• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Саляносная тоўшча складзена з пластоў і пачкаў, якія чаргуюцца, каменнай солі, карбанатна-гліністых, гліністых, карбанатна-сульфатных і тэрыгенных парод. Трапляюцца шматлікія гарызонты калійных солей. У саляносным разрэзе вылучаіоцца 2 падтоўшчы: ніжняя — галітавая і верхняя — каліяносная. У Прыпяцкім прагіне на працягу данкава-лебядзянскага часу намножылася больш за 3,11 х 10’ км3 саляносных адкладаў, у т. л. 2,1 х 104 км3 лёгкарастваральных солей (калійная, калійна-магніевая і каменная солі), або 82,02 % ад агульнага аб’ёму солей у прагіне. Гэты аб’ём складае каля 44 % ад агульнага аб’ёму солей, якія ўтварыліся на Зямлі ў фаменскі век. 3 верхняй саляноснай тоўшчай звязаны значныя запасы прамысл. калійных солей, у т. л. Старобінскае, Петрыкаўскае і інш. радовішчы, а таксама невял. паклады нафты. Б. 3. Кіслік. ВЁРХСЛУЧ. В ы ж а р ы, нізшпае балота па Пн Слуцкага р-на ў вадазборы р. Случ. Пл. 1,5 тыс. га, у межах прамысл, паклада 0,8 тыс. га. Сярэдняя глыб. торфу 1,4 м, ступень распаду 41 %, попельнасць 14— 18,4 %, 3 першапачатковых запасаў торфу (2 млн. т) на 1.1.1978 засталося каля 1,1 млн. т. Балота асушана. Выкарыстоўваецца пад сенажаць.
    ВЁРЫНА, возера ў Гарадоцкім р-не, у бас. р. Обаль. Пл. 0,47 км2. Даўж. 2,48 км, найб. шыр. 0,27 км, найб. глыб. 23,9 м, сярэдняя 6,3 м. Аб’ём вады 2,97 млн. м3. Пл. вадазбору 1,6 км2, 38 % пад лесам і хмызняком.
    Катлавіна лагчыннага тыпу, серпавіднай формы, выцягнута з Пн на Пд. Схілы выш. 5—7 м, на Пн і Пд да 13—15 м, спадзістыя, на 3 разараныя, на У укрытыя лесам і хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 5,97 км) слабазвілістая. Берагі зліваюпца са схіламі. Дно паўн. ч. катлавіны плоскае, на Пд мае варонкападобную форму. Глыб. да 2 м займаюць 21 % пл. возера, да 7 м — 66 %. Пяскі да глыб. 3 м на Пн і да 6—8 м на Пд, глыбей гліністыя ілы і крэменязёмістыя сапрапелі. Мінералізацыя вады да 160 мг/л, празрыстасць 1,9 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: упадае 1 ручай, на Пн выцякае ручай у р. Обаль. Расліннасць развіта слаба, утварае нешырокую палосу да глыб. 2,5—3 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, краснапёрка, верхаводка, мянтуз, лінь, карась.
    М. М. Курловгч.
    Весланогія раканадобпыя: 1— дыяптомус; 2— цыклоп.
    Вясляр зубчастаногі.
    Вестэла батрыяпадобная.
    ВЕСЛАІІОГІЯ, атрад вадаплаўных птушак; тое, што пе.ііканападобныя. ВЕСЛАНОГІЯ РАКАПАДОБНЫЯ (Copepoda), падклас беспазваночных кл. ракападобных. Пашыраны ў марскіх і прэснаводных вадаёмах усяго зямнога шара. У сусв. фауне каля 5000 відаў з 5 атрадаў; у СССР каля 1000, з іх на Беларусі некалькі дзесяткаў відаў. Найб. вядомы 2 віды. Ц ы к л о п (Cyclops strenuus) даўж. 3—5 мм, без ракавіны. Жыве ў лужынах і прыбярэжнаіі палосе буйных вадаёмаў. Дыяптомус (Diaptomus graciloides) жыве ў тоўшчы вады азёр і сажалак. Дарослыя В. р. жывуць свабодна або паразітуюць; актыўныя драпежнікі (цыклопы), фільтратары (каланіды), дэтрытафагі (харпактыцыды). Кормяцца імі маляўкі і многія прэснаводныя прамысл. рыбы, вусатыя кіты. Некаторыя В. р.— прамежкавыя гаспадары паразітычных чарвей (круглых і стужачных). Асобныя прэснаводныя віды В. р. выклікаюць хваробы ці гібель рыб у сажалкавых і азёрных гаспадарках.
    Цела (даўж. 0,1—13 мм) членістае, падзелена на галавагрудзі і брушка, укрыта хіцінавым покрывам, у прадстаўнікоў атр. каланід і цыклопаў, якія жывуць у тоўшчы вады, абцякальнай цыліндрычнай формы, у харпактыцыд, якія жывуць на дне вадаёмаў, пляскатае, у паразітычных відаў вельмі змененае. Афарбоўка яркая. разнастайная. На галаве 5 пар прыдаткаў. жавалы моцныя. У грудным аддзеле 5 пар членістых, падобных на вёслы, канечнасцей (адсюль назва). Вона адно. Устойлівыя да недахопу кіслароду. Дыхаюць усёй паверхняй цела. Раздзельнаполыя, маюць сперматафоры. Яйцы адкладваюць у ваду. У развіцці праходзяць 12 стадый метамарфозы.
    Лгт.: Определнтель пресноводных беспозвоночных Европейской частп СССР.— Л.. 1977.	Н. М. Хмялёва.
    ВЕСЛЯРІЯ. г р а б л я к і (Согіхіdae), сямейства водных насякомых атр. паўцвердакрылых. У сусв. фауне каля 200, у СССР каля 50 відаў. На Беларусі ў стаячых або з павольпым цячэннем вадаёмах трапляюцца пераважна В. асаблівы (Согіха species), В. зубчастаногі (С. dentipes) i В. штрыхаваты (Sigara stria­ta), Кормяцца водарасцямі, дэтрытам, глеем, лічынкамі камароў, дробнымі беспазваночнымі. Некаторыя знішчаюць шкодных насякомых.
    Цела В. (даўж. да 16 мм) прадаўгаватае, пляскатае зверху і пукатае знізу. Галава шырокая, вусікі кароткія, хабаток нерасчлянёны або двухчленікавы. 3 пары ног: пярэднія кароткія. у самцоў маюць зубчыкі 1 разам з хабатком удзельнічаюць у стварэнні гукаў, сярэднія тонкія, падоўжаныя. учэпістыя, заднія пляскатыя, з густымі валаскамі (падобныя да вёсел), плавальныя. Добра плаваюць і лётаюць.
    «ВЁСІІІК БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА УНІВЕРСІТЭТА ІМЯ У. I. ЛЁШНА», навуковы часопіс. Выдаецца з 1969 у Мінску ў 4-х се-
    рыях: 1-я — матэматыка, фізіка, механіка; 2-я — хімія, біялогія, геаграфія; 3-я — гісторыя, філасофія, навук. камунізм, эканоміка, права; 4-я — філалогія, журналістыка, педаі’огіка, псіхалогія. 1-я і 2-я серыі выдаюцца на рус. мове, 3-я і 4-я на бел. і рус. мовах.
    С е р ы я х і м і я, біялогія, геаграфія выходзіць з 1969 3 разы на год. Друкуе матэрыялы пра даследаванні бел. вучоных у галіне хіміі, біялогіі, геаграфіі; матэрыялы навук. канферэнцый, змяшчае крытыка-бібліяграфічныя агляды.
    ВЕСТЭЛА (Westella), род зялёных водарасцей сям. дыктыясферыевых. Вядомы 3 віды. У СССР 2 віды. На Беларусі В. батрыяпадобная (W. botryoides) адзначана ў вырастковых і нагульных сажалках, у азёрах Езярышча і Дрывяты Віцебскай вобл., у р. Прыпяць. Планктонны арганізм.
    Цэнобіі з 4 шараабо эліпсападобных клетак памерам 5,7—7 мкм, размешчаных квадратна ў адной плоскасці і злучаных паміж сабою рэшткамі матчынай абалонкі 1 агульнай сліззю. Хларапласт чашападобны з пірэноідам. Размнажэнне аўтаспорамі.
    «ВЁСЦІ АКАДЭМІІ НАВУК БССР», навуковы часопіс. Выдаецца з 1940 у Мінску. Выходзіць у 7 серыях: біял., грамадскіх, с.-г., фізіка-матэм., фізіка-тэхн., фізіка-энергет., хім. навук.
    С е р ы я сельскагаспадарчых павук выдаецца з 1963 на бел. мове, асобныя артыкулы друкуе на рус. мове. Перыядычнасць 4 разы на год. Публікуе вынікі навук, даследаванняў у галіне глебазнаўства, земляробства і раслінаводства, селекцыі і вывядзення высокаўраджайных сартоў збожжавых, зернебабовых, кармавых, тэхпічных, пладовых, агародніпных, ягадпых, дэкар. і ляспых культур, тэорыі глебавага жыўлення раслін, меліярацыі с.-г. зямель. Змяшчае матэрыялы па жывёлагадоўлі — развядзенню і стварэнню высокапрадукцыйных парод, кармленню жывёлы і птушак, па тэарэт. асновах і практычных распрацоўках у галіне ветэрынарыі, артыкулы па пытаннях эканомікі і арганізацыі с.-г. вытворчасці, павышэння прадукцыйнасці працы ў сельскай гаспадарцы.
    С е р ы я біялагічных н ав у к выходзіць з 1956 раз у 2 месяцы на бел. мове, кароткія звесткі друкуе на рус. мове. Асвятляе пытапні біял. навукі, якія распрацоўваюцца навук. ўстанова.мі АН БССР, іпш. НДІ і ВНУ рэспублікі. Публікуе матэрыялы па батаніцы і заалогіі, біял. асновах рац. выкарыстання, пераўтварэння і аховы расліннага і
    жывёльнага свету, фотасінтэзу і фотабіялогіі, фізіялогіі і біяхіміі раслін, агульнай і тэхн. мікрабіялогіі, радыяцыйнаму і хім. мутагенезу, генетычных асновах с.-г. раслін, фізіялогіі і біяхіміі жывёл і чалавека, мал. генетыцы і біялогіі, біяфізіцы, марфалогіі раслін і жывёл, медыцыне, нейрафізіялогіі і вышэйшай нерв. дзейнасці, па біялогіі працэсаў старэння і інш.
    ВЕСЯЛОУСКАЕ БАЛОТА, вярховага тыпу, на Пд Браслаўскага і Пн Шаркоўшчыяскага р-наў, у вадазборы р. Карынка (бас. Дзісны). Пл. 1,3 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,9 тыс. га. Глыб. торфу да 6,3 м, сярэдняя 2,5 м, ступень распаду 25 %, попельнасць 3 %. На 1.1.1978 запасы торфу 3,4 млн. т. Есць падсцілачны торф і сапрапель. Балота ў натуралыіым стане, расце лес пераважна з хвоі; часткова ў Шаркоўшчынскім р-не выкарыстоўваецца пад сенажаць.
    ВЕТВ, возера ў Рэчыцкім р-не, у бас. р. Бярэзіна. Пл. 0,2 км2. Поймавае.
    ВЁТКАУСКІ БАТАНІЧНЫ ЗАКАЗНІК, рэспубліканскага значэння, на тэр. Веткаўскага р-на. Створаны ў 1978 для арганізацыі рац. нарыхтоўкі лек. сыравіны і аховы прыродных запасаў лек. раслін. Пл. 5,9 тыс. га (1981).
    Хваёвы лес у Веткаўскім батанічпым заказніку.
    Адзін з куткоў Веткаўскага парку.
    Займае лясны масіў, у якім пераважаюць маладыя хвойнікі (імшыстыя і чарнічныя), трапляюцца дубровы, бярэзнікі, невял. ельнікі. Лек. расліны: чабор, цмен пясчаны, палын горкі, ландыш майокі, чарніцы, крапіва двухдомная 1 інш.
    ВЁТКАУСКІПАРК, у г. Ветка Гомельскай вобл. Закладзены ў 19 ст. Пл. каля 5 га. Пейзажны. У цэнтры парку сядзібны дом і П-падобная сістэма вадаёмаў з востравам. Уздоўж тарцоў дома праходзяць алеі, якія перасякаюць па дамбах сажалкі. Дрэвава-кустовыя насаджэнні — ліпа звычайная, елка звычайная, граб звычайны, клён вастралісты і інш. Парк збярогся часткова. Перспектыўны для аднаўлення.
    ВЁТКАУСКІ РАЁН, на У Гомельскай вобл. Пл. 1,6 тыс. км2. Горад Ветка — цэнтр раёна; 143 сельскія нас. пункты, 20 сельсаветаў.
    Паверхня раёпа раўнінная (выш. 120—150 м над узр. мора) з агульным нахілам з Пн на Пд. Большая ч. раёна ў межах Гомельскага Палесся, паўн., паўд.-зах. і ўсх. ч. на Чачорскай раўніне. 40 % тэр. раёна з абс. адзнакамі 130—140 м, 30 % — з абс. адзнакамі 120—130 м, 27 % — з абс. адзнакамі 140—150 м. Найвышэпшы пункт 188,9 м (на ПдУ раёна, каля в. Старое Закружжа). Найменшая абс. адзнака 117 м над узр. м. (на Пд, урэз Сажа).
    Геалагічная будова і к ар ы с н ы я в ы к а п н і. У тэктанічных адносінах В. р. прымеркаваны да паўд,зах. ч. Варонежскай антэклгзы на* 3 Клінцоўскага грабена. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту магутнасцю 10—30 м, месцамі да 50 м, якія ўтвараюць сучасныя і паазерскія алювіяльныя, сожскія флювіягляцыяльныя адклады, пароды дняпроўскага (апошняга на тэр. В. р.) і радзей бярэзінскага зледзяненняў; ніжэй палеагенавыя адклады магутнасцю 5—20 м, мелавыя да 250 м, юрскія да 110 м, дэвонскія да 240 м, верхнепратэразойскія да 250 м. Агульная магутнасць асадкавага чахла 650—800 м. Пад ім на глыб. 500—600 м ніжэй узр. м. пароды крышт. фундамента. Вядомы 87 радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 16 762 тыс. т (найб. Зімнік, Бярозка, Табурышча і Доўгія Пожні, Карчы). 2 радовішчы мелу з агульнымі запасамі 510,3 млн. т (Падкаменнеўскае, Шырокае); 10 радовішчаў глін для грубай керамікі з агульнымі запасамі 3234 тыс. м3 (найб. Жалуддзеўскае, Данілавіцкае, Глухаўскае, Ягаднае і інш.); пра кожнае радовішча гл. адпаведны артыкул.