Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Даўж. цела да 26,5 см (з хвастом да 00 см). Спіна буравата-шэрая (у самцоў з 2 вузкімі цёмна-карычневымі лініямі або з блакітнымі плямкамі), бакі чырванавата-бурыя, бруха сінявата-чорнае. На целе цвёрдая гладкая луска. Павекі развітыя, рухомыя. Бязногая. Характэрна аўтатамія хваста. Актыўная на змярканні і ў дажджлівае надвор'е. Поўзае павольна. Абуджаецца ў крас.— маі. Яйцажыванараджэнне (7—12, зрэдку да 25 дзіцянят) у жніўні. На зімоўку ідзе ў вер.— кастрычніку. Зімуе ў норах, у
зямлі на глыб. да 70 см (часам па некалькі асобін у адным сховішчы).
A. К. Фядосаў. ВЁРБАВІЦКАЯ АНТЫКЛІНАЛЬ (ад казвы в. Вербавічы ў Нараўляпскім р-не), тэктанічная структура ў Нараўлянскім і Хойніцкім р-нах, ва ўсх. частцы Ельскага грабена Прыпяцкага прагіну. Выдзяляецца па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы. Ускладнена дзвюма малаамплітуднымі брахіантыкліналямі. В. а.— навешаная і размешчаная на монакліналі міжсалявых і надсалявых адкладаў. Выражана ў надсалявых дэвонскіх і кам.-вуг. утварэннях і ўскладнена мульдай па пермскіх і вышэйляжачых адкладах, Сфарміравалася ў познафаменскі і кам.-вуг. час.
ВЕРБАКВЁТНЫЯ (Salicales), парадак двухдольных раслін. Вядома 1 сям,— вярбовыя, 3 роды, каля 400 відаў, пашыраных пераважна ва ўмераных абласцях Паўн. паўшар’я. У СССР 3 роды, 202 віды, з іх на Беларусі 22 дзікарослыя і каля 50 інтрадукаваных відаў з родаў вярба і гаполя. Сярод В. лек., меданосныя, лесаўтваральныя (асіна) і дэкар. расліны.
Дрэвы, кусты, кусцікі з чаргаваным суцэльным зубчастым або лопасцевым з прылісткамі лісцем. Кветкі аднаполыя, на розных асобінах (двухдомныя), без пялёсткаў, з рудыментарнай чашачкай, у густых прамастойных або павіслых каташках. У мужч. кветак ад 2 да 30 і больш тычынак, у жан.— 1 песцік з 2 пладалісцікамі. Гінецэй з 2 неглыбаказрослых пладалісцікаў, радзей з 3—4. Завязь верхняя, сядзячая або на кароткай ножцы, са тматлікімі ці 2—10 семязародкамі. Плод — 2—4-створкавая каробачка. Насенне дробнае, з пучком валаскоў каля асновы, без эндасперму.
Літ.: Порядок нвовые (Salicales).— У кн.: Жнзнь растеннй, Т. 5. Ч. 2. Цветковые растення. М., 1981; Тахтад ж я н А. Л. Снстема а фнлогення цветковых растеннй.— М.; Л., 1966.
ВЕРБАЛОЗ, в я р б а п я ц і т ы ч ы нкавая (Salix pentandra), куст або дрэва з роду вярба сям. вярбовых. Пашыраны ў Еўразіі; у СССР — у Еўрап. ч., за выключэннем Крыма, і амаль па ўсёй Сібіры. На Беларусі расце ў сырых лясах, па берагах ручаёў і азёр, на балотах, вільготных лугах. Цвіце ў маі — чэрв.. пладаносіць у вер.— кастрычніку. Выкарыстоўваецца для аблясення лішкава ўвільготненых тэрыторый. Прут ідзе на грубае пляценне, кара (у ёй да 10 % танідаў) — на дубленне. Добры меданос.
Выш. да 15 м. Кара ствала цёмна-шэрая, патрэсканая, бліскучая. Галінкі вуглаватыя, жаўтавата-, зеленаватаабо чырвона-бурыя; стрыжань белаваты. Маладыя парасткі і лісце піпкія, прыемна пахнуць. Лісце падоўжана-яйцападобназавостранае. шырокаланцэтнае або эліпсоіднае з завостранай верхавінкай, на кароткіх залозістых чаранках. Прылісткі рана ападаюць. Кветкі ў павіслых каташках, цвітуць пасля распускання лі-
сця. Прыкветныя лускавінкі бледна-жоўтыя, каля асновы кароткаваласістыя. Плады — каробачкі з бел'ым пухам, у каташках.
ВЁРБАУКА, рака, левы прыток Пропі (бас. Сажа), у Горацкім і Чавускім р-нах. Даўж. 27 км. Пачынаецца на ПдЗ ад в. Цёмны Лес (Горацкі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,7 %0. У сярэднім цячэнні каналізавана. Вадазбор (159 км2) раўнінны, пад лесам 19 %.
ВЕРБЕНА (Verbena), род шматгадовых травяністых раслін сям. вербенавых. Вядомы 260 відаў, пашыраных пераважна ў тропіках і субтро-
Вербалоз: 1— форма кроны; 2— ліст 1 песцікавы каташок; з— тычынкавая
кветка; 4— песцікавая кветка.
Вербена лекавая: 1 — агульны выгляд расліны; 2—кветка; 3—плод; 4— арэшкі.
піках Амерыкі. У СССР 5 відаў, з іх ла Беларусі 1 дзікарослы і 2 інтрадукаваныя віды. Лек., эфіраалейныя, вострапрыпраўныя і дэкар. расліны.
В. л е к а в а я (V. officinalis, нар. назва кошычкі) трапляецца ў асноўньш на Палессі; ёсць паўн. месцазнаход’жанні ў Гродзенскай і Магілёўскай абласцях. Расце на засмечаных мясцінах, уздоўж дарог, зрэдку па берагах рэк. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Расліна выш. 30—70 см. Сцябло 1 галінкі 4-гранныя з рэдкімі залозістымі валаскамі. Лісце сядзячае, ніжняе перыста-надрэзанае, астатняе 3-раздзельнае або надрэзаназубчастае, верхняе іншы раз суцэльнакрайняе. Кветкі дробныя, светла-ліловыя, у доўгіх і тонкіх коласападобных суквеццях, якія ўтвараюць на верха'вінцы сцябла буйную рэдкую мяцёлку. Плод — 4 сухія арэшкі. Выкарыстоўваецца ў нар. медыцыне. Інтрадукаваныя віды ’выкарыстоўваюцца як дэкаратыўныя. В. г іб р ы д н а я (V. hybrida, гібрыд шэрагу амер. відаў) выш. 30—50 см. Цвіце ў ліп.—■ верасні. Адрозніваецца чатырохграннымі, моцнагалінастымі парасткамі і падоўжана-трохвугольным, з клінападобнай асновай, буйнаі няроўнавыемчатазубчастым лісцем. Кветкі духмяныя, правільныя, цвікападобныя, белыя. чырвоныя, фіялетавыя, ружовыя, з розным адценнем, часта з белым або бледнасалатавым вочкам у цэнтры, у шчыткападобным суквепці. В. б у э н а с айрэская (V. bonariensis, радзіма — Паўд. Амерыка) выш. 100—120 см. Цвіце з ліп. да глыбокай восені. Лісце супраціўнае, падоўжана-ланцэтнае, зубчастае. Кветкі дробныя, аметыставага колеру, у каласках, сабраныя ў шматлікія парасонападобныя шчыткі. Святлалюбныя і холадаўстойлівыя расліны. Лепш растуць на сугліністай угноенай рыхлай глебе. Размнажаюцца насеннем ( у лют. высяваюць у скрынку ў аранжарэі). У адкрыты грунт сеянцы высаджваюць у канцы мая. В. гібрыдная (сарты: Крышталь з белымі кветкамі, Дэфіянс Лейхтфейер з вогненна-чьгрвонымі з белым вочкам кветкамі) вырошчваецца на клумбах, рабатках. у групах; павіслымі яе формамі ўпрыгожваюць балконы, нізкарослыя ныкарыстоўваюць для гаршковай культуры. В. буэнас-айрэская вырошчваецца пераважна ў групавых пасадках і ў міксбордэрах.
М. Г. Кудрашова, В. I. Мапкевіч. ВЕРБНАЕ ВОЗЕРА, у Бешапковіцкім р-не, у бас. р. Ула. Пл. 0,14 км2. Даўж. 0,5 км, найб. шыр. 0,35 км, найб. глыб. 12 м, сярэдняя 7 м. Пл. вадазбору 7,5 км2. Зарастае.
ВЕРДАМІЦКІ ПАРК, у в. Вердамічы Свіслацкага р-па. Закладзепы ў 2-й пал. 19 ст. Пл. каля 12 га. Парк пейзажны. на раўнінным рэльефе. Ад уязной брамы ідуць цэнтр. і кальцавыя алеі, з якіх адкрываюцца найб. прыгожыя пейзажы. Абапал цэнтр. алеі 2 самыя вял. і маляўнічыя паляны. У пабудове кампазіцыі парку выкарыстаны прыёмы паступовага раскрыцця пейзажу, кантрасту, улічаны асаблівасці дрэў — афарбоўка ў розную пару года, формы кроны, хуткасць росту і іпш. Налічвае болып за 40 відаў дрэў і кустоў, у т. л. рэдкія экзоты.
Растуць дуб шарлахаўскі, клёны чырвоны, серабрысты, ясепялісты, явар і яго пурпуровая форма. хвоя веймутава, лістоўніцы еўрап. і польская, туя зах. і інш. В. п.— помнік садова-паркавага мастацтва рэсп. значэння.
ВЕРЖБАЛОЎКА. назва р. Гожка ў сярэднім цячэнні.
ВЕРМІКУЛЯРЫЯ (Vermicularia), род недасканалых грыбоў сям. туберкулярыевых. Вядома болып за 100 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР болып за 10 відаў, з іх на Беларусі 5. Паўпаразітьг і паразіты травяністых, кустовых і дрэвавых раслін. Выклікаюць іх завяданне, гніль (вермікулярыёз).
Характэрная прыкмета грыбоў — наяўнасць ложа (бугарок, падушачка або дыск, утвораныя сабранымі разам канідыяносцамі). Ложы пляскатыя, у субстраце, потым прарываюцца, цёмнаафарбаваныя, з цвёрдымі бледнаабо цёмнабурымі шчацінкамі. Канідыяносцы больш-менш падоўжаныя. Канідыі цыліндрычныя ці падоўжаныя, рознай формы, адзіночныя, афарбаваныя або бясколерныя. Зімуюць грыбы пераважна склерацыяльнымі падуіпачкамі, на якіх увеспу ўтвараюцца капідыі.
На Беларусі найб. вядомы 3 віды. В. травяпая (V. herbarum) — паўпаразіт, пашкоджвае плады бабовых, вязаў і інш. Ложы перарывістыя, чорііыя, цеснаскучаныя. дыям. 300—500 мкм. Шчацінкі бурыя. В. п е р а р ы в і с т а я (V. dematium) выклікае гніль насення многіх дрэвавых парод. Ложы чорныя. у групах, дыям, 65—500 мкм. Шчацінкі цёмна-бурыя, з рэдкімі перагародкамі. Канідыяносцы бураватыя, ніткападобпыя. тупаватыя. Капідыі верацёнападобпыя, сагнутыя, болып-менш серпападобпыя, на адным канцы болып вострыя і загнутыя. В. ш п і п а т а в а я (V. spinaсіае) пашкоджвае расліпы сям. крыжакветных. Ложы спачатку прыкрытыя эпідэрмісам, кропкападобныя, дыям. 40—75 мкм. ІПчацінкі нешматлікія (3—12), таўстасценныя, цёмна-бурыя. Канідыяносцы кароткія, цеснаскучаныя. Капідыі серпаверацёнападобныя, спачатку зярністыя, потым з 2—4 кроплямі алею, бясколерныя.
ВЕРТУНЫ (Gyrinidae). сямейства пасякомых атр. жукоў. У сусв. фауне больш за 800 відаў, пашыраных пераважпа ў тропіках; у СССР болып за 20 відаў. У БССР 7 відаў з 2 родаў. Найб. пашырапы В.-п а п л ав о к (Gyrinus natator) i В. з м р о чп ы (Orectochilus villosus). Жывуць у вадаёмах, круцяцца на паверхні вады ў пошуках здабычы. Драпежпыя: кормяцца дробнымі вадзянымі
чарвякамі і членістаногімі. лічынкамі малярыппага камара (таму карысныя).
_ Цела В. даўж. 5—7 мм, круглаватае, бліскучае, чорнае. Вусікі мадыфікаваныя, кароткія. Вочы падзелены па 2 палавіны. здольны бачыць адначасова над
Вермікулярыя шпінатавая: — 1 — папярочны разрэз праз ложа; 2 — споры.
і пад вадой. Сярэднія і заднія ногі плавальныя (плоскія. падобныя да вёслах ) пярэднія хапальныя (падоўжаныя). 1 пакаленне за год. Зімуюць пад камянямі каля вады або на дне вадаёмаў. Лічыпкі жывуць у іле, акукліваюцца на беРазе. і к Лапацін.
ВЕРТЬІКАЛЬНАЕ АЗЕЛЯНЕННЕ, спосаб выкарыстання павойпых раслін для ўпрьігожвання фасадаў і сцен будынкаў, балконаў, агароджаў, тэрас, веранд. вокяаў, разнастайных садовых збудаванняў; элемент зялёпага будаўніцтва. Стварае надзеііную сан.-аздараўленчую заслону жылля і вытв. памяшканпяў ад пылу і шуму, узбагачае паветра кіслародам.
Ва ўмовах Беларусі для В. а. выкарыстоўваюцца актынідыя, дрэвагубцы, бружмель капрыфоль (уюцца і ахопліваюць апоры сцябламі), вінаград амурскі, культурны, лісіны, дзявочы вінаград пяцілісточкавы (лазячыя — мацуюцца да апор вусі-
Вердаміцкі парк.
Схема планіроўкі.
У Вердаміцкім парку.
камі). павойнікі (мацуюцца чаранкамі лістоў). Ліяны, якія ўюцца, растуць угору і патрабуюць вертыкальных апор, лазячыя растуць у розных напрамках і апіраюцца на сеткаватыя і ажурныя паверхні. Для азелянення аднаі двухпавярховых будыпкаў найб. прыдатныя актынідыя, бруяшель капрыфоль і Тэльмапа, кірказон, лімоннік, павойнікі, шматпавярховых — дзявочы віпаград пяцілісточкавы і яго форма Энгельмана. 3 паўд. боку сцены азеляняюць святлалюбнымі, засухаўстойлівымі ліянамі (актыпідыя, дрэвагубца круглалісты) з усх. або зах. боку — марозаўстойлівымі, ценевынослівымі, вільгацялюбнымі раслінамі (вінаград амурскі, прыбярэжпы, бружмель капрыфоль). 3 травяністых аднагадовых раслін для В. а. прыдатныя настурка, пахучы гарошак, іпамея, кабея, боб садовы (высяваюцца ў адкрыты грунт ці спец. скрынкі).