Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
важна пры кантакце хворага і здаровага лісця. каранёў у глебе. праз насенне, вусенямі соўкі-гамы. Хворае лісце набывае мазаічную расфарбоўку — на фоне цёмна-зялёнай тканкі расплыўчатыя светла-зялёныя плямы. Характар сімптомаў хваробы і іх інтэнсіўнасць залежыць ад штама віруса і біял. асаблівасцей сорту. У сартоў бульбы Тэмп і Вярба, пашкоджаных моцнапатагенным штамам X1, назіраецца моцная мазаічпая плямістасць і маршчакаватасць лісця, у сартоў Лошыцкая і Навінка — слабая мазаічнасць без маршчакаватасці. Менш выразныя сімптомы хваробы ў бульбы, пашкоджанай штамамі X2 i X3.
Палоскавая і маршчакаватая мазаікі (узбуджальнік — У-вірус) на Беларусі пашыраны ў паўд. зоне, часам зніжаюць ураджай бульбы на 15—50 %. Вірус перадаецца пераважна крушынавай і персікавай тлямі. На ніжнім баку пашкоджаных лісцяў паміж жылкамі паяўляюцца цёмна-карычневыя або чорныя вуглаватыя плямы, на жылках — карычневыя або чорныя некратычныя палоскі, якія пашыраюцца па чаранках лісця на сцяблы. Пры інтэнсіўным развіцці хваробы лісце засыхае. Палоскавая мазаіка звычайна суправаджаецца маршчакаватасцю — долі лісцяў скручваюцца, расліны дрэнна растуць. Маршчакаватую мазаіку можа выклікаць таксама моцнапатагенны штам Х-віруса — X1. Пры мяшанай інфекцыі ў многіх сартоў бульбы разам з маршчакаватасцю адзначаюцца мазаічная плямістасць і некратычныя плямы.
Скручванне лісця (узбуджальнік — L-вірус) на Беларусі пашырана на бульбе ўсюды, найб. часта трапляецца ў паўд. і цэнтр. зонах. іншы раз зніжае ўраджай на 18—55 %. Пераносчыкі вірусаў — персікавая. звычайная і вял. бульбяная, крушынавая тлі. Лісце хворых раслін бледна-жоўтае, у некаторых сартоў светла-фіялетавае або чырванаватае. Яно скручваецца па краях уздоўж сярэдняй жылкі, робіцца цвёрдае, скурыстае, іншы раз на ніжнім баку паяўляецца антацыянавая чырвонаабо сіне-фіялетавая афарбоўка. У лісці назапашваецца крухмал. У некаторых сартоў адзначаецца ўнутр. сеткавы некроз клубняў.
Кальцавы і дугападобны некроз мякаці клубня (узбуджальнік -— вірус стракатасцябловасці бульбы Nicotiana virus 5) найчасцей трапляецца ў паўд. зоне БССР пры вырошчванні бульбы на пясчанай глебе. Ьрыніца інфекцыі — пашкоджаныя клубні і расліны бульбы, нематоды, многія пустазелыіыя расліны (макрыца, гарчыца палявая. бусельнік цыкутавы. паслён чорны), глеба. На хворым лісці паяўляюцца фігурная кантрастная мазаічнасць некратычныя плямы, на чаранках і лісці — некратычныя палосы, на клубнях— унутр. некроз.
М а з a і чн ае закручванне л і с ц я (узбуджальнік — штам М-віруса — М’) пры інтэнсіўным развіцці зніжае ураджай бульбы на 13—37 %. Вірус перадаецца тлямі, пры кантакце хворых і здаровых раслін. У пашкоджаных раслін верхавінкавае маладое лісце зак£уч^а^цца’ на ім паяўляецца мазаічная афарбоўка. У некаторых сартоў бульбы (Садко, Намсамолец 20. Адрэта) вірус можа знаходзіцца ў скрытай форме, характэрных прыкмет хваробы не адзначаецца. Штам М2 выклікае слабае закручванне лісця.
. А Ў к У ба-мазаіка (узбуджальнік —F-Bipyc, часта разам з Xі У-вірусамі) пашкоджвае лісце і клубні бульбы Вірус перадаецца механічна і тлямі. На хворым лісці ніжняга і сярэдняга ярусаў паяўляюцца ярка-жоўтыя круглыя кантрастныя плямы. У некато-
рых сартоў бульбы на клубнях некратычныя плямы няправільнай формы, якія ператвараюцца ў сухія бурыя паглыбленні.
Кучаравасць лісця (узбуджалыіік — А-вірус) вельмі пашырана ў пасевах бульбы. На лісці паяўляюцца буйныя мазаічпыя плямы, краі доляў становяцца хвалістымі з-за ўздуцця лісцевай пласцінкі паміж жылкамі. Пры адначасовай інфекцыі A. X, М. У-вірусамі кучаравасць суправаджаецца складкаватасцю, расліны дрэнна растуць.
Г о т ы к а, або верацёнападобнасць клубняў (узбуджальнік — віроід верацёнападобнасці). пашырана ва ўсіх зонах БССР, найб. шкаданосная на Пд. Вірус перадаецца пры рэзанні клубняў, тлямі, клапамі. жукамі, з насеннем.* У хворых раслін усе сцяблы і лісце прыўзнятыя ўверх. Лісце з больш дробнымі долямі, чым у здаровых раслін, прыбліжана да сцябла. Да пач. бутанізацыі расліны значна адстаюць у росце, становяцца карлікавымі. Клубні робяцца падоўжана-верацёнападобныя, на іх паяўляюцца трэшчыны і дзеткі.
Меры барацьбы з віруснымі хваробамі бульбы: вырошчванне ўстойлівых сартоў, аздараўленне насеннага матэрыялу шляхам клонавага адбору высокапрадукцыйных здаровых раслін (па візуалыіай ацэнцы і сералагічных рэакцыях). апрацоўка раслін інсектыцыдамі ў перыяд масавага лёту насякомых-пераносчыкаў.
Вузкалістасць лубіну (узбуджальнік — вірус жоўтай мазаікі фасолі Phaseolus virus 2) найб. шкаданосная на жоўтым лубіне ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях. Інфекцыя перадаецца з насеннем. тлямі. На хворых раслінах утвараюцца шматлікія бакавыя парасткі, рэдукаванае звужанае лісце з цёмна-зялёнымі плямамі. няроўнымі краямі і невял. ўздуццямі. Кветкавая завязь амаль цалкам асыпаецца або дае 1—2 недаразвітыя струкі. Пры раннім пашкоджанні лубіну ўраджай насення зніжаецца да 95 %, пры заражэнні ў фазе бутанізацыі — да 56 %. Узбуджальнік патагенны таксама для гароху, бобу. фасолі і інш. раслін сям. бабовых. Меры барацьбы: пасеў лубіну ў раннія тэрміпы. прасторавая ізаляцыя ад пасеваў шматгадовых бабовых культур, знішчэнне пустазелля — рэзерватараў віруса і яго пераносчыкаў, хім. апрацоўка раслін (пры масавым размнажэнні тлей на лубіне).
Пабурэнне лубіну (узбуджальнік — вірус агурочнай мазаікі Cucumis virus 1) пашкоджвае лубіны жоўты. вузкалісты і белы. Крыніца інфекцыі — заражанае насенне лубіну, розныя віды культурных раслін (агароднінныя, шматгадовыя бабовыя. пладовыя культуры і інш.), пустазелле. Хвароба найб. ярка праяўляецца ў фазе цвіцення лубіну. Пашкоджаныя расліны адстатоць у росце. робяцца шклопадобнабледныя і вельмі кволыя, цэнтр. кветанос кручкападобна выгінаецца. на сцябле паяўляюцца бурыя некратычныя палосы. Расліны. заражаныя да фазы бутанізацыі. гінуць. пры болып познім заражэнні ўраджай зніжаецца амаль на 90 %. Меры барацьбы такія ж, як з вузкалістасцю лубіну.
Мазаіка каласоўніку безасцюковага (узбуджальнік — вірус мазаікі каласоўніку безасцюковага) пашкоджвае 0,5—1,5 % пасеваў азімых пшаніцы і жыта, ячменю, аўса, аўсяніцы лугавой, каласоўнікаў аржанога і безасцюковага. метлюжку лугавога. На лісцях хворых раслін паяўляюцца мазаічная плямістасць і светла-зялёныя па-
лосы ўздоўж жылак. Цэнтр. ліст дэфармуецца і робіцца ніткападобны. Расліны адстаюць у росце, выкалошванне затрымліваецца, каласы не даюць зерня, Пашкоджанне мае ачаговы характар. Меры барацьбы: сяўба ў аптымальныя тэрміны, знішчэнне пустазелля, крыніц інфекцыі. прасторавая ізаляцыя ад шматгадовых злакавых траў не менш як на 500 м, правільны севазварот.
Штрыхаватая мазаіка я чм е н ю (узбуджальнік — вірус штрыхаватай мазаікі ячмешо) у БССР выяўлена на ячмені і азімай пшаніцы на доследных станцыях і дзяржсортаўчастках (пашкоджвае 0,6—6,1 % раслін). Вірус перадаецца нематодамі з роду Xiphinema і мае шмат раслін-гаспадароў. На хворым лісці ўтвараюцца светла-зялёныя і V-падобныя некратычныя палосы. У рэспубліцы магчыма пашырэнне хваробы на пасевы збожжавых культур. Для прадухілення інфекцыі неабходна прытрымлівацца аптымальных тэрмінаў сяўбы збожжавых культур, выбракоўваць заражаныя пасевы, вырошчваць устойлівыя сарты, не завозіць насенне з раёнаў, дзе выяўлена хвароба.
Стрык памідораў (узбуджальнік — вірус табачнай мазаікі Nicotiana virus 1, іншы раз у спалучэнні з Xі У-вірусамі) у БССР найб. пашыраны на сартах Марынадны, Даходны, Мінскі ранні. Вірус у полі перадаецца пры пасынкаванні раслін. Прыкметы хваробы — ніткападобнасць лісця, плямістая, маршчакаватая і палоскавая мазаічнасць. Меры барацьбы: абеззаражванне насення, выдаленне і знішчэнне хворых раслін пры вырошчванні расады і пасля высадкі яе ў полі (праз 15—20 сут), знішчэнне пустазелля. ізаляцыя ад пасадак бульбы не менш як на 1 км. У закрытым грунце перспектыўная вакцынацыя раслін слабапатагеннымі штамамі віруса табачнай мазаікі.
Мазаіка канюшыны (выклікаецца комплексам вірусаў) пашырана на ўсёй тэр. БССР на дзікарослай і культурнай канюшыне, макс. пашкоджанне 11 %. Пераносчыкі вірусаў — гарохавая, люцэрнавая, бабовая, вял. вікавая тлі. Хворыя расліны рэзка зніжаюць ураджай, зімой вымярзаюць. Для прадухілення інфекцыі насенныя пасевы кашошыны неабходна ізаляваць ад пасеваў інш. бабовых культур.
Маза іка л ю ц э р н ы (узбуджальнік — вірус мазаікі люцэрны Medicago virus 2) пры макс. развіцці пашкоджвае не больш 5 % пасеваў. Крыніца інфекцыі — насенне, хворыя расліны люцэрны, канюшыны, лубіну. Пераносчыкі віруса — гарохавая, бабовая. вял. вікавая, люцэрнавая тлі. На лісці ўтвараюцца светла-зялёныя і светла-жоўтыя мазаічныя плямы, лісцевыя пласцінкі становяцца вузкія і дробныя. Насенне не развіваецца. Хвароба ў БССР вял. страт не прычыняе. ахоўныя мерапрыемствы не праводзяцца.
В і р у с н ы я хваробы п л а д овых культур маюць хранічны характар: заражанае дрэва астаецца хворым на працягу ўсяго жыцця. Выкарыстаняе чаранкоў з такіх дрэў для прышчэпкаў спрыяе далейшаму пашырэнню віруса.
Сярод в і р у с н ы х хвароб я б л ын і найб. вядомы мазаіка, зялёная маршчакаватасць пладоў, хвароба плоскіх галін, зорчатае растрэскванне пладоў, драбнаплоднасць. На яблыні выяўлены таксама шэраг латэнтных, або скрытых, вірусаў (вірус хларатычнай плямістасці лісця, ямкавасці драўніны, адмірання Спай), якія не выклікаюць выразных
знешніх прыкмет, а праяўляюцца ў больш слабым росце і развіцці раслін, у павышанай адчувальнасці да марозу і інш. неспрыяльных фактараў вонкавага асяроддзя. Найб. моцна, часта да 100 %, латэнтнымі вірусамі пашкоджваюцца сарты старой селекцыі (Антонаўка, Папяроўка, Пуціўка, Штрэйфлінг, Уэлсі). Інфекцыя перадаецца з прышчэпкамі. Прафілактыка і меры барацьбы: закладванне садоў аздароўленым пасадачным матэрыялам, знішчэнне насякомых-пераносчыкаў.
Маршчакаватасць с у н і ц (узбуджальнік — вірус маршчакаватасці) часта прыводзіць да выраджэння няўстойлівых сартоў раслін. На пашкоджаным лісці паяўляюцда хларатычныя плямы. уздоўж жылак — хларатычныя палосы, лісце і расліны дрэнна развіваюцца, вусоў і ягад утвараецца мала. Меры барацьбы: выкарыстанне здаровага, бязвіруснага пасадачнага матэрыялу.