Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Сцябло кароткае са стужкападобным ярка-зялёным лісцем даўж. да 80 см і шыр. 12 мм, сабраным у разетку. Кветкі аднаполыя, развіваюцца пад вадой. nepa д апыленнем усплываюць на паверхню. Апыленая кветка апускаецца ў ваду, дзе выспявае плод. Найб. дэкаратыўная форма — В. с. з закручаным лісцем. Культывуюць пры ўмераным асвятленні.
В. П. Мартыненка.
ВАЛКАЛАЦКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, за 1 км на ПдУ ад в. Валкалата Докшыцкага р-на. 2 лінзападобныя паклады звязаны з канцова-марэннымі і водна-ледавіковымі адкладамі паазерскага зледзянення. Папярэдне ацэненыя запасы 202 тыс. м3, перспектыўныя 454 тыс. м3. Пясчана-жвіровы матэрыял цёмна-шэры, шэры, з лінзамі і праслойкамі розназярністага пяску; жвіру буйнсй за 5 мм у ім 25—68 %. Пяскі-ад-
севы ў асноўным буйназярністыя палевашпатава-кварцавыя; гліністых і пылаватых часцінак у іх 1— 3 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,4—9 м, ускрышы (гліністыя пяскі) 0,2—1,7 м. Пяскі і жвір прыдатныя ў дарожным буд-ве як запаўняльнік бетону. Радовішча распрацоўваецца мясц. буд. арг-цыямі.
ВАЛЛЯК э н д э м і ч н ы, хвароба, якая развіваецца ад недастатковага забеспячэння арганізма ёдам і праяўляецца павелічэннем шчытападобнай залозы. Пашырана ў пэўных біягеахім. правінцыях з недастатковасцю ёду ў паветры, вадзе, глебе, прадуктах харчаванпя. Трапляецца амаль ва ўсіх краінах, але практычна адсутнічае ў чарназёмных зонах. На Беларусі прыродныя ачагі адзначаны ў бас. Дняпра, Бярэзіны, Прыпяці, Сажа, Зах. Дзвіны, Нёмана. У ж ыв ё л, хворых па В., павялічваецца шчытападобная залоза, яе функцыя памяншаецца або застаецца без змен. У маладняка запавольваюцца рост і развіццё, парушаецца абмен рэчываў; у дарослых жывёл адзначаюцца аборты, недаразвіццё плода пры цяжарнасці, папіжаецца прадукцыйнасць. Прафілактыка і лячэнне — увядзенне ў рацыёны ёдаванай пажыўнай солі. У ч а л а в ек а найчасцей бывае эўтырэоідны В. без фіз. змен і псіхічных парушэнняў. Пры гіпертырэоіднай форме павышаецца функцыя шчытападобнай залозы, парушаецца дзейнасць цэнтр. і вегетатыўнай нерв., сардэчна-сасудзістай сістэм. Чалавек худзее, хутка стамляецца, вочы робяцца пукатыя, з’яўляецца плаксівасць, палахлівасць (т. зв. базедавічны характар). Гіпатырэоідная форма характарызуецца паніжэннем функцыі шчытападобнай залозы, парушэннем росту, псіхікі, абмену рэчываў. Прафілактыка: ужыванне ёдаванай спажыўнай солі, абмен харч. прадуктамі паміж рознымі рэгіёнамі краіны. Лячэнне: прэпараіы ёду; хірург. аперацыі.
В. Р. Астапенка.
ВАЛЛЯКАВАТЫЯ ГАЛУБЫ, парода галубоў; тое, што дутышы.
ВАЛМЯНКА, другая назва р. Волма, прыток Іслачы.
ВАЛМЯНСКАЕ БАЛбТА, ВолмаС л о ў с т, В о л м а, балота нізіннага (80%), вярховага (10 %) і пераходнага (10 %) тыпаў на 3 Чэрвеньскага, У Мінскага, ПдЗ Смалявіцкага і Пн Пухавіцкага р-наў, пераважна ў вадазборы р. Волма і яе прытока Слоўст (бас. Свіслачы). Пл. 6,5 тыс. га, у межах прамысл. паклада 5 тыс. га. Глыб. торфу да 6,6 м, сярэдняя 2,3 м, ступень распаду 48—52 % (нізішіы), 37 % (вярховы і пераходны). попелыіасць адпаведна 9—13, 3,8 %. На 1.1.1978 запасы торфу 20,8 млн. т. Участак Гарэлае Пухава мае значныя запасы бітумінознага торфу, уваходзіць у склад Дукорскай базы бітумнай сыравіны. Асушана дрэнажом у Мінскім р-не 1,2 тыс. га, у Пухавіцкім — 0,8 тыс. га, у Чэрвеньскім — 2 тыс. га і адкрытай сеткай 0,4 тыс. га. На 0,6 тыс. га здабываецца торф. У Смалявіцкім р-не масіў асушапы дрэнажом. На асушаных землях сеюць травы, часткова збожжавыя і прапашныя культуры. На неасушаных участках пераважаюць гіпнава-асаковыя нізінныя ўчасткі, месцамі трапляюцца бяроза і вольха.
У Валмянскім парку.
Возера Валоба.
ВАЛМЯНСКАЯ ПАЛЯЎНІЧАЯ ГАСПАДАРКА. Створапа ў 1963 на тэр. Чэрвеньскага і Пухавіцкага р-наў. Пл. 58,7 тыс. га (1981).
Рэльеф марэнлы з чаргаваннем узвышшаў, раўніп і ўпадзін. На тэр. В. п. г. рэкі Волма і Гаць (бас. Свіслачы), Свіслач (бас. Бярэзіны), Чэрвенка (бас. Волмы). Лясы хваёвыя і мяшаныя. Частка тэр. гаспадаркі забалочана. Паляўнічыя ўгоддзі для асн. відаў прамысл. фауны сярэдпяй якасці (3—4-ы класы банітэту). Водзяцца лось (каля 130 асобін), дзік (каля 140), выдра (каля 20), заяцбяляк (каля 660), заяц-русак (каля 690), ліс звычайны (каля 50), глушэц (каля 20), цецярук (каля 200), рабчык, вадаплаўная і балотная дзічына і інш. Вядуцца работы па ўзнаўленню паляўнічай фауны.
ВАЛМЯНСКІ ПАРК, у в. Волма Дзяржынскага р-на. Закладзены ў канцы 18 — пач. 19 ст. Пл. каля 8 га. Парк пейзажны з элементамі рэгу лярнага. Размешчаны на верхняй прыпоймавай тэрасе і на пакатым схіле. Цэнтрам кампазіцыі быў сядзібны дом (не збярогся). Перад паўн. фасадам размешчаны асн. паркавы партэр, акружаны радковымі пасадкамі мясц. відаў ліп, клёнаў і ясеняў. 3 экзотаў асталіся лістоўніца сібірская і рэдкі экземпляр лістоўніцы Вольгі. Захаваўся парк часткова.
ВАЛНЁЯ, возера ў Гарадоцкім р-не, у бас. р. Дубоўка. Пл. 0,27 км2. Даўж. 1 км, найб. шыр. 0,5 км. Пл. вадазбору 6,25 км2. Непадалёку ад возера вёскі Гуркі і Лахі.
ВАЛОБА, В о л а б а, возера ў Расонскім р-не, у бас. р. Дрыса. Пл. 3,39 км2. Даўж. 4,62 км, найб. шыр. 1,4 км, найб. глыб. 9,9 м, сярэдняя 5,2 м. Аб’ём вады 17,2 млн. м3. Вадазбор (56,5 км2) дробнаі сярэднеўзгорысты, пад лесам 66 %.
Катлавіна лагчыннага тыпу, лопасцевай формы, выцягнута з 3 на У. Схілы выш. 9—15 м, на ПдЗ 1 Пд 5—7 м, спадзістыя, на У стромкія. пясчаныя, укрытыя лесам. толькі на 3 разараныя. На Пн і У тэраса выш. 0,8—1 м. Берагавая лінія (даўж. 17.1 км) звілістая. Берагі нізкія, на У зліваіоцца еа схіламі, пясчаныя. Вузкая літараль (5—10 м, у ўсх. плёсе 25—50 м) пераходзіць у стромкі сублітаральны схіл. прафундаль плоская, 9 астравоў агульнай пл. 7 га. Глыбіні да 2 м займаюць 16 % пл. дна, больш за 5 м — каля 60 %. Літаральная зона і верхняя ч. сублітаралі складзеныя з пяску ў зах. ч. да глыб. 5—7,5 м, у ўсх. да 3—4,5 м, глыбей — заіленыя пяскі і апясчаненыя ілы, якія пераходзяць у крэменязёмістыя сапрапелі ў зах. плёсе 1 тонкадэтрытавыя ў ўсх. і паўд. заліве зах. плёса, дзе магутнасць іх да 7 м. Значна зарастае, шыр. палосы расліннасці да 30 м. Мінералізацыя вады каля 230 мг/л, празрыстасць да 2,1 м.
Эўтрофнае. Слабапраточнае: упадае р. Студзёніца і 7 ручаёў, злучана шырокай і глыбокай пратокай з воз. Сіньша. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, гусцяра, верхаводка, краснапёрка, лінь, карась, мянтуз, судак; ёсць вугор.
ВАЛОБРЫНКА, ручай, левы прыток Шчары (бас. Нёмана), у Слонімскім р-не. Даўж. 13 км. Пачынаецца каля в. Асабнякі. Сярэдні пахіл воднай паверхні 2,4 %0. Вадазбор (56 км2) раўнінны, пад лесам 26 %.
ВАЛбВА, другая назва р. Валоўка. ВАЛОЖЫНКА, рака, правы прыток Іслачы (бас. Нёмана), у Валожынскім р-не. Даўж. 35 км. Пачынаецца каля в. Брылькі. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,9 %0.
Вадазбор (168 км2). у верхняй ч. на зах. схілах Мінскага ўзв., у сярэдняй і ніжняй ч. у межах Нёманскай ніз., пад лесам 28 %. Даліна ў верхнім цячэнні трапецападобная, шыр. да 0,5 км, у сярэднім і ніжнім цячэнні невыразная, зліваецца з далінай Іслачы. Схілы стромкія, ніжэй г. Валожын абрывістыя, выш. 20—25 м. Рэчышча ў вярхоўі слабазвілістае, ніжэй Валожына каналізаванае. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,3 м3/с, на веснавы перыяд прыпадае 40 % гадавога сцёку. Рэжым В. вывучаўся ў 1945—48, назіранні вяліся на гідралаг. пасту Валожын. Рака выкарыстоўваевда як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. С. Ф. Бычук.
ВАЛОЖЬТНСКАЯ МЕТЭАРАЛАГІЧНАЯ СТАНЦЫЯ, МС Валожын, на паўн.-зах. ускраіне г. Валожын. Засн. ў 1944. Працуе па праграме метэастанцый 2-га разраду. Матэрыялы назіранняў паказальныя для тэр. на 25—35 км вакол станцыі
Метэаралагічныя паказчыкі за перыяд
(найважнейшыя сярэднемесячныя і сярэднегадавыя метэаралагічныя паказчыкі гл. ў табл.). Працягласць перыяду з сярэднесутачнымі т-рамі вышэй за 0 °C 234 сут, вегет. перыяд 187 сут, безмарозны — 157 сут. Апошні замаразак у паветры ў сярэдпім 3 мая, першы — 8 кастрычніка. Сярэднемесячная т-ра паветра ў студз. ад -0.7 (1975) да -13,5°C (1963), у ліп. ад 14,7 (1962) да 19,8 °C (1959, 1972). Гадавы абс. мінімум т-ры паветра ніжэй за —33 °C і абс. максімум болып за 34 °C назіраецца не часцей як раз у 20 гадоў. Сярэдняя т-ра паверхні глебы зімой да —7 °C, раз у 20—30 гадоў апускаецца да —40 °C. Раз у 6 гадоў выпадае болып за 790 мм ападкаў. У асобныя засушлівыя гады выпадае не болып за 500 мм ападкаў. Сярэдняя макс. выш. снегавога покрыва за зіму 24 см, у асобныя гады да 40 см. Вільготных дзён (з адноснай вільготнасцю ^80 %) за год 146, сухіх (з вільготнасцю за адзін з тэрмінаў назірання ^30%)—4. Сярэдняя колькасць сутак з мяцеліцай за год 24, макс.—44, з туманам адпаведна 84 і 117, з навальніцай 30 і 40, з градам 1 і 5. За год у сярэднім бывае 14 сут з галалёдам і 22 з шэраневымі з’явамі. 3. X. Таўціева.
ВАЛОЖЫНСКІ ГРАБЕН, тэктанічная структура ў Ашмянскім, Валожынскім і Дзяржынскім р-нах, у паўн.-ўсх. ч. Бел. аптэклізы. Вылучаны ў 1975. Выдзяляецца па паверхні фундамента; распасціранне паўн.-зах. Даўж. каля 170 км, шыр.
ад 40 да 50 км. На ПдУ В. г. адкрыты ў бок Чэрвеньскага структурнага заліва Аршанскай упадзіны, на ПнЗ — у бок Балтыйскай сінеклізы; на ПнУ абмежаваны Ашмянскім разломам, на ПдЗ — Налібоцкім разломам. Вертыкальная амплітуда ссоўвання па разломах паверхні фундамента ў межах ад першых дзесяткаў да 250 м. Залажэнне В. г. пачалося ў познім пратэразоі, развіваўся да ранняга палеазою ўключна.
3. А. Гарэлгк. ВАЛОЖЫПСКІ ЛЯСГАС, на тэр. Валожынскага і часткова Іўеўскага р-наў. Арганізаваны ў 1939. 7 лясніцтваў. Пл. 58,1 тыс. га, у т. л. пад лесам 51,9 тыс. га (1.1.1978). Лясы 1-й (10,7 тыс. га) і 2-й (41,2 тыс. га) груп. Хваёвыя займаюць 52,8 %, бярозавыя 17,8, яловыя 17,4, альховыя 8,5, асінавыя 2,2, іншыя 1,3 % укрытай лесам плошчы. Маладнякоў 48,9 %, сярэднеўзроставых 33,5, прыспяваючых 11,3, спелых лясоў 6,3 %. Агульны запас дрэвастою 66,9 млн. м3 (у т. л. спелага 0,63 млн. м3), гадавы прырост драўніпы 0,2 млн. м3. Сярэднія ўзрост лясоў 35 гадоў, банітэт 11,0, паўната 0,72. Штогод аб’ём лесасечнага фонду 67 тыс. м3, высечак догляду 45 тыс. м3, лесааднаўленне на пл. 445 га. Лясы паўд. ч. лясгаса ўваходзяць у склад Налібоцкага паляўнічага заказніка.