• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    ВШГРА, ручай, левы прыток Мядзелкі (бас. Дзісны), у Пастаўскім р-не. Даўж. 15 км. Пачынаецца на У ад в. Воцкавічьі, цячэ праз воз. Олься. Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,6 %о. Вадазбор (88 км2) у верхнім цячэнні ўзгорысты, у ніжнім нізінны, азёрнасць 1 %, пад лесам 7 %.
    ВШЁЦ, нізіннае балота на ПдУ Пружанскага р-на, у вадазборы канала Вінец. Пл. 2,4 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,9 тыс. га. Глыб. торфу да 3,3 м, сярэдняя 1,6 м, ступень распаду 41 %, попельнасць 24 %. 3 першапачатковых запасаў торфу (5,8 млн. т) на 1.1.1978 засталося 5,5 млн. т. Раней здабываўся торф на ўгнаепне. Балота асушана дрэнажом (460 га) і адкрытай сеткай, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
    ВІНЁЦ, магістральны меліярацыйны канал у Пружанскім і Бярозаўскім р-нах. Даўж. 52 км. Пачынаецца каля дарогі паміж вёскамі Росахі і Доўгае (Пружанскі р-н), упадае справа ў р. Ясельда (прыток Прыпяці) за 145 км ад вусця. Прытокі — каналы Задваранскі, Ястрабельскі (справа), Давыдавіцкі, Чарнічны, Залужжаўскі, Машковіцкі і Шышковіцкі (злева). Дзейнічае з 1905. Назіранні вядуцца з 1961 на гідралаг. пасту Рыгалі.
    ВІНКЛЕРАУСКІ ХВОЙНІК, помнік прыроды рэсп. значэння (з 1963) у Вінклераўскім лясніцтве Нясвіжскага р-на. Каштоўны па складу, узросту і прадукцыйнасці ўчастак інтрадуцэнтаў — лістоўніцы японскай і еўрапейскай, хвой веймутавай, Банкса і цвёрдай, піхты белай, дугласіі шэрай. Пл. 1,5 га. Узрост дрэў каля 50 гадоў, выш. да 23 м, дыям. да 0,25 м.
    ВІННЬІЯ ДРОЖДЖЫ, спецыяльныя віды дражджэй, якія выкарыстоўваюцца ў вытв-сці вінаградных і пладова-ягадных він. Гл. ў арт. Дрожджы.
    ВІНЦЭТОКСІКУМ (Vincetoxicum), род шматгадовых травяністых раслін сям. ластаўнёвых. Вядома каля 20 відаў, пашыраных ва ўмеранай
    зоне Еўразіі. У СССР 27 відаў, з іх на Беларусі В. ластаўчын (V. hirundinaria) трапляецца па ўсёй тэр., часцей на Пд. Расце ў шыракаліста-хваёвых лясах, у хмызняках, па берагах рэк; з 1973 вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Цвіце ў маі •— жніўні. Лек. (мачагонны, слабільны, патагонны, ванітоўны, антытаксічны сродак), меданосная і валакністая расліна. Выкарыстоўваюць карані (збіраюць увосень), лісце (у чэрв.— жніўні) і насенне (у жн.—верасні). Ядавіты.
    Расліна карэнішчавая выш. 30—120 см. Сцяблы круглаватыя, пустыя, двухрадковаапушаныя. Лісце супраціўнае, яйцападобна-ланцэтнае, завостранае, на кароткіх чаранках. Кветкі дробныя, белыя, са зрослапялёсткавым вяночкам, у пазушных парасоніках. Плод — лістоўва, семя на адным канцы з чубком. ВІР, рака, левы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра), у Бабруйскім р-не. Даўж. 20 км. Пачынаецца каля в. Савічы, цячэ праз азёры Плавун і Вяхава. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %оУ верхнім і сярэднім цячэнні каналізавана. Вадазбор (81 км2) нізінны, азёрнасць 1 %, пад лесам 64 %.
    ВІР, возера ў Чачэрскім р-не, у бас. р. Сож. Пл. 0,2 км2. Попмавае. Праз возера цячэ р. Курынка (злучае з воз. Вілія). Паблізу в. Отар.
    ВІР, нізіннае балота на Пд Маларыцкага р-на, у вадазборы р. Маларыта. Пл. 2 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,2 тыс. га. Глыб. торфу да 2,2 м, сярэдняя 1,1 м, ступень распаду 42 %, попельнасць 19 %. На 1.1.1978 запасы торфу 0,4 млн. т. Балота асушана адкрытай сеткай, выкарыстоўваецца пад сенажаць.
    ВІР. кругавы рух вады на асобпых участках ракі. Узнікае пры зліцці двух цячэнняў пры абцяканні выступаў берага або рэзкім пашырэнні рэчышча. Дыяметр ад некалькіх сантыметраў да некалькіх метраў. Небяспечнае для купання месца. Хуткасць руху вады ў В. доўга перашкаджае замярзанню, таму таўшчыня лёду зімой над ім невялікая. ВІРОЗЫ, тое, што вірусныя хваробы раслін.
    ВІРУСАЛОГІЯ (ад вірусы + ... логія), віралогія, інфрамікрабіялогія, навука аб субмікраскапічных унутрыклетачных паразітах (вірусах). У самаст. навуку вылучылася ў сярэдзіне 20 ст.; першапачаткова В. чалавека, жывёл і бактэрый развівалася як раздзел мікрабіялогіі, a В. вышэйшых раслін — як раздзел фітапаталогіі. Цесна звязапа
    з марфалогіяй і фізіялогіяй клетак, генетыкай і мал. біялогіяй, многія метады якіх выкарыстоўвае. Mae практычнае значэнне ў медыцыне, ветэрыпарыі, сельскай гаспадарцы, раслінаводстве. Распрацоўка пытанняў В. ў БССР пачалася з адкрыццём у 1924 Бел. пастэраўскага ін-та (з 1965 Эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Беларускі НДІ), была звязана з вырабам і выкарыстаннем вакцын супраць воспы і шаленства.
    У пасляваен. перыяд цэнтр даследаванняў — вірусалагічная лабараторыя (з 1954) Бел. НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, з 1960-х г. В.— асн. кірунак дзейнасці ін-та. Даследуюцца пытанні эпідэміялогіі вірусных хвароб (В. I. Вацякоў, П. Р. Рыцік. Э. У. Фельдман, Б. П. Савіцкі, I. I. Протас). Бактэрыяфагі вывучаюцца ў БДУ і Мінскім апорным пункце Усесаюзнага НДІ генетыкі і селекцыі прамысл. мікраарганізмаў (Ю. К. Фамічоў), вірусныя хваробы с.-г. жывёл — у Бел. НДІ эксперым. ветэрынарыі (М. А. Кавалёў), рыб — у Бел. н.-д. і праектна-канструктарскім ін-це рыбнай гаспадаркі (Л. М. Галаў-
    Віпцэтоксікум ластаўчын: 1 — агульны выгляд расліны; 2—кветка ў разрэзе;
    3— плод; 4— семя.
    Да арт. Вірусалогія. У аддзеле інгібітараў віруснай актыўнасці Беларускага ІІДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі.
    нёў), раслін — у Бел. НДІ аховы расліі; (А. Л. Амбросаў). Распрацаваны актыўныя злучэнні супраць вірусаў грыпу, воспы, энцэфаліту, адэна-кішачных і інш. вірусаў. Сканструявана абсталяванне для работы з пераносчыкамі вірусных інфекцый, удасканалена сістэма аховы пры даследаванні патагенных узбуджальнікаў. Наладжана вытв-сць (упершыню ў СССР) пажыўных асяроддзяў для вірусалагічных мэт, сываратачных кампанентаў 1 альбуміну для стабілізацыі сералагічных рэакцый з арбавірусамі. Выпрабавана жывая вакцына супраць поліяміэліту і распрацаваны аптымальныя ўмовы яе выкарыстання. што дало магчымасць ліквідаваць поліяміэліт у рэспубліцы. Праведзена комплекснае вывучэнне і абгрунтавана назалагічная самастойнасць зах. кляшчовага энцэфаліту, устаноўлена цыркуляцыя вірусаў, ранеіі невядомых у БССР. У 70—80-я г. вывучаецца экалогія грыпу. арбавірусаў, павольных вірусных інфекцый. мал. біялогія ўзбуджальнікаў гемарагічных ліхаманак. Бел. НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі ўзначальвае распрацоўку ўсесаюзнай праблемы «Хіміятэрапія і хіміяпрафілактыка вірусных хвароб». Распрацоўваюцца тэарэт. пытанні антывіруснай тэрапіі. вядзецца першасны адбор новых антывірусных прэпаратаў, высвятляюцца механізмы іх дзеяння, таксікалагічныя і фармакалагічныя ўласцівасці, уплыў на сінтэзы і мембраны клетак.
    Лгт.: Вотяков В. II.. Давыдов О. В. Внрусологпя в Белорусской ССР за 60 лет Советской властп.— Вопросы внрусолопш, 1977, № 5.
    В. I. Вацякоў, A. В. Давыдаў. ВІРУСНЫЯ ХВАРОБЫ, група інфекцыйных хвароб, якія выклікаюцца вірусамі. Пашыраны ў прыродзе ад вышэйшых жывёл і чалавека да прасцейшых і бактэрый. Бываюць у форме адзінкавых (вострыя, хранічныя, бессімптомныя) захворванняў і эпідэмій. Механізм развіцця, клінічныя прыкметы залежаць ад прыроды вірусаў, іх вірулентнасці, тканкавай успрыімлівасці. Крыніца інфекцыі — хворыя або вірусаносьбіты. Заражэнне на В. х. адбываецца непасрэдна праз вонкавае асяроддзе, ежу або праз перапосчыкаў (напр., праз укусы насякомых-крывасмокаў). Інкубацыпны перыяд ад 2—3 (грып, некат. энцэфаліты) да 30 і болей (шаленства, эпідэмічны гепатыт) сутак. Да агульных для жывёл і чалавека В. х. адносяцца віруспыя антрапазаанозы (арнітозы, гемарагічная ліхаманка, кляшчовы энцэфаліт, шаленства і інпі.). Да В. х. жывёл належаць везікулярны стаматыт, воспа жывёл, інфекц. анемія коней, яшчур і інш. Значную шкоду здароўю чалавека наносяць вірусны гепатыт, воспа, воспа ветраная, герпес, грып, паратыт эпідэмічны, поліяміэліт, трахома.
    Цяжкія эпідэміі 1 эпізаотыі В. х. няраз узнікалі ў дарэв. час на Беларусі. Былі пашыраны дзіцячыя В. х., трахома. шаленства. Ажыццяўленнем сац.эканам. і проціэпідэмічных мерапрыемстваў у БССР воспа. трахома, поліяміэліт ліквідаваны, захворванні на шаленства. кляшчовы энцэфаліт, гемарагічную ліхаманку зведзены да адзінкавых вы-
    падкаў. зменшана захворванне на многія інш. В. х. Вывучае В. х. вірусалоггя. Пра В. х. раслін гл. асобны артыкул.
    У. 3. Салавухін.
    ВІРУСНЫЯ ХВАРОБЫ РАСЛІН, в і р о з ы, інфекцыйныя хваробы, якія выклікаюцца вірусамі. Пашкоджваюць кветкавыя расліны, хвойныя. папарацепадобныя, водарасці, грыбы. Вялікія страты прычыняюць с.-г. культурам, якія размнажаюцца вегетатыўна. Ступень шкаданоснасці залежыць ад біял. асаблівасцей раслін. інфекц. нагрузкі, экалагічных фактараў і павялічваецца пры неспрыяльных умовах навакольнага асяроддзя (высокая т-ра паветра, няправільная агратэхніка і інш.). В. х. р. высокаінфекцыйныя, вірусы перадаюцца з сокам хворых раслін пры пікіраванні расады, пасынкаванні, кантакце хворых і здаровых расліп; пры вегетатыўным размнажэнні клубнямі, вусамі, чаранкамі, акуліроўкай; насякомыміпераносчыкамі (тлі, цыкады, трыпсы, клапы), кляшчамі, глебавымі арганізмамі (грыбы, бактэрыі, нематоды), паразітамі кветкавых раслін (павітуха). Перадача вірусаў насякомымі адбываецца механічна (без размнажэння ў арганізме пераносчыка, напр., тлей) або біялагічна (пасля папярэдняга размнажэння вірусаў у целе насякомага, напр., цыкад). Вірусы зімуюць у раслінах, іх адмерлых рэштках, у пераносчыках, пасяўным і пасадачным матэрыяле. 3 карысных для чалавека раслін на Беларусі пайб. шкоду В. х. р. прычыняюць бульбе: зніжаюць ураджай, харч. каштоўнасць клубняў, пагаршаюць іх якасць і тэхналаг. ўласцівасці. У хворых клубнях памяншаецца колькасць сухога рэчыва на 0,2—1,5 %, крухмалу на 0.4—3 %, вітаміну С па 1,5—7 мг%. Такія паталагічныя змепы абумоўлены зніжэннем у пашкоджаных раслін фотасінтэтычнай дзейнасці і ўзмацненнем адначасова працэсаў гідралітычнага распаду. Пры болып інтэнсіўных працэсах распаду павялічваецца колькасць цукраў і амідаў у клубнях, у выніку чаго пагаршаюцца іх смакавыя якасці і цямнее мякаць. На Беларусі вылучаны 3 штамы Х-віруса, 4 штамы У-віруса, 2 штамы М-віруса, 2 штамы S-віруса, якія ў адносінах да бульбы маюць розную ступепь патагеннасці. Пры моцным пашкоджанні раслін вірусамі сарты выраджаюцца.
    Найб. вядомы наступныя хваробы бульбы.
    Звычайная мазаіка, або плямістасць (асн. ўзбуджальнік — Х-вірус, на некаторых сартах таксама вірусы А, У, S), на Беларусі пры інтэнсіўным развіцці зніжае ўраджай бульбы да 30 %. Вірус перадаецца пера-