Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
манадны — у аднаклетачных з цвёрдай абалонкай або перыпластам з 1, 2 ці некалькімі жгуцікамі (у пірафітавых, залацістых, эўгленавых, жоўта-зялёных, зялёных); какоідны — асобныя клеткі з цвёрдай абалонкай без жгуцікаў (у дыятомавых); пальмелоідны— буйныя, пераважна прымацаваныя слізістыя целы пэўнай формы з мноствам какоідных клетак унутры (у зялёных). часцей некаторыя В. пры неспрыяльных умовах знаходзяцца ў пальмелевідным стане; ніткаваты — некалькі, часта мноства клетак у форме простых або галінастых, свабодных ці прымацаваных і злучаных у слізістыя калоніі нітак (у зялёных, жоўта-зялёных 1 інш.). рознаніткаваты — ніткаваты галінасты талом, складзены з паўзучай па субстраце гарызантальнай і вертыкальнай частак (у сінезялёных. чырвоных, зялёных 1 інш.); пласціністы •— шматклетачны, 1-, 2або шматслаёвы талом у форме пласцінак (у зялёных, бурых, чырвоных); сіфанальны ■— слаявіна без клетачных перагародак, з мноствам ядраў (у зялёных, жоўта-зялёных); харафітны — шматьлетачная лінейна-членістая слаявіна (у харавых). Спосабы размнажэння разнастайныя. Вегетатыўнае размнажэнне — дзяленне клеткі на часткі, размнажэнне часткамі слаявіны, спец. органамі (напр., клубеньчыкамі ў харавых, акінетамі — асобныя клеткі з вял. колькасцю запасных рэчываў 1 пігментаў — у зялёных). Бясполае размнажэнпе — дзяленне пратапласта 1 ўтварэнне ў звычайных клетках або асобых органах (спарангіях) спораў. якія прарастаюць у новы арганізм. Адрозніваюць: зааспоры — рухомыя споры, апланаспоры — нерухомыя споры, аўтаспоры ■— апланаспоры, якія ў матчынай абалонцы набываіоць яе форму. Полавае размнажэнне — утварэнне спецыялізаваных клетак — гамет. пасля парнага зліцця якіх фарміруецца зігота, што дае новую асобіну. Асноўныя тыпы: ізагамія — зліццё аднолькавых па будове 1 велічы-
Тыпы марфалагічнай структуры цела водарасцей: амебоідны (1, 1 a — хрызасфера і яе рызападобная стадыя); манадны 12—хламідамонас, 3—эўдарына); какоідны (4—хларакокум, 5—сферацысціс); пальмелевідны стан (6—хламідамонас); ніткаваты (7—асцыляторыя, 4—сцытанема); разнаніткавы (9—гапаласіфон); пласціністы (10— калеахетэ); сіфанальны (11— вашэрыя); харафітны (12—хара).
ні гамет, гетэрагамія — зліццё рухомых гамет розных памераў (большая жаночая), аагамія — зліццё буйной нерухомай яйцаклеткі з дробным рухомым сперматазоідам, кан’югацыя — зліццё пратапластаў неспецыялізаваных клетак, голагамія — зліццё 2 аднаклетачных голых арганізмаў. У прымітыўных В. адна асобіна здольна ўтвараць споры і гаметы ў залежнасці ад умоў, у інш. функцыі бясполага і полавага размнажэння выконваюць розныя асобіны — спарафіты (утвараюць споры) і гаметафіты (утвараюць гаметы). У шэрагу В. адбываецца строгае чаргаванне пакаленняў: спарафіта і гаметафіта. Тыпы жыўлення В.: аўтамезаі гетэратрофны.
Літ.: Мнхеева Т. М. Вндовой состав фнтопланктона озёр Белоруссші.—■ У кн.: Бііопродуктнвность озёр Белорусснн. Мн., 1971; Сретенская Н. II. Бномасса фнтопланктона рыбоводпых прудов Белорусского Полесья.— У кн.: Первнчная продукцня морей н внутренннх вод. Мн., 1961; Жнзнь растенпй. Т. 3. Водорослп. Лншайннкн.— М„ 1977; пры арт. пра асобныя аддзелы водарасцей. Т. М. Міхеева.
ВОДЗЬГА, рака, правы прыток Свольны (бас. Зах. Дзвіны), у Верхнядзвінскім р-не. Даўж. 20 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %0. Вадазбор (60 км2) нізінны, пад лесам 15 %.
ВОДНАЕ ЗАКАНАДАЎСТВА, комплекс прававых норм, якія рэгулююць парадак выкарыстання і аховы водных рэсурсаў. Заснавана па праве выключнай дзярж. уласнасці на воды. У В. з. ўваходзяць нормы, якія датычаць гэтага права, а таксама парадку карыстання воднымі аб’ектамі для гасп.-пітнога водазабеспячэння насельніцтва, прам-сці і сельскай гаспадаркі, энергетыкі, транспарту, лесасплаву, рыбнай і паляўнічай гаспадаркі, лячэбных, курортных і аздараўленчых мэт, аховы водаў ад забруджвання, засмечвання і памяншэння запасаў, адказнасці за парушэнні В. з. Уключае таксама пормы, якія вызначаюць асаблівасці дзярж. кіравання выкарыстаннем і аховай водаў (басейнавы прынцып кіравання, дзярж. ўлік і планаванне выкарыстання вады, водны кадастр, схемы комплекснага выкарыстання і аховы вады, водагасп. балансы), рэгулююць пытанні арганізацыі барацьбы са шкодным уздзеяннем вады (навадненні, падтаплепні, водпая эрозія і інш.).
Аспоўныя палажэнні В. з.: права выключнай уласнасці дзяржавы на ваду; планавае выкарыстанне водных рэсурсаў і ахова вады; прадастаўленне вады ў карыстанне на строга вызначаныя мэты, у большасці выпадкаў бясплатна на доўгі тэрмін або безтэрмінова; дзярж. кіраванне выкарыстаннем і аховай водных рэсурсаў; прыярытэт гасп.-пітпога водазабеспячэння перад іпшымі відамі водакарыстання. Водпамеліярацыйны кодэкс БССР (1928) быў ад-
ной з першых спроб кадыфікацыі В. з. ў краіне. 3 1.7.1973 у рэспубліцы дзейнічае Водны кодэкс БССР — асн. заканадаўчы акт В. з., распрацаваны паводле Асноў воднага заканадаўства СССР і саюзных рэспублік. Да важных актаў В. з. належаць Пастановы CM Беларускай ССР ад 30.8.1960 «Аб мерах па ўпарадкаваншо выкарыстання і ўзмацнення аховы водных рэсурсаў Беларускай ССР», ад 18.4.1966 «Аб узмацненні дзяржаўнага нагляду за аховай водных рэсурсаў у Беларускай ССР», ад 23.8.1976 «Аб мерах па ўзмацненню аховы ад забруджвання рэк і іншых вадаёмаў басейна Балтыйскага мора», ад 18.10.1977 «Аб мерах па захаванню і рацыянальнаму выкарыстанню прыродных рэсурсаў басейна возера Нарач». В. з. прадугледжвае крымінальную, маёмасную і інш. адказнасць за парушэнні дзярж. нарматыўных актаў у адносінах да водных рэсурсаў. Цесная сувязь водаў з інш. прыроднымі аб’ектамі прадвызначыла таксама ўвядзенне прававых норм па іх ахове ў заканадаўствы аб нетрах, лясное, зямельнае і інш.
Лгт.: Водны кодэкс Беларускай ССР = Водный кодекс Белорусской ССР.— Мн„ 1973. I. Я. Купсін.
ВОДНА-ЛЕДАВІКОВЫ 3 АЗЁРАМІ ЛАНДШАФІ\ спадзістахвалісты і плоскі, з дзярнова-падзолістымі, часта забалочанымі супясчана-пясчанымі, у паніжэннях тарфяна-балотнымі глебамі, хваёвымі лясамі, участкамі вярховых і пераходных балот, ворных зямель. Пашыраны на Пн, часткова на ПнЗ Беларусі, у межах Беларуска-Валдайскай правінцыі (Нарачана-Вілейская, Верхнебярэзінская, Суражская нізіны) і Заходне-Беларускай правінцыі (Сярэднянёманская ніз.). Пл. 4 тыс. км2 (3,1 % тэр. БССР).
Фарміраванне ландшафту звязанэ з дзейнасцю цякучых водаў паазерскага ледавіка, каля краю якога намнажаліся добра сартаваныя пясчаныя, радзей пясчана-галечныя адклады (зандры). У працэсе дэградацыі ледавіковага покрыва яны месцамі перакрываліся водна-ледавіковымі супескамі і лёсападобнымі суглінкамі. Рэльеф спадзісты і спадзістахвалісты з абс. адзнакамі 150— 175 м (на крайнім ПнЗ 120—140 м). Ваганні адносных вышынь 3—5 м, радзей да 7—10 м. Аднастайная паверхня месцамі парушаецца астанцамі марэннай раўніны, камавымі і марэннымі ўзгоркамі. Вялікая колькасць пясчаных дзюн надае рэльефу асобных участкаў раўніны ўзгоркава-хвалісты характар. Трапляюцца забалочаныя катлавіны з азё-
рамі, сподкападобныя западзіны, пераважна тэрмакарставага паходжання, а таксама, лагчыпы сцёку. Пашырэнне малаўрадлівых лёгкіх глеб абумовіла вял. аблясенне лапдшафту. Пераважаюць хваёвыя лясы. Да астанцоў марэннай раўніны і да марэнных узгоркаў прыстасаваны невял. ўчасткі ворпых зямель, шыракаліста-яловыя лясы. Па катлавінах і лагчыпах сцёку трапляюцца чорнаальховыя і бярозавыя лясы, вярховыя і пераходныя. радзей пізінныя балоты. 3 вывучэннем лапдшафту звязана вырашэнне шэрагу пытанняў меліярацыі. н. К. Кліцуноеа. ВОДНА-ЛЕДАВІКОВЫ ДРУГАСНЫ ЛАНДШАФТ, спадзістахвалісты з дзярнова-падзолістымі. часта забалочанымі глебамі, хваёвымі і драбналістымі лясамі, участкамі ворных зямель. Пашыраны ў цэнтр. і паўд. Беларусі, асабліва ў Перадпалескай праеінцыі (Цэнтральнабярэзінская раўніна) і ў межах Беларускага Палесся (Брэсцкім, Мазырскім і Гомельскім Палессі). Пл. 42 тыс. км7 (17,6 % тэр. рэспублікі).
Фарміраванне ландшафту звязана з дзейнасцю расталых ледавіковых водаў у эпоху дняпроўскага. сожскага і паазерскага зледзяненняў. У гэты час патокі больш маладых ледавікоў перакрывалі больш стараж. адклады, у выніку чаго фарміраваліся магутныя пясчаныя тоўшчы рознага ўзросту.
Паверхня спадзістахвалістая з абс. адзнакамі ад 145 да 200 м. Ваганні адносных вышыяь 2—3 м. У рэльефе вылучаюцца дзюны, якія часам утвараюць грады выш. 2—5 м, катлавіны (забалочаныя і затарфаваныя), неглыбокія рачныя даліны. Трапляюцца камы, дэнудаваныя марэнпыя ўзгоркі, слабаўрэзаныя лагчыны сцёку. Пры наяўнасці лёсападобных суглінкаў ёсць суфазійпыя западзіны. Для В.-л. д. л. характэрны пяскі (ад дробназярністых да буйнаі розназярпістых з валунчыкамі, галькай). Покрыўныя адклады — супескі, радзеп суглінкі, па У Беларусі лёсападобныя сутлінкі. Глебы дзярнова-падзолістыя пясчана-супясчаныя, часта забалочапыя, радзей дзярнова-палева-падзолістыя лёгкасугліністыя. Буйныя масівы прыроднага расліннага покрыва. Лясы хваёвыя чаргуюцца з невял. ўчасткамі бярозавых, радзей шыракаліста-яловых, чорнаальховых. Балоты вярховыя, пізінпыя і пераходныя. С.-г. асвоенасць ландшафту параўнальна невялікая. Ворныя землі прыстасаваны да найб. урадлівых супясчана-сугліпістых, а таксама асушаных балотных глеб. Ландшафт уласцівы Белавежскай пушчы, ча-
сткова Бярэзінскаму біясфернаму запаведніку, Чэрыкаускаму паляўнічаму заказніку, Чачэрскаму паляўнічаму заказніку. г. I. Марцынкевіч. ВОДНАЯ ЭРОЗІЯ ГЛЁБЫ, разбурэнне і перанос глебы цякучымі дажджавымі і расталымі снегавымі водамі. Прычыняе страты нар. гаспадарцы і прыродзе — змываецца ўрадлівы слой глебы (да 15—20 т/га за год) з пажыўнымі рэчывамі, заглейваюцца рэкі, азёры, вадаёмы. Пры паверхневай, або плоскаснай, воднай эрозіі паступова змываецца верхні слой глебы (2—3 мм за год) і часцінкі глебы раўнамерна выдаляюцца вадою, якая рухаецца па схіле. Паверхневая эрозія найб. пашырана на сугліністых глебах у цэнтр. і паўн. частках БССР. Бывае там, дзе схілы мясцовасці перавышаюць 2— 3°, назіраецца пераважна вясною пры раставанні снегу і летам пры выпадзенні ліўневых дажджоў. Інтэнсіўнасць яе расце з павелічэннем стромкасці і даўж. схілу. Плошча ворных зямель БССР, на якіх развіваецца паверхневая эрозія, складае 29,8 %, з іх 15,6 слаба-, 9,4 сярэднеі 4,8 % моцнаэрадзіраваных глеб. Пры лінейнай, або ярыстай, воднай эрозіі глеба разбураецца пад дзеяннем водных патокаў у вертыкальным напрамку, утвараючы калдобіны, размывы і яры. У БССР да ліпейнай эрозіі найб. схільныя лёсападобныя сугліністыя пароды на Навагрудскім, Мінскім і Мазырскім узв., Аршанска-Магілёўскай раўніне.