Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Валуй.
Адзін з куткоў Валосавіцкага парку.
Кантата-50, Партызанка; суніц — Мінскія, Лявоніха, Чайка; агрэсту — Яравы, Шчодры. Упершыню ў селекцыі чорных парэчак выкарыстаў дзікія віды Сібіры і Д. Усходу для Еўрап. ч. СССР, прымяніў метад канвергентнага скрыжавання. Распрацаваў методыку селекцыі агрэсту на ўстойлівасць да сфератэкі на аснове несупадзення цыклаў развіцця расліны-гаспадара і паразіта і вузкай спецыялізацыі паразіта да пашкоджання маладых тканак расліны.
Тв.: Смороднна.— Мн., 1951; Земляннка садовая.— Мн., 1953; Районнрованные н перспектнвные сорта плодовых н ягодных культур Белорусской ССР.— Мн., 1960 (у сааўт.); Ягодный сад.— Мн., 1970. ВАЛУЙ, бычок (Russula foetens), шапкавы базідыяльны грыб з роду сыраежка сям. сыраежкавых. Пашыраны ў Еўропе, Усх. Азіі, Паўн. Амерыцы; у СССР — у Еўрап. ч., на Каўказе, у Зах. Сібіры, на Д. Усходзе; на Беларусі — усюды. Сапратроф. Расце асобнымі экземплярамі і групамі ў розпых лясах (асабліва бярозавых). Пладаносіць у ліп.— верасні. Ядомы. Спажываецца солены (спачатку вымочваюць або вараць, каб пе было гаркаты).
Шапка дыям. 4—15 см, амаль шарападобная, потым пукатая, з бугрыстарубчастым краем, завернутым або апушчаным уніз, з гладкай. вельмі слізкай, брудна-жоўта-бурай скуркай. Мякаць шчыльная, тоўстая, белая, з непрыемным пахам сырасці і едкім смакам. Пласцінкі прырослыя, белыя, потым жаўтаватыя, з бурымі дробнымі плямамі, нярэдка з кропелькамі вільгаці. Ножка цыліндрычная або верацёнападобная, губчатая ці пустая. белая або саламянажоўтая. вельмі цвёрдая. Споры амаль шарападобныя, грубабародаўчатыя, светла-крэмавыя. Споравы парашок белы ці нрэмавы.
ВАЛУЙ НЕСАПРАУДНЫ, грыб. сям. павуціннікавых; тое, што хрэнавы грыб.
ВАЛЎЙСКАЕ ВОЗЕРА, у Расонскім р-пе, у бас. р. Нешчарда. 'Пл. 0,54 км2. Даўж. 1,43 км, найб. шыр. 0,72 км, найб. глыб. 7,1 м, сярэдняя 4 м. Аб’ём вады 2,18 млн. м3. Вадазбор (19,3 км2) нізішіы, на ПнУ і Пн сярэднеўзгорысты і спадзістахвалісты, пад лесам 60 %.
Катлавіна рэшткавага тыпу, лопасцевай формы, выцягнута з ПнУ на ПдЗ. Схілы выш. 2—4 м, на ПнЗ 1—2 м, пераважна разараныя. Берагавая лінія (дауж. 3,76 км) слабазвілістая. Берагі на Пн, Пд і У высокія, на 3 1 ПнУ нізкія, пясчаныя. На Пн пойма шыр. да 200 м, забалочаная і ўкрытая хмызняком. Дно сподкападобнае. Літараль спадзістая (у паўн. ч. стромкая), выслана пяском да глыб. 1 м, апясчаненым ілам да глыб. 2—3 м, астатняя ч. катлавіны — гліністым ілам, які з глыб. 6 м пераходзіць у крэменязёмісты сапрапель. Прафундаль плоская. Шыр. палосы расліннасці ад 5 да 125 м (да 24 % паверхні возера). Мінералізацыя вады да 150 мг/л. празрыстасць да 2,5 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: упадае 1 выцякае ручай. Водзяцца лешч, шчупак, судак. акунь. плотка, мянтуз, краснапёрка. джгір. На паўд.ўсх. беразе в. Заазер’е.
ВАЛУН, Г р ы в е н ь к а м е н ь, помнік прыроды рэсп. значэння (1971). За 3 км ад в. Вавукі Смаргонскага р-на. Даўж. 3 м. шыр. 3 м, выш. 2 м; цёмна-шэрага колеру, парода — граніт рапаківі.
ВАЛУНШ, помнік прыроды рэсп. значэння (1971). 2 вял. валуны за 50 м на Пн ад в. Камяное Уздзенскага р-на. Адзін валуп прамавугольнай формы, даўж. 7 м, шыр. 4 м, выш. 1,5 м; другі (на адлегласці 3 м) даўж. 5 м, шыр. 3 м, выш. 2 м.
ВАЛУНБІ, круглаватыя згладжаныя камяні памерамі болып за 10 см. Пашыраны ў абласцях старажытнаантрапагенавага зледзянення ў цэнтр. і паўн. ч. Беларусі. Увахо-
дзяць у склад асноўных і канцавых марэн, пры размыве іх астаюцца на паверхні. Большасць В. рассеяна на паверхні канцова-марэнных узвышшаў, значна менш іх на міжмарэнных нізінах, у далінах рэк. Часам вял. скопішчы В. утвараюць валунныя палі (займаюць да 10—25 % паверхні) і перашкаджаюць апрацоўцы глебы. Такія палі трапляюцца на У ад Гродна, на паўн. ускраі-
РАЗМЕРКАВАННЕ СКАНДЫНАЎСКАГА АБЛОМКАВАГА МАТЭРЫЯЛУ Ў ЛЕДАВІКОВЫХ АДКЛАДАХ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ (na А.в.мвд«е.у,№в r.)
не Лідскай раўніны каля в. Забалацце, у вытоках р. Ушача і ў інш. месцах. Паводле завалуненасці адрозніваюць глебы незавалуненыя (камянёў да 5 м3/га), слабазавалуненыя (5—20 м3/га), сярэднезавалуненыя (20—50 м3/га), моцназавалуненыя (50—100 м3/га), вельмі моцназавалуненыя (больш за 100 м3/га).
Завалуненасць ворных зямель зніжае ўраджайнасць с.-г. культур, перашкаджае эфектыўнаму выкарыстанню с.-г. тэхнікі і ўкараненню скарасных машынна-трактарных агрэгатаў. Недабор ураджаю на завалуненых землях Беларусі складае ад 3 % на слабазавалуненых да 15— 20 % на моцназавалуненых глебах. Вядуцца работы па ўборцы В. з палёў (у 1968—81 плошча завалуненых ворных зямель зменшылася на ■659 тыс. га).
Плошчы завалуненых глеб ворнай зямлі БССР (1981)
Вобласці
Плошча ворнай зямлі, тыс. га
Усяго завалуненых глеб, %
у т. л. па ступені завалуненасці, у %
слаба-
сярэдне-
моцназавалуненыя і вельмі моцназавалуненыя
Брэсцкая
773,8
4,3
4,2
0,05
0,1
Віцебская
1120,3
11,1
8,7
2,1
0,3
Гомельская
857,7
0,07
0,07
—
—
Гродзенская
831,1
14,3
14,2
0,1
—
Мінская
1186,6
18,6
14,8
0,9
2,9
Магілёўская
972,6
3
2,9
0,1
—
Усяго па БССР
5742,1
9,2
7,9
0,6
0,7
Рэчыўны склад В. розны. Пераважаюць абломкі мясц. горных парод. Парод, прынесеных здалёку, да 20 % (на Пн Беларусі такія В. наз. эратычнымі або вандроўнымі). Формы В. згладжаныя, паверхня адпаліраваная ледавіком. Паводле размеркавання на плошчы В. рознага петраграфічнага складу, арыенціроўкі іх доўгіх восей і інш. вучоныя вызначаюць напрамак руху стараж. антрапагенавых ледавікоў. В. з абломкаў парод, якія маюць пэўнае лакальнае пашырэнне, спецыфічныя петраграфічныя асаблівасці і таму добра пазнаюцца ў пераадкладзеным становішчы (граніты-рапаківі Выбаргскага і Салмінскага масіваў, граніты і парфіры Аландскіх астравоў, алівінавыя дыябазы Сатакунта і інш.), называюць кіравальнымі. Сярод іх вылучаюцца характэрныя або тыповыя кіравальныя В., другарадныя і спадарожныя, якія ўсе разам утвараюць валунную асацыяцыю. Паводле яе вызначаюць плошчу правінцыі жыўлення, якая была крыніцай зносу абломкавага матэрыялу для ледавіковых адкладаў Беларусі. У правінцыю жыўлення ўваходзяць Балтыйскі пічыт і
паўн.-зах. ч. Рускай пліты (тэр. сучасных Фенаскандыі, дна Балтыйскага мора. Прыбалтыйскіх сав. рэспублік, Ленінградскай, Калінінградскай, Наўгародскай, Пскоўскай абл. РСФСР). Асноўны знос адбыўся з плошчы развіцця асадкавых парод (700—750 тыс. км!). Мясцовы буйнаабломкавы матэрыял складаецца пераважна з ардовікскіх, сілурыйскіх, радзей дэвонскіх даламітаў і даламітызаваных вапнякоў, перанесены з Балтыйскага шчыта — з крышт. парод (гранітаў, мігматызаваных гнейсаў, кварцавых парфіраў, кварцытаў і інш.).
Самыя вял. В. на Беларусі з’яўляюцца запаведнымі і ахоўваюцца дзяржавай як геалагічныя помнікі прыроды. Сярод іх Вялікі камень памерамі 11 X 5,6 X 2,8 м каля в. Горкі Шумілінскага р-на, Камень філарэтаў — 4,1 X 1,9 X 3 м каля в. Карчова Баранавіцкага р-на, Камень Вагушэвіча — 2,6 X 1,3 X 1,5 м каля в. Кушляны Смаргонскага р-на, Камень-еолат — 3,4 X 2,5 X 1,5 м на паверхні і 2 м у зямлі каля в. Васявічы Дзятлаўскага р-на, Валуны каля в. Камяное Уздзенскага р-на — 7 X 4 X 1,5 і 5X3X2 м, скопішчы глыб валунна-галечнага кангламерату каля в. Прынёманская Гродзенскага р-на. Многія з В. з’яўляюцца помнікамі стараж. эпіграфікі 12 ст. (Барысавы камяні ў рэчышчы Зах. Дзвіны, Рагвалодаў камень каля г. Орша, камяні з надпісамі каля в. Высокі Гарадзец Талачынскага р-на, в. Каменка непадалёку ад Вілейкі і інш.). Пры Ін-це геахіміі і геафізікі АН БССР у цэнтры новага Акадэмгарадка на пл. 6 га ствараецца (1982) музей В. пад адкрытым небам — эксперым. база па вывучэнню В.
У стараж. славянскім дойлідстве В. ўжывалі пры стварэнні крапасных збудаванняў, палацаў, храмаў [Сафійскі сабор 11 ст. у Полацку. Барысаглебская (Каложская) царква 12 ст. ў Гродне, абарончыя вежы 13 ст. ў Навагрудку і інш.], на брук, Выкарыстоўваюць на выраб друзу, як бутавы камень. пры стварэнні арх. кампазіцый для ўпрыгожання паркаў, сквераў (дэкар. сценка каля БДУ на пл. У. I. Леніна, упрыгожанне газона каля Палаца мастацтваў ў Мінску і інш.).
Л. К. Сташкевіч, У. I. Шкуратау. ВАЛЫНЁЦ Аляксандр Патапавіч (н. 2.2.1935, в. Берказы Пінскага р-на), беларускі сав. вучоны ў ranine фізіялогіі і біяхіміі раслін. Д-р біял. н. (1976). Чл. КПСС з 1980. Скончыў Брэсцкі пед. ін-т (1960). 3 1961 у Ін-це эксперым. батанікі АН БССР. Асн. працы па вывучэнню эндагенных рэгулятараў росту, выбіральнасці дзеяння гербіцыдаў, хім. рэгуляцыі росту і развіцця раслін.
Те.: Фнзнологнческое действне некоторых гербпцпдов на растення.— Мн., 1971 (у сааўт.); Взапмодействне эндоген-
ных регуляторов роста п гербнцндов.— Мн„ 1980.
ВАЛЫНЁЦ, возера ў Полацкім р-не, у бас. р. Дражбітка. Пл. 0,17 км2. Даўж. 0,62 км, найб. шыр. 0,4 км, сярэдняя 0,27 км. Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы выш. 1—2 м, спадзістыя, пад лесам. Берагавая лінія (даўж. 1,6 км) слабазвілістая. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Бяссцёкавае. ВАЛЫНКА, рака, правы прыток Зах. Дзвіны, у Віцебскім і Гарадоцкім р-нах. Даўж. 20 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 °/оО. Вадазбор (78 км2) раўнінны, пад лесам 63 %. ВАЛЬ'ІНСКАЯ СЁРЫЯ, адклады сярэдняй ч. венду. Пашырана на б. ч. тэр. Беларусі, адсутнічае толькі на ПдУ і на асобных невял. участках на Пд, 3 і ПнЗ Беларусі. Залягае стратыграфічна нязгодна, з перарывам у асадканамнажэнні на вільчанскай серыі венду або больш стараж. адкладах рыфею, перакрываецца з размывам валдайскай серыяй венду або болып маладымі адкладамі фанеразою. Магутнасць утварэнняў В. с. вагаецца ад дзесяткаў метраў да 300—400 м у найб. поўных разрэзах ПдЗ Беларусі. У ніжняй частцы В. с. (гарбашоўская світа) складзена пераважна з чырванаколер-
Вальварыела шаўкавістая.
Вальвата звычайная.
ных рознаі буйназярністых аркозавых пясчанікаў магутнасцю да 20—30 м. Болыпая, сярэдняя, частка В. с. (ратайчыцкая світа) на ПдЗ Беларусі складзена з вулканічных парод, на астатняй ч. пераважаюць розныя па структуры туфіты, туфапясчанікі і інш. туфагенна-асадкавыя пароды. Верхняя частка В. с. (лёзненская світа) магутнасцю 30—■ 60 м, складзена з аркозавых пясчанікаў і алеўрыта-гліністых парод. Вывучэнне ўтварэнняў серыі мае значэнне для стратыграфічнага раздзялення і карэляцыі адкладаў Benfly Беларусі і інш. рэгіёнаў УсхЕўрап. платформы, а таксама для пазнання геал. гісторыі Зямлі ў позНІМ ДакембрЫІ. м. В. Вераценнгкаў. ВАЛЬВАРЫЁЛА (Volvariella), род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. мухаморавых. Вядома каля 20 відаў, пашыраных ва ўмераных зонах зямнога шара. У СССР каля 10 відаў, з іх на Беларусі 3. Сапратрофы. Многія віды ядомыя; некаторыя (напр., В. ядомая, або травяны шампіньён) у краінах Усходу культывуюцца.