Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Шапка белая (часцей) або шэрая, шаўкавістая, гладкая. Малады грыб заключаны ў агульную абалонку — вольву, якая пасля разрыву застаецца каля асновы ножкі накшталт мехападобнай похвы, а на шапцы — камякападобных шматкоў (хутка знікаюць). Мякаць белая, мясістая. Пласцінкі белыя, потым ружавеюць ад спораў. Споры эліпсоідныя, гладкія. Ножка белая, без кольца (па гэтай прыкмеце і ружовых спорах В. адрозніваецца ад мухамораў).
На Беларусі найб. вядомы 2 віды. В. п р ы г о ж а я (V. speciosa) расце на сметніках, на ўгноенай глебе ў агародах, садах. Пладапосіць у ліп.— жніўні. Шапка дыям. 5—12 см, белая, слізкая, у маладых грыбоў паўшарападобная, потым званочкавая, потым распасцёртая, у цэнтры болып цёмная, шаравата-бураватая. Ножка ў маладых грыбоў лямцавая, потым гладкая, каля асновы ўздутая; похва белая, шырокая, свабодная. Неядомая. В. шаўкавістая (V. bombycina) расце па мёртвай драўніне, у дуплах дрэў лісцевых парод. Пладаносіць у ліп.— кастрычніку. Шапка дыям. 10—20 см, белая, з узростам злёгку жаўцее, спачатку званочкавая, потым раскрываецца, мясістая, з прыціснутымі валаскамі. Ножка паступова-ўздутая каля асновы; похва шырокая, валакністая, з лопасцевыл краем, звонку злёгку бураватая. Ядомая. Спажываецца свежая. в. С. Гапіенка.
ВАЛЬВАТЫ, накрыўкі (Valvatidae), сямейства прэснаводных пярэднежаберных малюскаў кл. бруханогіх. У СССР вядомы 11 відаў, на Беларусі 4. Найб. пашырапы: Вальвата звычайная (Valvata piscinalis), В. пляскатая (V. cristata) i В. пры-
гожая (V. pulchella). Кормяцца В. рэшткамі раслін і жывёл. Служаць кормам для бентасаедных рыб. Удзельнічаюць у біял. ачышчэнні вадаёмаў.
Цела В. укрыта ваўчкаабо дыскападобнай ракавінай, выш. 1.1—8 мм. Авальнае вусце закрываецца накрыўкай. Водзяцца ў рэках, азёрах, сажалках на заглееным грунце і на водных раслінах. Дыхаюць жабрай. Гермафрадыты. Даюць 2 патомствы за год. I. I. Дзесяцік. ВАЛЬВАЧОЎ Мікалай Іванавіч (н. 15.5.1922, в. Загор’е Ушацкага р-на), беларускі сав. эпідэміёлаг. Д-р мед. н. (1965), праф. (1966). Чл. КПСС з 1948. Скончыў Ваен.-марскую мед. акадэмію (Ленінград, 1945). 3 1948 на кафедры эпідэміялогіі Ваен.-мед. акадэміі ў Ленінградзе, з 1965 у Горкаўскім мед. ін-це. 3 1969 заг. кафедры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў. Працы па даследаванню эпідэміялагічнага працэсу і распрацоўцы мерапрыемстваў для папярэджвання інфекц. і гнойна-запаленчых хвароб. ВАЛЬВОКС (Volvox), род каланіяльных зялёных водарасцей сям. вальвоксавых. Вядомы 17 відаў, пераважпа трапічныя, пашыраны ў прэсных водах. У СССР, у т. л. на Беларусі, 4 віды. В. шарападобны (V. globator) i В. залацісты (V. aureus) трапляюцца найб. часта, у сажалках, старыцах, мелкаводных азёрах, таксама адзначаны В. ш м а та б а л о н к а в ы (V. polychlamys) і В. меншы (V. minor). Масавае развіццё выклікае цвіценне вады.
Аднаі двухдомныя віды. Калоніі рухомыя, шарападобныя, да 1—2 мм дыям., з шчыльнай тонкай абалонкай і вадзяністай сліззю ўнутры. Перыферычная частка складаецца з 500—50 тыс. шараабо эліпсападобных 2-жгуцікавых клетак, злучаных плазмадэсмамі, ці без іх. Клеткі маюць цэнтр. ядро, чашападобны ці няправільнай формы хларапласт, пірэноід, 1 ці некалькі, пульсуючых вакуоляў ад 2 да 6, вочка. Адзначана палярнасць калоній 1 дыферэнцыяцыя клетак: шмат вегетатыўных (размешчаны на перыферыі калоніі) — не ўдзельнічаюць у размнажэнні, вельмі мала генератыўных клетак — утвараюць ганідыі, аагоніі і антэрыдыі. Полавае размнажэнне — аагамія. Бясполае размнажэнне — шматразовае падоўжнае дзяленне пратапласту ганідыяльных клетак, размешчаных у выглядзе шара каля паверхні ўздутай матчынай абалонкі, потым адбываецца «выварочванне» клетак і даччыныя цэнобіі набываюць нармальную арыентацыю і новую абалонку; на пэўнай стадыі даччыныя цэнобіі пераходзяць у поласць матчынага цэнобію і вызваляюцца пасля разрыву матчынай абалонкі. Т. М. Мгхеева.
ВАЛЬДШНЁП, птуіпка падсям. бакасавых; тое. што слонка.
ВАЛЬКОУСКАЕ ВОЗЕРА, на мяжы Расонскага р-на і Пскоўскай вобл., у бас. р. Чарапяціца. Пл. 2,43 км2. Даўж. 4,05 км, найб. шыр. 1,12 км, пайб. глыб. 11,6 м, сярэдняя 6,2 м. Аб’ём вады 15,06 млн. м3. Вадазбор
(209 км2) узгорысты, 66 % тэр. пад лесам.
Катлавіна лагчыннага тыпу, лопасцевай формы, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы выш. 3—5 м, спадзістыя. на ПдУ выш. 10—15 м, стромкія, укрытыя лесам, на 3 разараныя. Берагавая лінія (даўж. 12,1 км) звілістая, утварае некалькі заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, пясчаныя, на ПдЗ зліваюцца са схіламі. Вузкая пясчаная літараль (глыбіні да 2 м) пераходзіць у стромкі сублітаральны схіл, высланы апясчаненым ілам. Ложа плоскае, укрыта ажалезненым апясчаненым ілам, у мелкаводным зах. заліве — крэменязёмістым сапрапелем. Мінералізацыя вады каля 170 мг/л, празрыстасць да 1,1 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: упадаюць 3 ручаі, працякае р. Чарапяціца. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, судак, плотка, краснапёрка, мянтуз, язь, карась; ёсць вугор.
ВАЛЬКОЎШЧЫНСКАЕ РАДОВІШЧА СУГЛІНКАЎ, за 2,6 км на ПнУ ад г. Дуброўна. Паклад у выглядзе выцягнутай у шыротным напрамку лінзы звязапы з марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Разве-
Вальвокс залацісты.
Валькоўскае возера.
Вальса раганосная: 1 — агульны выгляд; 2 — строма ў разрэзе; з — сумкі са спорамі.
даныя запасы 501 тыс. м3. Суглінкі пластычныя, з лінзамі глін. Гліністых часцінак (драбней за 0,01 мм) 31—53,4 %, пясчаных да 8,7 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1—3,7 м, ускрышы (тонкія супескі і дробныя пяскі) 0,2—1,6 м. Падсцілаюць паклад грубыя супескі і пяскі. Суглінкі прыдатныя на вытв-сць цэглы. Радовішча распрацоўваецца Дубровенскім камбінатам буд. матэрыялаў.
Л. 1. Лысенка.
ВАЛЬСА (Valsa), род сумчатых грыбоў сям. вальсавых. Вядома каля 400 відаў, пашыраных у Еўразіі, Паўн. Амерыцы. У СССР больш за 20 відаў, з іх на Беларусі каля 10. Сапратрофы, некаторыя віды — паразіты. Развіваюцца на галінках і ствалах дрэў і кустоў. Выклікаюць усыханне галінак.
Характэрная прыкмета грыбоў — вальсоідная строма (масіўнае спляценне міцэлію). якая закладваецца ўнутры суострату і аддзяляецца ад яго чорнай палосай. Пладовыя целы (перытэцыі) з доўгімі носікамі пранізваюць стромы. У цыкле развіцця назіраецца капідыяльная стадыя недасканалых грыбоў з роду цытаспора (Cytospora). Спачатку на стромах развіваецца канідыяльнае споранашэнне (пікніды з пікнаспорамі), потым — перытэцыі. Сумкі сядзячыя, 8-споравыя. Сумкаспоры сасіскападобныя, бясколерныя.
На Беларусі найб. вядомы 5 відаў. В. светлавусцейкавая (V. leucostoma) шкодзіць вішні, чарэшні, сліве. Строма добра развітая, паўшарападобная, дыям. да 3 мм. Перытэцыі (па 2—3) з доўгімі цыліндрычнымі носікамі. В. р a г а н о с н а я (V. ceratophora) развіваецца па галінках дрэвавых і куставых раслін сям. ружавых. Строма пляската-пукатая або амаль конусападобная, дыям. да 2 мм. Перытэцыі (па 5— 20) з падоўжана-цыліндрычнымі носікамі, аднарадковыя. густаскучаныя. В. акружаючая (V. ambiens) пашкоджвае галінкі і ствалы лісцевых дрэў і кустоў. Строма шыракаконусападобная, дыям. да 3 мм. Перытэцыі (па 4—20) з адтулінамі, размешчаны хаатычна або па крузе. В. б р у д н а я (V. sordida) выклікае рак таполі. Строма тупаконусападобная, шаравата-аліўкавая, дыям. да 4 мм. Перытэцыі (па 4—10) шарападобныя, размешчаны канцэнтрычным кольцам у адзін рад. В. с л ів а в а я (V. prunastri) шкодзіць сліве, абрыкосу. Строма дробпая паўшарападобная, дыям. да 2 мм. Перытэцыі сплюшчана-шарападобныя, з кароткацыліндрычным носікам, утвараюцца групамі. б. м. прусакова. ВАЛЬФАРТЫЁЗ, інвазійная хвароба жывёл і чалавека. якая выклікаецца
лічынкамі жывароднап вальфартавай мухі з сям. саркафагаў. Пашыраны на Пд Еўропы, у Паўн. Афрыцы, Сярэдняй Азіі; у СССР — у рэспубліках і абласцях з цёплым і ўмераным кліматам. На Беларусі зрэдку трапляецца ў паўд. р-нах у авечак.
Спрыяюць узнікненню В. адкрытыя раны, куды муха адкладвае жывых лічынак (даўж. да 1 мм). Лічынкі павялічваюць пашкоджанні скуры, разбураюць навакольныя тканкі. прычыняюць моцны боль. Хворыя жывёлы неспакойныя, худзеюць, слабнуць, пры значнай інвазіі гінуць. Лячэнне і прафілактыка: апрацоўка ран дэзінсекцыйнымі прэпаратамі; пры масавых паражэннях жывёл купаюць у дэзінсекцыйных растворах. ВАЛЯР’ЯН, маун (Valeriana), род шматгадовых травяністых раслін сям. валяр’янавых. Вядома болып за 200 відаў, пашыраных пераважна ў Паўд. Амерыцы, а таксама ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. У СССР 39 відаў, з іх на Беларусі 2 дзікарослыя i 1 інтрадукаваны від. Лек., дэкар. і меданосныя расліны.
Карэнішча тоўстае. укарочанае, з мноствам каранёў. Лісце супраціўнае, прыкаранёвае і ніжняе сцябловае суцэльнае, падоўжанае. паступова звужаецца ў чаранок, сярэдняе 1 верхняе сцябловае — няпарнаперыстае з 5—7—9лінейнымі долямі. Кветкі дробныя, двухці раздзельнаполыя, з 2 прыкветнічкамі; вяночак лейкападобна-званочкавы, з аднабокаўздутай каля асновы трубкай і няправільна пяділопасцевым адгінам. Суквецці шчытнападобна-мяцёлчатыя або галоўчатыя. Плод — сямянка з лятучкайз 10 перыстых асцюкоў.
В. л е к а в ы (V. officinalis, нар. назвы кашэчая трава, аўрыян, дуброўка, капроўнік лесавы, грудоўка) пашыраны па ўсёй тэр. Беларусі. Расце на сырых лугах, балотах, у забалочапых лясах і зарасніках; культывуецца. Цвіце ў чэрв.— жніўні. Расліна выш. 40—100 см, з кароткім карэнішчам і шматлікімі тонкімі доўгімі каранямі з характэрпым пахам і смакам. Сцябло прамастойнае, адзіночнае, звычайна баразнаватае, пустое, у ніжняй ч. ўкрытае валаскамі або голае. Лісце няпарнаперыстарассечанае, ніжняе на доўгіх чаранках, верхняе сядзячае. Кветкі ружаватыя або амаль белыя, духмяныя, у шчыткападобна-мяцёлчатых суквеццях. Старажытная лек. расліпа, прамысл. збор якой для шпіталяў пачаўся пры Пятры I. Mae ў сабе эфірны алей, арган. к-ты, алкалоіды, гліказіды, дубільнікі, цукры. 3 лек. мэтай выкарыстоўваюцца карэнішчы і карані (збіраюць у вер.— кастр.) — супакойны, процісутаргавы, проціспазмалітычны, проціглісны сродак. В. д в у хд о м н ы (V. dioica) — выключна рэдкі рэліктавы від, на Беларусі за ўсх. мяжой яго суцэльнага пашы-
рэння. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Вядомы месцазнаходжанні ў Белавежскай пушчы (знаходзіцца пад аховай запаведнага рэжыму), каля Мар’інай Горкі ў Пухавіцкім р-не. Расце невял. шчыльнымі групамі на парослых хмызняком сырых лугах і далянах; вырошчваецца на Рэсп. станцыі юных натуралістаў. Цвіце ў сярэдзіпе мая — чэрвені, пладаносіць у чэрв.— ліпені. Колькасць віду паменшылася з прычыны асушэння зямель, касьбы. Для зберажэнпя віду неабходны ахова месцазнаходжапня паблізу Мар’інай Горкі, кантроль за станам папуляцыі, выяўленне новых месцаў росту. Расліна выш. 10—25 см з тонкім карэнііпчам з міжвузеллямі і ніткападобнымі каранямі на вузлах, Сцябло прамое, чатырохграннае, па вуглах двухрабрыстае і шурпатае. Лісце шчыльнае, па краі густа і цвёрда кароткараснічастае, прыкаранёвае яйцападобнае, на доўгіх чаранках, сярэдняе і верхняе сцябловае — ся-