Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Рэльеф сучаснага В. ў. ўзгорыстамарэнны, апрацавапы расталымі ледавіковымі водамі, а таксама працэсамі тэрмакарсту, саліфлюкцыі, дэнудацыі. Вылучаецца паўн.-зах. масіў у выглядзе кліна з градава-ўзгорыстай паверхняй. Цэнтр. ч. В. ў.— магутнае краявое ўтварэнне з буйнаі сярэдпеўзгорыстым рэльефам. Адносныя перавышэнні ад 10—15 да 25 м і болып. Паверхня парэзана ярамі і лагчынамі. Паўн. схіл стромка абрываецца ў бок нізіны р. Каспля, паўд. болып спадзісты, моцна парэзаны эразійпымі формамі. На паўд. ускраіне В. ў. выш. да 180 м. Выразны ўзгорыста-ўвалісты рэльеф. Пашыраны камавыя ўтварэнні. У межах В. ў. шматлікія ледавіковыя лагчыпы і глыбокія даліны рэк (Віцьба, Ласасіна. Вольша, Мошна і інш.) глыб. да 50 м, вузкія, часта тэрасавапыя, выш. бартоў пад сучасным днішчам 20—30 м. Да бартоў прыстасавапы далінныя зандры, камы, камавыя тэрасы, озы. Карысныя выкапні: гліпы легкаплаўкія і цэментпыя, пясчана-жвіровы матэрыял, буд. пяскі, даламіт, торф. Звесткі пра найважнейшыя метэаралагічныя і клімат. паказчыкі гл. ў арт. Віцебская метэаралагічная станцыя.
Рачная сетка належыць да бас. Зах. Дзвіпы. В. ў. дрэніруюць Лучоса ў ніжнім цячэнні, Віцьба, Вымнянка (прыток Касплі). Найб. азёры Вымна, Янавіцкае. Глебы дзярнова-падзолістыя, моцнаападзоленыя, безвалунныя на лёсападобных суглінках, урадлівыя, дзярнова-падзолістыя сярэднеі слабаападзолепыя, моцна завалуненыя і эрадзіра-
вапыя на вяршынях марэнных град і схілах, тарфяна-балотныя ў міжузгорыстых паніжэннях і суфазійных западзінах. В. ў. размешчана ў межах Заходне-Дзвінскай геабатанічнай акругі падзоны дубова-цемнахвойных лясоў. Пад лесам 16 %, захаваліся невял. ўчасткамі шыракаліста-яловыя, хваёва-яловыя і яловыя зеленамошныя лясы ў спалучэнні з папарацеваі крапіўнасніткавымі. Пашыраны вытворныя драбналістыя лясы (шэраальховыя, асінавыя і бярозавыя). У міжузгорыстых паніжэннях і лагчынах алешнік балотна-папарацевы. Лугі злакавыя сухадольныя, злакава-нізінныя з участкамі дробнаасаковых і нізінных травяных балот. На пераходных і ўскраінах вярховых балот карэнныя пушыстабярозавыя і хваёва-пушыстабярозавыя асаковатравяна-сфагнавыя лясы, на нізінных — чорнаалешнікі. Пад ворывам да 35 %тэр. Іл. гл. на ўкл.
Л. У. Мар’іна. ВІЦЕБСКА-ЛЁЗНЕНСКІ АГРАГЛЁБАВЫ РАЁН. Уваходзіць у паўн,ўсх. акругу Паўн. глебавай правінцыі. Займае ч. Віцебскага р-на і амаль увесь Лёзненскі р-н. Пл. 1,9 тыс. км2. Геамарфалагічна размешчаны на Віцебскім узв. і Лучоскай нізіне.
Рэльеф буйнаўзгорысты, месцамі вель-
На полі кармавых раслін Віцебскай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі.
Трусаводы Віцебскай абласной станцыі юных натуралістаў.
мі расчлянёны. Пераважаюць дзярновападзолістыя моцнаі сярэднеападзоленыя, месцамі слабаэрадзіраваныя глебы на лёгкіх водна-ледавіковых слабазавалуненых, іншы раз лёсападобных суглінках, якія падсцілаюцца марэннымі суглінкамі. Нязначная пл. пад тарфянабалотнымі глебамі. Каля 30 % мінер. глеб пераўвільготнена. С.-г. ўгоддзі займаіоць каля 50 % тэр. Кіслых глеб каля 40 %, слаба забяспечаных фосфарам 57 %, каліем 48 %. Асн. мерапрыемствы па паляпшэнню зямель: меліярацыя забалочаных мінер. глеб, угнойванне.
«ВІЦЕБСКАЯ», турысцкая база ў Гарадоцкім р-не на беразе воз. Лосвіда, за 30 км на Пн ад Віцебска. Адкрыта ў 1976. Працуе ўвесь год (зімой 270, летам 450 месцаў). Абслугоўвае турыстаў па 12і 15-дзённых пуцёўках. Праводзіць пешыя паходы па маляўнічых ваколіцах, экскурсіі, водныя паходы па воз. Лосвіда.
ВІЦЕБСКАЯ АБЛАСНАЯ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ ДОСЛЕДНАЯ СТАНЦЫЯ. Засн. ў 1956 (в. Тулава Віцебскага р-на) на базе Бел. доследнай станцыі жывёлагадоўлі. Асн. задачы: павышэнне кармавой прадукцыйнасці зямель на аснове пераўтварэння драбнаконтурных угоддзяў у буйныя масівы і паскоранага іх акультурвання; удасканаленне прыёмаў агратэхнікі і тэхналогіі вытв-сці кармоў, спосабаў іх нарыхтоўкі, захавання і выкарыстання; адпрацоўка арганізацыі кармавой базы для буйных жывёлагадоўчых комплексаў; пачатковае насенняводства раянаваных сартоў збожжавых і зернебабовых культур, шматгадовых траў і лёну, удасканаленпе плем. і прадукц. якасцей буйн. par. жывёлы, свіней і авечак.
На станцыі адпрацаваны з улікам умоў вобласці комплекс пытанняў па агратэхніцы вырошчвання с.-г. культур, па тэхналогіі вытв-сці прадуктаў раслінаводства і жывёлагадоўлі. Выведзены новыя заводскія лініі кныроў буйной белай і бараноў латвійскай цёмнагаловай парод. Н. М. Шэйнкіна.
ВІЦЕБСКАЯ АБЛАСНАЯ СТАНЦЫЯ ЮНЫХ НАТУРАЛІСТАУ. Засн. ў 1952. Аказвае дапамогу ў планаванні і аргапізацыі доследніцкай работы на прышколыіых участках, у вучнёўскіх вытв. брыгадах, школьных лясніцтвах. Праводзіць доследніцкую работу па заданню бел. вучоных, экскурсіі, пед. практыку студэнтаў біял. ф-та Віцебскага пед. ін-та на вучэбна-доследным участку станцыі і іпш. У 1981 на станцыі гурткі: феналогіі, прыродазнаўства, заалогіі, дэкар. кветкаводства, грунтавога кветкаводства, аховы прыроды, садоўніцтва, пакаёвага і аранжарэйнага кветкаводства, трусагадоўлі і заалогіі, дэндралогіі і зялёнай ар-
хітэктуры, паляводаў-батанікаў, агароднінаводаў-батанікаў, «Прырода і фантазія».
ВІЦЕБСКАЯ ВОБЛАСЦЬ, на Пн рэспублікі. Утворана 15.1.1938. Пл. 40,1 тыс. км2. Насельніцтва 1390 тыс. чал. (1982). Падзяляецца на 21 раён: Аршанскі, Бешанковіцкі, Браслаўскі, Верхнядзвінскі, Віцебскі, Гарадоцкі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Дубровенскі, Лепельскі, Лёзненскі, Міёрскі, Пастаўскі, Полацкі, Расонскі, Сенненскі, Талачынскі, Ушацкі, Чашніцкі, Шаркоўшчьінскі, Шумілінскі (гл. адпаведныя артыкулы). 19 гарадоў, у т. л. 5 абл. падпарадкавання — Відебск (цэнтр вобласці), Лепель, Наваполацк, Орша, Полацк; 24 гар. і 2 рабочыя пасёлкі; 252 сельсаветы, 7325 сельскіх нас. пунктаў. Паверхня. У будове рэльефу выдзяляецца цэнтр. нізінна-раўнінная ч. з абс. адзнакамі 130—160 м і ўскраінная ўзвышаная з адзнакамі 170—250 м. У геамарфал. адносінах тэр. вобласці належыць да Бел. Паазер’я са свежым ледавіковаі воднаакумуляцыйным рэльефам, утвораным пад уздзеяннем паазерскага ледавіка. 3/4 тэр. вобласці займаюць азёрнаі водна-ледавіковыя нізіны і ўзгорыстыя раўніны з пласкахвалістым марэнным рэльефам (BaranHi адносных выш. да 5 м), ускладненым марэннымі астанцамі, дзюнамі, азёрнымі катлавінамі. Да Зах. Дзвіны і яе прытокаў Дзісны і Лучосы прымыкаюць Полацкая нізіна (паўд.-зах. ч. яе ўздоўж Дзісны вядома пад назвай Дзісенская нізіна), Суражская нізіна (на У) і Лучоская нізіна. На Пд вобласці ў вярхоўях Бярэзіны і Віліі Верхнебярэзінская нізіна і паўн.-ўсх. ч. Нарачана-Вілейскай нізіны з затарфаванымі катлавінамі і ўчасткамі марэнных град. На ўскраінах вобласці палоса марэнных узвышшаў з градава-ўзгорыстай, месцамі платопадобнай паверхняй (адносныя выш. 10—35, радзей 50 м). Уздоўж паўд. мяжы вобласці з 3 на У цягнуцца Свянцянскія грады, Кубліцкае ўзвышша, Лукомскае ўзвышша, Чашніцкая раўніна, Аршанскае ўзвышша і зах. ч. Смаленскага ўзвышша. Паміж Лучоскай і Суражскай нізінамі на У вобласці ўзгорыста-марэннае Віцебскае ўзвышша з адноснымі выш. 30—50 м. На ПнЗ ад яго Гарадоцкае ўзвышша з абс. выш. да 259 м. Уздоўж паўн.-зах. і паўн. мяжы вобласці невысокія марэнныя грады — часткі Балтыйскай грады: Браслаўская града і Латгальскае ўзвышша. У межах Латгальскага ўзв., уздоўж паўд. бе-
рага Асвейскага воз. вылучаецца Асвейская града. На Пн вобласці да Полацкай ніз. прылягае Нешчардаўскае ўзвышша з абс. выш. да 224 м. Найвышэйшы пункт В. в. 296 м над узр. м. (Гаршэва гара на Віцебскім узв.), найб. нізкая адзнака 96,4 м над узр. м (у даліне Зах. Дзвіны). Фізічную карту гл. на ўклейцы да артыкула Рэльеф. Вылучаецца 13 ландшафтаў. Марэннаазёрны ландшафт займае 23,4 % тэр. вобласці, азёрна-ледавіковы 21,5, узгорыста-марэнна-азёрны 20,2, водналедавіковы з азёрамі 7,5, камава-марэнна-азёрны 5,2, узгорыста-марэнны эразійны 4,2, другасны водна-ледавіковы 4, ландшафт нерасчлянёнай рачной даліны 3,7, азёрна-балотны 3, ландшафт лёсавай раўніны 2,5, азёрна-алювіяльны 2, другаснамарэнны 2, марэнна-зандравы 0,8 %.
Карту ландшафтаў В. в. гл. на ўклейцы.
Геалагічная будова I к ар ы с н ы я в ы к а п н і. У тэктанічных адносінах зах. ч. вобласці прымеркавана да паўн. схілаў Беларускай антэклізы, прадстаўленай Вілейскім пахаваным выступам. Крышталічны фундамент у межах выступу на глыб. 300—700 м ніжэй узр. м. Платформавы чахол складзены з адкладаў верхнявендскага, ніжнекембрыйскага, сярэднедэвонскага і антрапагенавага комплексаў. Усх. схілы Бел. антэклізы выдзяляюцца як Прыаршанская монаклгнал'Ь. Крышталічны фундамент апускаецца на глыб. да 1100 м ніжэй узр. м. і перакрываецца пародамі сярэднерыфейска-ніжнявендскага, верхнявендскага, сярэднеі верхнедэвонскага і антрапагенавага комплексаў. Усходняя ч. вобласці прымеркавана да Аршанскай упадзіпы з глыб. залягання фундамента ад 900 да 1700 м ніжэй узр. м. Асадкавую тоўшчу складаюць пароды сярэднерыфейска-ніжнявендскага, верхнявендскага, сярэднеі верхнедэвонскага комплексаў, якія перакрываюцца антрапагенавымі адкладамі. У межах упадзіны выдзяляюцца структурныя элементы 2-га парадку — Вгцебская мульда і Цэнтральнааршанскі горст. Пн вобласці займае паўд. ч. Латвійскай седлаеіны. Крышталічны фундамент (глыб. залягання да 900 м ніжэй узр. м.) перакрыты верхнепратэразойскімі, палеазойскімі і антрапагенавымі адкладамі. Дэвонскія адклады на ўсёй тэр. вобласці падсцілаюць антрапагенавыя пароды, у далінах рэк Зах. Дзвіна і Сар’янка выходзяць на паверхню. Антрапагенавыя адклады разнастайныя па генезісу 1 магутнасці. На Пн 1 часткова У магутнасць іх 40—60 м, на Пд павялічваецца да 100—140, месцамі да 240 м. Прадстаўлены ўтварэннямі 5 зледзяненняў (на б. ч. вобласці). Паверхневыя адклады апошняга паазерскага ледавіка складзены з марэнных валунных супескаў, суглінкаў 1 глін, водналедавіковых пяскоў і пясчана-жвіровага матэрыялу, з азёрна-ледавіковых стужачных глін. На крайнім ПдУ, месцамі на Пд вобласці, куды не даходзіў паазерскі ледавік, на паверхні залягаюць адклады сожскага ледавіка. Сучасныя (галацэнавыя) намнажэнні ўключаюць алювіяльныя, азёрныя, балотныя і эолавыя ўтварэнні. Сярод карысных выкапняў В. в. найб. значэнне мае торф (1807 радовішчаў з агульнымі запасамі 1.09 млрд. т). На 10 найб. радовішчаў (Ельня, Жураўлёўскае балота, Домжа-