• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    В.	в. ўкараняюцца ў вапняковы субстрат (свідравальныя В. в.), пранікаючы да 1 см і больш углыб і паступова разбураючы субстрат арган. кіслотамі. Водарасці, здольныя выкарыстоўваць злучэнні кальцыю (туфаўтваральныя В. в.), выдзяляюць карбанат кальцыю ў навакольнае асяроддзе. У выніку іх жыццядзейнасці ўтвараюцца магутныя адклады вапняку (на Беларусі вядомы з ардовіку).
    ВАПНАЎКА (Gypsophila), род адпаі шматгадовых травяністых, радзей куставых раслін сям. гваздзіковых. Вядома каля 120 відаў. пашыраных у Еўразіі (1 від у Аўстраліі). У СССР 64 віды. з іх на Беларусі 2 дзікарослыя і 2 інтрадукаваныя. Дэкар. і лек. расліны. Добрыя меданосы.
    Расліны з прамастойнымі або моцнагалінастымі распасцёртымі сцябламі.
    Лісце дробнае, суцэльнае, сядзячае. Кветкі адзіночныя або ў мяцёлчатых ці шчыткападобных суквеццях. Пялёсткі суцэльныя або глыбокадвухраздзельныя. Чашачка зрослалістая, званочкавая, трубчаста-канічная ці цыліндрычная, з 5 зубцамі або глыбокапяціраздзельная. Плод — аднагнездавая, піара-, яйцападобная або падоўжаная каробачка, раскрываецца 4 створкамі.
    В.	м я ц ё л ч а т а я, або перакаціполе (G. paniculate), зрэдку трапляецца па ўсёй Беларусі, асабліва на Пд. Расце ў хвойніках, на пясчаных дзюнах, папарах, у прышашэйных выемках, на чыг. насыпах, вырошчваецца як дэкар. расліна. Цвіце ў ліп.— жніўні. Шматгадовая расліна выш. 40—100 см, голая або знізу залозіста-апушаная. Сцябло амаль ад асновы шырокараскідзістае. моцнагалінастае, іншы раз утварае шарападобны куст. Лісце ланцэтнае, доўгазавостранае, з васковым налётам. Кветкі белыя, з шыроказваночкавай чашачкай, шматлікія, у шарападобнай раскідзістай мяцёлцы, у кулыурнай разнавіднасці кветкі махрыстыя. дыям. да 3,5 мм. Лек. расліна (слабільны, ванітоўны, болепатольны сродак), мае інсектыцыдныя ўласцівасці. Выкарыстоўваюцца сцяблы, лісце, кветкі (збіраюць у чэрв,—ліпені). Ядавітая — можа выклікаць атручэнне жывёлы. Карані, вядомыя пад назвай «белага мыльнага кораня», маюць да 30 % сапанінаў, выкарыстоўваюцца як сурагат мыла (для мыцця воўны і шоўку), на выраб шампуняў, мыльнага парашку. В. п у ч к а в а т а я (G. fastigiata) часцей трапляецца па Палессі. Расце ў хваёвых барах, на ўзгорках, уздоўж чыгункі, на мелавых буграх. Цвіце ў чэрв.— жніўні. Шматгадовая расліна выш. 20—50 см. Сцяблы Ka­nn асновы ўзыходныя, потым прамыя, унізе голыя. Лісце ланцэтападобна-лінейнае, пляскатае, з адной жылкай. Кветкі белаватыя або ружаватыя, са званочкавай чашачкай, у шчыткападобных суквеццях на верхавінках сцяблоў і галінак. Цэнтр. бат. садам АН БССР у 1960-я г. інтрадукаваны В. н а й в ы ш э й ш а я (G. altissima, радзіма— Каўказ, Зах. Сібір, Сярэдняя Азія, Паўн. Манголія. Зах. Кітай) i В. ц i х a а к і я нс к а я (G. pacifica, радзіма — Д. Усход, Маньчжурыя), Расліны выш. 100—150 см, з адзіночным, моцнагалінастым сцяблом і ланцэтным лісцем. Кветкі белыя (у В. ціхаакіянскай ружовыя), дыям. да 0,5 см, у шырокай мяцёлцы. Цвітуць у ліп.— верасні. Маюць садовыя формы. Святлалюбныя і зімаўстойлівыя расліны. Добра растуць на супясчанай або лёгкай сугліністай глебе. Размнажаюцца насеннем, садовыя фор-
    мы — чаранкамі. Выкарыстоўваюцца для пасеву на камяністых участках, газонах, у міксбордэрах, на зразанне (для афармлення букетаў).
    I. П. Мазан, Г. В. Пашына. ВАПНЯК. асадкавая горная парода, складзеная пераважна або цалкам з мінералаў карбанату кальцыю СаСО3 (кальцыту, радзей араганіту). Mae прымесі даламіту, гліністых мінералаў, крэменязёму, вокіслаў жалеза, пясчаных часцінак і інш. Колер В. белы, шэры з рознымі адценнямі, часам чорны (ад прымесі арган. рэчываў). Паводле генезісу вылучаюць: арганагенныя, складзеныя з ракавін (ракушнякі) або з калоній каралаў, імшанак, водарасцей; арганагенна-абломкавыя (дэтрытусавыя) — з абломкаў арган. рэшткаў; абломкавыя — з абкатаных карбанатных абломкаў; хемагенныя; перакрышталізаваныя В. Пашыраны на Беларусі прыродны, або т. зв. пісчы
    Вапнаўка мяцёлчатая: 1 — агульны выгляд расліны; 2 — кветка; 3 — плод; 4 — семя.
    Варакушка.
    мел,— своеасаблівы арганагенны В., складзены пераважна з кальцытавых рэшткаў марскіх планктонных водарасцей — какалітафарыдаў. У залежнасці ад колькасці і мінер. саставу прымесей В. звязаны паступовымі пераходамі з інш. пародамі: даламітамі (праз даламіцістыя і даламітавыя В.), глінамі (праз гліністыя В. і мергель), пясчанікамі і інш. Пры метамарфізме В. пераходзіць у мармур. Большасць В. марскога паходжання, аднак ёсць i В. прэснаводных азёр, засоленых поймаў, мінер. крыніц (вапнавыя туфы) і інш. На Беларусі В. найб. пашыраны ў адкладах дэвону, ардовіку, сілуру, верхняга мелу, трапляецца таксама ў кам.-вуг., пермскай і юрскай сістэмах. У Прыпяцкім прагіне, дзе розныя па генезісу і структурна-тэкстурных асаблівасцях В. ўтвараюць значную ч. геал. разрэзу дэвонскай сістэмы, яны разам з даламітамі складаюць галоўныя нафтаносныя пласты і гарызонты. У Віцебскай вобл., дзе верхнедэвонскія даламітызаваныя В. залягаюць неглыбока ад паверхні (Левая Руба, Гралева, Цякава-Койтава), яны з’яўляюцца карысным выкапнем і часткова здабываюцца. Выкарыстоўваецца В. для вытв-сці буд. матэрыялаў і вапнавай мукі, у буд-ве (аздобны і дэкар.-арнаментальны матэрыял), у вытв-сці вяжучых матэрыялаў (вапны, цэменту), у металургіі (флюсы), у мастацтве (матэрыял для СкуЛЬПТур). М. В. Вераценнікаў. ВАПНЯК ЛУГАВБІ, рыхлая, парашкападобная светлая горная парода; тое, што гажа.
    ВАПНЯК ПРЭСНАВОДНЫ, рыхлая горная парода; тое, што гажа.
    ВАРААТОЗ, в а р а о з, інвазійная хвароба пчол, якая выклікаецца паразітавапнем кляшча Vorroa. Пашыраны ўсюды. Здаровыя пчолы заражаюцца ад хворых і пашкоджанага расплоду. Да В. ўспрыімлівыя лічынкі, кукалкі, рабочыя пчолы, трутні і маткі.
    Пры В. нараджаюцца нежыццяздольныя насякомыя, часта ў іх адсутнічаюць крылы, дэфармуюцца брушка, грудзі. Хворыя дарослыя пчолы не могуць лётаць, неспакойныя, пры значнай інвазіі гінуць. Меры барацьбы хім. і фізічныя. Прафілактыка: вет. нагляд, каранцін.
    У. I. Галаўнёў.
    ВАРАКУШКА (Luscinia svecica), пеўчая птушка сям. драздовых атр. вераб’інападобных. Пашырана ва Усх. і Паўн. Еўропе, ГІаўн. і Цэнтр. Азіі; у СССР — ад зах. граніц да Чукоткі, акрамя Крыма, Каўказа, пустынь Сярэдняй Азіі і тайгі Усх. Сібіры. На Беларусі пашыраны падвід
    В. сярэднееўрапейская (L. s. суаnecula). Пералётная. Жыве скрытна ў хмызняках, рэдкалессі, паблізу вадаёмаў, на балотах і забалочаных месцах. Адлятае В. ў вер.— кастрычніку. Корміцца насякомымі. Карысная лясной гаспадарцы.
    Даўж. цела 14—15 см, маса каля 17 г. Зграбная птушка, У самцоў апярэнне спіны аліўкава-шэрае, крылаў бурае, хваста рыжае з чорнымі палосамі, падоўжнымі пасярэдзіне і папярочнымі на канцы. Горла 1 грудзі ярка-сінія, акаймаваныя чорнай вузкай палоскай, з белай плямкай пасярэдзіне. У самак у апярэнні няма ярка-сіняй афарбоўкі. Прылятае В. ў 1-й пал. красавіка. Песня — моцны пошчак 1 флейтавыя гукі — перайманне галасоў іншых птушак. Гнёзды на зямлі пад кустамі ў густой траве, на купінах. Нясе 5—6 аліўкавых яец у маі (на Палессі двойчы — у маі і чэрвені). Птушаняты вылятаюць у сярэдзіне чэрвеня.
    ВАРАНЁЦ (Actaea), род шматгадовых травяністых раслін сям. казяльцовых, Вядома каля 10 відаў, пашыраных ва ўмераных зонах Паўн. паўшар’я. У СССР 3 віды, з іх на Беларусі 1 від — В. коласападобны (A. spicata). Зрэдку трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Расце ў шыракалістых і мяшаных лясах, каля рэк; вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Цвіце ў маі — чэрвені. Лек. расліна (карані — ванітоўны і слабільны сродак). Усе часткі расліны ядавітыя. 3 пладоў атрымліваюць чорную фарбу.
    Расліна з тоўстым, касым. шматгаловым варэнішчам. Сцябло выш. да 70 см. прамастойнае, голае, у верхняй частцы апушанае кучаравымі валаскамі, каля асновы з бурым лускападобным лісцем. Лісце буйное, на доўгіх чаранках. двойчы-, тройчытрайчастае, з востразубчастымі лісцікамі. Кветкі дробныя, белыя, у гронках (звычайна на кветаносе па 2 гронкі), на апушаных кветаножках. ІІлод — мясістая ягадападобная лістоўка. Размнажаецца насеннем (высяваюць насенне на зіму). Іл. гл. таксама ў т. 5 на ўкл. да арт. Ядавітыя расліны.
    ВАРАНІХІНІЯ (Woronichinia), род каланіяльных сіне-зялёных водарасцей сям. вараніхініевых. У родзе 1 від з 1 формай. У СССР В. Н э г е л і (W. naegeliana) трапляецца ў планктоне вадаёмаў усюды, акрамя Каўказа. На Беларусі адзначана ў сажалках, азёрах (Нарач), рэках (Прыпяць), вадасховішчах (Салігорскае) і глебах; форма W. naegeliana f. lemmermannii — y рыбагадоўчых сажалках Палесся.
    Калоніі піара-, эліпса-, пупышкападобныя або няправільнай формы, 50— 180 мкм у папярочніку. з тоўстай слізістай радыяльна-штрыхаванай абалонкай вакол калоніі 30 мкм таўшчынёй. Унутраная радыяльна-штрыхавая слізь калоніі складаецца з востраконусападобных вузкіх трубачак, расшыраных да перыферыі, дзе размешчаны падоўжаныя клеткі 3,5—5 мкм шыр. і 5—7 мкм даўж.
    Варанец коласападобны: 1 — галінка з лісцем і кветкамі; 2— карэнішча; з— кветка без вяночка; 4— пялёстак; 5— плады; 6— семя.
    Вараніхінія Нэгелі.
    Варанчанскі парк.
    У Варапаеўскім парку.
    Размнажэнне дзяленнем або пачкаваннем. выкіданнем клетак з трубачак за межы валоніі. У слізі калоніі часта жывуць інш. водарасці (лінгбія. сінехацысціс).	Т. М. Міхесва.
    ВАРАНЧАІІСКІ ПАРК. у в. Варонча Карэліцкага р-на. Закладзены ў 18 ст. Пл. 5 га. Парк рэгулярны. Дрэвава-кустовыя насаджэнні пераважна з мясц. парод — ліпы, елкі, бярозы, клёну, ясеню, вязу. У парку растуць: экзоты — ліпы крымская і шыракалістая; дуб, апісаны А. Міцкевічам у паэме «Пан Тадэвуш». Зберагліся асобныя фрагменты парку. Аднаўляецца.
    ВАРАПАЕУСКІ ПАРК. у г. п. Варапаева Пастаўскага р-на. Помнік прыроды і садова-паркавага мастацтва. Закладзены ў канцы 19 — пач. 20 ст. Пл. 6,4 га. Парк пейзажны, створаны на аснове натуральнага масіву ўздоўж штучнага вадаёма. Тэрыторыя падзелена лагчынай на 2 часткі, злучаныя арачным мураваным мостам. Паўн. ч. занята хваёвьш масівам, у паўд. ч. ландшафт больш арганізаваны (тут стаяў сядзібны дом з партэрам перад цм). Парк налічвае 46 відаў дрэвавых і кустовых парод. Растуць лістоўніца еўрап., клён ясенялісты, таполя бальзамічная і інш. Збярогся часткова. Перспектыўны для аднаўлення. Функцыяніруе як парк культуры і адпачынку працоўных.