Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Плямістасць суніц (узбуджальнік—вірус плямістасці суніц) пашкоджвае большасць прамысл. сартоў, не выклікаючы характэрных прыкмет хваробы. Расліны слаба растуць, ураджай зніжаецца на 20—30 %. Вірус часцей трапляецца ў комплексе з вірусамі маршчакаватасці, аблямавання жылак, пажаўцення канцоў лісця, што ўзмацняе яго шкаданоснасць. Меры барацьбы: закладванне плантацый бязвірусным пасадачным матэрыялам, ізаляцыя іх ад заражаных плантацый.
Маз аіка маліны (выклікаецца комплексам вірусаў) пашырана на прамысл. плантацыях. Пераносчык віруса— лісцевая малінавая тля. Прыкметы хваробы залежна ад сорту разнастайныя: ад слабай плямістасці, мазаічнасці да драбналістасці на карлікавых парастках. Плады дрэннай якасці або непрыдатныя для яды. Меры барацьбы: закладванне плантацый аздароўленымі саджанцамі, ізаляцыя заражаных плантацый. знішчэнне пераносчыкаў вірусаў.
В і р у с н ы я хваробы дэкарат ы ў н ы х р а с л і н прычыняюць значныя страты, часам зніжаюць іх якасць і прадукцыйнасць. Нярэдка расліны пашкоджваюцца адначасова некалькімі відамі вірусаў. У БССР найб. пашыраны наступныя хваробы кветкавых раслін.
Стракатапялё с т к ав а с ц ь цюльпана (выклікаецца вірусам Tulip breaking) у асобныя гады пашкоджвае да 50 % раслін. Вірус перадаецца тлямі, з сокам, пры зразанні і цыбулінамі хворых раслін. Гладкаафарбаваныя сарты цюльпанаў становяцца стракатымі, на пялёстках паяўляецца тонкі белы або жоўты перысты малюнак. У цёмна-чырвоных і пурпуровых сартоў афарбоўка робіцца больш інтэнсіўная, штрыхаватая. У белых і жоўтых цюльпанаў хвароба іншы раз праяўляецца толькі ў мазаічнасці лісця і драбнакветнасці, яны могуць быць скрытымі вірусаносьбітамі. У стракатых цюльпанаў мяняецца форма кветак і пялёсткаў: яны робяцца падоўжаныя або ўкарочаныя, з ніткападобнымі краямі. Лісце становіцца цвёрдае, на ім могуць паявіцца серабрыста-шэрыя або светлазялёныя крапінкі або штрыхі. У хворых раслін паступова драбнеюць цыбуліны і кветкі. яны трацяць асн. сартавыя якасці (афарбоўку кветак) і падлягаюць выбракоўцы.
He к р о з табакі (узбуджальнік — Tobacco necrosis viruses) на Беларусі пашкоджвае цюльпаны. Вірус перадаецца з сокам хворых раслін. праз глебу. На лісці паяўляюцца светла-зялёныя эліпсоідныя плямы і падоўжаныя штрыхі. размешчаныя падоўжнымі радамі. У маладых раслін часта лісце скручваецца і засыхае. На сцяблах і кветках бываюць некратычныя плямы. Кветано-
сы кароткія, скрыўленыя, кветкі часам дэфармаваныя, не распускаюцца, завядаюць або не развіваюцца зусім. На цыбуліпах уціснутыя карычневыя плямы. Хворыя расліны дрэнна растуць, пры раннім заражэнні хутка гінуць.
Жоўтая м а з a і к а фасолі (узбуджальнік—Bean yellow mosaic virus) y БССР часта трапляецца на гладыёлусе і гарошку пахучым. На маладым лісці паяўляюцца бледна-зялёныя або жаўтаватыя плямы рознай велічыні і формы, якія потым некратызуюцца. Гладкаафарбаваныя сарты набываюць стракатую афарбоўку, на пялёстках бледнаафарбаваных кветак узнікаюць пурпуровыя палосы, краі пялёсткаў злёгку закручваюцца. Хворыя расліны дрэнна развіваюцца. клубнецыбуліны гладыёлусаў драбнеюць і не даюць кветак.
Агурочная м а з a і к а (узбуджальнік — Cucumber mosaic virus) у рэспубліцы найб. шкоду прычыняе гладыёлусам. Вірус перадаецца з сокам хворых раслін, тлямі. Хвароба характарызуецца паласатасцю лісця і кветак. Палосы ўздоўж жылак ліста светлажоўтыя, іншы раз амаль белыя, на пялёстках — жаўтавата-белыя і цямнейшыя за асн. фон. Кветкі недаразвітыя, рана завядаюць. Часта назіраюцца дэфармацыя сцяблоў і дрэнны рост раслін. Пры адсутнасці прафілакт. мерапрыемстваў вірус пашкоджвае 100 % раслін.
Мазаіка нарцыса (узбуджальнік — Narcissus mosaic virus) — вельмі пашыраная і шкаданосная хвароба. Вірус перадаецца з сокам хворых раслін і тлямі, захоўваецца ў цыбулінах. Характэрныя сімптомы — бледна-зялёныя або шараватыя палоскавасць і плямістасць лісця, якія з часам ператвараюцца ў жоўтыя, асабліва прыкметныя рапняй вясною. Іншы раз назіраецца дэфармацыя і маршчакаватасць лісця. Кветаносы скрыўляюцца, кветкі недаразвіваюцца, на пялёстках бледныя паўпразрыстыя плямы -і штрыхі.
Кальцавая плямістасць niso н і (узбуджальнік — Peony ringspot virus) — вельмі паіпыраная хвароба. але вял. страт не прычыняе. Вірус перадаецца тлямі, пры вегетатыўным размнажэнні, зрэдку з сокам хворых раслін. На лісці паміж жылкамі вузкія светлазялёныя палосы, якія складаюць узоры ў выглядзе кольцаў і паўкольцаў. Паступова палосы жаўцеюць і некратызуюцца, утвараючы выразныя плямы няправільнай формы. Прафілактыка і меры барацьбы з віруснымі хваробамі дэкар. раслін: вырошчванне раслін на высокім агратэхн. фоне. прытрымліванне аптымальных тэрмінаў пасадкі, уборкі; знішчэнне насякомых-пераносчыкаў вірусаў; фітасан. прачысткі (да паяўлення тлей); правільныя севазвароты і дэзінфекцыя глебы (супраць хвароб, якія перадаюцца праз глебу, напр., некроз табакі); знішчэнне пустазелля (для ліквідацыі мнагаедных вірусаў). Іл. гл. на ўклейцы.
Лгт.: Болезнн картофеля.— М., 1980; В л а с о в Ю. II. Закономерностп развнтня внрусных эппфптотмй.— М., 1974; Проценко Е. П.. Проценко A. Е. Краткнй атлас болезней декоратнвных растеннй.— М., 1961; А м б р о с о в А. Л. Внрусные болезнн картофеля п меры борьбы с ннмн.— Мн., 1975;. А м б р осов А. Л., Болотнпкова В. В., Мерцалова О. С. Как зашіішать сад от вредптелей п болезней.— Мн., 1976; Д орожкнн Н. А., Че ка л п нс к а я Н. II., Ніітпевская В. II. Болезнп бобовых культур в БССР.— Мн., 1978; Фпзнолопія картофеля.— М., 1979; Горленко С. В., Панько Н. А. Заіцпта луковнчных п клубнелуковпчных культур от болезней п вреднтелей.—
Мн., 1977; Смпт К. Впрусные болезнн растеннй: Пер. с англ.— М., 1960.
A. Л. Амбросаў, Ж. В. Блоцкая, С. У. Горленка, В. С. Мярцалава, Л. А. Сакалова.
ВІРУСЫ (ад лац. virus яд), найдрабнейшыя жывыя паразітычныя сістэмы даклетачнай будовы. Адкрыты рус. вучоным Дз. I. Іваноўскім (1892). Пашыраны ўсюды. У раслін, жывёл і чалавека яны выклікаюць хваробы (гл. Вірусныя хваробы, Вірусныя хваробы раслін). В.— зручны аб’ект даследаванняў у мал. біялогіі і генетыцы. Вывучае В. вірусалогія.
Форма В. палачкападобная. сферычная, прамавугольная, авальная і інш. Памеры ад 20 да 3000 нм і больш. Простыя В. складаюцца з нуклеінавай к-ты аднаго тыпу (ДНК або РНК) і бялковай абалонкі (капсіды); складаныя В. маюць у сабе, акрамя таго, ліпіды, вугляводы, іоны металаў. Нуклеінавая к-та В.— носьбіт іх спадчынных прыкмет і інфекцыі. В.— строгія (аблігатныя) унутрыклетачныя паразіты, здольныя размнажацца (рэпрадуцыраваць) толькі ў жывых клетках, выкарыстоўваючы іх ферментатыўны апарат.
Лгт.: Майер В., Кенда М. Невнднмый мнр внрусов: Пер. co словац,— М., 1981. ІО. К. Фамгчоў.
ВІРБІ, балота ў Драгічынскіл р-не; гл. Масткі.
ВІСЛАКРЫЛКІ (Megaloptera), атрад насякомых. Пашыраны ва ўсім свеце. У сусв. фауне некалькі дзесяткаў відаў. У СССР з В. трапляюцца прадстаўнікі роду Sialis. На Беларусі не даследаваны, жывуць каля вадаёмаў, на прыбярэжнай расліннасці.
Невялікія, маларухомыя насякомыя цёмнага колеру. Вочы фасетачныя, буйныя. Вусікі ніткападобныя, шматчленікавыя, 2 пары аднолькавых перапончатых шырокіх крылаў (размах 2—4 см), якія ў спакоі стрэхападобна прыкрываюць брушка. Вылет дарослых насякомых вясной або ў пачатку лета. Развіццё з поўным ператварэннем. Лічынкі жывуць у вадзе каля 2 гадоў, кормяцца дробнымі насякомымі і іх лічынкамі, акукліваюцца ў глебе; пажыва для рыб.
Р. У. Малчанава.
ВІСЛІЦА, рака, правы прыток Бобрыка 1-га (бас. Прыпяці), у Пінскім р-не. Даўж. 41 км. Пачынаецца асушальнай канавай за 2.5 км ад в. Лаўская Вулька. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 % 0. Асн. прытокі — каналы Ліпнікі і Дабраслаўка (злева).
Вадазбор (536 км2) у межах Прыпяцкага Палесся. Паверхня раўнінная, з пясчанымі грывамі і ўзгоркамі. Пад лесам 51 %, пераважаюць хваёва-пушыстабярозавыя, на пясчаных грывах і ўзгорках шыракаліста-хваёвыя і хваёвыя (палескія) лішайнікава-кусцікавыя лясы. Да 1978 В. цякла праз воз. Пагосцкае, пасля стварэння на яго месцы наліўнога вадасх. Пагост цячэ па новым рэчышчы (канале), агінае вадасховішча з Пд. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, паміж в. Юзафін і Новы Двор трапецападобная. шыр. 1—3 км. Левы схіл спадзісты, правы выш. да 12 м, стромкі, часткова адкрыты; месцамі яны ўкрыты лесам. Пойма ў верхнім цячэнні плоская, высокая. асушаная, ніжэй па цячэнню (да в. Новы Двор) двухбаковая, адкры-
тая, лугавая, шыр. 0,3—0,7 км, трапляюцца забалочаныя ўчасткі. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае, да в. Новы Двор выш. берагоў 1—1,5 м, шыр. ракі да 4 м, ніжэй па цячэнню, да вусця. рэчышча абвалавана намыўнымі дамбамі выш. 1,8—2,5 м, шыр. ракі 12—20 м. На гэтым участку берагі стромкія, абрывістыя, выш. 3—4 м, ёсць 2 шлюзы-рэгулятары. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 2 м3/с. В. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. С. Ф. Бычук.
ВІСЙТЫ, возера на мяжы Міёрскага і Браслаўскага р-наў, у бас. р. Вята. Пл. 1,05 км2. Даўж. 1,4 км, найб. шыр. 0,9 км, найб. глыб. 14,5 м, сярэдняя 4,2 м. Аб’ём вады 4,4 млн. м3. Вадазбор (16,2 км2) сярэднеўзгорысты, пераважна разараны.
Катлавіна эварзійнага тыпу, лейкападобная, злёгку выцягнута з ПдУ на ПнЗ. Схілы ўзвышаныя, месцамі стромкія. Берагавая лінія (даўж. 4,1 км) слабазвілістая. Берагі пясчаныя. У паўн,зах. ч. невял. востраў пл. 0,2 га. Дно да глыб. 4—5 м выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей крэменязёмістым сапрапелем. Глыбіні да 2 м займаюць 26 %, да 5 м — 71 % пл. возера. Расліннасць пашырана да глыб. 3 м, шыр. палосы 2—5 м, на ПдУ 1 ПнЗ да 35—75 м. Мінералізацыя вады да 280 мг/л, празрыстасць да 2 м. Эўтрофнае. Злучана каналам з воз. Укля. Водзяцца шчупак, акунь, плотка; ёсць вугор.
A. А. Серафімоеіч.
ВІТАМІНАЛОГІЯ (ад лац. vita жыццё+амін+...логія), навука пра будову, пашырэнне ў прыродзе і ролю ў працэсах жыццядзейнасці вітамінаў, раздзел біяхіміі. Вывучае біяхім. механізмы дзеяння вітамінаў, іх удзел у працэсах абмену рэчываў. Цесна звязана з фізіялогіяй, энзімалогіяй, гігіенай харчавання і інш. навукамі. Пры даследаванні выкарыстоўваюць спец. біяхім., гістахім., цытахім. і інш. метады. Сфарміравалася як навука ў канцы 19 — пач. 20 ст. Першыя працы ў Расіі вядомы з 1880 (М. I. Лунін).