• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    вапняковыя і даламітавыя асадкавыя, магматычныя і інш.); пашыраны ў верхняй ч. асадкавага чахла Беларусі (грунтавыя воды). Пры растварэнні сульфатных парод ці мінералаў фарміруюцца сульфатныя кальцыевыя воды сярэдняй м інералізацыі (да 3—5 г/л). Хларыдныя натрыевыя В. в. павышанай і высокай мінералізац ы і (да 300—320 г/л і вышэй) звязаны з тоўшчамі галагенных парод (хларыды натрыю, калію, магнію), якія раствараюцца пад дзеяннем прэсных ці слабамінералізаваных водаў рознага генезісу. В. в. сярэдняй, павышанай і высокай мінералізацыі трапляюцца спарадычна (поравыя растворы ў адкладах Аршанскай упадзіны, воды сінклінальных міжкупальных паніжэнняў надсалявых дэвонскіх адкладаў Прыпяцкага прагіну). Да В. в. належыць большасць мінер. водаў.
    У. М. Шымановіч. ВбЖА, рака, левы прыток Волмы (бас, Свіслачы), у Смалявіцкім і Чэрвеньскім р-нах. Даўж. 14 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,98 %0. На ўсім працягу каналізавана. Вадазбор (68 км2) нізінны, пад лесам 22 %.
    ВОЖЫК ЗВЫЧАЙНЫ (Erinaceus europaeus), млекакормячая жывёла сям. вожыкавых атр. насякомаедных. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Афрыцы; у СССР — у Еўрап. ч., Зах. Сібіры, Казахстане, на Д. Усходзе. На Беларусі пашыраны падвід В. з. паўднёвы
    (E. e. rumanicus). Селіцца ў лясах, на высечках, у пасевах с.-г. культур, на агародах, у садах, поймах рэк. Карысная жывёла. Корміцца насякомымі, жабамі, яшчаркамі, змеямі, мышападобнымі грызунамі, сакаўнымі пладамі і ягадамі. У пошуках корму за ноч прабягае да 3 км, пры небяспецы згортваецца ў клубок.
    Цела (даўж. да 31 см) буравата-белае, зямліста-шэрае або жоўтае, зверху ўкрыта калючкамі, знізу цвёрдай поўсцю. Канечнасці пяціпальцавыя, кіпцюры моцныя і доўгія. Жыве па адным або парамі. Гнёзды на зямлі, часам у норах. Начная жывёла. Зіму праводзіць у спячцы. прачынаецца ў красавіку. ІІолавая спеласць на 2-м годзе жыцця. Гон у крас.— маі. Цяжарнасць 49 сут., у прыплодзе 3—8 дзіцянят, якія да месячнага ўзросту знаходзяцца ў гняздзе, самастойнае жыццё пачынаюць з восені. В. з. малаадчувальны да розных ядаў, у т. л. да змяінага. Добра пераносіць няволю, часты аб’ект утрымання ў кутках жывой прыроды. Л. М. Корачкіна. ВОЗЕРА, ручай, левы прыток р. Вір (прыток Бярэзівы, бас. Дняпра), у Бабруйскім р-не. Даўж. 13 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 %0. У верхнім цячэнні каналізавана. Вадазбор (40 км2) пізінны, пад лесам 36%.
    ВОЗЕРА БЁЛАЕ, кліматычна-бальнеалагічны курорт мясц. значэння ў Брэсцкай вобл. За 25 км на Пд ад Брэста. Устаноўлены ў 1981. Пл. 12,6 тыс. га. Разлічаны на адначасовы адпачынак і лячэнне да 27 тыс. чал. Прыродныя фактары (мінер. крыніца з хларыдпа-сульфатпа-бромнымі водамі, тарфяная гразь, маляўнічая мясцовасць з масівамі хваёвага і мяшанага лесу, азёры Белае і Рагазнянскае) спрыяюць лячэнню хвароб сардэчна-сасудзістай і нерв. сістэм, органаў дыханпя нетуберкулёзнага лаходжання.
    Клімат умерана кантыпентальны з параўнальна мяккаіі зімой. Сярэднегадавая т-ра 7,4 °C, студз. —4,4 °C, ліп. 18,8 °C. Адносная вільготнасць 86 % зімой 1 72 % летам. За год 550 мм ападкаў, 91 сонеч-
    У зоне адпачынку Возера Белае.
    Сузор’е Вознік.
    ны дзень. На курорце санаторый «Бярэсце», турбаза «Белае возера», інш. ўстановы 1 базы для доўга1 кароткатэрміновага адпачынку дзяцей і дарослых.
    Г. .4. Патаеў, Р. М. Заікій. ВОЗЕРА БЁЛАЕ, зона адпачыпку мясц. значэння за 13 км на ПнЗ ад г. Лунінец, вакол воз. Белае. Устаноўлена ў 1981. Пл. 2 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак да 2 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў для доўгатэрміновага адпачынку дзяцей Пінска і Лунінца. ВОЗЕРА I ЧЭРШНА, нізіннае балота на ПнЗ Светлагорскага р-на, у вадазборы р. Іпа. Пл. 1 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,6 тыс. га. Сярэдняя глыб. торфу 1,5 м, ступень распаду 33—35 %, попельнасць 10,4 %. На 1.1.1978 запасы торфу 1,6 млн. т. Нязначная здабыча торфу на ўгнаенне. Балота асушана дрэнажом, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
    «ВОЗЕРА НАРАЧ», турысцкая база ў Мядзельскім р-не, на паўн.-зах. беразе воз. Нарач. Адкрыта ў 1958. Размешчана ў маляўнічай курортнай мясцовасці. Працуе з мая да вер. (590 месцаў). Абслугоўвае турыстаў па 12і 1-дзённых пуцёўках і самадзейных. Турысцкія маршруты пралягаюць праз своеасаблівыя куткі бел. азёрнага краю з прыгожымі прыроднымі ландшафтамі, значнай колькасцю помнікаў прыроды і ахоўных тэрыторый.
    ВОЗЕРЦА, вярховае балота на ПнУ Чэрвеньскага р-на, у вадазборы р. Чэрвенка. Mae значныя запасы бітумінознага торфу, уваходзіць у склад Чэрвеньскай базы бітумнай сыравіны. Пл. балота 0,2 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,1 тыс. га. Глыб. торфу да 2,9 м, сярэдняя 1,4 м, ступень распаду 37 %, попельнасць 4%. На 1.1.1978 торфу 0.2 млн. т. Балота занята хваёвым лесам, часткова асушана.
    ВОЗНІК (лац. Auriga), сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Самая яркая зорка Капэла (а Возніка) 0,1 бачпай sopnan велічыні. 90 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. У сузор’і ёсць падвойныя зоркі, зорныя скопішчы. На тэр. БССР відаць круглы год.
    ВОЙСА, возера ў Браслаўскім р-не. у бас. р. Друйка. Пл. 4,88'км2. Даўж. 3,75 км, найб. шыр. 1,6 км, найб. глыб. 9,1 м, сярэдняя 4,5 м. Аб’ём вады 14,16 млн. м3. Вадазбор (249 км2) буйнаўзгорысты, на 3 спадзістахвалісты з невял. ўчасткамі забалочаных нізін, пераважна разараны.
    Катлавіна складанага тыпу, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы на Пн і У вы-
    сокія, абразійныя, на Пд і 3 спадзістыя, месцамі забалочаныя. Берагавая лінія (да^ж. 15,2 км) вельмі звілістая. у катлавіне возера вылучаюць цэнтр. плёс з плоскім дном і паўн., зах. і паўд. плёсы, аддзеленыя астравамі або падняццямі, 4 астравы агульнай пл. 0,11 км. Найб. глыб. ў паўд. плёсе. Літараль выслана пяском, каля ўсх. берага з галькай, вакол астравоў плямамі выходзіць марэнная шызая гліна. Глыбей дно выслана высакапопельнымі гліністымі іламі магутнасцю да 5 м. Каля берагоў возера зарастае перарывістай палосай шыр. 15—20 м да глыб. 3—4 м. Мінералізацыя вады да 200 мг/л, празрыстасць да 3 м. На працягу года вял. кольвасць кіслароду. Эўтрофнае, злучана пратокамі з азёрамі Струста 1 Неспіш. Водзяцца лешч, судак, акунь, шчупак, плотка. язь, краснапёрка, лінь, карась. Уваходзіць у зону турысцкіх маршрутаў.
    I. А. Мыслівец. ВОЙСКАЯ, рака, левы прыток Беседзі, у Хоцімскім р-не. Даўж. 18 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %о. Вадазбор (79 км2) раўнінны, пад лесам 36 %.
    ВОЙТЫ, возера ў Браслаўскім р-не, у бас. р. Друйка. Пл. 0,2 км2. Даўж. 0,8 км, найб. шыр. 0,44 км, найб. глыб. 1,8 м. Аб’ём воднай масы 0,18 млн. м3. Вадазбор (3,1 км2) узгорысты, пераважна разараны, пад лесам 5,5 % тэрыторыі.
    Катлавіна тэрмакарставага тыпу, выцягнута з ПдЗ на ПнУ. Схілы спадзістыя, разараныя, на У пад хваёвым лесам. Берагавая лінія (даўж. 2,7 км) утварае некалькі невял. заліваў. Берагі (акрамя паўд. і асобных участкаў паўночнага) нізкія, сплавінныя. Пойма шыр. 200—250 м. Да ўсх. і зах. берагоў прымыкае балота. Дно плоскае, выслана высокаарган. тонкадэтрытавым сапрапелем магутнасцю больш за 9 м. 2 астравы агульнай пл. 0,2 га. Мінералізацыя вады да 180 мг/л, празрыстасць да дна. Дыстрофнае, зарастае. Упадае меліярацыйная канава, сцёк па ручаі ў воз. Снуды. Водзяцца карась, лінь, шчупак, плотка, краснапёрка.
    ВОКІСЛЫ ў геалогіі, клас пашыраных мінералаў — злучэнняў металаў і неметалаў з кіслародам. Ka­nn 450 мінералаў кл. В. складаюць болып за 17 % масы літасферы. Вылучаюць: простыя В.— злучэнні з кіслародам аднаго элементу (напр., кварц SiO2, рутыл ТіО2, карунд А12О3); складаныя — злучэнні двух або некалькіх элементаў (ільменіт FeO • ТіО2, шпінель MgO • А12О3); гідравокіслы, якія змяшчаюць В. металу і гідравокісную групу [OH] або ваду (напр., гетыт FeO[OH]), В. ўтвараюцца ў розных геал. умовах: у зонах акіслення асадкавых радовішчаў, пры гальміролізе, у эндагенных умовах, у выніку метамарфізму і г. д. Звычайна В. маюць даволі высокую цвёрдасць (да 6—9), хім. ўстойлівасць і высокую т-ру плаўлення; гідравокіслы — пізкую і сярэднюю цвёрдасць (2—5), няўстойлівыя. Найб. пашыраны сярод мінера-
    лаў кл. В. кварц (каля 13 % масы літасферы), В. і гідравокіслы жалеза (да 4 %). Многія В.— састаўная ч. РУД розных металаў. У складзе жал. руд крышт. фундамента Беларусі пародаўтваральную ролю адыгрывае магнетыт, сярод баксітапраяўленняў карбону Прыпяцкага прагіну — гібсіт і бёміт. У складзе парод платформавага чахла і крышт. фундамента пашыраны кварц, ёсць апал, халцэдон, ліманіт, гематыг, ільменіт, шпінель, храміт, рутыл, анатаз, касітэрыт, дыяспор і інш. i. і. Ур’еў. ВОКНІШЧА, возера ў Гарадоцкім р-не, у бас. р. Обаль. Пл. 0,15 км2. Даўж. 2,4 км. Непадалёку ад возера в. Обаль.
    ВОЛАКІ, _старажытнаруская назва месца найб. золіжэння дзвюх суднаходных рэк, дзе найкарацейшым шляхам перацягвалі (перавалакалі) па сушы судны з адной ракі ў другую. Часцей за ўсё В. праходзілі па скразных далінах. На Беларусі выкарыстоўваліся пераважна ў 10— 16 ст., калі рэкі былі гал. трансп. шляхамі.
    Тэр. Беларусі перасякалі некалькі водных шляхоў, найважнейшы з іх — «шлях з варагаў у грэкі» — звязваў Балтыйскае мора з Чорным (на Белару-
    Возера Войса.
    Возера Волас Паўднёвы.
    сі рэкі бас. Дняпра з рэкамі бас. Зах. Дзвіны). Існавалі таксама сувязі бас. Дняпра з бас. Буга і Нёмана, Зах. Дзвіны з Ловаццю 1 Вялікай. На водападзеле Дняпра і Зах. Дзвіны В. існавалі на шляхах: праз прыток Бярэзіны р. Сергуч, азёры Манец і Бярэшча ў рэкі Эса 1 Зах. Дзвіна; з р. Бобр у Усвейку — з р. Аршыца ў Вял. Арэхаўскае воз., а затым у Лучосу; з Алыпанкі (прыток Дняпра ў РСФСР каля мяжы з БССР) у Лучосу. 3 бас. Дняпра ў бас. Нёмана В. маглі існаваць на напрамках паміж Гайнай 1 Іліяй, паміж Поняй (прытокам Бярэзіны) і Віліяй; па Пцічы ў р. Шаць, затым у р. Лоша; па Прыпяці ў Жыгулянку, затым у Ружанку і Зальвянку; па Бярэзіне і Свіслачы ў р. Уша (прыток Віліі). 3 памяншэннем ролі рачных шляхоў В. страцілі сваё значэнне. В. знаходзяцца ў самых нізкіх месцах водападзелаў, па іх прайшлі ў некаторых выпадках каналы, чыгункі і аўтамаб. дарогі. Зрэдку В. выкарыстоўваюцца турыстамі-воднікамі. Звесткі аб В. ёсць у летапісах, аб іх існаванні сведчаць назвы вёсак або ўрочышчаў у ваколіцах былых В. (Волак, Перавалокі, Завалочча). На асобных В. асталіся штучна зробленыя выемкі стараж. паходжання. Каля былых В. знаходзяць стараж. паселішчы, пахаванні і скарбы.