Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Дрэвы, кусты, травяністыя расліны з супраціўным, радзей кальчаковым, суцэльным, лопасцевым або перыстым, без прылісткаў лісцем. Кветкі звычайна двухполыя, правільныя ці няправільныя, 4—5-членныя, зрослапялёсткавыя. Тычынак аднолькавая колькасць з пялёсткамі, іншы раз іх менш. Гінецэй са зрослых 2—5 пладалісцікаў. Завязь ніжняя, з мноствам семязародкаў у кожным гняздзе. Плод — ягада. касцянка, арэшак, арэх. каробачка. Насенне з цэлюлярным (спачатку ўтвараюцца клетачныя абалонкі) эндаспермам.
Літ.: Порядок ворсянковые (Dipsacales).— У кн. Жнзнь растешій. Т. 5. Ч. 2. Цветковые растення. М.. 1981; Т а х т ад ж я н А. Л. Снстема н фнлогення цветковых растеннй.— М.; Л., 1966. ВАРУШКА. грыб сям. радоўкавых. Гл. ў арт. Негніючнік.
ВАСІЛЁВІЦКАЯ АГРАМЕТЭАРАЛАГІЧНАЯ СТАНЦЫЯ, АМС В асілевічы, у цэнтры г. Васілевічы Рэчыцкага р-на. Засн. ў 1878 як метэаралагічная станцыя 2 разраду, у I960 рэарганізавана ў аграметэаралагічную. Матэрыялы назіранняў паказальныя для тэр. 25—35 км вакол станцыі (найважнейшыя сярэдняме-
Варсянка пасяўная: 1— агульны выгляд расліны; 2 — кветка; 3 — песцік.
сячныя і сярэднегадавыя паказчыкі гл. ў табл.). Працягласць перыяду з сярэднясутачнымі т-рамі вышэй за О °C 240 сут, вегет. перыяд 194 сут, безмарозны — 154 сут. Сярэднегадавая працягласць сонечнага ззяння 1918 гадз. Апошні замаразак у паветры ў сярэднім 30 крас., першы — 2 кастрычніка. Сярэднямесячная т-ра паветра ў студз. ад —0,4 (1975) да -16,8 °C (1893), у ліп. ад 15,4 (1935) да 22,9 °C (1936). Гадавы абс. мінімум т-ры паветра ніжэй за — 35 °C і абс. максімум болып за 37 °C назіраецца не часцей як раз у 20 гадоў. Сярэдняя т-ра паверхні глебы зімой да —7 °C; раз у 20—30 гадоў апускаецца да —40 °C. Раз у 7 гадоў выпадае болып за 725 мм ападкаў. У асобныя засушлівыя гады выпадае не больш 350 мм ападкаў. Сярэдняя макс. выш. снегавога покрыва за зіму 18 см, у асобныя гады да 47 см. Вільготных дзён (з адноснай вільготнасцю ^80 %) за год 112, сухіх (з вільготнасцю за адзін з тэрмінаў назірання 30 %) — 17. Сярэдняя колькасць сутак з мяцеліцай за год 9, макс. 18, з туманамі адпаведна 44 і 70, з навальніцай 30 і 44, з градам адпаведна 2 і 6. За год у сярэднім бывае 14 сут з галалёдам і 13 сут з шэраневымі з’явамі. Аграметэаралагічныя назіранні вядуцца на мінер. глебе і паралельна на тарфяным балоце за ростам і развіццём найважнейшых с.-г. культур, т-рай ворнага слоя глебы, дынамікай запасаў прадукцыйнай глебавай вільгаці пад с.-г. культурамі, рэакцыяй раслін на неспрыяльныя з’явы надвор’я (замаразкі, сухавеі, маразы, град і інш.), пашкоджаннямі раслін шкоднікамі і хваробамі, за мінім. т-рамі глебы на глыб. вузла кушчэння азімых, размеркаваннем снегавога покрыва на палях, глыб. прамярзання і адтайвання глебы, выпарэннем з паверхні глебы, глыб. залягання грунтавых водаў і інш. Сярэдняя з найб. глыбінь прамярзання глебы ў канцы лют.— пачатку сак. 60—65 см, у асобныя гады 90—100 см. Т-ра глебы на глыб. залягання вузла кушчэння не бывае ніжэй —10— 15 °C. Поўнае адтайванне глебы з пач. красавіка. Культуры, якія зімуюць, аднаўляюць вегетацыю (з пераходам т-ры паветра праз 5 °C у бок павышэння) 11 красавіка. Дастаткова цяпла для ўсіх сартоў азімых, ячменю, аўса, бульбы, лёну, грэчкі, гароху, капусты, лубіну. Сярэдняспелыя сарты кукурузы дасягаюць васковай спеласці ў 7—8 гадоў з 10. Памідоры дасягаюць бурай спеласці штогод, збор чырвоных пладоў ранняспелых сартоў магчымы 6—8, сярэдняспелых 5—7, познаспелых 4—6
гадоў з 10, познаспелых агуркоў — не менш чым 7 гадоў з 10.
В. В. Іванюк, 3. X. Таўціева. ВАСІЛЁВІЦКАЯ АНТЫКЛІНАЛЬ (ад пазвы г. Васілевічы ў Рэчыцкім р-не), тэктанічная структура ў Калінкавіцкім р-не, у зах. частцы Перадмаладушынскай сінклінальнай зопы, у межах Маладушынска-Чырвонаслабодскай ступені Прыпяцкага прагіпу. Выяўлена сейсмаразведачпымі работамі ў 1965—66.
Па падэшве кам.-вуг. адкладаў В. а. мае памер 8X4 км і амплітуду болып за 150 м. Антыкліналь арыентавана ў субшыротным напрамку, выражаецца таксама ў пермскіх і трыясавых адкладах. Па паверхні верхнефаменскай тоўшчы В. а. адпавядае монаклінальны схіл сінкліналі.
Сфарміравалася ў асноўным у карбопе, пермі і трыясе ў прывосевай ч. першаспай кампенсацыйнай сінкліпалі ў выніку развіцця другасных кампенсацыйных сінкліналей на схілах суседніх саляных падняццяў.
В. С. Канішчаў.
ВАСІЛЁВІЦКАЯ ЛЕСАПАЛЯУНІЧАЯ ГАСПАДАРКА. Створапа ў 1969 у Рэчыцкім і Калінкавіцкім р-пах. Пл. 55,4 тыс. га (1981). Рэльеф тэр. слабахвалісты. На тэр. гаспадаркі рэкі Ведрыч, Віць. сетка меліярацыйных каналаў. Лясы пераважна чорнаальховыя асакова-травяныя,
лясістасць 65 %. Паляўнічыя ўгоддзі для асн. прамысл. відаў сярэдняй якасці (2-і клас бапітэту). Водзяцца лось (каля 240 асобін), дзік (60), казуля (300), заяц-русак, глушэц і інш. Ажыццяўляюцца біятэхн. мерапрыемствы.
ВАСІЛЁВІЦКАЯ СТУПЁНЬ. тэктанічная структура; тое, што Капаткевіцка-Велікаборская ступень.
ВАСІЛЁВІЦКІ ДОСЛЕДНЫ ЛЯСГАС, на тэр. Рэчыцкага, Калінкавіцкага і Светлагорскага р-наў. Аргапізаваяы ў 1940. 11 лясніцтваў. Пл. 76.6 тыс. га, у т. л. пад лесам 67,8 тыс. га (1.1.1978). Лясы 1-й (27,2 тыс. га) і 2-й (49,4 тыс. га) груп. Хваёвыя займаюць 45,7 %, бярозавыя 21,5, альховыя 18,1, дубовыя 10,9, іншыя 3,8 % укрытай лесам плошчы. Маладнякоў 56,5 %, сярэдпеўзроставых 32,3, прыспяваючых 10.2, спелых лясоў 1 %. Агульны запас дрэвастою 7,17 млн. м3, у т. л. спелага 0,14 млн. м3, гадавы прырост драўніны 0.25 млн. м3. Сярэднія ўзрост лясоў 30 гадоў, банітэт 1,8, паўната 0,68. Штогод аб’ём лесасеч„ага фонду 107 тыс. м3, высечак догляду 63 тыс. м3, лесааднаўленне на пл. 380 га. На тэр. В. д. л. помнік прыроды — Шолкавіцкая дуброва.
ВАСІЛЁВІЧЫ-1, нізіннае балота ў Рэчыцкім, часткова ў Калінкавіцкім р-пах, у вадазборы р. Ведрыч. Пл. 6,7 тыс. га, у межах прамысл. паклада 4,4 тыс. га. Сярэдняя глыб. торфу 1,8 м. На 1.1.1978 запасы торфу 13,8 млн. т. Балота асушана дрэнажом (3,1 тыс. га) і адкрытай сеткай (0,8 тыс. га), выкарыстоўваецца пад пасевы шматгадовых траў, збожжа і бульбы. Пад лесам 2,8 тыс. га.
ВАСІЛЁВІЧЫ-2, нізіпнае балота на Пд Светлагорскага і ПнУ Калінкавіцкага р-наў, у вадазборы рэк Сведзь і Ведрыч. Пл. 19 тыс. га, у межах прамысл. паклада 12,4 тыс. га. Глыб. тор<” у да 6,4 м, сярэдняя 1,7 м, ступень распаду 30 %, попельнасць 11 %. 3 першапачатковых запасаў (42,9 млн. т) па 1.1.1978 засталося 14,3 млн. т. Торф здабывала да 1977 торфапрадпрыемства «Светлагорскае». Большая ч. балота асушапа, у т. л. дрэнажом 4,7 тыс. га. На асушаных землях сеюць пераважна травы, а таксама збожжа і кармавыя культуры. У патуральпым стане 2,7 тыс. га у Каліпкавіцкім р-не, 3,4 тыс. га у Светлагорскім р-не, за-
Метэаралагічныя паказчыкі за перыяд назірання па Васілевіцкай аграметэаралагічнай станцыі
1
11
111
IV
V
VI
VII
V1H
IX
X
XI
XII
За год
Тэмпература паветра, °C
сярэднясутачная
—6,5
-5,7
-1,2
6,5
13,8
16,9
18,5
17,2
12,4
6,5
0,9
—3,9
6,3
абсалютны мінімум
—36
—34
-33
— 17
—6
—1
4
1
—4
—20
—31
—35
—36
абсалютны максімум Тэмпература паверхні глебы, °C
8
12
22
28
33
35
37
38
32
27
24
12
38
сярэднясутачная
—7
-6
2
8
17
22
23
20
14
6
1
—4
8
абсалютны мінімум
Сярэдняя іэмпература глебь., °C на глыбіні
—40
—38
—35
—20
—6
— 1
4
1
—5
—20
—33
—38
—40
0,2 м
-0,7
—1,2
0,1
6,4
13,5
18,1
19,7
18,4
13,5
7,7
2,8
0,2
8,2
0,8 м
1,6
0,9
1,1
4,8
10,7
14,6
16.6
16,7
14,0
9,8
5,6
2,9
8,3
3,2 м
6,8
5,8
5,0
4,8
6,0
7,9
9,8
Н,2
11,8
11,2
9,8
8,2
8,2
Сярэдняя скорасць ветру, м/с Сярэдняя колькасць сутак са ско-
3,5
3,7
3,6
3,4
3,2
2,8
2,6
2,5
2,7
3,1
3,5
3,6
3,2
расцю ветру 15 м/с і болып
Сярэдняя адносная вільготнасць
0,5
0,7
0,6
0,5
0,5
0,2
0,3
0,4
0,3
0,3
0,4
0,5
5,2
паветра, %
86
83
78
70
64
68
72
75
79
82
88
88
78
Сярэдняя колькасць ападкаў, мм
Сярэдняя колькасць дзён
33
31
31
44
54
73
87
70
54
44
43
40
604
ясных
1,8
1,7
3,4
3,1
3,4
2,5
3,7
4,0
3,9
2,4
1,0
1,2
32
пахмурных
18,7
15,8
14,2
Н,4
8,0
7,6
7,3
7,7
7,9
13,7
19,8
21,4
154
з ападкамі
Сярэдняя сума сонечнай радыяцыі
МДж/м’
прамой на гарызантальную
17,1
15,2
14,1
Н,4
12,4
12,1
13,6
12,5
11,7
Н,6
15,4
17,3
164
паверхню
23
44
126
175
276
323
300
255
162
67
20
5
1776
сумарнай
85
141
292
399
555
617
603
502
336
172
72
52
3826
фотасінтэтычна актыўнай
46
77
155
214
295
324
317
263
177
93
39
29
2029
Радыяцыйны баланс
—23
—2
64
193
290
331
317
254
145
40
—8
—19
1582
31 Зак. 2163
няты пераважна драбналессем з хвоі і бярозы.
ВАСІЛЕЎСКАЕ ПАДНЙЦЦЕ (ад назвы в. Васілева ў Гомельскім р-не), тэктанічная структура ў Гомельскім р-не, ва ўсх. частцы Рэчыцка-Шацілкаўскай ступені Прыпяцкага прагіну. Выяўлена сейсмічнымі даследаваннямі ў 1962.
Па паверхні фундамента. падсалявых і міжсалявых дэвонскіх адкладах В. п. мае форму блока, абмежаванага разрыўнымі парушэннямі. Мінімальныя адзнакі паверхні фундамента, падсалявых і міжсалявых адкладаў (адпаведна —3600 м, —3000 м і —1600 м) у паўд. частцы OnoKa. Па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы В. п.— брахіантыкліналь памерам 11 X 2,5 км з мінім. адзнакай у скляпенні —200 м, амплітудай 800 м. Адметная асабліваспь В. п.— прысутнасць у яго геал. разрэзе магутных эфузіўных тоўшчаў.
Сфарміравалася гал. чынам у познім дэвоне, карбоне і пермі.
I. Д. Кудравец.
ВАСІЛЁК, грыб сям. радоўкавых. Гл. ў арт. Ляпіста.
ВАСІЛЁК, в а л о ш к a (Centaurea), род адна-, двухі шматгадовых травяністых раслін сям. складанакветных. Вядома каля 550 відаў, пашыраных у Еўразіі, Паўн. Афрыцы і Паўн. Амерыцы, Аўстраліі (1 від). У СССР 198 відаў, з іх на Беларусі 7 дзікарослых і каля 10 інтрадукаваных відаў. Лек., вітамінаносныя, алейныя, фарбавальныя, дэкар. і меданосныя расліны.
Сцяблы прамастойныя. прыўзнятыя або ляжачыя, зрэдку сцябла зусім няма. Лісце чаргаванае, суцэльнае або перыста-рассечанае. Кветкі рознага колеру, у кошыках. Сярэдзінныя кветкі трубчастыя або трубчаста-лейкападобныя, двухполыя, краявыя — лейкападобныя. Кошыкі малаабо шматкветныя, адзіночныя ці па некалькі на канцах парасткаў. Абгортка кветкавых кошыкаў (важная сістэм. прыкмета) ад шарападобнай да кароткацыліндрычнай, з шматлікіх чарапіцападобна размешчаных лісцікаў, на канцы якіх калючкі ці прыдаткі. Ложа кошыкаў са шчацінкамі. Плод — часцей апушаная, з чубком сямянка.