• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    ВАЎЧАЯГАДАКВЁТНЫЯ (Thymelaeales), парадак двухдольных раслін. Вядома 1 сям.— ваўчаягадавыя, каля 50 родаў, 750 відаў, пашыраных амаль па ўсім зямным шары. за выключэннем палярных абласцей. У СССР 7 родаў, 38 відаў, з іх на Беларусі 2 дзікарослыя і 2 інтрадукаваныя віды з роду ваўчаягада. Лек. і дэкар. расліпы; ёсць ядавітыя.
    Кусты, дрэвы, радзей паўкусты і травяністыя расліны з чаргаваным або супраціўным суцэльным без прылісткаў лісцем, Кветкі двухабо аднаполыя, правільныя ці зрэдку няправільныя, безпялёсткавыя, звычайна 5або 4-членныя, радзей 6ці 3-членныя, у пазушных або пазапазушных суквеццях, іншы раз адзіночныя. Тычынак аднолькавая колькасць з чашалісцікамі або (часцей) удвая больш. Гінецэй з 2—12 пладалісцікаў. Завязь верхняя, часцей 1-гнездавая, з 1 вісячым семязародкам. Плод — ягада, касцянка (з мясістым слоем) ці каробачка. Насенне звычайна з бедным эндаспермам.
    Літ.: Порядок волчннковые (Thymelalales).—У кн.: Жнзнь растеннй Т. 5. Ч. 2. Цветковые растенпя. М.. 1981; Tasт а д ж я н А. Л. Снстема п фнлогення цветковых растеннй.— М.; Л., 1966.
    ВАЎЧКІ (Bidens), род аднаі шматгадовых травяпістых раслін сям. складанакветных. Вядома больш за 200 відаў, пашыраных амаль па ўсім зямным шары, асабліва ў Амерыцы. У СССР 12 відаў, з іх на Беларусі 3. Лек і фарбавальныя расліны.
    В	. трохраздзельныя (В. tri­partita, нар. назвы сабачкі, лапатнік) растуць па берагах рэк, на азёрных водмелях, асушаных тарфяніках, у чорнаалешніках, канавах. Цвітуць у ліп.— верасні. Цёмна-зялёная расліна выш. 15—100 см. Сцябло бурае. сакаўное, прамастойнае, галінастае. Лісце супраціўнае, глыбокатрохраздзельнае з буйной канцавой лопасцю, звужана ў кароткі крылаты чаранок. Кветкі двухполыя, бура-жоўтыя, лейкападобна-трубчастыя. Кошыкі адзіночныя або па некалькі на канцах сцяблоў і галінак. Плады — адваротна-падоўяіана-яйцападобныя сямянкі, з 2, радзей 3 шыпападобнымі шчацінкамі, усаджаны зубчыкамі. Лек. расліна (мачагонны. патагонны, вітамінны сродак), мае эфірны алей, дубільнікі, карацін. аскарбінавую к-ту. Выкарыстоўваецца сумесь лісця і верхавінак (збіраюць у час бутанізацыі або цвіцення). В. паніклыя (В. cernua) растуць у канавах. на нізінных балотах, у поймах рэк. Цвітуць у чэрв.— кастрычніку. Жоўта-зялёная расліна выш. 15— 60 см. Сцябло прамастойнае або сцелецца. больш-менш разгалінаванае. гладкае ці ўкрытае рэдкімі тоўстымі валаскамі. Лісце супраціўнае. сядзячае, ланцэтападобнае. пілавата-зубчастае. да верхавінак доўгазавостранае, голае або толькі па краі шурпата-раснічастае. Кветкавыя кошыкі паніклыя, па 1—3 на канцах галінак і ў пазухах верхняга лісця. Сямянкі з 4 шчацінкамі. Фарбавальная расліна. В. п р а м я н і с т ы я (В. ra­diata) зрэдку трапляюцца ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях. Растуць на сырых мясцінах па берагах рэк, азёр, балот. Цвітуць у ліп.— жніўні. Расліна выш. 10—80 см. Сцябло жаўтаватае або амаль саламяна-жоўтае, прамастойнае. Лісце супраціўнае, гладкае, на крылатых чаранках з пласцінкай. глыбока раздзелепай на ланцэтныя пілападобна-зубчастыя долі. Кветкавыя кошыкі прамастойныя, з лінейнымі вонкавымі лісцікамі абгорткі накшталт прамянёў. Сямянкі з 2 шчацінкамі. Фарбавальная расліна. Іл. гл. таксама ў т. 3 на ўкл. да арт. Лекавыя раслгны.	I. М. Ляховіч.
    ВАЎЧО. возера ва Ушацкім р-не. у бас. р. Крашанка. Пл. 0,38 км2. Даўж. 1,28 км, найб. шыр. 0,47 км, найб. глыб. 4,2 м, сярэдняя 2,7 м. Аб’ём вады 1,02 млн. м3. Вадазбор (78,4 км2) дробнаўзгорысты, складзены з марэнных суглінкаў, супескаў, пяскоў, 57 % тэр. пад лесам. Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з Пн на Пд. Схілы выш. ад 5 да 17 м, на Пн і Пд невыразныя, спадзістыя, сугліністыя і супясчаныя, пераважна разараныя, на ПдУ укрытыя лесам. Берагавая лінія (даўж. 3,28 км) слабазвілістая. Берагі выш. да 0.3 м, пясчаныя, месцамі пад хмызняком. На Пд і Пн пойма шыр. да 150 м, забалочаная, пад хмызняком. ’"адводная ч. кат-
    лавіны карытападобнай формы. Мелкаводная зона вузкая і спадзістая, займае 14 % пл, возера, глыбакаводная плоская. Ложа выслана пяскамі (уздоўж берагоў) і высакапопельнымі гліністымі іламі. Мінералізацыя вады 220—235 мг/л, празрыстасць каля 1 м. Эўтрофнае. Праточнае: на Пд упадаюць ручаі з азёр Вечалле і Дземінец, на Пн выцякае р. Крашанка. Палоса прыбярэжнай расліннасці шыр. 5—15 м да глыб. 1,8—2,5 м. Водзяцца лешч, шчупак, лінь, карась, плотка, акунь; ёсць ракі. Возера — месца адпачынку, На паўн.-ўсх. беразе в. Ціханяты, на паўн.-зах. в. Градзянец.
    A. М. Андрушкевіч. ВАЎЧОК, род раслін сям. заразіхавых; тое, што заразіха.
    Вашэрыя.
    ВАУЧУК, род раслін сям. бабовых; тое, што стальнік.
    ВАХРУШАЎ Валянцін Аляксандравіч (н. 28.11.1919, в. Выстаўка Спірыдонаўская Вілягодскага р-на Архангельскай вобл.), савецкі геолаг. Д-р геолага-мінералагічных н. (1964), праф. (1971). Скончыў Свярдлоўскі горны ін-т (1943). У 1943—46 працаваў геолагам на Урале. 3 1949 ст. навук. супрацоўнік Кіргізскага філіяла AH СССР, Ін-та геалогіі і геафізікі Сібірскага аддз. AH СССР, з 1969 у Іркуцкім ун-це. 3 1978 заг. кафедры мінералогіі, петраграфіі і геахіміі Гомельскага ун-та. Асн. кірунак навук. работы — мінералогія і геахімія руд разнастайных металаў, вывучэнне складу, паходжання і руданоснасці магматычных горных парод.
    Тв.: Рудные мннералы лзверженных пород.— Новоспбнрск, 1980; ІІльменнттнтаномагнетіітовые руды крясталлнческого фундамента Белоруссвя.— Геологня рудных месторожденнй, 1981, Т. 23, № 2; О распространённостн сульфндных мннералов в породах крнсталляческого фундамента Белорусснн.— Доклады АН БССР. 1981. Т. 25, № 7.
    ВАЦЯКОУ Веньямін Іосіфавіч (н. 1.8.1921, г. Бугуруслан Арэнбургскай вобл.), беларускі сав. вірусолаг. Акад. АМН СССР (1978, чл.-кар. 1971). Д-р мед. н. (1965), праф. (1966). Чл. КПСС з 1948. Скончыў 2-і Маскоўскі мед. ін-т (1943). 3 1950 дырэктар Бел. НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. Працы па хіміятэрапіі вірусных інфекцый, комплекспаму вывучэнню кляшчовага энцэфаліту, ліквідацыі поліяміэліту, удасканаленню прафілакт. прэпаратаў супраць воспы, шаленства і туберкулёзу. Аўтар шэрагу вынаходстваў па вірусных інгібітарах. Пад кіраўніцтвам В. распрацавана тэхналогія і наладжаны выраб першых айч. пажыўных асяроддзяў для культуры клетак і шэрагу лячэбнапрафілакт. прэпаратаў.
    Тв.: У кн.: Клеіцевой энцефалнт. Мн., 1965; у кн.: Лммунологнческне нсследовання в днагностнке н профнлактнке ннфекцнонных заболеваннй. Мн„ 1968; у кн.: Молекулярная бнологяя внрусов, хнмнотерапня н хіімнопрофнлактнка внрусных ннфекцнй. Мн„ 1974; Западный клеіцевой энцефалнт.— Мн.. 1978 (разам з I. I. Протасам, В. М. Жданавым). ВАШЭРЬІЯ (Vaucheria), род ніткаватых жоўта-зялёных водарасцей сям. вашэрыевых. Вядомы 62 віды, пашыраныя па ўсім зямным шары. У СССР 11 відаў, 16 разнавіднасцей. Трапляюцца ў прэсных і марскіх вадаёмах (на дне, паверхні вады, Ka­na берага), на вільготнай глебе ўтвараюць зялёлыя аксамітныя дзернавінкі. Прэснаводныя віды пераважна аднадомныя. На Беларусі ў азёрах і невял. вадаёмах адзначана Vaucheria sp.
    В	.— тонкія, трубчастыя, слабаразгалінаваныя зялёныя або жоўта-зялёныя
    кволыя ніткі шыр. 15—300 мкм без перагародак (адна гіганцкая шмат’ядравая клетка), прьшацаваныя да субстрату рызоідамі. У цэнтр. ч. вакуоля з клетачным сокам. Хларапласт дыскападобны без пірэноіда. Запасное рэчыва — алей. Бясполае размнажэнне апланаспорамі і зааспорамі; полавае — аагамія. Полавыя органы — аагоніі і антэрыдыі (асн. сістэм. прыкмета роду) утвараюцца на бакавых галінках. Вегетатыўнае размнажэнне бывае рэдка. Т. М Міхеева. ВЕГЕТАТЬ'ІЎНАЕ РАЗМНАЖЭННЕ, (позналац. vegetativus ад лац. vege­to ажыўляю, узбуджаю, расту), тып размнажэння, пры якім новы арганізм развіваецца з часткі мацярынскага. Многія арганізмы размнажаюцца вегетатыўна або ў комплексе з полавым размнажэннем. У жывёльных арганізмаў В. р. ажыццяўляецца дзяленнем (прасцейшыя, плоскія і кольчатыя чэрві) і пачкаваннем (губкі, дражджавыя грыбкі, кішачнаполасцевыя). у аднаклетачных раслін — часцей дзяленнем, у ніжэйшых шматклетачных раслін — распаданнем цела па часткі, якія могуць аднаўляцца, у мохападобных — вывадковымі органамі (цельцамі, пупышкамі, драбналістымі парасткамі, ніткамі), а таксама адасабленнем маладых парасткаў, ломкімі галінкамі, часті:амі ломкіх лістоў і сцяблоў, у вышэйшых сасудзістых раслін — карэнішчамі (ландыш, спаржа, пырнік), атожылкамі (вішня, рабіна, ружа, сліва), адводкамі і вусамі (ажына, казялец паўзучы, суніцы), чаранкамі (сцябловымі: агрэст, вярба, ружа, таполя; лісцевымі: бягонія, седум; каранёвымі: ажына, вішня, маліна, сліва). Узпаўленне лесу ў асноўным ідзе В. р. (натуральнае — парасткамі ад каранёў або ад пня, штучнае — чаранкамі, каламі, дзяленнем кустоў і інш.). Пры В. р. расліны развіваюцца хутчэй, паўней перадаюцца спадчыпныя прыкметы мацярынска-
    га аргапізма, што шырока выкарыстоўваецца чалавекам (напр., пры размнажэнпі каштоўных сартоў пладовых і дэкар. насаджэнняў).
    М. С. Марозік. ВЕГЕТАЦКІЙНЫ ПЕРЫЯД, перыяд актыўнай жыццядзейнасці раслін. З’яўляецца асн. біякліматычным паказчыкам магчымасці развіцця раслін, раянавання відаў і сартоў па тэрыіорыі, а таксама пры вызначэнні тых або іншых прыёмаў агратэхнікі. У гэты перыяд па аграметэаралагічных умовах магчымы рост і развіццё раслін, яны праходзяць поўны цыкл развіцця. В. п. для с.-г. культур (ад пачатку росту да ўборкі ўраджаю) вызпачаецца колькасцю дзён з сярэднясутачнай т-рай паветра вышэй за 5 °C. Пераход т-ры паветра праз 5° вясной і восенню па тэр. Беларусі амаль супадае з пачаткам і канцом вегетацыі азімых і большасці дрэвавых культур. Сярэдняя працягласць В. п. на Беларусі 205 сут на ПдЗ, 185—195 сут у цэнтр. ч. і менш за 180 сут на ПнУ (гл. карту). У асобныя гады В. п. можа перавышаць сярэдні да 30—40 сут. На ўзвышшах (Мінскім, Ашмянскім, Навагрудскім і іпш.).
    Вегетатыўнае размнажэнне: 1— каранёвымі парасткамі (бадзяк палявы); 2—лісцевымі чаранкамі (а — брыяфілум, б— таўсцянка);
    3 — акуліроўкай (а — шчыток, б — шчыток, укладзены ў кішэню, в — абвязаная прышчэпка).
    В.	ii. на 3—6 сут карацей, чым на суседніх раўнінах. На лясных палянах, асушаных балотах, у значных катлавінах В. п. пачынаецца на 10—12 сут пазней, канчаецца на 6—8 сут раней.