Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Даследаванні па В. ў БССР пачаліся ў 30-я г. 20 ст. ў Ін-це сацыяліст. аховы здароўя і гігіены і Ін-це біял. навук АН БССР, былі сканцэнтраваны на вывучэнні ролі вітамінаў у харчаванні чалавека і кархмленні жывёл (В. П. Лы-
Возера Вісяты.
ноўскі, А. Поляк, Л. М. Форштэр), пошуку новых вітамінаў (Л. П. Розанаў), змепах у арганізме пры недахопе аскарбінавай к-ты (С. Д. Пеўзнер), вызначэнні колькасці вітаміну С у дыэтычных прадуктах харчавання (Д. I. Найдус, Э. Бронь), значэнні вітамінаў у рэгуляцыі ўзроўню сульфгідрыльных злучэнняў у тканках (Я. I. Бляхер). У 1945—60 разгарнуліся ў мед. ін-тах, Ін-це фізіялогіі АН БССР (В. А. Лявонаў, М. Ф, Меражьшскі, IO. М. Астроўскі і інпі.). У 1962 у Гродзенскім мед. ін-це створана праблемная вітаміналагічная лабараторыя, у 1970 на яе базе арганізаваны Рэгуляцыі абмену рэчываў аддзел All БССР — адзін з гал. цэнтраў па В. ў БССР.
Бел. вучоныя даследуюць каталітычныя функцыі тыяміну, ролю вітамінаў у рэгуляцыі абменных працэсаў (у т. л. пры розных відах паталогіі), міжвітамінныя, вітамінна-лек. і вітамінна-гарманальныя ўзаемаадносіны. Вызяачаюцца рац. схемы вітамінатэрапіі. Вядзецца пошук новых сінт. і прыродных антывітамінаў, вывучаюцца механізмы іх дзеяння. Распрацаваны і выкарыстоўваюцца метады практычнай В. пры хваробах сардэчна-сасудзістай, дыхальнай, стрававальнай сістэм і інш. Шэраг праблем В. распрацоўваецца разам з вучонымі вядучых савецкіх (Усесаюзны н.-д. вітаміналагічпы ін-т) і замежных [ун-ты ў Гале (ГДР), Фрайбургу (ФРГ), Осака (Японія)] н.-д. устаноў. У 1961— 80 працы бел. вітамінолагаў былі прадстаўлены на міжнар. кангрэсах. у Гродна ўпершыню ў СССР праведзены спецыялізаваныя сімпозіумы па тыяміну (1966, 1972), міжвітамінных узаемаадносінах (1975), пантатэнавай к-це (1977). ю. м. Астроўскі. ВІТАМІНАНОСНЫЯ РАСЛІНЫ, утвараюць і назапашваюць у розных органах (лісці, пладах, каранях, сцяблах) вял. колькасць вітамінаў ці правітамінаў. В. р. — крыніца забеспячэння арганізма чалавека і жывёл вітамінамі, сыравіна для іх вытв-сці, напр., з пладоў шыпшыны, няспелых пладоў грэцкага арэха гатуюць вітамінныя канцэнтраты, з ягад чорных парэчак, абляпіхі — вітамінізаваныя прадукты, з ігліцы хвоі, елкі, з лісця бярозы, пладоў шыпшыны — экстракты. Амаль усе расліны маюць у сабе вітаміны, але ў розпай колькасці.
Асноўная крыніца караціну (правітамін А) — памідоры, слівы. шыпшына, гарох (зялёны), салата. адуванчык, шпінат, шчаўе, крапіва, гарбуз. чорныя парэчкі, кісліца, морква. чарніцы. люцэрна, канюшына чырвоная, пятрушка, цыбуля, сельдэрэй. Найб. колька'сць вітаміну С (асабліва ў лісці) у першацвеце веснавым, капусце, абляпісе, яблыках (антонаўкі), шыпшыне, чорных парэчках. Вітамінамі групы В багатыя дрожджы, грыбы, цвятная капуста, гарох, грэчка, збожжавыя кулыуры, шпінат,
фасоля. Вітамін Е сінтэзуюць rapox, салата, пятрушка. цыбуля (зялёная), капуста, кукуруза. лён. шыпшына. Правітаміны групы D назапашваюць грыбы, асабліва дрожджы, вітамін РР — тыі унь, грыбы. піўныя дрожджы, зародкі жыта і пшаніцы. Лісце люцэрны. шпінату, капусты, крапівы, плады гарбуза багатыя вітамінам К. Б. М. Прусакова. ВІТАМІННЫЯ КАРМЬ'І, натуральныя раслінныя і жывёльныя кармы, а таксама камбікармы з вял. колькасцю вітамінаў. Уключэпне В. к. у рацыёны жывёл задавальняе іх патрэбу ў вітамінах без спец. дамешак. У кармленні с.-г. жывёл найб. значэнне маюць вітаміны A, С, Д. E, К, групы В. Асн. крыніца вітаміну A — зялёная трава, багатая карацінам (правітамін А). Найб. колькасць караціну ў травах люцэрны, канюшыны, вікі і інш. бабовых раслін (у 1 кг 30—100 мг караціну), у зялёнай масе жыта, аўса, ячменю, цімафееўкі і інш. злакаў (20—70 мг/кг), у моркве (70—95 мг/кг), травяпой муцэ (100—250 мг/кі% у сене (20— 50 мг/кг), сенажы (10—35 мг/кг) і сіласе (10—25 мг/кг), нарыхтаваных да пачатку цвіцення траў. Добрыя крыпіцы вітаміну С — маладая зялёная трава, караняплоды і клубняплоды. вітаміну Д — вітамінізаваны рыбіп тлушч, абпрамененыя кармавыя дрожджы, вітаміну Е — макуха. трава і сена бабовых. Вітамінам К багатыя зялёнае лісце раслін, добрае сена. бацвінне караняплодаў, вітамінамі B] і В2 — зерне пшаніцы, аўса, ячменю, гароху, бульба, морква, маладая трава, вітамінам В)2 — жывёльныя кармы (мясакасцявая і рыбная мука. адходы мясакамбінатаў, сухі адгоп). Прам-сць вырабляе вітамінізаваныя камбікармы для розных відаў с.-г. жывёл. г. П. Рабцэвіч.
ВІТГЕНШТ9ПНАЎСКАЕ БАЛОТА, нізіннага тыпу. на 3 Смалявіцкага р-на, у вадазборы р. Пліса. Пл. 2.1 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1.5 тыс. га. Сярэдняя глыб. торфу 1.8 м, ступень распаду 35—44 %, попельнасць 10—11 %. 3 першапачатковых запасаў торфу (6.3 млн. т) на 1.1.1978 засталося 1,9 млн. т. Невялікая здабыча торфу. Балота асушапа, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. Назва ад прозвішча графа Вітгенштэйна, якому ў 19 ст. належалі землі ў ваколіцах Смалявіч. ВІХОР, в іх а р, маса паветра, ахопленая кругавым рухам каля сваёй восі, якая можа быць гарызантальнай або вертыкальнай. На Беларусі зрэдку адзначаюцца смерчы. Меншыя па памерах В. часта бываюць летам у сухое падвор’е, уздымаюць пыл на дарогах або чыстьш папары.
ВІХРА, рака, правы прыток Сажа. Даўж. 158 км (у БССР 40 км). Пачынаецца ў Краснінскім р-не Смаленскай вобл., цячэ ў Мсціслаўскім р-пе. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %0. Асн. прытокі: Упакой, Жалязняк (злева), Руфа, Малахоўка, Гародня, Чорная (у БССР) справа. Агульная даўж. рачной сістэмы В. каля 1315 км, густата рачной сеткі 0,59 км/км2.
Вадазбор (2230 км2) у межах Смаленскага ўзв., пераважаюць сугліністыя грунты; пад ворывам 60 %, лесам 7 % тэр. Даліна ў вярхоўі невыразная, ніжэй трапецападобная. шыр. 1,5—2 км. Схілы ў вярхоўі спадзістыя. ніжэй умерана стромкія, выш. 25—30 м. Пойма двухбаковая, шыр. 0,4—0,6 км. У верхнім 1 сярэднім цячэнні ў разводдзе затапляецца на глыб. 0,5—2 м тэрмінам на 10—15 сут. Рэчышча звілістае, на ніжніх амаль 10 км каналізаванае. шыр. ракі ў межань 15—20 м. Берагі стромкія, часта абрывістыя. Рэжым В. вывучаецца з 1931. назіранні вяліся на гідралаг. пасту Куравічы (у БССР). В. вызначаецца высокім разводдзем. На веснавы перыяд прыпадае каля 57 % гадавога сцёку. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў 1-й дэкадзе крас., сярэдняя выш. над межанным узроўнем 4,2 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход каля 4 сут. Сярэдпегадавы расход вады ў вусці 14,5 м3/с. На рацэ г. Мсціслаў. Іл. гл. на ўкл. Ф I. Сяцко.
ВІХРАНСКАЕ РАДОВІШЧА МЕЛУ, за 1,5 км на Пд ад в. Новыя Віхраны Мсціслаўскага р-на. Паклад звязаны з адкладамі туронскага яруса (верхні мел). Разведаныя запасы 1,37 млн. т. Мел белы, шаравата-белы шчыльны, трэшчынаваты. Магутнасць карыснай тоўшчы 9— 14,5 м (уся не пройдзена), ускрышы (гліны, суглінкі, супескі) 1—6 м. Мел прыдатны на вытв-сць вапны і вапнаванне кіслых глеб. Радовішча распрацоўваецца кар’ерам Дзяржкамсельгастэхнікі.
ВІХРОУ Віктар Яўграфавіч (23.3. 1912, г. Сярдобск Пензенскай вобл.— 13.7.1972), беларускі сав. вучоны ў галіне драўніназнаўства. Д-р с.-г. н. (1952), праф. (1957). Засл. дз. нав. БССР (1972). Чл. КПСС з 1944. Скончыў Архангельскі лесатэхп. ін-т (1933). 3 1954 заг. кафедры драўніназнаўства Бел. лесатэхн. ін-та. з 1960 рэктар Бел. тэхнал. ін-та. Вывучаў анатамічную будову і фіз.мех. ўласцівасці драўніны ляспых парод у сувязі з умовамі росту, сістэматыку драўніны, пытанні дэндрахраналогіі і дэндракліматалогіі. Распрацоўваў метады мадыфікацыі драўніны сінт. палімерамі. Прапапаваў спосаб кансервацыі археал. знаходак з драўніны.
Тв.: Строенне н фнзііко-механнческііе свойства древеснны дуба.— М„ 1954; Днагностнческне пріізнакн древеснны главнейшпх лесохозяйственных п лесопромышленных пород СССР.— М., 1959. ВІЦЕБСК, горад, цэнтр Віцебскай
вобл. Порт на Зах. Дзвіне пры ўпадзенні ў яе Віцьбы і Лучосы. За 307 км ад Мінска. Вузел чыг. і аўтамаб. дарог. Аэрапорт. Пл. 67,2 км2, 310 тыс. жыхароў (1982). Размешчаны на зах. ускраіне Віцебскага узеышша. Падзяляецца Зах. Дзвіной на болып узгорыстае левабярэжжа з глыбокімі (да 30 м) ярамі і лагчынамі і правабярэжжа з плоскім рэльефам. Найб. абс. адзнакі да 200 м над узр. м. (на ўсх. ускраіне В.), мінім.— 124 м (на ПдЗ). Сярэдняя т-ра паветра ў ліп. 18°С, у студз. —7,8, абс. мінімум —41, максімум 36°С. Сярэднегадавая колькасць ападкаў 620 мм. Агульная даўж. вуліц 321,8 км. Пл. вуліц, плошчаў, праездаў 497 га. Пл. вадаёмаў у межах горада 380,3 га, працягласць рэк 20 км. Шырыня Зах. Дзвіны ў межах В. 110—150 м, даліна карытападобная, шыр. 200—300 м, схілы стромкія, выш. 15—20 м; рэчышча прамалінейнае. Зялёных насаджэнняў 1197 га, у т. л. паркі імя Сав. Арміі (Мазурына, 163,8 га), імя Фрунзе (6,23 га), 3 агульнагар. (20,1 га), 2 бульвары (4,3 га). садоў, сквераў, зялёпых масіваў 62,8 га, газонаў і кветнікоў 3,5 га, насаджэнняў вуліц і плошчаў 89,4 га, на ўчастках індывід. буд-ва 499,3 га; 4 сан.-ахоўныя зоны і інш. Даўж. лінейных пасадак 181,3 км. Ha 1 жыхара прыпадае 38 м2 зялёных насаджэнняў. У горадзе мед., пед., вет. ін-ты (пры апошнім заал. музей), абсерваторыя, краязнаўчы музей, бат. сад, станцыя юных натуралістаў (гл. адпаведныя арт.), бюро падарожжаў і экскурсій, гідралаг. пост, пункты назірання за станам забруджанасці атм. паветра, паверхневых водаў.
На 1.1.1982 у горадзе 239 калект. і каля 105 тыс. індывід. членаў т-ва аховы прыроды. Зона адпачынку Лосвіда. На 3 ад В. бат. заказнік мясц. значэння Чортава Барада (50 га), за 6 км на ПнЗ арніталагічны заказнік Дымаўшчына (150 га). Па даліне Зах. Дзвіны вышэй В. выхады дэвонскіх даламітаў. Прадпрыемствы лёгкай. машынабуд., металаапрацоўчай, буд. матэрыялаў, дрэваапрацоўчай і харч. прам-сці. Іл. гл. на ўкл. д. л. Букіна.
ВІЦЕБСКАЕ ЎЗВБІІІІША, на ПнУ Беларусі. Займае цэнтр. і ўсх. ч. Віцебскага і паўн. ч. Лёзненскага р-наў; фізіка-геагр. раён Бел.-Валдайскай правінцыі (акруга Бел. Паазер’я). Мяжуе з Гарадоцкім узв. і Суражскай ніз. на Пн і ПнУ, Полацкай ніз. на 3, Чашніцкай раўнінай на ПдЗ, Лучоскай ніз. на Пд, на У адгор’і В. ў. заходзяць на тэр. РСФСР. Выш. да 296 м (Гаршэва rapa). Пл. болып за 190 км2, працяг-
ласць з 3 на У 63 км, з Пн на Пд 40 км.
У тзктанічных адносінах В. ў. прымеркавана да Лршанскай упадзгны. У асадкаваіі тоўшчы вылучаны адклады верхняга пратэразою (беларуская серыя сярэднерыфейскага комплексу і вендскі комплекс), перакрытыя даламітава-мергельнымі 1 гліністымі адкладамі дэвону (верхні аддзел). Антрапагенавая тоўшча (магутнасць ад 60 да 160 м) складзена з утварэнняў ад беларускага да паазерскага зледзяненняў. Марэнныя гарызонты падзелены водна-ледавіковымі пяскамі і глінамі. Трапляюцца адклады муравінскага і александрыйскага міжледавікоўяў у выглядзе гумусавых суглінкаў і тарфоў. Ha В. у. пераважаюць чырвона-бурыя валунныя суглінкі, марэнныя супескі. Схілы часта перакрыты маламагутнымі лёсападобнымі суглінкамі. Фарміраванне сучаснага рэльефу адбылося ў віцебскую фазу паазерскага зледзянення, абумоўлена намнажэннем канцова-марэнных (насыпных і напорных) тоўшчаў у залежнасці ад асаблівасцей даантрапагенавага рэльефу (значна расчлянёнае плато з абс. адзнакамі да 140 м. у цэнтр. ч. пераважныя выш. 125—135 м). На 3 1 У даантрапагенавая паверхня апускаецца да выш. 100—120 м, дзе рэльеф парэзаны невял, па плошчы, але адносна высокімі выступамі субшыротнага распасцірання.