Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Літ.: Маргайлнк Г. II. Справочннк озеленмтеля.— Мн., 1979; Н е с т ер о в іі ч Н. Д., Ч екалннская Н. II. Выотпеся древесные растення для зелёпого стромтельства в БССР.— Мн., 1951; Ч а х о в с к нй A. А., Ш к у т к о Н. В. Декоратпвная дендрологня Белорусспп.— Мн., 1979. A. А. Чахоўскі.
ВЕРТЫЦЫЛ (Verticillium), род педаскапалых грыбоў сям. маніліевых. Вядома больш за 100 відаў, пашыраных пераважна ва ўмерапых, субтрапічных і трапічных зонах зямнога шара. У СССР каля 20 відаў, з іх на Беларусі 5. Глебавыя грыбы. Сапратрофы і паразіты. Развіваюцца на жывых раслінах і раслінных рэштках. Выклікаюць вертыцылёз (завяданне або ўсыханне) расліп. Некат. віды — паразіты па грыбах (сыраежках, лісічках і інш.).
Міцэлій грыбоў сцелешіа, паверхневы і ўнутраны, шматклетачны, галінасты, бясколерны, светлаабо яркаафарбаваны. Канідыяльнае споранашэнне накшталт налётаў і дзярнінак, афарбаваных або бясколерных. Канідыяносцы прамастойныя, з перагародкамі, кальчакова разгалінаваныя. Канідыі верхавінкавыя, адзіночныя або ў галоўках, бясколерныя ці светлаафарбаваныя. Пры неспрыяльных умовах могуць утварацца хламідаспоры і мікрасклероцыі (захоўваюцца ў глебе 3—4 гады). У цыкле развіцця грыбоў чаргуюцца вегетатыўны рост міцэлію. бясполае размнажэнне (канідыямі) і супакойныя стадыі.
У БССР найб. шкаданосныя 3 віды. В. в я р г і н а в ы (V. dahlie) пашкоджвае больш за 350 відаў раслін з розных сям., асабліва бульбу, памідоры, лубін, лёп, слапечнік, баклажаны, гарбуз, дуб, вяз. клён, многія пладовыя культуры. Канідыяльпае споранашэнне накшталт белага налёту. Канідыяносцы кальчакова разгаліпаваныя. Канідыі бясколерпыя, падоўжана-авальныя. Утварае цёмнаафарбаваныя мікрасклероцыі і хламідаспоры. В. б е л a ч о р н ы
Всртыцыл бела-чорны: 1 — міцэлій; 2— капідыяносцы з канідыямі.
2
Вяртуп-паплавок (жук і лічынка).
Всртыкалыіае азеляненне будынка пяцілісточкавым дзявочым вінаградам.
Верукарыя сценная: 1 — всртыкальны разрэз пладовага цела; 2— сумка са спора.мі.
(V. albo-atrum) паразітуе на бульбе, памідорах, агурках, тытуні, суніцах, бураках, пладовых культурах. Канідыялыіае споранашэнне ў выглядзе белых дзярнінак. Канідыяносцы цёмнаафарбавапыя, на канцах болын светлыя, нясуць да 8 кальчакоў-галіпак. Канідыі падоўжана-яйцападобныя, бясколерныя. Мікрасклероцыі чорныя. В. цагляна-чырвоны (V. lateritium) развіваецца на гнілых клубнях бульбы, каранях буракоў і інш. субстратах. Канідыяльнае споранашэнне — аксамітныя. цагляпа-чырвоныя дзярнінкі. Канідыяносцы з канцавымі галінкамі клінападобнаіі або бутэлькападоўжанай формы. Канідыі эліпсоідныя, на канцах закругленыя, амаль цыліндрычныя і нераўнабокія, часта склееныя ў галоўкі, у масе цагляна-чырвоныя.
Т. П. Аляксеева. ВЕРТЫЦЫЛЁЗ, хвароба дрэў, якая выклікаецца недасканалымі грыбамі з роду вертыцыл. Найб. часта пашкоджвае клён, ліпу, вяз і дуб. Асабліва небяспечны для маладых раслін. На Беларусі адзначаны на лісцевых пародах у Брэсцкай і Гомельскай абласцях.
Пры В. закупорваюцца сасуды дрэў, у выніку чаго засыхаюць спачатку асобныя галіны, потым уся расліпа. На зрэзах пашкоджаных участкаў відаць бурае або аліўкавае суцэльнае ці перарывістае кольца. Узбуджальнік В. перадаецца спорамі грыба, у расліну пранікае праз мех. пашкоджанні. пры кантакце хворых і здаровых каранёў. Пашырэнню хваробы спрыяе цёплае вільготнае надвор’е. Меры барацьбы: знішчэнне хворых раслін з каранямі, абразанне заражаных галін у дарослых дрэў, культываванне ўстойлівых парод. М. I. Фёдараў. ВЕРУКАРЫЯ (Verrucaria), род накіпных лішайнікаў сям. верукарыевых. Вядомы 300 відаў, пашыраных ва ўмераных зонах, пераважна ў горных раёнах. У СССР каля 30 відаў, з іх на Беларусі 6. Найб. часта на вапняковазмяшчальных пародах, пясчапіку, камянях, падмурках, чарапіцавых стрэхах трапляюцца В. с ц е н н а я (V. muralis з бугрыстай або гладкай шаравата-белай слаявінай, В. чарнаватая (V. nigrescens) у выглядзе зелепаватакарычневай ці карычнева-чорпай корачкі, В. б у р а я (V. fusca) з маршчакаватай слаявіпай. В. г л а дк а я (V. laevata) расце ў месцах, якія перыядычна затапляюцца вадой. Індыкатары забруджвання навакольнага асяроддзя.
Слаявіна паверхневая або паглыблена ў субстрат. Пладовыя целы (перытэцыі) у верхняй ч. з вывадной адтулінай, паглыблены, паўпаглыблены ў слаявіну ці на паверхні. Сумкі авальныя або булавападобныя, 8-споравыя. Споры аднакле-
тачныя, бясколерныя ці светла-карычневыя. Н. М. Кабзар.
ВЕРХАВОДКА, у к л я я (Alburnus alburnus), рыба сям. карпавых атр. карпападобных. Звычайная і шматлікая ў Еўропе, пашырана ад бас. Белага м. на Пн да Каўказа на Пд. На Беларусі ёсць ва ўсіх рэках, праточных азёрах, сажалках, поймавых вадаёмах з чыстай праточнай вадой і пясчаным дном. Шмат у азёрах Нарачанскай, у рэках бас. Дняпра, Нёмана, Зах, Дзвіны. Пелагічная рыбка — трымаецца адкрытых глыбокіх мясцін з замаруджаным цячэннем, на мелях і хуткіх перакатах бывае рэдка. Вясной і летам, днём і на змярканні трымаецца вял. чародамі паверхні вады. Зімуе на глыбокіх ямах. Нар. назвы ўклейка, акляя, аклейка, сяляўка. Корміцца планктонам, насякомымі, дробнымі ракападобнымі. Малакаштоўная прамысл. рыба (улоў у асобныя гады перавышае 1 тыс. ц). Знішчае ікру і малявак каштоўных прамысл. рыб, з’яўляецца канкурэнтам іх па жыўленню; колькасць В. неабходна памяншаць. В. кормяцца драпежныя рыбы.
Даўж. 9—10, часам да 17 см, маса 10— 23, зрэдку да 60 г. Цела падоўжанае, сціснутае з бакоў. Рот канечны. Спінка шаравата-блакітная, шэра-зеленаватая, бакі, брушка серабрыста-белыя, бліскучыя. Плаўнікі шэрыя, жаўтаватыя каля асновы. Полавая спеласць у 2 гады. У азёрах Пн БССР расце хутчэй, чым на Пд. Нераст з канца мая да сярэдзіны ліп., пачынаецца пры т-ры вады каля 15 °C. Ікру адкладвае парцыённа (3—6 разоў па 0,7—3 тыс. ікрынак) на падводныя расліны, камяні, карані прыбярэжных раслін. Т. М. Шаўцова.
ВЕРХАВОДКА, безнапорныя падземныя воды, якія залягаюць паблізу ад зямной паверхні вышэй узроўню грунтавых водаў (у зоне аэрацыі). Назапашваецца на невял. праслойках, лінзах і ў паніжэпнях покрыва водатрывалых парод. Жыўленне адбываецца за кошт інфільтрацыі атм. ападкаў і водаў паверхневага сцёку; на забудаваных тэр. В. можа ўтварацца ў выніку ўцечкі вады з вадаправодных, цеплафікацыйных і каналізацыйных сістэм, а таксама пры фільтрацыі з гідратэхн. збудаванняў. Трапляецца паўсюдна, за выключэннем участкаў з высокім стаяннем грунтавых водаў (Палессе, забалочаныя ўчасткі ў далінах рэк і інш.), Воды В. лёгка забруджваюцца, rainy што не перакрыты водатрывалымі пародамі. Выкарыстоўваюцца часткова на с.-г. мэты ў раёнах глыбокага залягання грунтавых водаў. ВЁРХАЎНА, возера ў Расонскім р-не, у бас. р. Нешчарда. Пл. 0,12 км2. Даўж. 0,55 км, найб. шыр. 0,25 км.
Катлавіна круглаватая, выцягнута з ПнЗ на ПдЎ. Схілы выш. 6—8 м, спадзістыя, пад хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 1,45 км) слабазвілістая. Бяссцёкавае. На ўсх. беразе в. Нізінкі.
ВЕРХНЕБЯРЭЗІНСКАЯ НІЗІНА, на Пн Беларусі, на ПнУ Докшыцкага, ПдУ Глыбоцкага, ПдЗ Ушацкага, Пд Лепельскага, ПнЗ Барысаўскага р-наў; фізіка-геагр. раён Бел.-Валдайскай правінцыі (акруга Бел. Паазер’я), у бас. верхняга цячэння Бярэзіны (бас. Дняпра). Мяжуе з Нарачана-Вілейскай ніз. на 3, Свянцянскімі градамі на ПнЗ, УшацкаЛепельскім узв. і Чашніцкай раўнінай на ПнУ, Аршанскім і Мінскім узв. на Пд і ПдЗ. Выш. ад 180 м на Пн да 160—155 м на Пд, пл. каля 2,5 тыс. км2, працягнулася з Пн на Пд на 100 км, з 3 на У ад 15 да 50 км.
В. н. прымеркавана да Беларускай антэклізы. Крышт. фундамент перакрыты асадкавымі пародамі верхняга пратэразоіо (верхнерыфейскі і вендскі комплексы), сярэдняга дэвону (нароўскі гарызонт). Для антрапагенавай тоўшчы (магутнасць каля 100 м) характэрны адклады беларускага, бярэзінскага. дняпроўскага і сожскага зледзяненняў.
Сучасны рэльеф створаны сожскім ледавіком і расталымі водамі паазерскага ледавіка. Ледавікова-акумуляцыйны марэнны рэльеф астаўся ў выглядзе паасобных моцна дэнудаваных і размытых град, марэнных узгоркаў з камамі выш. 10—20 м, складзены з супясчана-сугліністай марэны і пясчана-жвіровага матэрыялу. Пераважаюць зандравыя і азёрна-балотныя нізіны, фарміраванне якіх звязана з акумуляцыйнай дзейнасцю расталых водаў апошняга (паазерскага) ледавіка, што з Пн абрамляў В. н. Ва ўмовах свабоднага сцёку расталых водаў каля краю ледавіка намнажаліся водна-ледавіковыя пясчаныя адклады і ўтвараліся зандравыя раўніны, якія займаюць Пн і У нізіны. Паверхня іх спадзістахвалістая, ускладненая тэрмакарставымі западзінамі і дзюнамі. Больш па Пд расталую ледавіковую ваду запруджвала Барысаўская града, і на месцы сучаснай В. н. ўтварылася велізарнае возера, дзе намнажаліся азёрныя і балотныя асадкі. Пазней Бярэзінай возера было спушчана і на яго месцы ўзнікла вялізная затарфавапая нізіна з рэшткавымі азёрамі. Даліна Бярэзі-
Верхаводка.
ны слабавыразная. Вузкая, моцна забалочаная пойма зменьваецца надпоймавай тэрасай выш. 3—4 м, складзенай з алювіяльных пяскоў. Карысныя выкапні: торф, пясчана-жвіровы матэрыял. Звесткі пра найважнейшыя метэаралагічныя і кліматычныя паказчыкі гл. ў арт. Докшыцкая метэаралагічная станцыя.
Па В. н. цякуць: Бярэзіна з прытокамі Поня. Гайна з Цной і Усяжай (справа), Сергуч, Вялікая Рэчка, Жартайка (злева); Лукомка і Эса, пачынаецца Ушача (бас. Зах. Дзвіны); Бярэзінскі канал. Азёры Межужол, Медзазол, Палік, Плаўна, Манец, Бярэшча, Волыпыца, Окана, Домжарыцкае, на У Лукомскае і Сялява.
Глебы дзярнова-падзолістыя слабаападзоленыя на водна-ледавіковых супесках і пясках, у комплексе з імі па дрэніраваных участках трапляюцца дзярнова-падзолістыя глеяватыя. Да марэнных град і ўзгоркаў прымеркаваны дзярнова-падзолістыя сярэднеі слабаападзоленыя, месцамі слабаэрадзіраваныя сугліністыя і супясчаныя глебы. Пашыраны тарфяна-балотныя глебы. У пойме Бярэзіны і яе прытокаў поймавыя дзярновыя забалочанЙя і тарфянабалотныя глебы. Пад лесам каля 42 % тэр., пераважаюць хваёвыя, з якіх 50 % сфагнавых. асакова-сфагнавых і багуновых. Да даліны Бярэзіны прылягаюць драбналістыя, бярозава-асінавыя і асінава-альховыя лясы. Вялізныя балоты, бязлесныя або парослыя рэдкастоем бярозы пушыстай і хвоі, вакол воз. Межужол, на Пд ад воз. Домжарыцкае часткова меліяраваны. Пад ворывам да 20 % тэр. У межах В. н. Бярэзінскі біясферны запаведнік. Іл. гл. на ўкл. Н. к. Кліцунова.