Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
ВІЛЁЙКА, В і л л е, рака, левы прыток Расты (бас. Проні), у Чавускім р-не. Даўж. 30 км. Пачынаецца каля в. Вілейка. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %0. Вадазбор (147 км2) у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны, пад лесам 20 %.
ВІЛЁЙКА, рака на мяжы Астравецкага і Ашмянскага р-наў з Літ. ССР; гл. Вільня.
ВІЛЁЙКА, горад абл. падпарадкавання, цэнтр Вілейскага р-на Мінскай вобл. За 103 км ад Мінска. Вузел аўтамаб. дарог, чыг. ст. на лініі Маладзечна — Полацк. Пл. 12,8 км2. Размешчаны ў цэнтр. ч. НарачанаВілейскай нізіны, на высокім правым беразе Віліі. Рэльеф у межах горада і наваколля пераважна плоскі, толькі ў паўн. ч. канцовамарэнныя ўзгоркі. Найб. вышыня 189,8 м над узр. м (у паўн. ч. В.), найменшая 146,2 м (урэз Віліі). Сярэдняя т-ра паветра ў ліп. 17,8°C, у студз. — 6,5 °C, абс. мінімум —40 °C, максімум 35 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў 611 мм. Агульная даўжыня вуліц 41,4 км. Пл. вуліц, плошчаў, завулкаў 70,9 га. Зялёных насаджэнняў 152 га, у т. л. парку 15,2 га, сквераў 0,72 га, насаджэнняў вуліц і плошчаў 16,8 га, газонаў і кветнікаў 1,4 га, на ўчастках індывід. буд-ва 61,2 га, лясоў і лесапаркаў 41 га. Даўжыня лінейных пасадак 43,1 км. Працягласць Віліі ў межах В. 9,3 км. Парэзаная старымі рэчышчамі пойма Віліі занята лугамі, месцамі забалочанымі. Планіроўка горада ў асн. прамавугольная, з дробнай сеткай кварталаў. На гал. вуліцы імя 17 Вераспя цэптр. плошча з адм. будынкамі. У горадзе Вілейская метэаралагічная станцыя, гідралаг. пост, бюро падарожжаў і экскурсій, станцыя юных натуралістаў. На 1.1. 1982 у В. 22 калектыўныя і 8,9 тыс. індывідуальных членаў т-ва аховы прыроды. Паблізу ад горада зона адпачынку Вілейка. У В. вытв-сць фотаапаратаў, буд. матэрыялаў, мэблі, рамонт аўтамабіляў, прадпрыемствы харч. прам-сці. л. в. Рабянок. ВІЛЁЙКА, зона адпачынку рэсп. зпачэнпя ў Мінскай вобл., за 60 км на Пн ад Мінска. На тэр. зоны Вілейскае і Плешчаніцкае вадасх., р. Вілія з прытокамі Ілія, Сэрвач, Дзвінаса. Устапоўлена ў 1970. Пл. 107,4 тыс. га. Разлічана на адначасовае зпаходжанне 38,2 тыс. чал. ва
ўстаповах доўгатэрміновага і 30 тыс. чал. у месцах і ўстаповах для кароткатэрміновага адпачынку. Каля 44 % тэр. займаюць лясы, пераважна хваёвыя. У межах зоны ствараюцца 3 падзоны: вакол Вілейскага вадасх. (на 30,7 тыс. чал.), у paene р. Дзвінаса (па 16,8 тыс. чал.) установы для доўгаі кароткатэрміновага адпачынку дарослых і ў раёне р. Ілія (па 20,7 тыс. чал.) для адпачынку дзяцей.
ВІЛЁЙСКА-ДОКШЫЦКІ АГРАГЛЁБАВЫ РАЁП. Уваходзіць у паўн.зах. акругу Паўн. глебавай правінцыі. Поўнасцю або часткова займае тэр. 19 адм. раёнаў Віцебскай. Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абл. Пл. 29,6 тыс. км2. Размешчаны на Нарачана-Вілейскай і Верхнебярэзінскай нізінах і схілах узвышшаў вакол іх. Значныя плошчы складзены з водна-ледавіковых і стараж.-алювіяльных пяскоў. Месцамі трапляюцца асобныя пясчаныя ўзгоркі і грады з адсартаваных пясчаных парод, часта з вял. колькасцю валуноў. Пераважаюць дзярнова-падзолістыя (75 %) моцнаі глыбокаападзоленыя, месцамі слабаэрадзіраваныя глебы, якія развіваюцца на звязных водналедавіковых слабазавалуненых супесках, што падсцілаюцца пяскамі або марэннымі суглінкамі. Больш за 40 % глеб пераўвільготнена. У с.-г. мэтах выкарыстоўваецца ка-
Вілейка. Зялёныя насаджэнні на плошчы Леніна.
ля 40 % тэр. Кіслых глеб больш за 70 %, слаба забяспечаных фосфарам каля 60 %, каліем — 70 %. Меліяравана 10 % ворных зямель. Асн. мерапрыемствы па павышэнню ўрадлівасці глеб: ваппаванне, угнойванне, асушэшіе забалочаных глеб.
ВІЛЁЙСКАЕ ВАДАСХбВІШЧА, В ілейскае мора, самы буйны штучны вадаём Беларусі, за 5 кмна У ад г. Вілейка, у межах зопы адпачынку Вілейка. Створана плацінай на р. Вілія, пры зліцці яе з рэкамі Сэрвач, Ілія, Касутка. Галаўное гідразбудаванне Вілейска-М інскай воднай сістэмы. Асн. прызначэнпе — акумуляцыя вады для перакіду яе ў Свіслач (бас. Дняпра). Запаўнялася В. в. на працягу 1973—75. Пл. 64,6 км2, даўж. 27 км, найб. шыр. 3 км, найб. глыб. 13 м, сярэдняя 3,7 м. Аб’ём 238 млн. м3. Вадазбор (4120 км2) ва ўсх. ч. Нарачана-Вілейскай нізіны. Рэльеф спадзістахвалісты, ускладнены эолавымі формамі. Грунты — розназярністыя пяскі, у паніжэннях тарфянікі. Глебы дзярнова-падзолістыя, радзей дзярноваі тарфянабалотныя. Каля 35 % пл. пад мяшаным лесам і хмызняком, пад балотамі і забалочанымі землямі 7 %, пад ворывам 30 % тэрыторыі.
Катлавіна рачнога тыпу, выцягнута з 3 на У. Схілы спадзістыя, пераважна ўкрытыя лесам. Берагавая лінія даўж. 137 км, парэзана слаба. але ёсць буйныя залівы, куды ўпадаюць рэкі. Берагі нізкія (выш. 0,5—1 м), складзеныя з пяскоў і суглінкаў. Каля 12 % замацаваныя. У выніку абразійна-абвальных, абразійна-акумуляцыйных і эразійных працэсаў да 25 % берагавой лініі падвергнута размыву. Сучасная чаша В. в. да затаплення была поймай Віліі і яе першай надпоймавай тэрасай. Дно выслана розназярністымі пяскамі. пад тарфянікам да 15 % пл. На паўд, беразе пясчаныя пляжы (шыр. ад 50 да 100 м). 10 астравоў. берагі якіх актыўна размываюцца. В. в. ажыццяўляе сезоннае рэгуляванне сцёку. Найб. напаўненне вадасховішча ў крас.— чэрв. (збіраюцца веснавыя воды), з ліп. да вер. пачыпаецца плаўнае паніжэнне ўзроўню. да сак. ўзровень вады ніжэй за нармальны падпорпы. Сярэдняя амплітуда вагання ўзроўню 2 м. Асн. колькасць вады ў вадасховішча паступае з Віліі, істотнаё значэнне маюць прытокі Ілія, Сэрвач і Касутка. Расход вады — скід праз плаціну ў Вілію (75 %), забор у ВілейскаМінскую водную сістэму (20 %), на арашэнне прыблізна 3 тыс. га с.-г. угоддзяў (каля 5 %). Пераважаюць вятры паУд,зах. і зах. напрамкаў. Летам пры скорасці ветру 3—5 м/с выш. хваль 0,2— 0,5 м. ІІайб. хваляванне (да 1,5 м) пры ветрах зах. напрамку. У прыплаціннай і сярэдняй зонах назіраецца тэрмічная стратыфікацыя. Зімой т-ра вады павышаецца ад паверхні (0,2—0,4 °C) да дна (1—1,4 °C). Летам паверхневыя слаі праграваюцца да 18—22. прыбярэжныя і мелкаводныя ўчасткі да 24 °C. Агулыіая мінералізацыя 280—320 мг/л. Утрыманне кіслароду зімой 2—8 мг/л, летам 8— 15 мг/л. Празрыстасць вады павяліч-
ваецца ад вярхоўяў (1—1,5 м) да плаціны (да 2,5 м). Замярзае ў пач. снежня. крыгалом у сярэдзіне красавіка. Таўшчыня лёду 60—70 см. Вадасховішча сярэднеэўтрофнае. мае вял. амплітуды ўзроўню, таму зарастае нязначна. Паніжэнне ўзроўню садзейнічае забалочванню і фарміраванню ўздоўж берагоў водна-балотных раслінных асацыяцый. Агульная пл. зарастання каля 10 %. На мелкаводдзях асобныя ўчасткі рдзестаў і драсёну земнаводнага. У сярэдзіне' чэрв. назіраецца масавае развіццё сінезялёных водарасцей («цвіценне» вады). адміранне якіх у асенні перыяд вядзе да пагаршэння якасці вады і заглейвання дна. Іхтыяфауна ляшчова-іпчупаковая. Водзяцца шчупак, акунь, лешч. сярэбраны карась, джгір, трох’іголкавая колюшка, плотка, верхаводка. На астравах гняздоўі чаек, качак, у некаторыя гады адзначана гнездаванне лебедзяў. У 1977 Ін-там заалогіі АН БССР зроблена першая спроба акліматызаваць мізіды — корм для рыб. Рэжым В. в. вывучаецца (з 1976) на гідралаг. пасту Вілейка. Іл. гл. на ўкл.
Літ.: Лопух П. С. Тнпы берегов Внлейского водохраннлніца в перпод его заполненпя.— Вестннк БГУ. Сер. 2. Хнмня. Бцологня. Географня, 1979, №2; Л о п у х П. С„ Л а п к о В. А. Водный баланс Вялейского водохранялніца.— Вестнпк БГУ. Сер. 2. Хнмпя. Бполопія. Географня, 1980, № 1.
П. С. Лопух.
ВІЛЁЙСКА-МІНСКАЯ ВбДНАЯ СІСТЭМА, сістэма водазабеспячэння Мінска перакідкай вады з Віліі (бас. Нёмана) у Свіслач (бас. Дняпра). Пачала будавацца ў 1968, здадзена ў эксплуатацыю ў пач. 1976. Прызначана для водазабеспячэння прам-сці і камунальнай гаспадаркі Мінска і воднага добраўпарадкаванпя прыгараднай зоны.
У сістэму ўваходзяць (гл. схему): Вілейскае вадасховішча, злучальны канал даўж. 62 км з каскадам з 5
помпавых станцый магутнасцю да 22 м3/с кожная, якія забяспечваюць пад’ём вады на 75 м да водападзелу ў раёне Радашковіч; сістэма вадасховішчаў •— Заслаўскае вадасховішча, Крыніца, Дразды; зарэгуляваны ўчастак р. Свіслач ніжэй Мінска, да ўпадзення ў яе Волмы. Канал пачынаецца з Вілейскага вадасх., прахо-
дзіць па Нарачана-Вілейскай ніз. і Мінскаму ўзв. Для захавання і паляпшэння навакольнага асяроддзя і натуральных вадаёмаў пры перасячэнні гідраграфічнай сеткі пабудаваны дзюкеры, акведукі, плаціны, вадаспускі, ліўняспускі і інш. гідратэх. збудаванні. Напр., у месцы перасячэння з р. Удра канал праходзіць праз цела пабудаванай на рацэ плаціны. Канал мае 2 самацёчныя ўчасткі: падвадны (ад Вілейскага вадасх. да помпавай станцыі 1-га падняцця) і адводны (ад помпавай станцыі 5-га падняцця да Заслаўскага вадасх.). Астатнія 4 участкі з пераменнымі глыб. ад 4—6 м у пачатку да 7—8 м і больш у канцы размешчаны паміж іншымі помпавымі станцыямі. Падвадны ўчастак шыр. па дне 5 м (залажэнне адхонаў 1: 4) знаходзіцца ў выемцы 10— 15 м. Адхоны і бермы на 1 м ніжэй мінім. ўзроўню вады ў канале замацаваны жвірам. Каб поўнасцю выключыць забруджванне водаў у канале, у месцах перасячэння яго з часовымі і пастаяннымі вадасцёкамі пабудаваны ліўнеправоды і перапускі. На асобных участках, дзе магчыма ўцечка вады і падтапленне фільтрацыйнымі водамі прылеглых тэрыторый, канал і яго адхоны маюць іпж. замацаванне.
Пры буд-ве сістамы выканана каля 50 млн. м3 земляных работ, на збудаванне выкарыстана 300 тыс. м3 бетону, болып за 600 тыс. м3 друзу, жвіру, каменю. Прадугледжваедца штогодняя перакідка сцёку з Вілейскага вадасх. па канале ў Мінск каля 382 млн. м3, што павялічвае расход вады Свіслачы ў Мінску ў 4—5 разоў, да 17 м3/с летам і 13 м3/с зімой. Гэта забяспечвае прам-сць Мінска тэхн. вадой і зберагае ладземныя (артэзіянскія) воды водазабораў у раёне Мінска для забеспячэння насель-
Метэаралагічныя паказчыкі заперыяд назірання па Вілейскай метэаралагічнай станцыі
1
11
111
IV
V
VI
VII
V111
IX
X
XI
XII
За год
Тэыпература паветра, СС
сярэднясутачная
—6,5
-6,0
—1,8
5,4
12,7
15,9
17,8
16,2
Н,6
6,0
0,4
-4,0
5,6
абсалютны мінімум
—40
—37
—29
— 19
—7
-3
4
2
—5
—20
—27
—31
—40
абсалютны максімум
7
9
20
28
33
34
35
29
25
17
10
35
Тэмпература паверхні глебы, СС
сярэднясутачная1