Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
К л і м а т. Раён належыць да Нарачана-Вілейскага агракліматычнага раёна. Сярэдняя т-ра студз. —6,5, ліп. 17,8 °C. Ападкаў 611 мм за год. Вегет. перыяд 188 сут. Метэаралагічныя паказчыкі гл. таксама ў арт. Вілейская метэаралагічная станцыя. Гідраграфія. Рэкі адносяцца да Вілейскага гідралагічнага раёна. Асн. р. Вілія з прытокамі: справа — Нарач (з Вузлянкай), Спорня, Сэр-
1. Сярэднеі дробнаўзгорыстае марэннае ўзвышша з лагчынамі, катлавінамі. Глебы дзярнова-падзолістыя супясчаныя. Ворныя землі.
2. Дробнаўзгорыстае марэннае ўзвышша з камамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя супясчаныя. Ворныя землі, лясы хваёвыя.
3. Хвалістая марэнная раўніна з камамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя супясчаныя. Ворныя землі, участкі хваёвых, шыракаліста-яловых лясоў.
4- Хвалістая водна-ледавіковая раўніна з марэннымі і камавымі ўзгоркамі. Глебы дзярнова-падзолістыя пясчана-супясчаныя. Хваёвыя лясы, участкі ворных зямель.
5. Спадзістахвалістая водна-ледавіковая раўніна з дзюнамі, западзінамі, лагчынамі, азёрамі. Глебы дзярнова-падзолістыя пясчаныя,
вач, злева — Ілія. На Пн р. Ментынь — прыток Вузлянкі. На Віліі створана Вілейскае вадасховішча. На ПнЗ воз. Вішнеўскае. Густата натуралыіай рачной сеткі 0,46 км/км2. Агульная працягласць асушальнай сеткі 10,1 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў 224 км, магістральных і падвадных каналаў 713 км, рэгуляцыйных 1,3 тыс. км. Г л е б ы. Тэр. раёна ў межах Вілейска-Докшыцкага аграглебаеага раёна. Глебы с.-г. угодзяў (у %): дзярновыя і дзярнова-карбанатныя 0,1, дзярнова-падзолістыя 39,9, дзярнова-падзолістыя забалочаныя 31,8, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя 6,8, поймавыя (алювіяльныя) забалочаныя 4,1, тарфяна-балотныя 17,3; паводле мех. складу (у %): сугліністыя 0,3, супясчаныя 73,2, пясчаныя 1,9, тарфяныя 17,3. Плоскасная эрозія на 4,8 % пл. ворных зямель, у т. л. на 4,1 % слабая, 3 % ворных зямель завалунена. Раслінны і жывёльны с в е т. Расліннасць
тарфяна-балотныя. Хваёвыя лясы, участкі вярховых балот, ворныя землі.
6. Хвалістая марэнна-зандравая раўніна з лагчынамі, катлавінамі. Глебы дзярнова-падзолістыя пясчана-супясчаныя. Ворныя землі, участкі хваёвых лясоў.
7. Плоская азёрна-балотная нізіна з астанцамі водна-ледавіковай раўніны з дзюнамі, азёрамі. Глебы тарфяна-балотныя. Ворныя землі, участкі вярховых балот, хваёвых лясоў.
8. Даліна з плоскай поймай, лакальнымі тэрасамі з дзюнамі. Глебы дзярновыя забалочаныя, дзярнова-падзолістыя пясчаныя. Хваёвыя лясы, буйназл акавыя лугі, участкі ворных зямель.
9. Даліна з плоскай поймай. Глебы тарфянабалотныя. Ворныя землі, участкі нізінных балот.
належыць да Ашмянска-Мінскай геабатанічнай акругі. Агульная пл. лугоў 31,2 тыс. га. Нізінныя займаюць 65,5 %, заліўныя 17,5, сухадолы 17 %. Пад лясамі, якія адносяцца да падзоны дубова-цемнахвойных лясоў,_41 % тэр. раёна, участкамі (5— 10 км2) ёсць усюды. ІІуйныя масівы лесу (да 80 км2) на ПдЗ ад Вілейкі, каля ўсх. ч. Вілейскага вадасх. (32 км2) і ўздоўж аўтамаб. дарогі ад в. Журыхі да мяжы з Мядзельскім р-нам. Склад лясоў (у %): хваёвыя 77, яловыя 12, бярозавыя 8, чорнаальховыя 1, асінавыя 1. 12 % лясоў — штучныя, пераважна хваёвыя і яловыя насаджэнні пасляваен. часу. 47 балот (належаць пераважна да Астравецка-Лепельскага тарфянога раёна) пл. 35,7 тыс. га (часткова асушаныя), з іх 29,1 тыс. га нізінныя, 6,4 тыс. га вярховыя, 166 га пераходныя. Найб. балотныя масівы: Беразавік, Чысць, Глухая Пушча, Цыпцавічы. 3 паляўніча-прамысл. ж ы в ё л водзяцца лось, дзік, воўк, куніца, заяц-бяляк і заяц-русак, ліс, вавёрка, з птушак цецярук, рабчык.
Прыродакарыстанне і ахова прыроды. Пад с.-г. ўгоддзямі 40,6 % тэр. (26,5 ворных зямель, 13 % сенажацей і пашаў). Асн. землекарыстальнікі — 15 калгасаЎ (47,2 тыс. га с.-г. угоддзяў агульнага карыстання) і 16 дзяржгасаў (42 тыс. га с.-г. угоддзяў). На канец 1.1.1981 асушана 27,7 тыс. га зямель. Сярэдні бал банітэту с.-г. угоддзяў 34, найвышэйшы 38, найніжэйшы 26. Спецыялізацыя калгасаў і дзяржгасаў — ільнаводства і малочна-мясная жывёлагадоўля, пашыраны пасевы збожжавых і бульбы. Прадпрыемствы харч., буд. матэрыялаў прам-сці. На тэр. раёна Вілейскі лясгас, Вілейская лесапаляўнічая гаспадарка, спартыўна-прамысл. паляўнічая гаспадарка, зона адпачынку Вілейка-, помнік прыроды Сінюха. 3 ахоўных жывёл і раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай ССР, трапляюцца малая чайка, махаон, харыус звычайны; лінея паўночная, купальнік горны, сон шыракалісты. На 1.1.1982 у раёне 12,3 тыс. індывід. і 26 калект. членаў т-ва аховы прыроды.
Ф. Ф. Бурак, М. С. Кічкіна, Г. П. Рудава, М. Ф. Янюк.
ВІЛЕНСКАЯ АСТРАНАМІЧНАЯ АБСЕРВАТОРЫЯ, адна з найстарэйшых астр. абсерваторый у Еўропе. Існавала ў 1753—1876 у Вільні.
Адзін з арганізатараў і першы дырэктар (1765—1807) М. Пачобут-Адляніцкі. У абсерваторыі ў розны час працавалі астраномы Ян Снядэцкі, П. Славінскі, М. Глушневіч, Я. М. Фус, М. М. Гусеў, Я. Я. Саблер, П. М. Смыслоў і інш. У 1753—65 В. а. а. існавала як астр. ка-
бінет, абсталяваны найпрасцейшымі прыладамі. Пасля набыцця болып дасканалых астр. інструментаў з 1773 вяліся сістэм. назіранні планет, астэроідаў, камет, зацьменняў Сонца і Месяца, пакрыццяў зорак Месяцам. В. а. а. першая ў Расіі пачала астрафіз. даследаванні: з 1864 асн. яе кірункам стала вывучэнне фатаграфічнымі метадамі паверхні Месяца і фіз. з’яў, што адбываюцца на Сонцы. Вяла таксама метэаралагічныя назіранні; віленскія астраномы ўдзельнічалі ў вызначэнні геагр. каардынат нас. пунктаў 1 ў геадэзічнай экспедыцыі на тэр. Віленскай, Гродзенскай. Мінскай і Курляндскай губ. Абсерваторыя мела вял. бібліятэку. У 1838—46 выдавала працы, вынікі яе даследаванняў друкавалі таксама час. «Astronomische Nachrichten» («Веснік астраноміі») і «Запнскн ІІмператорской AH». A. I. Болсун. ВІЛІЯ (літ. Нярыс), рака ў БССР і Літ. ССР, правы, найб. прыток Нёмана. Даўж. 498 км, у БССР 264 км (да пабудовы Вілейскага вадасховішча даўж. 510 км, у межах БССР 276 км). Пачынаецца з невял. балота за 1 км на ПнУ ад в. Вялікае Поле Докшыцкага р-на, цячэ ў Вілейскім, Смаргонскім, Астравецкім р-нах. Сярэдні нахіл воднай паверхпі 0,3 %0, найб. ў вярхоўі 1,3 %оАсн. прытокі: Сэрвач, Нарач, Страча, Жэймяна, Швянтойі (справа), Дзвінаса, Ілія, Уша, Ашмянка (злева). Агульная даўж. рачной сістэмы (1570 рэк) 4,93 тыс. км, густата рачной сеткі 0,44 км/км2.
Вадазбор (пл. 25 100 км2; на тэр. БССР 11 050 км2, даўж. 215 км, сярэднія шыр. 49 км, выш. 190 м, нахіл 9,24 %») у межах Нарачана-Вілейскай ніз. 1 на схілах Ашмянскага, Мінскага ўзв. і Свянцянскіх град; пераважаюць пясчаныя і сугліністыя грунты. якія падсцілаюцца магутнымі адкладамі марэнных суглінкаў, у паніжэннях тарфяна-балоцістыя грунты. Азёрнасць басейна 2,6 %, на правабярэжжы шмат азёр (найб. Нарач, Мястра, Свір, Вішнеўскае. Вял. Швакшта і інш.). Лясы мяшаныя, асн. масівы размешчаны пераважна ў вярхоўі і ў бас. р. Жэймяна (30 %), балоты (10 %) —у бас. р. Дзвінаса, Сэрвач. Ілія, Нарач. Пад ворывам 35 % тэр. Паводле будовы даліны і рэчышча В. ў межах БССР падзяляецца на 2 участкі: ад вытоку да вусця Ушы і ад вусця Ушы да ўпадзення Балошынкі на мяжы з Літвой. У верхнім цячэнні даліна звілістая, добра распрацаваная, трапецападобная, шыр. 1—3 км, бліжэй да вусця Ушы звужаецца да 0,2—0,4 км. Да ўпадзення Сэрвачы схілы спадзістыя або ўмерана стромкія, слабапарэзаныя, выш. 5— 10 м, месцамі да 20 м, ніжэй Сэрвачы стромкія, выш. да 15 м, моцна расчлянёныя ярамі і далінамі прытокаў, на вял. працягу ўкрытыя лесам і хмызняком. Пойма роўная, у асноўным забалочаная, на ўчастку паміж вёскамі Стахі 1 Раздоры (Вілейскі р-н) шмат старыц; шыр. 0,2—0,4 км. У разводдзе затапляецца на глыб. да 1 м. Рэчышча моцназвілістае. шмат невял. пясчаных астравоў. Шыр. ракі ад 1—2 м у вярхоўі да 15—20 м каля вусця Сэрвачы, да вусця Ушы — 40—60 м, месцамі да 100 м. Берагі стромкія, месцамі спадзістыя, у вярхоўі тарфяністыя, выш. 0,5—2 м. Уніз па цячэнню, да мяжы з Літвой даліна карытападобная, моцназвілістая, шыр. 0,3—0,4 км, найб. 1 км каля в. Жодзішкі (Смаргонскі р-н). Схілы стромкія, часам абрывістыя, выш. 10—20 м, пера-
сечаныя густой сеткай яроў і далін прытокаў, укрытыя лесам і хмызняком. Амаль на ўсім працягу назіраюцца тэрасы. Пойма перарывістая, хвалістая, шыр. 50—70 м, месцамі павялічваецца да 0,6 км. Рэчышча слабазвілістае, шыр. ракі 60—70 м. Пясчаныя астравы, водмелі, асяродкі. Трапляюцца парожыстыя ўчасткі. Берагі стромкія, выш. 2—10 м.
Рэжым В. вывучаецца на тэр. Беларусі з 1924, назіранні вяліся на 7 гідралаг. пастах, з якіх Сцешыцы, Вілейка, Залессе і Міхалішкі дзейныя. Ha В. значная прыродная зарэгулявапасць сцёку. На веснавы перыяд прыпадае 45 % гадавога сцёку. Гадавы ход узроўню вызначаецца інтэнсіўным веснавым разводдзем, нізкім стаяннем вады ў летнюю межань, якая парушаецца штогод дажджавымі паводкамі, і ўстойлівай зімовай межанню. Пачынаецца разводдзе звычайна ў канцы сак. (працяг каля 50 дзён). Найвыш. ўзроўні ў пач. крдс. (ад 2,8 м у вярхоўі да 8 м у ніжнім цячэнні). Пасля здачы ў эксплуатацыю Вілейскага вадасх. ўзроўневы і сцёкавы рэжым ніжэй плаціны ў межах БССР залежыць ад работы гідравузла (зарэгуляваны). Замярзае ў верхнім цячэнні ў пач. снежня, у сярэднім і ніжнім — у капцы снеж.— пач. студзеня. Найб. таўшчыня лёду 51 см (люты). Крыгалом пачынаецца ў 2-й пал. сак., ад вусця да вярхоўяў. Веснавы ледаход 4—9 сут (у БССР). Сярэдняя т-ра вады летам 18—20, найб. у ліп. 27,9 °C (1956). Сярэднегадавы расход вады каля в. Сцешыцы 7,9 м3/с, каля г. Вілейка 28,1 м3/с, пры выхадзе за мяжу БССР 79,6 м3/с, у вусці каля 186 м3/с. Гадавы сцёк завіслых наносаў каля Вілыпоса 130 тыс. т. Вада ў рацэ гідракарбанатна-кальцыевага класа, ва ўсе поры года (акрамя веснавога) умерана жорсткая, сярэдняй міпералізацыі. У зімовую межань (каля 100 сут) мінералізацыя і жорсткасць адпаведна 241—319 мг/л і 3,85 мг-экв/л, у разводдзе памяншаюцца да 57—99 мг/л і 0,68—1,3 мг-экв/л. Водзяцца шчупак, акунь, плотка, лешч, лінь, карась, верхаводка, гусцяра, каштоўныя — судак, мінога ручаёвая, галавень, стронга ручаёвая, падуст, сом, мянтуз. Суднаходства на асобных участках у межах Літ. ССР. В.— крыніца жыўлення Вілейска-Мінскай еоднай сістэмы; водапрыёмнік меліярацыйпых сістэм. На рацэ гарады Вілейка, Вілыпос і Каўнас (у Byepi) . ІЛ. ГЛ. на ўкл. н. Дз. Шэка. ВІЛІЯ, возера ў Чачэрскім р-не, у бас. р. Сож. Пл. 0,24 км2. Поймавае. Праз возера цячэ р. Курынка (злучае з воз. Вір). Паблізу в. Отар.