• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Літ.: Завадскнй К. М. Внд н вндообразованне.— Л., 1968; М а й р Э. Популяцші, внды іі эволюцня: Пер. с англ.— М„ 1974.	Я. I. Марозаў.
    ВІДЗАЛАЎЧБІНСКІ ПАРК, у в. Відзы Лаўчынскія Браслаўскага р-на. Закладзены ў сярэдзіне 19 ст. Пл. каля 5 га. Пейзажны. Размешчаны ўздоўж высокага берага воз. Дворнае. У цэнтры парку сядзібны дом. Кампаноўка паркавай расліннасці падкрэслівае асаблівасць кампазіцыі — макс. сувязь з вадаёмам (амаль усе паркавыя перспектывы адкрываюцца ў бок возера, на яго процілеглы бераг і наваколле). У зах. частцы парку створана «зялёная sa­na» пад адкрытым небам, дзе ролю сцен выконваюць густа пасаджаныя ліпы. Дрэвава-кустовая расліннасць — мясц. пароды і экзоты, сярод іх ілжэтсуга шэрая, арэх шэры, дуб чырвоны, елка калючая блакітная, клён вастралісты Шведлера і інш. Парк — помнік прыроды мясц. значэнпя.
    ВІДЗІБОР, балота пераходпага (50 %), нізіннага (20 %), вярховага (20 %) і мяшанага (10 %) тыпаў, за 4 км на ПнЗ ад Століна, у вадазборы р. Гарынь. Пл. 1,5 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,2 тыс. га. Глыб. торфу да 5 м, сярэдняя 2,3 м, ступень распаду 28 % (вярховы), 31 (мяшаны), 34 (пераходны), 35 % (нізінны), попельнасць адпаведна 4 %; 5; 7; 9 %. На 1.1.1978 запасы торфу 4,4 млн. т. Вядзецца невял. здабыча торфу на ўгнаенне. Балота асу-
    шапа адкрытай сеткай, выкарыстоўваецца пад сенажаць.
    ВІДЗСКАЕ ВОЗЕРА, у Браслаўскім р-не, у бас. р. Дрысвята. Пл. 0,97 км2. Даўж. 4,07 км, напб. шыр. 0,54 км, найб. глыб. 20,5 м, сярэдпяя 5,27 м. Аб’ём вады 5,11 млн. м3. Вадазбор (4,5 км2) сярэднеўзгорысты, разараны, 3 % пл. пад лесам.
    Катлавіна складанага тыпу, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы стромкія, выш. больш за 20 м, у паўд. ч._ стромкі абразійны абрыў. Берагавая лінія (даўж. 10,2 км) вельмі звілістая. Большасць берагоў зліваецца са схіламі, у асобных месцах пойма шыр. да 10 м. Падводная ч. катлавіны складаецца з 3 плёсаў: цэнтр., зах. і ўсх. Цэнтральны найб. складанай будовы з востравам пл. 0,4 га і меллю, вузкая літараль (5—15 м) пераходзіць у стромкі схіл сублітаралі і
    У Відзалаўчынскім парку.
    Відомец балотны: 1—агульны выгляд расліны; 2— кветка ў разрэзе; 3— плод; 4— семя.
    праЛундаль. Зах. плёс выцягнуты з ПнЗ на ПдУ, мае карытападобную фо болып шырокую літараль (да 30 м). Усх. плёс мелкаводны і мае простую будову. 80 % ложа выслана высакапопельнымі гліністымі іламі, літаральная зона да глыб. 2—2,5 м, месцамі да 4— 4,5 м — пясчанымі адкладамі. якія пераходзяць у заіленыя пяскі і апясчаненыя ілы. Мінералізацыя вады да 240 мг/л, празрыстасць да 2,3 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: злучана пратокай з воз. Сэклы; слаба зарастае, шыр. палосы 5—15 м, месцамі да 40 м. Водзяцца лешч, шчупак, лінь, акунь. карась, плотка, краснапёрка, верхаводка; ёсць вугор. За 1 км ад возера г. п. Відзы, на паўн. беразе в. Балікі.
    ВІДЗСКАЯ ЛЯСНАЯ ДАЧА, ляспы масіў у Браслаўскім р-не ў міжрэччы Дзісны і яе прытока Дрысвяты на 3 ад Богінскага возера. Пл. каля 3,8 тыс. га.
    Рэльеф узгорысты. Сярод лясоў невял. азёры. Пераважаюць сфагнавыя хвойнікі, якія чаргуюцда з адкрытымі вярховымі балотамі, дзе расце шмат журавін. Мінер. ўчасткі заняты кіслічнымі і чарнічнымі ельнікамі, вытворнымі кіслічнымі бярэзнікамі і асіннікамі. Ландшафт прыдатны для зоны адпачынку.
    ВІДОМЕЦ (Parnassia), род шматгадовых травяпістых раслін сям. відомцавых. Вядомы 55 відаў, пашыраных ва ўмераных і субтрапічных абл. Паўн. паўшар’я. У СССР 5 відаў, з іх на Беларусі 1 від — В. б ал о т н ы (Р. palustris). Трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Расце на балотах, забалочаных лугах, па берагах рэк, ручаёў, можа расці на сухадолах. Цвіце ў ліп.— жніўні. Лек. (заспакаяльны, вяжучы, мачагонны, кроваўзнаўленчы, ранагаючы сродак) і меданосная расліна. Лісце мае дубільныя і горкія рэчывы. Выкарыстоўваюць сцяблы, лісце, кветкі (збіраюць у ліп.—жніўні) і карані (вер.— лістападзе). Ядавіты.
    Расліна выш. 15—40 см, голая, з кароткім карэнішчам, адным ці яекалькімі прамастойнымі рабрыстымі сцябламі. Прыкаранёвае лісце авальнае або яйцападобнае, з сэрцападобнай асновай, на доўгіх чаранках. у разетцы; сцябловы ліст адзін, сядзячы. сцяблоабдымны. Жылкі на лісці (9—15) дугападобныя, расходзяцца ад асновы пласцінкі. Кветка верхавінкавая, адзіночная, дыям. да 2 см. Вяночак белы, з 5 пялёсткаў. Чашачка раздзельная, карацей за вяночак, лісцікі яе чаргуюцца з 5 недаразвітымі тычынкамі. Плод — шматнасенная аднагнездавая каробачка, раскрываецца 4 створкамі. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Водныя расліны. В. П. Мартыненка. ВІДУК, расліна сям. макавых. Гл. ў арт. Мак.
    ВІЁЛА, род раслін сям. фіялкавых; тое, што фіялка.
    ВІЗЁЙСКІ ЯРУС, візе (ад назвы г. Візе ў Бельгіі), 2-і знізу ярус ніжняга аддзела каменнавугальнай сістэмы. Выяўлены ў 1949 у Прыпяцкім прагіне і на крайнім ПдЗ (каля в.
    Тамашоўка Брэсцкага р-на). Глыб. залягання 300—500 м, макс. 1326 м. Сярэдняя магутнасць адкладаў 100— 120 м, найб. 350—400 м (на Пд Прыпяцкага прагіну). В. я. складзены пераважна з марскіх адкладаў: глін, пяскоў, пясчанікаў, алеўралітаў, мергеляў, вапнякоў, радзей даламітаў і сідэрытаў. У адкладах шматлікія выкаппёвыя рэшткі брахіяпод, каралаў, марскіх лілей, імшанак, астракод, малюскаў, фарамініфер, вапняковых водарасцей (асабліва характэрны кальцыфоліумы), карэнняў, ствалоў і лісцяў раслін і інш. Характэрны праслоі бурага вугалю магутнасцю ад 0,05 да 1,6 м. У Прыпяцкім прагіне пашыраны праслоі белых і стракатаколерных каалінавых глін, баксітаў _ і даўсанітзмяшчальных парод, якія з праслоямі пясчанікаў, алеўралітаў, вугалёў і звычайных глін складаюць т. зв. «каалінавую» тоўшчу, што сфарміравалася пераважна ў азёрна-кантынентальных і часткова прыбярэжнамарскіх умовах. Выкапнёвая фауна ў ёіі не знойдзепа. Узрост (малінаўска-бобрыкаўскі) устаноўлены па даных вывучэння спораў і пылку выкапнёвых расліп, усіх вышэйляжачых адкладаў В. я.— вызначэннем фауны фарамініфер, брахіяпод і астракод. У складзе В. я. Беларусі выдзелены малінаўскі, яснапалянскі і окскі надгарызонты. Адклады першага вывучаны слаба і таму ўключаны ў склад т. зв. «гостаўскай» світы. Яснапалянскі надгарызонт раздзелены па бобрыкаўскі і тульскі, a окскі —на алексінскі, міхайлаўскі і венеўскі гарызонты. Адклады В. я. перспектыўныя па выяўленне вогнетрывалых глін, кааліпаў, баксітаў, a таксама вугалю і даўсаніту.
    Літ.: Голубцов В. К. Стратпграфня іі форамнннферы впзейского яруса Прппятского прогнба н пх стратнграфнческое значенне.— У кн.: Палеонтологня іі стратнграфня БССР. Мн., 1957, сб. 2.
    В.	К. Галубцоў.
    ВІЗЖАР, вадасховішча ў межах г. п. Жабінка Брэсцкай вобл. Наліўное. Створана ў 1979 на польдэрнай сістэме каля Безыменнага канала (упадае ў р. Мухавец, ніжэй за р. Жабінка) для арашэння, рыбагадоўлі, прыёмкі вады з польдэра. Пл. 0,26 км2, даўж. 0,3 км, найб. шыр. 0,26 км, найб. глыб. 6,2 м, сярэдняя 4,3 м. Аб’ём 1,1 млн. м3. Катлавіна шматвугольнай формы. Дно вадасховішча пясчанае.
    ВІКА, культурпыя віды роду гарошак. Вядомы 12 відаў. На Беларусі вырошчваюць 2 віды на корм. Аднагадовыя травы. В. пасяўная, або
    яравая (Vicia sativa), культывуецца з 18 ст. Высяваецца на зялёны корм у сумесі пераважна з аўсом. Сярэдні ўраджай зялёнай масы 20— 25 т/га, пасення 1.7—2 т/га. Раянаваныя сарты: Льгоўская 31/293 і Белацаркоўская 222. Селекцыйная работа, накіраваная на павышэнпе прадукцыйнасці, у рэгіёпе вядзецца Літ. НДІ земляробства. Асн. хваробы: аскахітоз, антракноз, фузарыёз, іржа, мучністая раса; шкоднікі: клубеньчыкавы даўганосік, гарохавая тля.
    Сцябло даўж. 40—110 см, тонкае, галінастае, палягае. Лісце складанае, парнаперыстае, канчаецца галінастымі вусікамі. Кветкі сядзячыя па 2 у пазухах, фіялетава-пурпуровыя, бэзавыя, р’ужо-
    Віка касматая: 1— верхняя частка расліны з суквеццем; 2— струк з насеннем.
    Віка пасяўная: 1— корань; 2—верхняя частка расліны; з— струк; 4— насенне.
    выя ці белыя. Струкі шматнасенныя, падоўжаныя, цыліндрычныя, прамыя або злёгку выгнутыя. Насенне круглае. ад чорнай да ружова-белай афарбоўкі. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Вегет. перыяд 75—120 сут. Вільгацялюбная, холадаўстойлівая, малапатрабавальная да глеб культура, але лепш расце на ўрадлівых супясчаных 1 сугліністых, на тарфянабалотных глебах, абагачае іх азотам. Ce­na 1 зялёны корм багатыя карацінам, фосфарам, нальцыем.
    В.	к а с м а т а я, або азімая (Vicia villosa), культывуецца з канца 19 ст. Высяваецца ў сумесі з азімым жытам, радзей з пшаніцай. Ураджай зялёнай масы да 20, насення 0,5— 0,7 т/га. Вырошчваюцца сарты: Стаўбцоўская, Слонімская, Серпухоўская палепшаная. Хваробы і шкоднікі тыя ж, што ў В. пасяўной.
    Сцябло даўж. 100—140 см і больш, галінастае, апушанае. Лісце з 6—8 парамі лісцікаў, якія канчаюцца 3—4 вусікамі. Суквецце — доўгая, шматкветная гронка, кветкі сінеці чырвона-фіялетавыя. Струкі шырокія 1 кароткія, 4—8-насенныя. Насенне шарападобнае, чорнае або цёмна-карычневае. Цвіце ў чэрвені. Вегет. перыяд 310—330 сут. Засухаўстойлівая. недастаткова зімаўстойлівая. Хутка адрастае пасля скошвання 1 страўлівання, дае да 3 укосаў за год. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Зернебабовыя культуры.
    Лгт.: Каваленка I. Ф.. Г e pa­ci м о в 1 ч М. I. Яравая віка.— Мн., 1972.	Л. В. Кукраш.
    ВІКАРНЫЯ ВІДЫ (ад лац. vicarius які замяшчае), замяшчальныя в і д ы, сістэматычпа блізкія віды раслін або жывёл, якія займаюць розныя (магчыма, сумежныя) арэалы (геагр. вікарыят) ці трапляюцца ў межах аднаго арэала, але ў розпых экалагічных умовах (экалагічны вікарыят). Прыклады В. в. у флоры Беларусі: дуб скальны (вядомы на ПдЗ) і дуб звычайны (пашыраны на ўсёй тэр.), вольха чорная (расце на абводненых участках) і вольха шэрая (расце на мінер. глебах); у фауне ■— палёўка земляная (трапляецца на Пд) і палёўкаэканомка (жыве паўсюдна на ўвільготненых і папіжаных мясцінах). ВІКТОРЫЯ, старадаўні зах.-еўрап. сорт слівы. У БССР раянавана ў цэнтр. і паўд. садовых зонах.
    Крона раскідзістая з тонкімі, звіслымі галінамі. Пачынае плоданасіць на 4-ы год. Плады масаю 40—50 г, шырокаавальныя, цёмна-ружовыя. з васковым налётам (мякаць залаціста-жоўтая, сакаўная, салодкая), выспяваюць у канцы жн.— пач. вер., зберагаюцца да 10 сут. Сярэдні ўраджай 80 кг пладоў з дрэва. Недастаткова зімаўстойлівая, пашкоджваецца пладовай гніллю. Самаплодная, але лепшыя ўраджаі дае пры апыленні сортам Рэнклод Альтана.