• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    В. п. ва ўмераных шыротах можа быць перарваны замаразкамі і вельмі высокімі т-рамі паветра (35—■ 45 СС), пры якіх расліны гінуць, не закончыўшы цалкам сваё развіццё. ІІайб. высокая т-ра паветра на Беларусі дасягае зрэдку ў ліп. 34—35 па Пп і 36—38 °C на Пд рэспублікі. Кожная з фаз развіцця с.-г. культур пачынаецца на Пн на 10— 20 дзён пазней, чым на Пд і ПдЗ (у азімых збожжавых на 12— 15 дзёп, у яравых збожжавых болып чым на 20 дзён, у бульбы на 10 — 12 дзён). За В. п. на тэр. Беларусі выпадае каля 67—71 % гадавой сумы атм. ападкаў. Менш за ўсё забяспечаны вільгаццю май і часткова чэрвень, на пясчаных глебах у асобныя гады адзначаецца недахоп вільгаЦ’-	Я. Б. Фрыдлянд.
    ВЁДАМАСНЫ ПРЫРОДААХОЎНЫ КАНТРОЛЬ, ажыццяўляецца міністэрствамі і ведамствамі ў падначаленых ім галінах гаспадаркі і кіравання. Mae на мэце выканапне галіновых планаў і мерапрыемстваў па ахове прыроды і рац. выкарыстанню прыродных рэсурсаў, а таксама кантроль за выкананнем планаў і мерапрыемстваў падпарадкаванымі прадпрыемствамі і арг-цыямі. У сістэме прыродаахоўнага кантролю займае прамежкавае становішча паміж дзяржаўным прыродаахоўным кантролем і вытворчым прыродаахоўным кантролем. На асобныя мін-вы і ведамствы могуць ускладацца і функцыі надведамаснага (дзяржаўнага) кантролю (напр., на Мін-ва аховы здароўя БССР па сан. ахове прьіроды, на Мін-ва сельскай гаспадаркі БССР — па ахове зямель, Мін-ва лясной гаспадаркі БССР — па ахове лясоў).
    ВЁДЗЬМА. рака, левы прыток Шчары (бас. Нёмана), у Нясвіжскім і Ляхавіцкім р-нах. Даўж. 35 км. Пачынаецца на Пн ад в. Слабада (Нясвіжскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %0. Асн. прыток Шавялёўка (злева).
    Вадазбор (267 км2) у межах Баранавіцкап раўніны. Паверхня дробнаўзгорыстая. пашыраны шырокія забалочаныя ўпадзіньі. Лясы (каля 5 гал. чынам у ніжнян ч. вадазбору. Даліна невыразная. Схілы спадзістыя, на вял. працягу зліваюцца з прылеглай мясцовасцю. Понма двухбаковая, шыр. 300—700 м Рэчышча каналізаванае. шыр. ракі ў межань 2—10 м. Сярэднегадавы расход ва-
    ды ў вусці 1,6 м3/с, на веснавы перыяд прыпадае 45 % гадавога сцёку. В. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. На рацэ г. Ляхавічы. ВЕДЗЬМІНЫ КРУГІ, ведзьміп ы к о л ь ц ы, кругі, утвораныя пладовымі целамі шапкавых грыбоў. Асабліва часта назіраюцца ў апенькі лугавой, шампіньёнаў, маслякоў. Трапляюцца на лугах, радзей у лясах. У старажытпасці паяўленне В. к. прыпісвалі нячыстай сіле, чарам ведзьмаў (адкуль і назва).
    Размяшчэнне пладовых цел накшталт круга — вынік раўнамернага росту грыбніцы ад цэнтра да перыферыі. Дыям. В. к. штогод расшыраецца на 8—50 см і дасягае часам некалькіх дзесяткаў метраў. Міцэлій грыбоў бярэ многа вады і пажыўных рэчываў з глебы, высушвае яе, таму ў сярэдзіне круга трава засохлая, кепска развіваецца, хутка гіне.
    ВЁДЗЬМІНЫ МЁТЛЫ, хваробы расліп, якія выклікаюцца грыбамі, вірусамі, насякомымі. На раслінах, часцей на дрэвах утвараюцца пучкі тонкіх кароткіх галінак з дробным недаразвітым лісцем. На Беларусі вядомы на вішпі, сліве, бярозе, вольсе, грабе і інш. лісцевых дрэвах (выклікаюцца галасумчатымі паразітнымі грыбамі роду тафрына), па хвоі і елцы (выклікаюцца пераважна ржаўнымі грыбамі).
    Узбуджальнік хваробы пранікае ў расліну праз мех. пашкоджанні і роставыя пупышкі. Пад дзеяннем таксінаў паразіта спячыя пупышкі пачынаюць прарастаць, але ў выніку недахопу пажыўных рэчываў утвараюцца ўкарочаныя парасткі са шматлікім дэфармаваным дробным лісцем. Хворыя парасткі развіваюцца на адной галіне на працягу некалькіх гадоў, іх пучкі дасягаюць 2 м у дыяметры. Рост раслін замаруджваецца. хворыя галіны часта падвяргаюцца снегалому. Меры барацьбы: абразанне і спальванне заражаных галін, высечка хворых дрэў, апрацоўка фунгіцыдамі.	М. 1. Фёдараў.
    ВЁДРАЧ, другая назва р. Ведрыч. ВЁДРЫНСКАЕ ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не, у бас. р. Аўсянка. Пл. 0,22 км2. Даўж. 0,75 км, найб, шыр. 0,44 км. найб. глыб. 1,5 м, сярэдпяя 0,9 м. Аб’ём вады 0,2 млн. м3. Вадазбор (432 км2) дробнаўзгорысты і пласкахвалісты, складзены з пяскоў і суглінкаў, участкамі разараны, 49 % пл. ўкрыта лесам.
    Катлавіна рэшткавага тыпу, авальнай формы, выцягнута з 3 на У. Схілы выш. 2—3 м. спадзістыя, пясчаныя і сугліністыя, пад лесам, на Пн і ПдЗ разараныя. Берагавая лінія (даўж. 2,25 км) слабазвілістая. Берагі сплавінныя, пад хмызняком. Пойма шыр. 500—600 м. Дно плоскае, выслана крэменязёмістымі сапрапелямі. Мінералізацыя вады да 140 мг/л, празрыстасць 1,5 м. Дыстрофнае. Праточнае: праз возера цячэ р. Аўсянка. Зарастае. Водзяцца карась, лінь, акунь, плотка, шчупак, краснапёрка.
    Б. П. Уласаў.
    Ведзьмін круг
    Ведзьміна мятла на галінцы хвоі.
    Рака Ведрыч у ніжнім цячэнні.
    Вееракрылка шасціпальцая.
    ВЁД РЫ ЦА-КАРПІЛАЎКА, сажалка рэчышчавага тыпу ў Чэрвеньскім р-пе, помнік прыроды мясц. значэння. Створана ў 1979 па р. Карпілаўка (бас. Дняпра). Пл. 33 га. Аб’ём 480 тыс. м3, глыб. 4,5 м. Выкарыстоўваецца для арашэпня, рыбагадоўлі. Месца адпачынку.
    ВЁДРЫЦКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад пазвы в. Ведрыч у Рэчыцкім р-не), тэктанічная структура ў Рэчыцкім р-пе, ва ўсх. частцы Маладушыпска-Чырвопаслабодскай ступепі Лрыпяцкага прагіну. Выяўлена сейсмаразведачнымі работамі ў 1972. Па падсалявых адкладах В. п.— найб. высокая ч. ступені, абмежаваная з Пд рэгіяналыіым разломам і паралельным яму лакальным разломам, які адсякае прыразломпы блок, а з 3 — лакалыіым субмерыдыянальным разрывам. Падсалявыя адклады апускаюцца на Пн ад адзнакі —3000 да —4000 м і болып. Па паверхпі міжсалявых адкладаў В. п.— частка вял. субшыротпага высокаамплітуднага верхпяфранскага саляпога вала, восевая ч. якога коса перасякаецца зонаю, у якой адсутнічаюць міжсалявыя адклады. ссупутай на Пн ад падпятай ч. падсалявой структуры. Па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы ў межах В. п. выдзелепа антыкліпаль, якая ўскладняе верхнефамепскі саляны вал з амплітудай болып за 1000 м. Саляная антыкліналь ссунута на 2—4 км на Пн ад паднятай ч. падсалявой структуры. Выразная па падэшве кам.-вуг., пермскіх адкладаў і ў адкладах. якія ляжаць вышэй, яна затухае ўверх па разрэзе. Падсалявое і міжсалявое В. п. фарміравалася пераважна ў позпафранскі і фаменскі часы, верхнефаменская саляпая аптыкліналь — у познафаменскі і кам.-вуг. часы.
    В. С. Кангшчаў.
    ВЁДРЫЧ, В е д р а ч, рака, правы прыток Дняпра, у Калінкавіцкім і Рэчыцкім р-нах. Даўж. 68 км. Пачынаецца каля в. Падлукі (Калінкавіцкі р-н). Сярэдні нахіл водпай паверхні 0,3 %о. Асн. прытокі: канава Рэбуска (справа), рэкі Днепрык, Дзяражня (злева); густата рачной сеткі 0,38 км/км2.
    Вадазбор (1330 км2) у межах Прыдняпроўскай нізіны. Рэльеф раўнінны, пераважаюць супясчаныя грунты, пад ворывам 40 %. Лясы (50 %) мяшаныя. Даліна невыразная, чаргуецца з трапецападобнай далінай, шыр. 0,6—0,8 км. Схілы спадзістыя, перасечаныя далінамі прытокаў. лагчынамі і асушальнымі канавамі. Пойма шыр. 0,3—0,5 км, сухая, лугавая. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае. шыр. ракі ў межань 6—8 м. Рэжым вывучаецца на гідралаг. пасту Бабічы. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,5 м3/с. На веснавы перыяд прыпадае 60 % гадавога сцёку
    Наіівышэйшы ўзровень разводдзя ў сярэдзіне сак., найб. выш. над межанным узроўнем 2,5—2,7 м. Замярзае ў 2-й пал. снежня, крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. В. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.
    «ВЁДЫ», гл. Таварыства «Веды» Беларускай ССР.
    ВЕЕРАКРБІЛКІ, веерпіцы (Огneodidae), сямепства насякомых атр. матылёў. Каля 200 відаў, пашыраных усюды, асабліва ў тропіках. У СССР каля 15 відаў. У цэнтр. ч. Беларусі трапляецца В. ш а с ц іп а л ь ц а я (Orneodes hexadactyla). Размах крылаў 13—16 мм. Лёт у ліпені. Вусені развіваюцца на бружмелі, пашкоджваюць маладыя парасткі.
    ВЕЕРАКРБІЛЫЯ (Strepsiptera.), атрад насякомых. Пашырапы ўсюды. У сусв. фауне каля 300 відаў з 7 сям. На Беларусі відавы склад асобна не вывучаўся. Унутр. паразіты пчол, восаў, клапоў, цыкадак.
    В.	уласцівы выразны полавы дымарфізм. Самцы (даўж. 1—6 мм) маюць зачаткавыя пярэднія (ператвораны ў жужальцы) і веерападобныя (адсюль назва) заднія крылы. Вочы адносна вялікія, вусікі разгалінаваныя. Жывуць свабодна, не больш як суткі, не кормяцца. Самкі (даўж. 2—17 мм) чэрвепадобныя, без вачэй, ног і крылаў, жывуць у целе гаспадара, толькі галавагрудзі іх знаходзяцца вонкава. Развіццё з поўным ператварэннем ад 2 мес да года. 3 аплодненых яец у целе самкі развіваюцца рухомыя лічынкі — трыунгуліны, якія заражаюць новых насякомых. Заражаныя В. насякомыя слабнуць. часта гінуць.
    Р. У Малчанава.
    ВЁЕРНІЦЫ, сямейства насякомых; тое, што вееракрылкі.
    ВЁЖАВІЦА (Turritis), род аднагадовых травяпістых раслін сям. крыжакветных. Вядомы 3 віды, пашырапыя ў Еўразіі i гарах Афрыкі. У СССР 2 віды, з іх на Беларусі 1 від — В. г л а д к а я, або голая (Т. glabra). Трапляецца па ўсёй тэр. Расце на палях. сухіх схілах, у ярах, на высечках, узлесках. Цвіце ў чэрв.— жніўпі. ІТар. назвы палявы лянок, пужнік. Лек. расліна. Выкарыстоўваецца ў нар. медыцыне.
    Расліна выш. 36—135 см, шызая ад васковага налёту. Прыкаранёвае лісце ланцэтнае, звужанае да асновы выемчатас або надрэзана-зубчастае, сцябловае апальна-ланцэтнае, сцяблоабдымнае, Кветкі дробныя, жаўтавата-белыя, у гронкападобных суквеццях; пялёсткі даўж. 5—7,5 мм з доўгімі ногцікамі, чашалісцікі прамастойныя, каля асновы мехападобныя. Плод — стручок.
    ВЕЙГЁЛА (Weigela), род кустоў сям. бружмелевых. У родзе каля 15 відаў, пашыраных ва Усх. Азіі. У СССР 3 дзікарослыя віды і 9 інтрадукаваных. На Беларусі для зялёнага буд-ва рэкамендаваны 2 віды. В. квітучая (W. florida) інтрадукавана ў 1913 у гадавальпіку «Ігнацічы» (Мінскі р-н). Цвіце ў маі — чэрвені. Пладаносіць на 3—4-ы год у сярэдзіне кастрычніка. Пад наз-
    вай В. г і б р ы д н а я (W. hybrida) вядомы шматлікія садовыя формы гібрыднага паходжапня, якія адрозніваюцца па форме і афарбоўцы кветак (ружовыя, чырвоныя, пурпуровыя і інш.). Цвіце на 3—5 дзён паз-
    Вежавіца гладкая: 1— агульны выгляд расліны; 2 — плод.
    пей за В. квітучую. Абодва віды выкарыстоўваюцца для пасадак групамі, афармлення ўзлескаў. Прыдатныя для культуры ў паўд., паўд.-цэнтр., зах. раёнах іптрадукцыі.
    Лістападобныя кусты выш. да 3 м з прамастойнымі парасткамі (чырвона-бурымі аднагадовымі, потым шэрымі). Лісце супраціўнае простае, эліпсоіднае. Кветкі вялікія, трубчастыя, без паху, у суквеццях па 3—6 шт. Плод — каробачка. Размнажаюць насеннем і вегетатыўна (зялёнае чаранкаванне). Вільгацеі святлалюбныя, патрабавальныя да глеб расліны. Зімаўстойлівыя (у суровыя зімы падмярзаюць аднагадовыя парасткі). Патрабуюць перыядычнай абрэзкі.