• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    7.	Плоская азёрна-ледавіковая нізіна з участкамі водна-ледавіковай раўніны, дзюнамі, азёрамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя забалочаныя сугліністыя, дзярнова-падзолістыя супясчаныя, тарфяна-балотныя. Хваёвыя, бярозавыя, чорнаальховыя, шэраальховыя лясы, пазапоймавыя лугі, участкі ворных зямель.
    8.	Пласкахвалістая азёрна-ледавіковая нізіна з марэннымі ўзгоркамі, лагчынным расчляненнем. Глебы дзярновыя і дзярнова-карбанатныя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя сугліністыя. Ворныя землі, пазапоймавыя лугі.
    9.	Даліна са слабавыразнай поймай, лакальнымі тэрасамі, дзюнамі, выхадамі карэнных парод. Глебы поймавыя дзярновыя забалочаныя, дзярнова-падзол істыя забалочаныя. Хваёвыя лясы, пазапоймавыя лугі, участкі ворных зямель.
    ва, Вымна, Янавіцкае, Сосна, Скрыдлева, Гародна, Княжно, Кастаўе. Г л е б ы. Тэр, раёна ў межах Сенненска-Расонска-Гарадоцкага аграглебавага раёна і Віцебска-Лёзненскага аграглебавага раёна (усх. частка). Глебы с.-г. угоддзяў (у %): дзярновыя і дзярнова-карбанатныя 0,4, дзярнова-падзолістыя 43,6, дзярнова-падзолістыя забалочаныя 38,8, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя 9,4, поймавыя (алювіяльныя) забалочаныя 3,5, тарфянабалотныя 4,3; наводле мех. складу (У %): сугліністыя 77,2, супясчаныя 15,6, пясчаныя 2,9, тарфяныя 4,3. Плоскасная эрозія на 16,2 % пл. ворных зямель, у т. л. на 12,4 % слабая; 13,7 % ворных зямель завалунена. Раслінны і жывёльны с в е т. Расліннасць належыць да Заходне-Дзвінскай геабатанічнай акругі. Агульная пл. лугоў 41,5 тыс. га. Сухадолы займаюць 49,2 %, нізінныя 43,6, заліўныя 7,2 %. Пад лясамі, якія адносяцца да падзоны дубова-цемнахвойных лясоў, 32 % тэр. раёна. Найб. масівы пл. да 60 км2 на ПнУ раёна (Астраўская дача, Паўд.-Пудацкая лясная дача, Падзвінская дача, Касплянская дача), у цэнтры лясныя масівы пл. 6—8 км2 (урочышча Пушча), на Пд павялічваюцца да 15—20 км2. Склад лясоў (у %): хваёвыя 30, яловыя 17, бярозавыя 30, асінавыя 8, чорнаальховыя 5, шэраальховыя 7, ясянёвыя 2, дубовыя 1. 10 % лясоў — штучныя, пераважна хваёвыя насаджэнні. 178 балот (належаць да Гарадоцка-Чашніцкага тарфянога раёна) пл. 13,7 тыс. га, з іх 6,5 тыс. га нізінныя, 6,3 тыс. га вярховыя, 0,9 тыс. га пераходныя. Асн. балотныя масівы: Гладынскі Мох, Антусінскі Мох, Гарэлік-Чысцік, Мошна, Гараднянскі Мох. 3 паляўніча-прамысл. жывёл водзяцца лось, дзік, казуля, ліс, воўк, рысь, янотападобны сабака, заяц-бяляк і заяц-русак, куніца, вавёрка, тхор, гарнастай, норка, выдра, андатра, бабёр.
    Прыродакарыстанне і ахова прыроды. Пад с.-г. ўгоддзямі 46,4 % тэр. (31 % ворных зямель, 15 % сенажацей і пашаў). Асн. землекарыстальнікі — 27 калгасаў 63,7 тыс. га с.-г. угоддзяў агульнага карыстання) і 20 дзяржгасаў (58,9 тыс. га с.-г. угоддзяў). На канец 1981 асушана 21,8 тыс. га с.-г. угоддзяў. Сярэдні бал банітэту с.-г. угоддзяў 32, найвышэйшы 43, найніжэйшы 21. Спецыялізацыя болыпасці калгасаў і дзяржгасаў — малочна-мясная жывёлагадоўля, агародні-
    цтва, бульбаводства з развітай птушкагадоўляй, на ПнУ раёна — ільнаводства і малочпа-мясная жывёлагадоўля, пашыраны пасевы збожжавых. У раёне Віцебскі лясгас (Аўдзеевіцкае, Віцебскае, Лосвідскае, Скрыдлеўскае лясніцтвы), Суражскі доследны лясгас (Запольскае, Астраўское, Суражскае, часткова Шчалбоўскае лясніцтвы), Вагушэўскі доследны лясгас (Асінаўскае лясніцтва), Суражская лесапаляўнічая гаспадарка, курорт Лётцы, зоны адпачынку Заронава, часткова Лосвіда, Латыгава і АстроўнаЛётцы, санаторыі «Сасноўка», «Лукі». Прадпрыемствы буд. матэрыялаў, лёгкай, паліўнай і харч, прам-сці. У раёне заказнікі-журавіннікі Мошна, Чысцік, Запольскі заказнік-журавіннік, арніталагічны заказнік Дымаўшчына, бат. заказнік мясц. значэння Чортава Барада. 3 ахоўных жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай ССР, трапляюцца буры мядзведзь, барсук, змеяед, беркут, сапсан, дзербнік, залацісты сявец, сярэдні кулон, звычайны гогаль, шэры саракуш, рэмез, з раслін — рагулькі высокія, надбароднік бязлісты. На 1.1.1982 у раёне 58 калект. і 15,1 тыс. індывід. членаў т-ва аховы прыроды.
    A.	А. Букіна, Г. II. Рудаеа, Н. I. Рудніцкг, М. Ф. Янюк. ВІЦЬ, рака, левы прыток Прыпяці (бас. Дняпра), у Калінкавіцкім і Хойніцкім р-нах. Даўж. 68. км. Пачынаецца на Пн ад в. Нахаў (Калінкавіцкі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 % о. Прытокі — невял. ручаі і меліярацыйныя канавы, густата рачноіі сеткі 0,42 км/км2.
    Вадазбор (991 км2) ва ўсх. ч. Палескай нізіны. Рэльеф раўнінны, пераважаюць тарфяныя і пясчана-тарфяныя грунты. Лясы мяшаныя (59 %). Пад ворывам 25 %. Даліна невыразная. у нізоўі зліваецца з поймай Прыпяці. Пойма да в. Барысаўшчына двухбаковая, шыр. 200—300 м. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. Рэжым вывучаецца з 1927, назіранні вяліся на 3 гідралаг. пастах, з іх дзейны Барысаўшчына. На веснавы перыяд прыпадае 66 % гадавога сцёку. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў 1-й дэкадзе крас., сярэдняя выш. над межанным узроўнем 1,4 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. Веснавы ледаход 5 сутак. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,2 м3/с. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.
    Я. У. Паўляцоў.
    ВІЦЬБА, рака, левы прыток Зах. Дзвіны, у Віцебскім р-не. Даўж. 33 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,9 %о. Вадазбор (275 км2) на паўн.-зах. схілах Віцебскага ўзв. Рэльеф дробнаўзгорысты, складзены з сугліністых грунтоў. Лясы на ва-
    дазборы мяшаныя (16 % тэр.). Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,8 м3/с, на веснавы перыяд прыпадае 70 % гадавога сцёку. Рэжым вывучаўся ў 1956—64 на гідралаг. пасту Скулавічы. Пры ўпадзенні ў Зах. Дзвіну г. Віцебск.
    ВІІПА, рака, правы прыток Іпы (бас. Прыпяці), у Светлагорскім і Кглінкавіцкім р-нах. Даўж. 46 км. Панынаецца каля в. Пятровічы (Светлагорскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 °/оО-
    Вадазбор (233 км2) раўнінны, са шматлікімі неглыбокімі ўпадзінамі і невысонімі ўзгоркамі. Хаатычна размешчаныя марэнныя ўзгоркі і дзюны чаргуюцца з пясчанымі раўніннымі прасторамі. Лясістасць 34 %, хвойныя, месцамі мяшаныя лясы. Даліна пераважна трапецападобная, шыр. 1,5—2 км. Схілы спадзістыя, параслі лесам, парэзаныя сеткай асушальных канаў, Пойма двухбаковая, адкрытая, месцамі разараная, шыр. 0,5— 1,5 км. Рэчышча каналізаванае. паглыбленае, шыр. ракі ў межань 7—12 м. Se­pari задзернаваныя. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1 м3/с, на веснавы перыяд прыпадае да 30 % гадавога сцёку. Рэжым вывучаўся ў 1947—70, назіранні вяліся на гідралаг. пастах Азарычы і Пяскі. В. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. На рацэ г. п. Азарычы.
    ВІШАНСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы в. Віша ў Светлагорскім р-не), тэктанічная структура ў Акцябрскім і Светлагорскім р-нах Гомельскай вобл., у паўд. ч. Рэчыцка-Шацілкаўскай ступені Прыпяцкага прагіну. Па паверхні верхнефаменскіх саляносных адкладаў выяўлена ў 1950, па міжсалявых і падсалявых адкладах — у 1966 сейсмічнымі работамі.
    Па паверхні фундамента 1 падсалявых дэвонскіх адкладах мае форму блока, абмежаванага з Пд Рэчыцкім субрэгіянальным разломам амплітудай 700— 1000 м. Разлом у плане мае дугападобную форму, павернутую пукатасцю на Пд. Мінім. адзнакі паверхні фундамента ( — 3300 м) і падсалявых яўланаўскіх адкладаў (-2500 м) у паўд. прыразломнай ч. блока. Па паверхні міжсалявых адкладаў В. п.— антыкліналь з мінім. адзнакай у скляпенні -2300 м. Паверх-
    Рака Віць каля вёскі Барысаўшчына Хойніцкага раёна.
    ня верхнефаменскай саляноснай тоўшчы залягае паката на абс. адзнаках ад'—500 да -600 м. Фарміравалася В. п. ў асноўным у познім дэвоне. У падсалявых саргаеўскіх, сямілуцкіх 1 варонежскіх адкладах устаноўлены прамысл. запасы нафты, з міжсалявых адкладаў атрыманы непрамысл. прыток нафты.
    I. Д. Кудраеец. ВІШАНСКАЕ РАДОВІШЧА НАФТЫ, за 9 км на ПдУ ад г. п. Акцябрскі ў Светлагорскім і Акцябрскім р-нах. Адкрыта ў 1967, распрацоўваецца з 1970. Пл. каля 40 км2. Разам з Рэчыцкім, Цішкаўскім, Асташкавіцкім, Сасноўскім, Давыдаўскім і Мармавіцкім радовішчамі нафты ўваходзіць у Рэчыцка-Вішанскую зону нафтагазапакаплення, размешчаную на Пн Прыпяцкага прагіну. На У В. р. н. мяжуе з Мармавіцкім радовішчам нафты. Паклад нафты ў падсалявых (варопежскі. сямілуцка-бурэгскі, саргаеўскі гарызонты) адкладах верхняга дэвону, на Пд абмежаваны скідам з амплітудай 600—700 м. Глыб. залягання нафтаноспага гарызонта 2734—2996 м. Плоскасць скідальніка з’яўляецца непранікальным экранам для нафты. Нафта высакаякасная, сярністая, маласмалістая, парафінавая. Шчыльнасць 891— 932 кг/м3. Т-ра застывання 2—16 °C, выхад светлых фракцый да 300 °C 40—54 %. Нафта змяшчае раствораны газ да 79 м3/т. у. а. Багіна. ВІШАРНІК, куст сям. ружавых, гл. ў арт. Вішня.
    В1ШНЕУСКАЕ ВОЗЕРА. у Вілейскім р-не, на мяжы з Мядзельскім і Смаргонскім р-намі, у бас. р. Страча. Пл. 9,97 км2. Даўж. 4,38 км, найб. шыр. 3,52 км, найб. глыб. 6,3 м, сярэдняя 2 м. Аб’ём вады 19,79 млн. м3. Вадазбор (56,2 км2) спадзістахвалісты, складзены з пяскоў і супескаў, пераважна разараны, 20 % пл. пад лесам і хмызняком.
    Катлавіна рэшткавага тыпу, крыху выцягнутая з ПдЗ на ПнУ. Схілы выш. 2—3 м, спадзістыя, пясчаныя, параслі хваёвым лесам. Берагавая лінія (даўж. 13,6 км) слабазвілістая. Берагі нізкія, часта забалочаныя 1 затарфаваныя, пад хмызняком, на Пд і 3 высокія, пясчаныя. Пойма шыр. 5—50 м, забалочаная, укрытая хмызняком. Дно плоскае, да глыб. 1,5 м выслана пяском 1 апясчаненым ілам, глыбей тонкадэтрытавым і карбанатным сапрапелем сярэдняй магутнасці 4 м (гл. Вішнеўскае радовішча сапрапелю). Глыб. да 2 м займаюць 59 % пл. возера. Мінералізацыя вады да 245 мг/л. празрыстасць 1 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: упадаюць 5 ручаёў. на Пн выцякае р. Смолка (злучае В. в. з воз. Свір). Палоса расліпнасці шыр. 100—800 м, да глыб. 2 м. Пачатковымі даследаваннямі ў складзе фітапланктону выяўлены 78 відаў арганізмаў (біямаса 5,1 г/м3), зоапланктону — 36 відаў (1,2 г/м3), заабентасу — 47 відаў (2 г/м2). Водзяцца шчупак, сазап, карась, акунь, плотка; ёсць вугор. На зах. беразе в. Вішнева. Іл. гл. на ўклейцы.	A. К. Мельнгкаў.
    ВІШНЕЎСКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛЮ, у Вілейскім р-не, у Віш-
    неўскім возеры. Запасы 21,3 млн. м3, у т. л. 11,4 карбанатнага, 5,1 мяшанага, 4,7 арган. тыпаў. Сапрапель высцілае 52 % пл. азёрнай чашы. Сярэдняя магутнасць адкладаў 4 м, найб. 11,5 м. Натуральная вільготнасць 92,4 %. Попельнасць 46 %. У сухім стане мае (у %): азоту 3,1, вокіслаў кальцыю 11,8, калію 0,6, фосфару 0,3. Вадародны паказчык (pH) 7,3. Сапрапель прыдатны на ўгнаенне, для вапнавання кіслых глеб.