• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    рыцкае балота, Жары, Сэрвач, Даўбенішкі, ’ Мох (Міёрскі р-н), Усвіж-Бук, Обаль-2, Баралінскае балота) прыпадае каля 30 % усіх запасаў. Агульнарэсп. значэнне маюць радовішчы даламіту Краснадворскае, Гралеўскае. ЦякаваКойтаўскае. Найб. радовішчы буд. матэрыялаў: Пушчанскае радовішча цэментных глін, Лукомскае 1-е. Асёцкае 1 Пазнякоўскае радовішчы легкаплаўкіх глін, Загузскае, Бароўскае і Крулеўшчынскае радовішчы пясчана-жвіровага матэрыялу, Стралкоўскае і Ляўкоўскае 2-е радовішчы буд. пяскоў (гл. адпаведныя артыкулы). Вядомы радовішчы сапрапеляў, найб. Асвейскае, Езярышчанскае, Жэрынскае, Бяльмонцкае, Вымнянскае, Дабееўскае (гл. адпаведныя артыкулы). Падземныя воды належаць да Аршанскага, Прыбалтыйскага воданапорных басейнаў і Бел. воданапорнага скляпення (гл. адпаведныя артыкулы); ёсць MiHep. воды (Лётцы).
    К л і м а т. Паводле агракліматычнага раянавання б. ч. вобласці ўваходзіць у Паўночную агракліматычную вобласць. Вылучаіоцца АшмянскаМінска-Свянцянскі, Ушацка-Лепельскі, Полацкі, Асвейска-Браслаўскі, Гарадоцка-Віцебскі, Суражска-Лучоскі і Аршанскі аграклімат. раёны (гл. адпаведныя артыкулы). Крайні ПдУ адносіцца да Бярэзінскага агракліматычнага раёна і Горацка-Касцюковіцкага агракліматычнага раёна Цэнтралыіай агракліматычнай вобласці. Клімат В. в. ўмерана кантынентальны, клімат. ўмовы больш суровыя, чым у астатніх абласцях БССР. Гадавая сума сонечнай радыяцыі на гарызантальную паверхню складае 3637 МДж/м2 (86,8 ккал/см2). За вегет. перыяд фотасінтэтычна актыўная радыяцыя 1487 МДж/м2 (35,5 ккал/см2), у т. л. прамая 628 МДж/м2 (15 ккал/см2), рассеяпая 859 МДж/м2 (20,5 ккал/см2). Вялікую ролю ў фарміраванні клімату вобласці адыгрывае цыркуляцыя атмасферы. У зімовы час перавага атм. цыркуляцыі над радыяцыйным фактарам прыводзіць да парушэння шыротнага ходу т-р, ізатэрмы перасякаюць вобласць у субмерыдыянальным напрамку. Сярэдняя т-ра студз. ад —6,7 °C на ПдЗ (Лынтупы) да —7,2 °C у цэнтры (Полацк, Лепель) і —8,4 °C на ПнУ (Езярышча). Абсалютны мінімум —44 СС. Летам павялічваецца роля сонечнай радыяцыі, ізатэрмы набываюць шыротны напрамак. Сярэдняя т-ра ліп. павялічваецца з Пн на Пд ад 17,5 (Верхнядзвінск) да 18 °C (Орша). Абсалютны максімум 36 °C. Більготнае атлантычнае паветра абумоўлівае высокую адносную вільготнасць паветра зімой (83—91 %) • Вясіюй і летам яна паніжаецца да 67— 80 %. На тэр. вобласці бывае 550— 680 мм ападкаў, у т. л. цвёрдыя складаюць каля 13 %, вадкія 75, мяшаныя каля 12 %. 70—75 % ападкаў прыпадае на цёплую пал. года
    (крас.— кастр.). У засушлівыя гады бывае менш за 400 мм ападкаў (у 1959 у Віцебску 373 мм), у вільготныя больш за 900 мм (у 1902 у Полацку 944 мм). Вегет. перыяд ад 180 (Езярышча) да 187 сут (Лепель). На працягу года пераважаюць зах. вятры. Сярэдняя гадавая скорасць ветру 3,7 м/с. Моцныя вятры (15 м/с і больш) назіраюцца параўнальна рэдка і часцей у халодную пару ro­fla. Устойлівае снегавое покрыва ў першай пал. снежня, раней, чым у інш. абласцях БССР; разбураецца ў канцы сакавіка. Колькасць сутак са снегавым покрывам у сярэднім за зіму складае 120. У межах узгорыста-марэннага рэльефу назіраюцца істотныя мікраклімат. адрозненні. Метэаралагічныя звесткі гл. таксама ў арт. пра Аршанскую, Верхнядзвінскую, Віцебскую, Езярышчанскую, Лепельскую, Лынтупскую, Новалукомскую, Полацкую, Сенненскую, Талачынскую і ПІаркоўшчынскую метэаралагічныя станцыі.
    Г і д р а г р а ф і я. 81 % тэр. В. в. адносіцца да бас. Зах. Дзвіны, якая на тэр. вобласці прымае прытокі Усвяча, Лужасянка, Обаль, Сосніца, Палата, Дрыса, Сар’янка (справа), Каспля, Лучоса, Вярозка, Ула, Ушача, Дзісна, Друйка (злева). Частка тэр. на ПдУ і ІІдЗ належыць да бас. Дняпра (17%); працякае Дняпро і бяруць пачатак яго прытокі Бярэзіпа і Друць. На Пд і ПдЗ вытокі рэк бас. Нёмана (каля 1 % тэр.) — Віліі з прытокамі Страча і Сэрвач. На ПнУ цячэ р. Ловаць, вадазбор якой займае каля 1 % тэр. вобласці. Густата натуральнай рачной сеткі ад 0,3 да 0,5 км/км2 (сярэдняя 0,47 км/км2), штучнай (адкрытая меліярацыйная сетка) у сярэднім 0,47 км/км2. Нахілырэк 1,5—2 %0, на парожыстых участках да 6—10 %о, скорасць цячэння ў межань ад 0,2 да 0,7 м/с. На буйных рэках жыўленне мяшанае, пераважае снегавое. Рэкі б. ч. вобласці належаць да ЗаходнеДзвінскага гідралагічнага раёна, на Пд—да Вілейскага гідралагічнага раёна. Сярэднегадавы сцёк складае ад 6,5 л/с з 1 км2 на ПдУ да 8,5 л/с з 1 км2 на Пн (басейн р. Свольна). На рэках, як правіла, назіраюцца 2 максімумы ўзроўняў — 1-ы, звычайна болыпы, прыпадае на перыяд веснавога разводдзя, 2-і — на перыяд ліўневых дажджоў. Найніжэйшы ўзровень вады і мінім. расходы вады (межань) прыпадаюць на жн., вер,, на крайнім ПдУ — на люты. У сярэдні па воднасці год у час веснавога разводдзя праходзіць каля 45— 50 % (на ПдУ 65 %) гадавога сцёку, да 30—35 % прыпадае на летпе-асепнюю межань і 15—20 % (на
    ПдУ 6—8 %) на зімовы перыяд. Першыя лядовыя ўтварэнні на рэках у сярэдзіне ліст., у асобныя гады пры раннім пахаладанні ў апошпяй дэкадзе кастрычніка. Устойлівы ледастаў звычайна з першай пал. снеж. да першай дэкады красавіка. Ачышчэнне рэк ад ільду ў першай пал. крас., на крайнім ПдУ — у другой пал. сакавіка. Па колькасці і пл. значных азёр вобласць займае 1-е месца ў рэспубліцы: налічваецца каля 2,8 тыс. азёр, пераважна ледавіковага паходжанпя. Каля 780 з іх маюць пл. 0,1 км2 і больш (агульная пл. болып за 900 км2). Азёрнасць вобласці 2,5 %, у асобных раёпах (Браслаўскі, Ушацкі) да 10 %. Нярэдка азёры размешчаны значнымі групамі ў басейпе адной ракі. Вылучаюцца Абстэрнаўская, Браслаўская, Ушацкая групы азёр (гл. адпаведныя артыкулы). Найб. па пл. падпрудныя і складанага тыпу азёры — Асвейскае, Лукомскае, Дрывяты, Нешчарда, Спуды, Езярышча, Лісна, Богінскае, Струста. У вобласці самыя глыбокія азёры Беларусі — Доўгае (Глыбоцкі р-н), Рычы, Гінькава, Волас Паўднёвы, Трошча, Ca­po, Вечалле, Пліса, Какісіна. Азёры — месцы турызму і адпачынку, рыбагадоўлі і рыбалоўства.
    Г л е б ы. Вобласць адносіцца да Паўн. аграглебавай правінцыі, дзе вылучаюцца Сенненска-Расонска-Гарадоцкі (займае б. ч. вобласці), Браслаўска-Глыбоцкі, ШаркоўшчынскаВерхнядзвінскі, Полацкі, ВіцебскаЛёзненскі і часткова Аршанска-Горацка-Мсціслаўскі, Вілейска-Докшыцкі і Шклоўска-Чавускі аграглебавыя раёны (гл. адпаведныя артыкулы). Глебы с.-г. угоддзяў вобласці вызначаюцца драбнаконтурнасцю, завалуненасцю, часта пераўвільготненыя і эрадзіраваныя. Дзярпова-падзолістыя глебы складаюць 47 % пл. с.-г. угоддзяў, пераважаюць (67,9—54,5 %) у паўд. і паўд.-ўсх. узвышаных раёнах (Аршанскі, Ушацкі, Талачынскі, Сенненскі, Лепельскі, Дубровенскі). Дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы займаюць 32,6 % пл. с.-г. угоддзяў вобласці. Найб. пашыраны яны ў нізінах (у Шаркоўшчынскім р-не 65,6 %, Міёрскім 49,8, Докшыцкім р-пе 44 %). Поймавыя (алювіяльныя) глебы складаюць 2,1 %, у Верхнядзвінскім р-не пад імі больш за 4 %. На тарфяна-балотныя глебы прыпадае 8,8 % с.-г. угоддзяў, вял. плошчы іх у Докшыцкім (22,4 %), Ушацкім, Лепельскім, Браслаўскім і Полацкім (болып за 13 %) р-нах. Па мех. складу сярод міпер. глеб пераважаюць сугліністыя (62,7 % с.-г. угоддзяў) прымеркаваныя часцей за ўсё
    да канцова-марэнных узвышшаў і ўзгорыста-хвалістых раўнін (у Дубровенскім р-не 85,9 %, Аршанскім 84,9, Лёзненскы р-не 81,1 %) ці азёрпа-ледавіковых нізін, складзеных стужачнымі глінамі (на Дзісенскай ніз. ў ІПаркоўшчынскім р-не 80,6 %). Пашыраны сугліністыя глебы таксама ў Віцебскім, Міёрскім, Талачыпскім р-нах (болып за 70 % с.-г. угоддзяў). Супясчаныя глебы займаюць 24,1 %, найб. уласцівы Докшыцкаму (54,4%), Полацкаму (37,1) і Ушацкаму (33,4%) р-нам. Пясчаныя глебы не мелі с.-г. выкарыстання, сярод с.-г. угоддзяў трапляюцца рэдка (4,4 %), толькі ў Чашніцкім р-не складаюць 11,8%. Забалочапасць с.-г. угоддзяў адносна невялікая. Тарфяныя землі займаюць 8,7 %, найб. у Докшыцкім (22,4%), Браслаўскім (16,6) і Полацкім (13,2 %) р-нах. Плоскасная эрозія на 15,3 % пл. ворных зямель, найб. у Сенненскім, Гарадоцкім. Лепельскім і Ушацкім р-нах — больш за 20 %. Завалунена больш за 11 % пл. ворных зямель, найб. у Докшыцкім (46,6 %) і Лепельскім (33,3 %) р-нах.
    Р а с л і н н ы і ж ы в ё л ь н ы с в е т. Болыпая ч. вобласці належыць да Заходне-Дзвінскай геабатанічнай акругі, Пд і ПдЗ — да Ашмянска-Мінскай геабатанічнай акругі, ПдУ — да Аршанска-Магілёўскай геабатанічнай акругі падзоны дубова-цемнахвойных лясоў. Пад лясамі 34 % тэр. вобласці. На хваёвыя лясы прыпадае 42,2 %, яловыя 19,1, дубовыя 0,4, ясянёвыя 0,4, бярозавыя 22, чорнаальховыя 6,6, шэраальховыя 4,4, асінавыя 4,9 % укрытай лесам плошчы. Вялікая лясістасць у Расонскім (60 %), Полацкім (53), Лепельскім (45 %), Гарадоцкім (44), Докшыцкім (44) р-нах, найменшая ў Дубровенскім (17 %), Бешанковіцкім, Міёрскім і Шаркоўшчынскім (да 20 %) р-пах. Найб. лясы на Пн Полацкай ніз. і на ПдЗ вобласці, у вярхоўі Бярэзіны: Полацкія лясы, Дзісенскія лясы, Браслаўскія лясы, Друйская лясная Эача, Вяльмонт, Хадчанская лясная дача, Касплянская лясная дача. Пад лугамі 543,7 тыс. га. На сухадольныя лугі прыпадае 68,1 %, на нізіппыя 19,3, па поймавыя 12,6 %. У асобных раёнах пад лугамі звыш 17 % тэр. (Глыбоцкі, Шаркоўшчынскі). Сухадольныя лугі драбназлакавыя і драбнатраўныя, радзей буйназлакавыя, нізінныя — злакавыя, дробнаасаковыя, вільготна-разнатраўныя. Лугі певял. па плошчы, займаюць поймы рэк.
    паніжэпні сярод ворных зямель, часта парослыя хмызнякамі. Балоты вобласці адносяцца да БраслаўскаШумілінскага, Гарадоцка-Чашніцкага, Астравецка-Лепельскага і Аршанска-Мсціслаўскага тарфяных раёнаў (гл. адпаведныя артыкулы). Вылучаюцца 1807 балот, якія займаюць каля 9 % тэрыторыі. Найб. забалочаныя Докшыцкі, Міёрскі, Лепельскі. Шумілінскі р-ны. У Аршанскім, Лёзненскім, Пастаўскім р-нах забалочанасць пе перавышае 3 %. Пераважаюць сярод балот нізінныя — 60 % плошчы, на вярховыя прыпадае 36 % (найб. высокі працэнт у рэспубліцы), на пераходныя 4 %. Нізінныя балоты найб. пашыраны на Верхнебярэзінскай, Суражскай і Лучоскай нізінах. На нізінных балотах пераважаюць пушыстабярозавыя і чорнаальховыя лясы. Вярховыя балоты ўласцівы для Полацкай ніз., укрыты лясамі з хвоі, імхамі. Паводле зоагеагр. раянавання тэр. вобласці ўваходзіць у склад Паўн. азёрнай зоагеагр. правінцыі. На тэр. вобласці па ўліку на пач. 1981 водзіцца дзікіх жывёл (тыс. галоў): лось 7,14, дзік 4,01, казуля 1,85, высакародны алень 0,24, заяцбяляк 33,3, заяц-русак 20,5, вавёрка 30,1, андатра 4,2, воўк 0,88, ліс 5,75, янотападобны сабака 3,68, куніца 3,07, выдра 1,27, норка 2,03, тхор 4,5, барсук 1,21, рысь 0,32, мядзведзь 0,086. На вадаёмах шмат вадаплаўпых птушак.