Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
ВЁПРЫНСКАЯ ДУБРОВА, помпік прыроды рэсп. значэння (з 1963) у Чэрыкаўскім р-не. Пл. 15 га. Унікальная па ўзросту (каля 200 гадоў) і прадукцыйнасці ялова-кісліч-
ная дуброва. Mae водаахоўнае значэнне.
ВЁРА, возера ў Браслаўскім р-не, у бас. р. Друйка. Пл. 0,21 км2. Даўж. 0,85 км, найб. глыб. 5 м, сярэдняя 2,8 м. Аб’ём вады 0,6 млн. м3. Вадазбор (5,5 км2) сярэднеі буйнаўзгорысты, складзены з суглінкаў, разараны.
Катлавіна тэрмакарставага тыпу, круглаватая, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы выш. 5—8 м, спадзістыя, сугліністыя, разараныя, месцамі пад хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 2 км) слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, на 3 сплавінныя. Пойма шыр. 20—30 м, занятая лугам. Дно плоскае, да глыб. 1,5 м, выслана пяском, глыбей — крэменязёмістымі сапрапелямі. Мінералізацыя вады да 200 мг/л, празрыстасць 1 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: злучана ручаём з воз. Недрава. Зарастае да глыб. 1,4 м (чарот, трыснёг, гарлачык. рдзест плывучы). Водзяцца карась, лінь, плотка. Паблізу возера в. Слабодка.
1. А. Мыслівец. ВЕРАБЁЙ ДАМАВЫ (Passer domesticus), птушка сям. ткачыкавых атр. вераб’інападобных. Пашыраны ў Афрыцы, Еўразіі, завезены ў Амерыку, Аўстралію і Новую Зеландыю; у СССР — усюды, за выключэннем Пп і часткова Д. Усходу. На Беларусі шматлікі аселы від. Жыве ў нас. месцах, садах, парках, гаях. Усяедная птушка. Корміцца зернем грэчкі, жыта, аўса, проса, канапель, вішнямі, ягадамі белых парэчак. Кормячы птушанят, знішчае шкодпых насякомых.
Даўж. цела 14—18 см, маса 23—34 г. Падобны да вераб’я палявога, адрозніваецца болып цёмнай афарбоўкай. У самца апярэнне галавы цёмна-шэрае, горла і верхняй ч. грудзей чорнае. Ад дзюбы праз вока да вуха праходзіць карычневая палоса, брушка і палоскі на плячах белаватыя. У самкі апярэнне бураваташэрае, святлейшае на брушку. На спіне светлыя і цёмныя плямкі. Гнёзды ў шчылінах і нішах будынкаў, кронах дрэў, у дуплах ліп, таполяў, каштанаў, вербаў, пладовых дрэў, у шпакоўнях, гнёздах белых буслоў. Голас — гўчнае «джыу— джыу». Трымаецца чародкамі. Нясе 5 (зрэдку 6) белых, шаравата-блакітных з шэра-бурымі плямкамі і крапінкамі яец. Наседжванне 13 сут. Выводзіць птушанят 2—3 (у маі — пач. чэрвеня. у канцы ліп., у канцы жн.) разы за год. Птушаняты вылятаюць з гнязда праз 13 сут. К. У. Дзеркачоў.
ВЕРАБЁЙ ПАЛЯВЬ'І (Passer montanus), птушка сям. ткачыкавых атр. вераб’інападобных. Пашыраны
Верабейнік лекавы: 1— агульны выгляд расліны; 2— чашачка з плодам; s— асобны арэшак.
Вепрынская дуброва.
ўсюды, у СССР — ад зах. граніцы да цэнтр. Якуціі, Сахаліна на У і 68° паўн. шыраты на Пн. На Беларусі шматлікі, аселы і часткова вандроўны від. Жыве на ўскраінах сельскіх нас. месцаў, у садах, гаях, поймавых дубровах, зімой каля жывёлагадоўчых памяшканняў, зернясховішчаў, у гумнах, часткова адвандроўвае ў паўд. р-ны. Корміцца зернем культ. раслін, знішчае шкодных насякомых.
В. п. крыху драбнейшы за вераб’я дамавога (маса 20—25 г). Апярэнне спіны буравата-карычневае з бурымі плямкамі, крылаў і хваста бурае. галавы карычневае, грудзей і брушка белаватае. На шчоках цёмныя плямы, на крылах 2 белыя палосы. Полавы дымарфізм невыразны. Трымаецца чародкамі. Гняздуецца асобнымі парамі 1 невял. калоніямі. Гнёзды ў дуплах вольхаў, дубоў, хвояў, вербаў, пад стрэхамі дамоў, у шпакоўнях, гнёздах белых буслоў. Голас — рэзкае «чырр — чырр». Нясе 5—6 белых або шараватых з цёмнымі крапінкамі яец у крас.— ліпені. Выводзіць птушанят 2 разы за год.
ВЕРАБЁЙНІК (Lithospermum), род адпаі шматгадовых травяністых раслін сям. бурачнікавых. Вядома каля 100 відаў, пашыраных амаль па ўсім зямным шары, акрамя Аўстраліі. У СССР 2 віды, з іх на Беларусі — В. л е к а в ы (L. officinale). Зрэдку трапляецца на Палессі. Расце па сухіх мясцінах, лугавых схілах, у хмызняках, на ўскрайках палёў; выропічваецца _ ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Лек. расліпа (мачагонны, слабільны і болепатольны сродак). Выкарыстоўваюць верхнюю ч. расліны (збіраюць у чэрв,—ліпені). Карані ранеп служылі замест румянаў.
Шматгадовая шурпатаваласістая расліна выш. 30—70 см. Сцябло прамастойнае або ў верхняй ч. разгалінаванае. Лісце сядзячае ланцэтнае, доўгазавостранае, суцэльнакрайняе, размешчана густа. Кветкі дробныя, двухполыя, белавата-жоўтыя, зрослапялёсткавыя. на кароткіх кветаножках, у аблісцелых завітках на верхавінцы сцябла. Плод — 4 белыя, бліскучыя, гладкія арэшкі.
С. А. Дзмітрыева.
ВЕРАБ’ЁЎСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН, за 1,5 км на ПдУ ад в. Вераб’і Астравецкага р-на. Пластавы паклад звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі паазерскага зледзяпення. Разведаныя запасы 785 тыс. м3. Гліны карычнева-бурыя пластычныя, гліністых часцінак (драбней 0,001 мм) 36 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 4,3—4,6 м, ускрышы (пяскі) 0,7 м. Гліны прыдатныя на вытв-сць цэглы. Радовішча распрацоўваецца цагельным з-дам (в. Вераб’і).
ВЕРАБ'І, возера ў Астравецкім р-не, у бас. р. Страча. Пл. 0,46 км2. Даўж. 1,12 км, найб. шыр. 6,57 км, найб. глыб. 3,1 м, сярэдняя 2 м. Аб’ём вады 0,94 млн. м3. Вадазбор (8,2 км2) пласкахвалісты і нізінны, складзены з суглінкаў і супескаў, участкамі разараны, 34 % пл. пад лесам і хмызняком.
Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы выш. 12—13 м (на Пд 1—5 м), спадзістыя, супясчаныя, пераважна разараныя, на Пд укрыты лесам. Берагавая лінія (даўж. 2,9 км) слабазвілістая. Берагі нізкія, на ПдУ і 3 сплавінныя, на Пн зліваюцца са схіламі. Пойма шыр. да 10 м, пад хмызняком, на 3 і ПдУ забалочаная. Дно плоскае, выслана сапрапелем з павышанай колькасцю карбанатаў, на Пн і Пд уздоўж берагоў укрыта пяскамі. Глыб. да 2 м займаюць 37 % пл. возера. Мінералізацыя вады да 290 мг/л, празрыстасць 0,5 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: на ПнЗ упадае ручай з воз. Гульбеза, на ПдУ выцякае ручай у р. Страча. 35 % пл. возера зарастае. Палоса надводнай расліннасці шыр. 15—50 м да глыб. 1,8—2 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, лінь; неаднаразова засяляўся сазан і сярэбраны карась. На паўн. беразе в. Вераб’і, на паўн.-ўсх. в. Сенюці. ВЕРАБ'ІНАПАДОБНЫЯ (Passeriformes), атрад птушак. Пашыраны на ўсіх кантынентах, за выключэннем Антарктыды і некаторых акіянічных астравоў. Аб’ядноўваюць 66 сям. і болып як 5 тыс. відаў. У СССР болып як 310 відаў з 27 сям. На Беларусі 109 відаў з 19 сям. Болынасць пералётныя, часткова аселыя і вандроўныя. Насяляюць ляспыя, лесалугавыя, палявыя, балотныя, хмызняковыя біятопы, жывуць каля жылля чалавека; у некаторых наземны спосаб жыцця. Пераважна насякомаедныя, некаторыя ўсяедныя і раслінаедныя. Болыпасць В.— карысныя лясной і сельскай гаспадарцы віды. Пералётныя, на зімоўку адлятаюць у жн.— кастр., болыпасць у верасні.
Птушкі дробных і сярэдніх памераў. Самыя буйныя з В. у фауне Беларусі крумкачовыя (маса 0,2—1,6 кг), самыя дробныя — каральковыя (5—7 г). Дзюба найчасцей прамая, бывае доўгая загнутая, кароткая і масіўная, перакрыжаваная (крыжадзюбы). Крылы доўгія і вострыя або кароткія і тупыя. Хвост доўгі ці кароткі. Многім уласцівы полавы дымарфізм, які праяўляецца ў афарбоўцы цела, яго памерах (самцы буйнейшыя і ярчэйшыя за самак), у спевах. Гнёзды на зямлі, у норах, шчылінах, на галінках і ў дуплах дрэў. каля жылля, з сухой травы, галінак, бяросты, імху, лішайнікаў. поўсці жывёл, конскіх валасоў, пер’я і інш. Манагамы, жывуць парамі. Полавая спеласць настае ва ўзросце 1 года, у буйных відаў (крумкач) пазней. У кладцы 4—6, рэдка да 16 невялікіх, стракатых або аднаколерных яец. Наседжванне 10—20 сут. Тып развіцця птушанятны. Птушаняты знаходзяцца ў гняздзе 10—12, у нораі дуплагнездавікоў (сініцавыя, попаўзень) 23—26 сут.
Р. Ю. Тарлецкая.
ВЕРАБ'ІНАЯ ІІОЧ. пародпая назва
навальнічнай ночы (гл. ў арт. Навальніца) ці ночы з зарніцамі.
ВЁРАС (Calluna), род вечназялёных кустовых і кусцікавых раслін сям. верасовых. Вядомы 1 від — В. з в ыч а й н ы (С. vulgaris), пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы, Амерыцы; у СССР — у Еўрап. ч., Зах. і Усх. Сібіры; на Беларусі трапляецца часта па ўсёй тэрыторыі. Расце на пясчаных мясцінах у хваёвых барах, на выгарынах і мохавых балотах, утварае вял. зараснікі— верасоўнікі, вызначае тып лесу — хвойнік верасовы. Цвіце ў ліп.— верасні. Лек. расліна (мачагонны, патагонны, процізапаленчы, вяжучы, злёгку снатворны і супакойны сродак). Mae ў сабе дубільнікі, гліказіды, смалу, крухмал. Выкарыстоўваюць верхавінкі галінак з лісцем і кветкамі (збіраюць у ліп.— жніўні). Летне-асенні меданос, дае багаты нектар, мёд з яго цёмны, даўкі і гаркаваты. Дэкар. расліна. Ідзе на зімовыя букеты.
Куст галінасты, з моцным пахам. Сцяблы з чырванавата-бурай карой, выш. 30—100 см. Лісце дробнае, сядзячае, кароткалінейна-ланцэтнае, амаль трохграннае, зверху тупаватае, каля асновы стрэлкападобнае, размешчана накшталт чарапіцы ў 4 рады; новыя парасткі выходзяць з пазухі больш буйнога ліста, які сядзіць на леташнім парастку. Кветкі дробныя, двухполыя, правільныя. званочкавыя, бэзава-ружовыя, зрэдку белыя на кароткіх адхіленых пазушных кветаножках, у аднабокіх гронкападобных суквеццях. Плод — пушыстая чатырохгранная каробачка. На смак расліна горкая, вяжучая. I. М. Ляховіч.
ВЕРАСАКВЁТНЫЯ (Ericales), парадак двухдольных раслін. Вядома 10 сям., болып за 140 родаў, каля 4 тыс. відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР 5 сям.— акты-
Верас звычайны: 1— агульны выгляд расліны; 2— кветка; 3— плод.
нідыевыя, багноўкавыя, верасовыя, вертляніцавыя, грушанкавыя, 28 родаў, 82 віды, з іх на Беларусі 19 дзікарослых і каля 40 інтрадукаваных відаў з родаў аднацветка, актынідыя, артылія, багноўка, багун, балотны верас, верас, грушанка, журавіны, імшарніца, пад’ельнік, парушэнец, рададэндран, талакнянка, ягаднік. Сярод В. лек., дубільныя, фарбавальныя, каштоўныя вітамінаносныя (брусніцы, буякі, чарніцы), меданосныя і дэкар. расліны; ёсць ядавітыя.
Пераважна вечназялёныя кусты, паўкусты, невял. дрэвы, радзей шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце звычайна чаргаванае, радзей супраціўнае або кальчаковае, суцэльнае, без прылістваў. Кветкі двух-, зрэдку аднаполыя, звычайна правільныя, пераважна зрослапялёсткавыя. Тычынкі, як і пялёсткі, прымацаваны да падпесцікавага нектарнага дыска. Гінецэй са зрослых пладалісцікаў. Завязь верхняя, радзёй ніжняя, ад трохда шматгнездавай, з мноствам сёмязародкаў. Плады разнастайныя. Насенне дробнаё, з багатым эндаспермам.