• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    ВІЛЛЕ, другая назва р. Вілейка, прытока Расты.
    ВІЛЛЯ, нізінпае балота на ПдУ Столінскага р-на, у вадазборы р. Сцвіга. Пл. 4,3 тыс. га, у межах прамысл. паклада 3,1 тыс. га. Глыб. торфу да 4,3 м, сярэдняя 1,8 м, ступень распаду 30 %, попельнасць 6 %. На 1.1.1978 запасы торфу 10,1 млн. т. Балота ў натуральным стане. У раслінным покрыве пераважаюць асокі, чарот, месцамі хмызняк з вярбы.
    ВІЛЬГАЦЯЁМІСТАСЦЬ ГЛЁБЫ, здольнасць глебы паглынаць і затрымліваць вільгаць. Вызначаецца ў працэнтах ад аб’ёму або ад масы глебы. Адрозніваюць поўную, капілярную, палявую, максімальную адсарбцыйную, або гіграскапічную, і інш. віды В. г. Для с.-г. вытв-сці найб. значэнпе мае палявая В. г., якая вызначае макс. велічыню запасу карыснай для раслін глебавай вільгаці. Міпер. сугліністыя і гліністыя, а таксама акультураныя глебы з камякаватай структурай і вял. колькасцю гумусу маюць болып высокую палявую вільгацяёмістасць, чым лёгкія па мех. складу пясчаныя і супясчаныя. Палявая В. г. ва ўмовах БССР (у % ад масы): мінер. глебы — пясчаныя 10—13, супясчаныя 14—18, лёгкаі еярэднесугліністыя 19—30, цяжкасугліністыя і гліністыя 31—50; тарфяна-балотныя глебы 100—300 і больш. Па велічыні палявой вільгацяёмістасці можна вызначыць аптымальныя нормы палівання с.-г. культур. Унясенне ў глебу арган. угнаенняў, паглыбленне ворнага гарызонта, пасевы шматгадовых траў, правільная апрацоўка глебы павялічваюць палявую В. г., запасы вады ў кораненаселеным слоі і павышаюць урадлівасць глебы.
    Літ.: Р о д e A. A., С м п р н о в В. Н. Почвоведенне.—2 пзд.— М., 1972.
    I.	А. Юшяевіч.
    ВІЛЬГОТНАСЦЬ ГЛЁБЫ, наяўнасць у глебе вільгаці ў цвёрдым, вадкім і газападобным стане. Вызначаецца ў працэнтах ад масы сухой глебы (вагавая, або ўласна В. г.), ад аб’ёму глебы (аб’ёмная В. г.), ад еільгацяёмістасці глебы, часцей палявой (адносная В. г.). Пастаянна зменьваецца залежна ад клімат. умоў, уласцівасцей глебы і спажывання раслінамі. Ад суадносін вільгаці і паветра ў глебе залежаць у значнай ступені рост і развіццё раслін, жыццядзейнасць глебавых мікраарганізмаў, працэсы глебаўтварэння, ступень мінералізацыі арган. рэчыва ў глебе, утварэнне даступных для раслін форм пажыўных рэ-
    чываў, паветраны і цеплавы рэжымы глебы. Пры недастатковай В. г. і моцнай транспірацыі парушаецца нармальнае забеспячэнпе раслін вадой, што вядзе да аслаблення фотасінтэзу і зніжэння ўраджаю, у перыяды працяглай засухі — да гібелі расЛІН.	I. А. Юшкевіч.
    ВІЛЬГОТНАСЦЬ ГОРНЫХ ПАРОД, колькасць вады ў пустотах парод у прыродных умовах. У глебах і горных пародах зоны аэрацыі (вышэй люстра грунтавых водаў) колькасць вады мяняецца на працягу года ў шырокіх межах. Залежыць ад т-ры, ціску і вільготнасці паветра, колькасці атм. ападкаў і г. д. Ніжэй люстра грунтавых водаў В. г. п. амаль не мяняецца і дасягае максімальна магчымых для гэтых парод значэнняў. Адрозніваюць: вагавую В. г. п., аб’ёмную, прыведзеную. У практыцы найчасцей карыстаюцца вагавой В. г. п.
    ВІЛЬГОТНАСЦЬ ПАВЁТРА, колькасць вадзяной пары ў паветры, адна з найб. істотных характарыстык надвор’я і клімату. Характарызуецца абсалютнай вільготнасцю паветра, адноснай вільготнасцю паветра, дэфіцытам вільготнасці паветра, пругкасцю вадзяной пары і інш. паказчыкамі. Mae вял. значэнне ў жыцці раслін, уплывае на ўмовы транспірацыі і выпарэння з глебы і вадаёмаў, на цеплаабмен чалавека з навакольным асяроддзем, улічваецца пры буд-ве, лячэнні хвароб, захоўванні твораў мастацтва, кніг, карэкціроўцы мікраклімату.
    ВІЛЬДФЛУШ Роберт Тэнісавіч (19.3.1906, в. Мацевічы Бярэзінскага р-на — 30.7.1972), беларускі сав. аграхімік. Д-р с.-г. н. (1955), праф. (1950). Засл. дз. нав. БССР (1965). Чл. КПСС з 1948. Скончыў БСГА (1929). У 1945—72 заг. кафедры аграхіміі ВСГА. ГІрацы па вывучэншо і распрацоўцы спосабаў эфектыўнага выкарыстання ўгнаенняў. Даследаваў лакальны спосаб унясення
    Вінаград амурскі.
    асн. ўгпаення на дзярнова-падзолістых сугліністых глебах БССР.
    Тв.: Краткнй справочніік по нзвесткованпю кнслых почв.— 2 пзд.— Мн., 1972 (разам з A. I. Гарбылёвай).
    ВІЛЬНЯ, В і л е й к а, рака, левы прыток Віліі (Нярыс). Даўж. 82 км, з іх 69 км на тэр. Літ. ССР; 13 км верхняга цячэння — пагранічная рака з БССР (Ашмянскі і Астравецкі р-ны). Вадазбор 633 км2. Сярэднегадавы расход вады за 1 км ад вусця (у межах Вільнюса) 5,6 м3/с.
    ВІЛЬЧАНКА, В і л ь ч а, рака, левы прыток Дняпра, у Магілёўскім р-не. У верхнім цячэнні наз. Дзягцярка. Даўж. 22 км. Пачынаецца Ka­na в. Палетнікі. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %0. Вадазбор (158 км2) на зах. ускраіне АршанскаМагілёўскай раўніны, пад лесам 29%.
    ВІЛЬЧАНСКАЯ СЁРЫЯ (ад назвы р. Вільчанка ў Магілёўскім р-не), адклады ніжняй ч. венду. Як самаст. стратыграфічная адзінка ўпершыню вылучана і апісана ў 1962 пад назвай магілёўскай світы, у 1963 перайменавана ў вільчанскую світу, у 1968 — у В. с. Залягае стратыграфічна нязгодна на лапіцкай свіце або на болып стараж. адкладах рыфею, перакрыта з размывам валынскай серыяй венду або больш маладымі пародамі фанеразою. Адклады В. с. магутнасцю да 470 м пашыраны на ПнУ, У, часткова Пд і ў цэнтр. раёнах Беларусі.
    Ніжняя, болыц стараж. частка В. с. (блонская світа) складзена пераважпа з ружова-бурых дробнаі розназярністых пясчанікаў з асобнымі маламагутнымі пачкамі пясчаных тылітаў. Большая верхняя ч. серыі (глуская свгта) складзена са стараж. слабаакамянелых марэнных супескаў і суглінкаў (тылітаў, або тыляў), з пясчанікаў, гліністых алеўралітаў і глін. Гэтыя пароды ўтвараюць пачкі рознай магутнасці (да 40— 60 і часам больш м), якія неаднаразова перамяжоўваюцца ў разрэзе. В. с. характэрна зменлівая будова ў разрэзе і на плошчы, а таксама рэзкія ваганні магутнасці на невял. адлегласцях пры нязменным складзе і выглядзе яе парод, што разам з інш. шматлікімі прыкметамі сведчыць аб яе ледавіковым паходжанні. Для тэр. CGGP В. с.— унікальны прыклад стараж. пахаваных покрыўна-ледавіковых фармацый дакембрыю. Вывучэнне серыі мае вял. значэнне для распрацоўкі праблем палеагеаграфіі, палеакліматалогіі і стратыграфіі дакембрыю. Пясчаныя адклады В. с. змяшчаюць значныя запасы падземных прэсных і мінералізаваных водаў.
    М. В. Вераценткаў. ВІЛЬЧЫЦКАЕ ЛЕСАНАСАДЖЭННЕ. помнік прыроды рэсп. значэння (з 1963) у Вільчыцкім лясніцтве Магілёўскага р-на. Участак лесу з каштоўнымі дрэвавымі пародамі — высокапрадукцыйным насаджэннем хвойніку імшыстага з курцінамі і асобнымі дрэвамі бярозы карэльскай. Пл. 1,9 га. Узрост насаджэнняў 40—45 гадоў.
    ВІНАГРАД (Vitis), род шматгадовых раслін сям. вінаградавых. Вядома каля 70 відаў, пашыраных у Еўразіі і Амерыцы. У БССР як пладовыя і дэкар. расліпы вырошчваюцца 5 відаў. В. культурны (V. vinifera) уведзены ў культуру многа тыс. гадоў да н. э. На Беларусі вядомы з 16 ст. Аматарскія насаджэнні ёсць ва ўсіх раёнах, невял. вытворчыя — у Пінскім, Столінскім, Хойніцкім і Мінскім. Найб. спрыяльныя для яго вырошчвання паўд. раёны Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Цеплаі святлалюбная культура, адчувальная да позніх веснавых і ранніх асенніх замаразкаў. Зімуе накрытая слоем зямлі ў 30—40 см. Пупышкі распускаюцца ў канцы крас.— пач. мая, ягады выспяваюць у канцы жн.— пач. верасня. Цукрыстасць 14,5—20 %. Пашыраны сарты Жэмчуг Саба. Маленгр ранні, Мадлен Анжэвін, Піно ранні, Шасла белая і інш, Даследчая і селекцыйная работа вядзецца ў Бел. НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва.
    Радзіма В. амурскага (V. amurensis) — Д. Усход. Выкарыстоўваецца для вертыкальнага азелянення на ўсёй тэр. Беларусі. Цвіце ў чэрв., пладаносіць у верасні. Ліяна даўж. да 20 м (на радзіме). Парасткі чырвона-бурыя, з доўгімі вілаватымі вусікамі. Лісце цёмна-зялёнае, суцэльнае або 3—5-лопасцевае, маріпчакаватае, восенню набывае пурпуровую. ружовую. жаўтаватую 1 інш. афарбоўку. Плады чорна-сінія, дробныя, у рыхлых гронках, кісласалодкія, ядомыя, выкарыстоўваюцца для прыгатавання він, соку. кампотаў. Расце хутка, зіма-, засухаі газаўстойлівы. Размнажаюць насеннем, адводкамі і чаранкамі. В. л i с і п ы (V. vulpi­na) паходзіць з Паўн. Амерыкі. Выкарыстоўваецца, як i В. амурскі. Даўж. сцяблоў да 25 м (на радзіме). Лісце суцэльнае, радзей 3-лопасцевае, зверху бліскучае, знізу ярка-зялёнае. Плады чорныя з шызым палётам. Патрабавальная да глебы расліна. Для азелянення ў БССР выкарыстоўваюцпа таксама В. скальны (V. rupestris), В. прыбярэжны (V. riparia) i В. Ізабэла (V. labrusca).
    Ю. А. Бібікаў, Р. Э. Лойка. ВІНАГРАДНЫ СМОЎЖ (Helix роmatia), беспазвапочная жывёла падкл. лёгачных малюскаў кл. бруханогіх. Пашыраны ў паўд. і сярэдпяіі Еўропе, Пярэдняй Азіі і ў Паўн. Афрыцы да Алжыра. Мяркуюць, што па Беларусь завезены ў 1860 -я г. Лакальпыя ачагі трапляюцца ў Віцебскай, Гродзенскай, Брэсцкай і Мінскап абл. Жыве ў старых парках і садах, на ўзлесках. Корміцца лісцем кустовых раслін, у т. л. вінаграднай лазы. Ядомы, у шэрагу краін аб’ект промыслу. У БССР гасп. значэння не мае.
    Ракавіна (выіп. да 50, шыр. каля 45 мм) жоўта-карычневая з цёмна-карычневымі палосамі, ваўчкападобная, з шырокім вусцем. Цела падзяляецца па галаву, тулава і нагу з мускулістай па-
    дэшвай. На галаве 2 пары шчупальцаў, на канцах другой пары размешчаны вочы. Гермафрадыт. Размнажэнне ў чэрв.— ліпені. Аплодненыя яйцы адкладвае ў глебу. Зімой у спячцы. Працягласць жыцця 6—7 гадоў.
    ВІНВЕРГ Георгій Георгіевіч (н. 31. 5.1905, Пецярбург), савецкі гідрабіёлаг, заснавальнік экалагічнай энергетыкі водных жывёл у БССР. Чл.~ кар. AH СССР (1976), д-р біял. н. (1946), праф. (1947). Засл. дз. нав. РСФСР (1976). Скончыў Маск. ун-т (1927). 3 1944 на біястацыянары «Барок» (Яраслаўская вобл.). У 1947—67 заг. кафедры заалогіі беспазваночпых у БДУ. 3 1967 заг. лабараторыі прэснаводнай і эксперым. гідрабіялогіі Заал. ін-та AH СССР (Ленінград). Асн. працы па дасле-
    Вінаградны смоўж.
    У Вінклераўскім хвойніку.
    даванню біял. прадукцыйнасці вадаёмаў, экалагічнай фізіялогіі водных жывёл, першаснай прадукцыі планктону, угнаенню сажалак, ачыстцы сцёкавых водаў у біял. сажалках. Прэзідэнт Усесаюзнага гідрабіял. т-ва (з 1971).
    Тв.: ІІнтенснвность обмена іг пніцевые потрсбностн рыб.-— Мн.. 1956; Первнчная продукцня водоемов,— Мн.. 1960; Удобренне прудов,—М., 1965 (разам з У. П. Ляхновічам).