Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Валяр’ян: 1 — лекавы (а — агульны выгляд расліны, б — кветка, е — плод); 2 — двухдомны (а— верхняя частка расліны, б — кветка, e — плод).
дзячае з 2—3 парамі бакавых доляў. Кветкі раздзельнаполыя, песцікавыя белыя, тычынкавыя ружовыя, у галоўчата-шчыткападобных шчыльных суквеццях з парай дадатковых пазушных шчыткоў. В. ліпалісты (V. tiliifolia, радзіма — Каўказ) інтрадукаваны ў 1964 Цэнтр. бат. садам АН БССР. Культывуецца як лек. (заменнік В. лекавага) і дэкар. расліна. Цвіце на 2-і год жыцця ў маі — чэрвені. Пладапосіць у канцы чэрв.— ліпені. Выш. 30—150 см. Карэнішча шчыльнае, стрыжнёвае або верацёнападобнае. Сцябло прамастойнае, тонкабаразнаватае, з 2—4 парамі лісця. Лісце круглавата-сэрцападобнае, слабавыемчата-зубчастае, ніжняе на доўгіх чаранках, верхняе сядзячае. Кветкі белыя або бледна-ружовыя, у шчыткападобнапаўшарападобных суквеццях. Як дэкар. вырошчваецца ў групах на газонах і ўзлесках. Іл. гл. таксама ў т. 3 на ўкл. да арт. Лекавыя расЛІНЫ. I. М. Ляховгч, Г. В. Пашына. ВАЛЯР’ЯНСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, за 4 км на ПдЗ ад в. Валяр’яны Уздзенскага р-на. Пластавы паклад субмерыдыянальнага распасцірання звязаны з водна-ледавіковымі адкладамі часу адступання сожскага ледавіка. Разведаныя запасы 793 тыс. м3, перспектыўныя 19,2 млн. м3. Жвіру буйней за 5 мм 19,8—55,5 %, буйней за 40 мм 1,4—14,2 %. Пяскі-адсевы розназярністыя палевашпатава-кварцавыя, гліністых часцінак у іх 1,2— 10,8 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,6—10,3 м, ускрышы (дробназярністыя пяскі) 0,2—4,9 м. Жвір і пясок прыдатныя па вытв-сць бетону, У дарожным буд-ве. Радовішча не распрацоўваецца. м. Ф. Янюк.
ВАНАДЫЙ (лац. Vanadium ад імя старажытнаскандынаўскай багіні прыгажосці Ванадыс), V. хім. эле-
мент. Вядома каля 65 ванадыйзмяшчальных мінералаў, але для яго атрымання выкарыстоўваюцца ня-
многія з іх. Часта спадарожнічае жалезу (жалезныя руды — важная нрамысл. крыніца В.). У зямной кары ў рассеяным стане, сярэдняя колькасць 1,5 X 10-2 % (150 мг/кг). Глебаўтваральныя пароды Беларусі маюць В. значна менш (у мг/кг): старажытнаалювіяльныя пяскі 7,1, водналедавіковыя і марэнныя пяскі адпаведна 15,6 і 15,9, марэнныя суглінкі 49,4—67,4, цяжкія суглінкі і гліны 94,4. Колькасць валавога В. ў глебах залежыць ад колькасці ў ворпым гарызонце часцінак фіз. гліны і гумусу. Сярод пашыраных у рэспубліцы аўтаморфных дзярповападзолістых глеб самыя бедныя на В. пясчаныя (19,2—20,4 мг/кг), болып багатыя сугліністыя (48,2—
54,1 мг/кг), найб. багатыя тарфянабалотныя глебы нізіннага тыпу (65,3 мг/кг). Колькасць у глебах рухомага (засваяльнага раслінамі) В. залежыць ад колькасці валавога В., гумусу, фіз. гліны, рухомага фосфару. У перагнойным гарызонце дзярнова-падзолістых пясчаных глеб В. 3,6—4 мг/кг, супясчаных 5,9—6,1, сугліністых 8—10,2, у тарфяна-балотных глебах нізіннага тыпу 23,2 мг/кг. Глебы, бедыыя на В., пашыраны ў асноўным па Палессі, Цэнтральнабярэзінскай, Аршанска-Магілёўскай раўнінах, Нёманскай, Нарачана-Вілейскай нізіпах. Даследаваннямі ўстаноўлена, што ва ўмовах Беларусі ўнясенпе ў глебу 1 кг В. на 1 га с.-г. угоддзяў добра ўплывае па ўраджай і якасць ячменю і лёну; павялічвае мікрабіял. актыўнасць глеб. Асобныя віды раслін Беларусі маюць В. 0,6—2 мг/кг у разліку на сухое рэчыва. Воды Беларусі маюць В. (у мкг/л): рачныя 1,07—1,8, азёрныя 1,2—1,3, грунтавыя 0,7—1,2. Злучэнні В. таксічныя, выклікаюць парушэнні кровазвароту, работы cappa і нырак, уздзейнічаюць на органы дыхання, скуру. Гранічна дапушчальная канцэнтрацыя В. ў вадзе 0,1 мг/л, у паветры 0,002 мг/м3.
Т. А. Кудло.
ВАНДРАВАННІ ПТУШАК, адноспа недалёкія перамяшчэнні папуляцый птушак у пошуках корму, сховішчаў і інш.; адзін з тыпаў міграцый птушак. Адбываюцца ў межах гнездавога арэала віду і ў адной клімат. sone, ва ўсіх выпадках раён гнездавання птушкі пакідаюць; вандроўныя віды не маюць строга вызначаных месцаў зімовак.
Летнія (паслягнездавыя) вандраванні ўласцівы і аселым, і пералётным відам і абумоўлены стратамі энергіі ў перыяд лінькі, пагаршэш-іем умоў жыўлення на гнездавых участках, зменай кармоў,
якія спажываюцца, і інш. прычынамі. Асенне-зімовыя В. п. выклікаюцца недахопам кармоў, неспрыяльнымі зменамі ў навакольным асяроддзі (т-ра, асветленасць і інш.). Адлегласці, на якія птушкі вандруюць, залежаць ад наяўнасці кармоў (калі іх шмат, В. п. носяць характар «нашэсцяў» — інвазій 1 могуць быць неперыядычнымі). На час вандраванняў птушкі збіраюцца ў чароды з аднаго або некалькіх роднасных відаў.
3 птушак Беларусі вандруюць сініцы вялікая і чубатая, стракаты дзяцел, пішчуха, попаўзень, жоўтагаловы каралёк і інш. Інвазійныя вандраванні адзначаны ў касматапогага сарыча, белай савы, стракатага дзятла, арэхаўкі, сойкі, чыжа, шчура, крыжадзюба-яловіка, снегіра, чорнай сініцы, амялушкі, рабінніка і інш. У перыяд вандраванняў многія віды (пішчуха, попаўзень, стракаты дзяцел, сойка і інш.) трапляюцца ў месцах, дзе яны не гняздуюцца, напр., у населеных пунктах. Дапамога вандроўным птушкам з боку чалавека (падкормка, стварэнне штучных гняздоўяў і інш.), асабліва зімой, спрыяе захаванню і ўзбагачэнню арнітафауны краю.
Літ.: Дольннк В. Р. Мнграцнонное состоянне птнц.— М.. 1975.
М. С. Долбгк. ВАНКОЎШЧЫНА, вярховае балота на ПнЗ Клічаўскага р-на, у вадазборы р. Ольса. Пл. 1 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,7 тыс. га. Глыб. торфу да 4,5 м, сярэдняя 1,6 м, ступень распаду 30 %, попельнасць 4,9 %. На 1.1.1978 запасы торфу 1,8 млн. т. Mae значныя запасы бітумінознага торфу, уваходзіць у склад Клічаўскай базы бітумнай сыравіны. На асобных участках ёсць сапрапель магутнасцю да 0,7 м. Усё балота пад хваёвым лесам, у травяным покрыве пераважае падвей і асокі, мохавае покрыва пераважна з сфагнуму. У 1972 пракладзена сетка асушальных канаў. У 1979 зроблена дэталёвая разведка масіву для складання праекта доследна-прамысл. вытв-сці, заснаванай на комплекснай безадходнай перапрацоўцы торфу з атрыманнем прадуктаў біяхім. і тэрмахім. сінтэзу. На балоце забаронены меліярацыйныя работы і здабыча торфу, не звязаная з біятэрмахім. перапрацоўкай.
ВАНЬКОЎШЧЫНСКАЕ РАДОВІІПЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, на паўн.-ўсх. ускраіне в. Ванькоўшчына, на мяжы Мінскага і Пухавіцкага р-наў. Пластавы паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Разведаныя запасы 10,3 млн. м3, перспектыўныя 2,2 млн. м3. Жвіру буйней за 5 мм 16,2—61,9 %, буйней
за 20 мм 2,3—37,6 %. Пяскі-адсевы розназярністыя, палевашпатавакварцавыя, гліністых часцінак у іх 0,3—2,8 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,9—16,7 м, ускрышы (пяскі, супескі) 0,8—9,6 м. Пяскі і жвір прыдатныя на вытв-сць бетону, у дарожным буд-ве. Радовішча не распрацоўваецца. м. Ф. Янюк.
ВАПЕЛЫІЯ, печ для выпальвання вапны з вапняку, а таксама дробнае саматужнае прадпрыемства, абсталяванае такой печчу. На Беларусі з даўніх часоў вапну атрымлівалі з валуноў карбанатных парод (вапняк, даламіт), здабывалі ў вапнішчах або ў жвіроўнях разам са жвірам. У дарэв. Беларусі вапну выпальвалі ў невял. колькасці; па некалькі В. было ў кожным павеце, вядомы ў Гродна і Оршы. Вытворчасць вапны на В. спрыяла ачышчэнню палёў ад валуноў, але патрабавала шмат паліва і памяншала лясістасць суседніх тэрыторый. У паслярэв. час перапрацоўка вапнавых матэрыялаў індустрыялізавана. ВАПНАВАННЕ ГЛЁБЫ, унясенне ў глебу вапнавых угнаенняў для ліквідацыі лішняй кіслотнасці, шкоднай для многіх с.-г. раслін; спосаб хім. меліярацыі кіслых глеб. Ва ўмовах БССР важны сродак павышэння ўрадлівасці дзярнова-падзолістых (пры pH 6 і ніжэй, для пясчаных разнавіднасцей ніжэй за 5,5) і тарфяна-балотных (пры pH 5 і ніжэй) глеб. Пры В. г. ў глебавым паглынальным комплексе таксічныя для раслін іоны вадароду і алюмінію замяняюцца на іоны кальцыю і магнію, расліны лепш засвойваюць пажыўныя рэчывы, паляпшаюцца фіз. ўласцівасці глеб, ствараюцца спрыяльныя ўмовы для жыццядзейнасці каштоўных мікраарганізмаў, павышаецца эфектыўнасць арган. і MiHep. угнаенняў. Тэрмін дзеяння вапнавых угнаенняў 7—10 гадоў, найб. інтэнсіўнае дзеянне да 5 гадоў. У БССР прыняты 5-гадовы цыкл вапнавання. В. г. праводзіцца круглы год механізаванымі атрадамі аб’яднанняў «Сельгасхімія» па праектна-каштарыснай дакументацыі, якая распрацоўваецца абл. і раённымі станцыямі хімізацыі. Навукова абгрунтаваныя дозы вапнавых угнаенняў для кіслых глеб калгасаў і дзяржгасаў устанаўліваюцца па аграхім. картаграмах кіслотнасці, якія сістэматычна (раз у 5 гадоў) абнаўляюцца аграхім. службай рэспублікі. На 1981 і наступныя гады прыняты дозы вапнавання: ад 2 т на 1 га на пясчаных і супясчаных глебах да 9 т на гліністых. Болып высокія нормы вапнавых угнаенняў могуць выклікаць адмоўную ачаго-
вую канцэнтрацыю кальцыю, якую цяжка ліквідаваць нават шматразовай апрацоўкай глебы. У 1971—80 колькасць кіслых глеб паменшылася на 28,7 %. У калгасах і саўгасах БССР (1981) 5,1 млн. га кіслыхглеб, або 52,4 % плошчы с.-г. угоддзяў, патрабуюць вапнавання. Каля пал. прыродных кармавых угоддзяў таксама маюць патрэбу ў В. г. Асн. вапнавае ўгнаенне — пылападобная даламітавая мука, каля 5 млн. т у год якой вырабляе віцебскае вытв. аб’яднанне «Даламіт». Гэта амаль забяспечвае патрэбу рэспублікі ў вапнавых угнаеннях. Сярэдняя прыбаўка ўраджаю пры ўнясенні вапнавых угнаенняў (т/ra): азімага жыта 0,2, азімай пшаніцы 0,47, ячменю 0,34, аўса 0,25, бульбы 1,83, цукр. буракоў 4,24.
Літ.: Пзвесткованле кпслых почв.— М„ 1976; Справочннк по удобренням — 2 пзд.— Мн., 1978. Я. А. Басалыга. ВАПНАВЫ ТУФ (ад італьян. tufo), траверцін, порыстая лёгкая горная парода, якая ўтвараецца ў выніку асаджэння карбанату кальцыю (кальцыту ці араганіту) з мінер. крыніц. На Беларусі трапляецца ў антрапагенавых утварэннях, складае прэснаводныя вапнавыя адклады.
Шэрая, жоўтая карбанатная парода, шчыльн. 1400—1800 кг/м3. вільготнасць да 50 %. Колькасць (у % на сухое рэчыва) СаО + MgO 42—54, гліны. пяску 5—25. Часам змяшчае рэшткі ракавін гастрапод.
ВАПНАВЫ ШПАТ (ад ням. Spat), мінерал кл. карбанатаў; тое, што кальцыт.
ВАПНАВЫЯ ВбДАРАСЦІ, водарасці, здольныя пранікаць у вапнавыя субстраты або назапашваць вакол сябе карбанат кальцыю. Да В. в. належаць барвовыя, сіне-зялёныя, сіфонавыя, харавыя водарасці (гл. адпаведныя арт.), а таксама какаліты. На Беларусі ў выкапнёвых адкладах выяўлены марскія формы, у сучасных вадаёмах адзначаны прэснаводныя віды (вывучаны недастаткова).