• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    На Беларусі найб. вядомы 6 відаў. В. с і н і, або пасяўны (С. cya­nus, нар. назвы сіноўнік, хабёр, хабэрка), пашыраны па ўсёй тэрыторыі. Расце як пустазелле ў пасевах, на папарах, аблогах, засмечаных мясцінах, каля дарог, іншы раз вырошчваецца як дэкар. расліна. Цвіце ў чэрв.— верасні. Аднагадовая расліна выш. 30—60 см. Лісце лінейна-ланцэтнае, ніжняе злёгку лопасцевае, верхняе суцэльнае. Абгортка яйцападобна падоўжаная лісцікі яе з трохвугольнымі махрыстымі перапоначпымі прыдаткамі. Краявыя кветкі сіпія або блакітныя, сярэдзінныя сіне-фіялетавыя, зрэдку ўсе кветкі ружаватыя або белыя. Стара-
    жытная лек. расліна (мачагонны, патагонны, жаўцягонны, слабільны, жарапаніжальны, процізапаленчы сродак). Выкарыстоўваюць краявыя кветкі (збіраюць у маі — жн.) і насенне (у чэрв.— вер.). 3 кветак атрымліваюць сіне-блакітную фарбу. Mae садовыя формы з белымі, ружовымі, фіялетавымі кветкамі. В. л уг а в ы (С. jacea, нар. назвы раннік, цвяклоў лясны, шарашнік, мядзведжыя галоўкі) расце на лугах, лясных палянах, узлесках, высечках, сярод хмызняку, на ўскрайках палёў. Цвіце ў чэрв.— верасні. Шматгадовая расліна выш. 30—100 см. Сцяблы часцей разгалінаваныя, рабрыста-баразнаватыя. Ніжняе лісце ланцэтнае, на крылатых чаранках, выемчата-лопасцевае, сцябловае лінейна-ланцэтнае, суцэльнакрайняе, сядзячае. Абгортка амаль шарападобная, каля асновы павуціністая, лісцікі яе з бураватымі махрыстымі плеўкавымі прыдаткамі. Кветкі лілова-чырвоныя, зрэдку белыя, краявыя больш буйныя, бясплодныя. Лек. расліна (мачагонны, жаўцягонны, процізапаленчы і болепатольны сродак). У каранях шмат дубільных рэчываў. Выкарыстоўваюць сцяблы, лісце, кветкавыя кошыкі (збіраюць у чэрв.— жн.), карані (позняй восенню). 3 лісця атрымліваюць жоўтую фарбу. В. с к а б і ё з н ы (С. sca­biosa, нар. назвы галавач, дзядзяк, лістоўнік, валошка-ласкурніца) трапляецца на лугах, схілах, лясных палянах, у хмызняках, каля дарог. Цвіце ў чэрв.— верасні, Шматгадовая расліна выш. 50—120 см. Сцяблы прамастойныя, рабрыстыя. Лісце шурпата-пушыстае, перыста-рассечанае на лінейна-ланцэтныя завостраныя долі. Кветкавыя кошыкі буйныя шарападобныя. Абгортка шырокаяйцападобная, лісцікі з чарнаватай грабеньчата-махрыстай каймой. Кветкі лілова-пурпуровыя, краявыя
    больш буйныя. В. ф р ы г і й с к і (С. phrygia) трапляецца ў паўд. ч. і на Мінскім узвышшы. Расце на ўзлесках, палянах, высечках, сярод хмызняку. Цвіце ў ліп.— жніўні. Шматгадовая расліна выш. 30—60 см. Сцяблы прамастойныя, рабрыстыя, пад кошыкамі патоўшчаныя, шурнатыя. Лісце суцэльнае, яйцападобнае або шырокаланцэтнае, па краі зубчастае, ніжняе чаранковае, сцябловае сядзячае, верхняе сцяблоабдымнае. Абгортка яйцападобная, лісцікі яе з глыбокараздзелыіымі шылападобнымі прыдаткамі. Кветкі ружовыя або пурпуровыя, краявыя больш буйныя. В. р а с к і д з і с т ы (С. dif­fusa) трапляецца зрэдку ў Гомельскай і Мінскай абл. Расце на пустках, уздоўж чыгунак, у пясчаных кар’ерах. Цвіце ў чэрв.— верасні. Двухгадовая расліна выш. 15—50 см. Сцяблы прамастойныя. рабрыстабаразнаватыя, шурпатыя. Лісце апушанае, ніжняе і сярэдняе перыстарассечанае, верхняе суцэльнае. Кветкавыя кошыкі ружовыя або белыя, у раскідзіста-мяцёлчатым суквецці. Абгортка яйцападобна-цыліндрычная, лісцікі яе цвёрдараснічастыя, на канцы пераходзяць у кручкападобную загнутую калючку. В. р э й нс к i (С. rhenana) трапляецца ў паўд. р-нах. Расце на сухіх адкрытых мясцінах — узлесках, пясчаных буграх, уздоўж дарог. Цвіце ў ліп.— верасні. Двухгадовая расліна выш. 30—80 см. Сцяблы ад сярэдзіны разгалінаваныя, усе галінкі падоўжаныя. Лісце перыста-рассечанае, укрытае кропкавымі залозкамі, ніжняе на чаранках, сярэдняе і верхняе сядзячае, самае верхняе часта суцэльнае. Кветкавыя кошыкі ружовыя. Абгортка яйцападобная, лісцікі яе пераходзяць у калючку.
    3 відаў, інтрадукаваных у 1960—70-я г. Цэнтр. бат. садам АН БССР. найб. значэнне маюць 8. В. Фішэра (С. fischeгі, радзіма — Каўказ) — зеленавата-шэ-
    Васілёк: 1 — лугавы (а — верхняя частка расліны з лісцем і суквеццямі; б — краявая бясплодная кветка; e — сярэдзінная двухполая кветка; г — лісцікі абгорткі); 2— скабіёзны (а — агульны выгляд расліны; б— сярэдзінная двухполая кветка; e — краявая бясплодная кветка; г — плод).
    рая апушаная расліна выш. 30—60 см. Кветкавыя кошыкі буйныя, адзіночныя. Краявыя кветкі пурпуровыя або бледнажоўтыя, сярэдзінныя фіялетавыя, ліловыя або амаль белыя. Цвіце ў маі — ліпені. В. у с х о д н i (С. crientalis, радзіма — Еўропа, Каўказ) — апушаная расліна выш. 80—100 см. Кветкавыя кошыкі жоўтыя. Цвіце ў чэрв.— верасні. В. па дбелены (G. dealbata, радзіма — Каўказ) выш. 70—110 см. Лісце зверху зялёнае, знізу белаватае, апушанае. Кветкавыя кошыкі буйныя, ярка-ружовыя. Цвіце ў чэрв.— жніўні. В. р у с к i (G. ruthenica, радзіма — Еўропа, Азія) — шызавата-зялёная голая расліна выш. 120—140 см. Кветкавыя кошыкі светла-жоўтыя. Цвіце ў чэрв.— жніўні. В. с і б і р с к i (С. sibirica, радзіма — Зах. Сібір) выш. 45— 85 см, з нешматлікімі ўзыходнымі або ляжачымі белалямцавымі сцябламі. Кветкавыя кошыкі ружова-пурпуровыя, адзіночныя ці па 2 на сцябле. Цвіце ў чэрв.— жніўні. В. мяккі (G. mollis, радзіма — Еўропа) — павуцініста-лямцава-апушаная расліна выш. 40—55 см. Краявыя кветкі сінія або блакітныя, сярэдзінныя фіялетава-ліловыя. Цвіце ў маі — ліпені. В. цёмна-фіялетавы (С. cheiranthifolia, радзіма — Каўказ, Турцыя, Іран) — зеленавата-шэрая расліна выш. 25—55 см. Сцяблы прыўзнятыя, дугападобна сагнутыя. Кветкавыя кошыкі бледна-жоўтыя. Цвіце ў маі — жніўні. В. прыгожы (G. bella, радзіма — Каўказ) — белаваталямцавая расліна выш. 30—40 см. Кветкавыя кошыкі ружавата-ліловыя. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Святлалюбныя і холадаўстойлівыя расліны, не патрабавальныя да глебы. Размнажаюцца насеннем (высяваюць у грунт па зіму або ў канцы крас.— пач. мая) і дзяленнем карэнішча (праз 3—5 гадоў, у капцы крас.— пач. мая). Высакарослыя віды высаджваюць групамі на газонах, узлесках. нізкарослыя — на камяністых горках, клумбах, рабатках, у міксбордэрах. Зрэзаныя суквецці доўга захоўваюцца ў букетах. Іл. гл. таксама ў т. 3 на ўкл. да аот. Лекавыя раслгны.
    М. Г. Кудрашова, Г. В. Пашына. ВАСІЛЁК РАГАТЫ, расліпа сям. казяльцовых. Гл. ў арт. Рагулькі. «ВАСІЛЬЕЎКА», кліматычпа-балыіеалагічны санаторый ва ўрочышчы Васільеўка Гомельскага р-на. Размешчаны ў хваёвым лесе, на беразе р. Вуць. Адкрыты ў 1976. Прыродпаклімат. ўмовы спрыялыіыя для лячэнпя хвароб органаў кровазвароту і нерв. сістэмы.
    ВАСІЛЬКбЎ Іосіф Георгіевіч (11.3. 1879, г. Ялец Ліпецкай вобл.— 23.8. 1942), беларускі сав. батанік, адзін з першых даследчыкаў раслінпасці Беларусі. Скончыў Маскоўскі ун-т
    (1904). У 1920—29 праф., заг. ка(редры батанікі Горацкага с.-г. іп-та (з 1925 БСГА). 3 1934 у Ін-це біял. навук АН БССР. Вывучаў флору Еўрап. ч. СССР, Каўказа, Казахстапа. Удзелыіічаў у падрыхтоўцы выд. «Флора БССР».
    Тв.: Матэрыялы да флоры Горацкага раёна.— Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі сельскай гаспадаркі ў Горках, 1927, т. 3.
    ВАСІЛЬКОУСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН I СУГЛІНКАЎ, за 1 км па ПдЗ ад в. Багушы Смаргонскага р-на. Ліпзападобны паклад (тры блокі) звязаны з лімнагляцыялыіымі адкладамі сожскага зледзяпення. Разведапыя запасы 227 тыс. м3. Гліны і су-
    Васкакветпік малы: 1 — ніжняя частка раоліны; 2 — сцябло з лісцем і кветкамі; 3 — кветка.
    
    Васковік паласаты.
    У наваколлі санаторыя «Васільеўка».
    гліпкі цёмна-бурыя шчыльныя. пластычныя, з рэдкімі ўключэннямі карбапатаў. Гліністых часцінак (драбней за 0,01 мм) 39—68 %. Магутнасць карыспай тоўшчы 1—10 м, ускрышы 0,2—2,4 м. Гліны прыдатныя на вытв-сць цэглы. Радовішча не распрацоўваецца.
    ВАСКАБбЙНІКАЎ Васіль Міхайлавіч (н. 9.8.1923, г. Лебядзін Сумскай вобл.), беларускі сав. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-р вет. н. (1967), праф. (1968). Чл. КПСС з 1947. Скончыў Харкаўскі вет. ін-т (1948). 3 1955 дацэнт, з 1968 праф.. з 1971 заг. кафедры акушэрства, гінекалогіі і штучнага асемянення с.-г. жывёл, адначасова ў 1968—73 прарэктар Віцебскага вет. ін-та. Даследаваў пытанні фізіялогіі і паталогіі родаў у жывёл, барацьбы з ялавасцю і бясплоддзем, укаранепня ў практыку жывёлагадоўлі штучнага асемянення. Распрацаваў метады дыягностыкі і лячэння некаторых хвароб с.-г. жывёл.
    ВАСКАКВЁТНІК (Cerinthe), род адпа-, двухі шматгадовых травяністых раслін сям. бурачнікавых. Вядомы 3 віды, пашыраныя пераважна ў Еўропе. У СССР 4 віды, з іх для Беларусі (на Палессі) у навук. л-ры прыводзіцца В. малы (С. minor). Рэдкі від. Расце на камяністых участках, палях, у хмызняках. Цвіце ў маі — верасні. 3 1970 вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Лек., дэкар., фарбавальная і медапосная расліна.
    Расліна выш. 15—60 см. Сцябло прамастойнае ці ўздымаецца, круглаватае, наверсе галінастае, гладкае. Ллсце тупое, без валаскоў, укрытае дробнымі бародаўкамі. Маладыя расліны з разеткаіі адваротнаяйцападобнага або лапацістага прыкаранёвага лісця, звужанага ў чаранок; сцябловае лісце сядзячае: ніжняе падоўжанае ці падоўжана-лапацістае, звужанае да асновы, верхняе яйцападобнае. зрэдку падоўжанае. сцеблаабдымнае, з сэрцападобнай асновай. Йветкі жоўтыя, іншы раз з пурпуровымі плямамі ў зеве. Долі вяночка лінейна-ланцэтныя, вострыя. Плод — 4 круглаватыя. завостраныя, светла-карычняватыя, з цёмнымі плямкамі арэшкі. Ра,змнажаецца насеннем.	Г. В. Пашына.
    ВАСКОВІКІ (Trichiinae), падсямейства насякомых сям. пласцініставусых атр. жукоў. У СССР каля 15 відаў, з іх у БССР выяўлены 2 віды. В. паласаты (Trichius fasciatus) — невялікі жук даўж. 12,8—15 мм, чорпа-жоўтай афарбоўкі, падобны да чмяля. Трапляецца на кветках парасонавых раслін, ажыны, ружаў, яблынь. Шкодзіць, выгрызаючы пыльнікі. С т р а к а тка-пустэлыіік (Osmoderma eremita) — бліскучы карычнева-брон-
    завы жук даўж. 22—34 мм, жыве ў гнілых лісцевых дрэвах. Лічынкі В. насяляюць гпілую драўніну.
    ВАСКОВЫ ПЛЮПІЧ, расліна; тое, што хоя мясістая.
    ВАСКОУНІКАКВЁТНЫЯ, м і р ы к ак в е т н ы я (Myricales), парадак двухдольных раслін. Вядома 1 сям., 3 роды, каля 60 відаў, пашыраных ва ўмерапых і субтрапічных абласцях зямнога шара. У СССР 1 род, 2 віды. На Беларусі інтрадукаваны 2 віды 3 роду васкоўніца. Харч., тэхн., лок. і дэкар. расліны.