Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
ВАРАРЫЯ (Vararia). род губавых базідыяльных грыбоў сям. лахнакладыевых. Вядома болып за 10 відаў. пашыраных пераважна ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. У СССР 7 відаў, з іх на Беларусі 1 від — В. з я р н і ст а я (V. granulosa). Выяўлена ў Белавежскай пушчы. Сапратроф. Расце на драўніне і кары хвойных, зрэдку лісцевых парод. Выклікае светлую валакністую гніль.
Пладовае цела аднаабо шматгадовае, распасцёртае, шчыльна прымацавана да субстрату, коркавай кансістэнцыі. з часам растрэскваецца. Край яго спачатку шырокі. мучністы, потым мучніста-лямцавы, пазней гладкі. аднаго колеру з гіменіем, амаль знікае. Гіменафор гладкі, светла-крэмавы да вохрыста-жоўтага, іншы раз пры дакрананні робіцца карычневым. з узростам густа пакрываецца бародаўкамі. Споры шарападобпыя, з шурпатай бясколернай абалонкай.
A. I. Галаўко.
ВАРГАНОЎСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛПІ, за 0,5 км на 3 ад в. Варганы Докшыцкага р-на. Пластавы паклад звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі часу адступання паазерскага ледавіка. Разведаныя запасы каля 1,6 млн. м3. Гліны карычневыя стужкавыя легкаплаўкія шчылыіыя, пластычныя, з рэдкімі праслоямі пяску. Гліністых часцінак (драбпей за 0,005 мм) 48—79 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 3,3—7,4 м, ускрышы (дробназярністы пясок) 0,2—
0,8 м. Падсцілаюць паклад пясок і марэнныя супескі. Гліны прыдатныя на вытв-сць цэглы. Радовішча распрацоўваецца цагельным з-дам «Варганы». л. I. Лысенка.
ВАРЛЫНКА, рака, правы прыток Поні (прыток Бярэзіны, бас. Дняпра), у Докшыцкім р-не. Даўж. 12 км. Пачынаецца каля в. Пугачова. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %0. Амаль уся каналізавана. Вадазбор (82 км2) на У Нарачана-Вілейскай ніз., пад лесам 58 %.
ВАРОНА, грыб сям. шампіньёнавых. Гл. ў арт. Грыб-парасонік.
ВАРОНА ШЭРАЯ (Corvus cornix), птушка сям. крумкачовых атр. вераб’іпападобных. Пашырана ў Еўропе, Азіі, Афрыцы. У СССР сустракаецца па ўсёй тэр. На Беларусі шматлікая аселая (у некаторых мясцінах часткова пералётная) птушка. Зрэдку на тэр. Беларусі з Зах. Еўропы залятае В. чорная (G. согопе). Летам В. ш. трымаецца ўзлескаў, палёў, поймаў рэк, зімой — бліжэй да жылля. Усяедная. Корміцца насякомымі, рыбай, мярцвячынай, адкідамі, у гнездавы перыяд разбурае гнёзды іпш. птушак. Знішчае шкодных насякомых.
Даўж. цела 46—50 см, маса 430— 622 г. Апярэнне на спіне, брушку шэрае, на галаве, гарляку, валлі, крылах і хвасце чорнае. Трымаецца ў гнездавы перыяд парамі, у астатні час чародамі. Крык — хрыплае карканне. Гнёзды з сухіх галінак будуюць самец і самка на дрэвах на выш. 3—15 м у невял. лясах непадалёку ад паселішчаў. у парках 1 садах. Нясе 4—5 блакітнавата-зеленаватых з бурымі плямкамі і стракацінамі яец у 2-й пал. красавіка. Наседжвае самка 17—20 сут. Птушаняты знаходзяцца ў гняздзе 4—5 тыдняў. вылятаюць у 1-й пал. чэрвеня. A. М. Іванюценка. ВАРОНЕЖСКАЯ АНТЭКЛІЗА, тэктанічная структура ў паўд. частцы Усх.-Еўрап. платформы з падняццем парод крышт. фундамента. Падзяляе Дняпроўска-Данецкі прагін і Маскоўскую сінеклізу. Размяшчаецца па тэр. Варонежскай, Белгарадскай, Курскай, Бранскай, Палтаўскай, Чарнігаўскай абласцей, ва ўсх. ч. Гомельскай вобл. Цягнецца В. а. з ПдУ на ПнЗ больш чым на 800 км, шыр. каля 300—400 км.
Глыбіня залягання крышт. фундамента на скляпенні 40—250 м. у краявых частак на схілах да 500—1000 м. Крышт. фундамент складзены з архейскіх і ніжнепратэразойскіх метамарфічных парод (гнейсаў, мігматытаў, крышт. сланцаў, амфібалітаў, жалезістых кварцытаў), прарваных інтрузіямі гранітоідаў, асн. і ультраасн. парод. Платформавы чахол структуры складаюць палеазойскія, мезазойскія і кайназойскія адклады, Па~ леазойскія ўтварэнні складаюць крылы В. a., а мезазойскія 1 кайназойскія залягаюць нязгодна на іх 1 маскіруюць будову антэклізы.
На тэр. Беларусі размяшчаецца зах. перыклінальная частка В. а., якая мяжуе з Аршапскай упадзінай,
Жлобінскаіі седлавінай і часткова з паўн.-ўсх. часткай Прыпяцкага прагіну. Паўн.-ўсх. і ўсх. схілы яе пакатыя, паўд. болып стромкія. Паверхня крышт. фундамента ў найб. узнятай ч. залягае на глыб. 400 м, павольна апускаецца да 800 м у бок Аршанскай упадзіны і да 600 м у бок Жлобінскай седлавіны, даволі стромка да 4—5 км па сістэме разломаў у бок Прыпяцкага прагіну і Брагінска-Лоеўскай седлавіны. Платформавы чахол на крылах складаюць асадкавыя ўтварэнні беларускай серыі сярэдняга рыфею і вільчанскай серыі вепду (на У), дэвонскія, пермска-трыясавыя (на Пд), мезазойскія і кайназойскія адклады. Будова паверхні крышт. фундамента В. а. ўскладняецца Ярцаўскім пахаваным выступам на Пн, адносна невял. Клінцоўскім грабенам на Пд, які падзяляе яе на Суражскі пахаваны выступ і Грамяцкі пахаваны выступ. у. р. Шкуратаў.
ВАРОНЕЖСКІ ГАРЫЗОНТ. в а р онежская світа, в а р о н е жскія слаі (ад назвы г. Варонеж), верхняя ч. франскага яруса верхняга дэвону. Вылучаны на Беларусі ў 1953. Залягае па бурэгскім гарызонце, перакрываецца яўланаўскім. Адклады В. г. пашыраны на ПдУ (Прыпяцкі прагін) рэспублікі, на ПнУ (Аршанская ўпадзіна) трапляюцца спарадычна. Глыб. залягання Да 1500—3500 м. Магутпасць ад 10 да 280 м. Складзепы ў Прыпяцкім пра-
Варона шэрая.
Возера Варонічы.
гіне з ваішякоў, мергеляў, гліп з праслоямі даламітаў і ангідрытаў, месцамі вулканагенных парод, у Аршанскай упадзіне — пераважна з гліністых вапнякоў і даламітаў. У адкладах гарызонта трапляюцца шматлікія рэшткі выкапнёвых брахіяпод, астракод, канадонтаў, а таксама фарамініфер, крынаідэй, каралаў, гастрапод, пелецыпод, тэнтакулітаў, водарасцей і спораў. Каралы і водарасці ўтвараюць арганагенныя пабудовы (біястромы, біягермы). В. г. у Прыпяцкім прагіне падзяляецца на рэчыцкія слаі (некаторыя даследчыкі выдзяляюць іх як алатырскі гарызонт) магутнасцю 10—60 м; ніжневаронежскі падгарызонт —50— 70 м і верхневаронежскі падгарызонт — 80—100 м. 3 адкладамі В. г. звязаны паклады нафты (Азямлінскае, Вішанскае, Мармавіцкае, Давыдаўскае, Сасноўскае, Асташкавіцкае, Цішкаўскае, Рэчыцкае і Краснасельскае радовішчы) у Прыпяцкім прагіне. с. А. Кручак.
ВАРОНІНКА, Вароніна, рака, правы прыток р. Ухлясць (бас. Дняпра), у Быхаўскім р-не. Даўж. 16 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 % о. Прытокі —■ сетка асушальных канаў. Вадазбор (133 км2) на 3 Аршанска-Магілёўскай раўніны, пад лесам 43 %.
ВАРОНІЧЫ, В а р о ii е ч, возера ў Полацкім р-не, у бас. р. Ушача. Пл. 1,18 км2. Даўж. 4,9 км, найб. шыр. 0,55 км, найб. глыб. 5,9 м, сярэдняя 2,4 м, Аб’ём вады 2,8 млн. м3. Вадазбор (793 км2) дробнаі сярэднеўзгорысты, болып за 50 % разарана.
Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з Пн на Пд. Схілы выш, ад 2 да 8 м, зах. і паўд.-зах. выш. 10—18 м. месцамі стромкія, на У і 3 разараныя. Берагавая лінія (даўж. 13,1 км) утварае некалькі заліваў 1 паўастравоў. Берагі нізкія, тарфяністыя, на У месцамі высокія, зліваюцца са схіламі, пясчаныя, на Пн сплавінныя (шыр. сплавіны 5—15 м). Пойма шыр. 5—50 м, на У. 3 і Пн 150— 400 м, затарфаваная, укрыта хмызняком. Дно карытападобнай формы. Літараль 1 сублітараль (шыр. 25—50 м) пераходзяць у плоскае дно. 2 астравы (у паўн. 1 цэнтр. частках). Глыб. да 2 м займаюць 38 % пл. возера. Літараль складзена з пясчаных адкладаў, астатняя ч. дна — з крэменязёмістага ажалезненага сапрапелю, у паўд. ч. апясчанены ажалезнены іл. Мінералізацыя вады да 300 мг/л, празрыстасць 1,7 м. Эўтрофнае. Праточнае: праз возера цячэ Ушача. Да 63 % пл. возера ўкрыта расліннасцю, шыр. палосы 15—150 м да глыб. 3—3,4 м. Водзяцца лешч, шчупак. акунь. язь, карась, лінь, плотка, гусцяра, мянтуз, сом. На паўд. беразе в. Варонічы.
В. Р. Міронаў.
ВАРОНСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН, за 1 км на ПдУ ад в. Варона Астравецкага р-на. Пластавы паклад звязаны з лімнагляцыяльнымі адклада-
мі часу адступання паазерскага ледавіка. Разведаныя запасы 1,9 млн. м3, перспектыўныя 5,7 млн. м3. Вылучаюцца 2 гарызонты: верхні — гліны светла-карычневыя шчыльныя, тлустыя, пластычныя, карбанатныя, са значнай колькасцю жвіру, магутнасцю 0,3—5 м; ніжні — гліны карычневыя шчыльныя, вязкія, пластычныя, з рэдкімі праслоямі і гнёздамі пяску, магутнасцю 4,4 м. Гліністых часцінак (драбней за 0,002 мм) 37—65,4 %, пясчаных 0,6— 15 %. Сярэдняя магутнасць карыснай тоўшчы 4,3—4,5 м, ускрышы (пяскі, радзей супескі) 0,9—1,2 м. Гліны прыдатныя на вытв-сць цАлы і керамзітавага жвіру. Радовішча распрацоўваецца Лідскім камбінатам буд. матэрыялаў. Л. Я. Затурэнская. ВАРОНЬКАЎСКАЕ РАДОВІШЧА МЁЛУ, МЁРГЕЛЮ I СУГЛІНКАУ, на плошчы паміж вёскамі Баравая і Фралоўка Касцюковіцкага р-на. Паклад мелу і мергелю звязаны з адкладамі туронскага ўзросту, суглінкі (пашыраны ў ускрышы магутнасцю да 4 м) — з лімнагляцыяльнымі адкладамі ліхвінскага міжледавікоўя. Прагнозныя запасы мергелю 253,6 млн. т, мелу 720,1 млн. т, суглінкаў 537 тыс. м3. Мергель шэры, мелападобны (СаСО3 75—90 %), месцамі слабаі моцнагліністы, з праслоямі гліністага мелу і вапнавых глін. Мел шаравата-белы, гліністы (СаСО3 91,3—93,4 %). Магутнасць карыснай тоўшчы мелу і мергелю да 48 м, ускрышы 1,4—27 м. Мел і мергель прыдатныя на вытв-сць цэменту, суглінкі — на выраб цэглы. Радовішча не распрацоўваецца.
ВАРСЯНКА (Dipsacus), род двух-, радзей шматгадовых травяністых раслін сям. варсянкавых. У родзе каля 20 відаў, пашыраных у Міжземнамор’і, Паўд. і Усх. Азіі, Паўн. Афрыцы. У СССР 6 відаў. На Беларусі ў 1960-я г. ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР як дэкар. расліпы інтрадукаваны В. пасяўная, або варсавальная шышка, i В. разрэзаная. Двухгадовыя расліны. На 1-ы год утвараюць разетку прыкаранёвага лісця. Цвітуць на 2-і год у ліп.— жн., пладаносяць у жн.— верасні.
Выш. да 50—200 см. Корань стрыжнёвы. Сцябло прамое, рабрыстае, шыпаватае. зверху галінастае. Прыкаранёвае лісце падоўжанае, адваротнаяйцападобнае, кароткачаранковае, сабранае ў разетку, сцябловае са зрослымі асновамі. Кветкі дробныя, у галоўчатых суквеццях. Плод — сямянка. В. пасяўная, або варсавальная шышка (D. sativus), інтрадукавана ў 1960-я г. Кветкі фіялетавыя, радзей белыя. Суквецці ўтвараюць суплоддзі з вострымі,
цвёрдымі, загнутымі калякветнымі лускавінкамі. Тэхн. расліна (суквецці выкарыстоўваюцца ў тэкст. прам-сці). В. разрэзаная (D. laciniatus) інтрадукавана ў 1970-я г. Кветкі бледна-жоўтыя або белыя. Г. В. Пашына.
ВАРСЯНКАКВЁТНЫЯ (Dipsacales), парадак двухдольных раслін. Вядомы 4 сям.— бружмелевыя, адоксавыя, валяр’янавыя, варсянкавыя (па інш. класіфікацыях 5 сям.), 44 роды, каля 1150 відаў, пашыраных пераважна ў Паўн. паўшар’і, асабліва ў Міжземнамор’і. У СССР 20 родаў, болып за 220 відаў, з іх на Беларусі 15 дзікарослых і каля 100 інтрадукаваных відаў з родаў адокса, бружмель, бузіна, валяр’ян, валер’янела, еарсянка1 вейгела, галоўчатка, дыярвіла, каліна, кальквіцыя, каманішнік, кентрантус, лінея, патрынія, паўночнік, скабіёза, снежнаягаднік, сукцызела. Сярод В. кашт. лек., харч., дэкар., меданосныя і тэхн. расліны.