ВАЛАСЯНКАВЫЯ (Sylvifdae), сямейства пеўчых птушак атр. вераб’іпападобных. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Аўстраліі, Амерыцы. У сусв. фауне 400—425 відаў, у СССР 51 від. На Беларусі 15 відаў з родаў валасянак, пеначак, чарацянак.
Даўж. цела В. 10—26 см, маса 6—30 г. Апярэнне мяккае, буравата-шараватааліўкавае, часам са стракацінкамі, больш светлае на брушку. Дзюба тонкая, шылападобная. Жывуць у лясах, хмызняковых зарасніках. Гнёзды шараабо чашападобныя. на зямлі, кустах 1 маладых дрэўцах. Нясуць 4—8 стракатых або белых яец. Кормяцца насякомымі, іх лічынкамі, ягадамі. Карысныя лясной і сельскай гаспадарцы. Іл. гл. на ўклейцы.
ВАЛАСЯНЫЯ КЛЯШЧЫ (Listrophoridae), сямейства акарыформных кляшчоў. У сусв. фауне вядомы 150 відаў з 20 родаў і 4 падсямействаў. У БССР вывучаны недастаткова. Паразіты валасянога покрыва млека-
кормячых, зрэдку пер’я птушак (прадстаўнікі роду Chirodiscus). Выклікаюць раздражненне скуры, падобнае на каросту. На Беларусі з В. к. найб. вядомыя Myocoptes musculinus — узбуджальнік міякаптычнай хваробы лабараторных мышэйі Schizocarpus mingandi — паразіт валасянога покрыва баброў. Кормяцца змесцівам валасянога фалікула, лімфай і плазмай крыві.
Даўж. В. к. 0,1—0,7 мм. Цела падоўжанае. Ротавы апарат грызучы, прыстасаваны, як і відазмененыя ногі, прымацоўвацца да валасоў жывёл-гаспадароў. Скураныя покрывы з тонкімі маршчынамі і складкамі. Цыкл развіцця без змены гаспадароў. Адкладваюць яйцы; некаторыя нараджаюць лічынак. Развіццё з метамарфозай. На кожным відзе жывёлгаспадароў жыве адзін або некалькі пэўных відаў В. к. Зрэдку В. к. наз. кляшчоў з сям. міёбій (Myobiidae).
Б. П. Саеіцкі.
ВАЛАТОЎКІ, пашыраная ў шэрагу месцаў Беларусі назва курганоў і пагоркаў, звязаных паводле нар. паданняў і казак з існаваннем легендарных асілкаў-волатаў.
ВАЛАТбЎСКІ Ігар Дзмітрыевіч (н. 25.10.1939, Мінск), беларускі сав. вучоны ў галіне біяфізікі. Д-р біял. н. (1980). Чл. КПСС з 1970. Скончыў Мінскі мед. ін-т (1962). 3 1964 у Ін-це фотабіялогіі АН БССР. Працы па вывучэнню структурна-мембранных механізмаў рэгуляцыі фотабіял. і рэцэптарных рэакцый.
Тв.: Введенне в молекулярную фотобнологню.— Мн., 1971 (разам з С. В. Коневым); Фотобпологня.— 2 нзд.— Мн., 1979 (разам з ім жа).
ВАЛАЎСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы в. Валаўск у Ельскім р-не), тэктанічная структура ў Ельскім р-не, у межах Ельскага грабену Прыпяцкага прагіну. Выяўлена сейсмаразведачнымі работамі ў 1977. Па падсалявых адкладах В. п.— галаўная ч. монакліналі, якая прымыкае да малаамплітуднага (да 100 м) разрыву. Падзенне парод паўд.-ўсх., вуглы падзення 5—10°. Па міжсалявых адкладах В. п. паўд. крыло Зах.-Мікалаеўскага падняцця, ускладненага малаамплітудным разломам; па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы — участак сучлянення В. п. і Мікалаеўскага падняцця. Фарміравалася ў лівенска-лебядзянскі час позняга дэвону.
ВАЛДАЙСКАЕ ЗЛЕДЗЯНЁННЕ, апошняе зледзяненне на тэр. Беларусі; тое, што Паазерскае зледзянв нлв
ВАЛДАЙСКАЯ СЁРЫЯ, адклады верхняй ч. венду. Пашырана на Пн Беларусі (магутнасць да 350 м) і на асобных участках на ПдЗ (магут-
насць 50—100 м). Залягае на валынскай серыі венду, перакрываецца балтыйскай серыяй ніжняга кембрыю або болып маладымі адкладамі. У ніжняй частцы (гдоўская cetra) складзена з аркозавых пясчанікаў, гліністых алеўралітаў і слаба аргілітызаваных глін, у верхняй (котлінская світа) пераважаюць шэрыя тонкаслаістыя гліны і гліністыя алеўраліты, часта з украпанасцю пірыту, лінзападобнымі мікрапраслойкамі сідэрыту або сідэрытавага мергелю з цёмна-бурымі плёнкамі арган. рэчыва водарасцевага паходжання і адбіткамі вендатэніевых водарасцей на паверхнях наслаення. У пясчаніках В. с. значныя запасы падземных і мінер. водаў, апошнія часткова выкарыстоўваюцца ў бальнеалагічных мэтах (санаторыі «Нарач», «Лётцы» І ІНШ.). М. В. Вераценнгкаў.
ВАЛЕР’ЯНЁЛА (Valerianella), род аднагадовых травяністых раслін сям. валяр’янавых. Вядома каля 80 відаў, пашыраных пераважна ў Міжземнамор’і, Зах. Еўропе, Паўн. Амерыцы (іншы раз культывуецца як агародніна). У СССР 36 відаў, з іх для Беларусі (Гродзенская і Віцебская вобл.) у навук. л-ры прыводзіцца В. к а л а с к о в а я (V. locusta). Расце ў пасевах, на аблогах і засмечаных мясцінах. Цвіце ў крас.— чэрвені.
Расліна выш. 10—25 см. Сцябло вілавата-разгалінаванае, унізе вуглавата-баразнаватае, па рэбрах апушанае, уверсе круглаватае, амаль голае. Лісце голае або з рэдкімі валаскамі, па краі раснічастае, верхняе яйцападобна-ланцэтнае, ніжняе падоўжана-лапацістае. Кветкі дробныя, блакітнавата-белыя, з лейкападобным вяночкам, у густых шчыльных паўпарасоніках, сабраных у верхавінкавыя мяцёлчатыя або шчыткападобныя суквецці. Плод — тонкабаразнаваты арэшак.
ВАЛЕЎСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН, за 1 км на ПдУ ад в. Валеўка Навагрудскага р-на. Пластавы паклад звязаны з азёрна-алювіяльнымі адкладамі. Разведаныя запасы 637 тыс. м3, перспектыўныя 252 тыс. м3. Гліны чырвона-бурыя, шэрыя, пясчаныя, шчыльныя, слаба пластычныя. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—8 м; ускрышы 0,2—6 м. Гліны прыдатныя на вытв-сць цэглы. Радовішча распрацоўваецца цагельным заводам (в. Забердава Карэліцкага р-на).
ВАЛЖАНКА (Aruncus), род шматгадовых травяністых і куставых раслін сям. ружавых. Вядома каля 10 відаў, пашыраных ва ўмераных абласцях Паўн. паўшар’я. У СССР 4 віды, з іх на Беларусі рэдкі цэнтр.-еўрап. рэліктавы від — В. з в ы ч а й н а я (A. vulgaris), які зпаходзіцца за
Валер’япела каласковая: 1 — агульны выгляд расліны; 2 — плод.
Валжанка звычайная: 1 — галінка з кветкамі; 2 — галінка з лісцем; 3— кветка; 4 — плод.
паўн.-ўсх. мяжой яго суцэлыіага пашырэння. Занесена ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Вядомы месцазнаходжанні ў Белавежскай пушчы (знаходзіцца пад аховай запаведнага рэжыму), паблізу вёсак Сялец і Літоўка Навагрудскага, Загор’е Карэліцкага і Савічы Капыльскага р-наў. Расце асобнымі экземплярамі і групамі на асветленых мясцінах у старых густых ялова-шыракалістых лясах, у пераходнай палосе паміж грабовымі і чорнаальховымі лясамі; вырошчваецца ў Цэнтр. бат, садзе АН БССР. Цвіце ў чэрв,—жніўні, пладаносіць у жніўні. Колькасць Bifly паменшылася з прычыны высечкі лясоў. Для яго зберажэння неабходны ўвядзенне запаведнага рэжыму ў месцах росту каля Навагрудка і Карэліч, кантроль за станам папуляцый, выяўленне новых месцаў росту. Дэкар. расліна, прыдатная для шырокага ўвядзення ў культуру (адзіночныя і групавыя пасадкі).
Двухдомны куст выш. да 2 м, з тоўстым дравяністым карэнішчам, якое дае шматлікія парасткі. Лісце двойчытрайчастае, звычайна з 9 лісцікаў, па краі двойчыпілаватае, на доўгіх чараніах. Кветкі дробныя, белыя, у коласападобных гронках, сабраных у буйныя раскідзістыя мяцёлкі; тычынкавыя кветкі буйнейшыя за песцікавыя. Плод — шматлістоўка. Размнажаецца ў асноўным дзяленнем куста (вясной — у канцы крас.— пач. мая або восенню — у вер.). Да глебы не патрабавальная. Вільгацялюбная. Добра пераносіць паўцень. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Ахоўныя раслгны. 1. М. Ляхоеіч, Г. В. Пашына. ВАЛІСНЁРЫЯ СПІРАЛЬНАЯ (Vallisneria spiralis), падводная травяністая расліна сям. жабнікавых. Пашырана ў прэсных вадаёмах трапічнага, субтрапічнага і ўмеранага паясоў. У СССР трапляецца ў вусці Дупая, Дняпра, Волгі, у азёрах Каўказа, Сярэдняй Азіі, Д. Усходу на глыб, да 1 м. На Беларусі выкарыстоўваецца як акварыумная расліна.