• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Раслінны і жывёльны с в е т. Расліннасць адносіцца да Нёманска-Перадпалескай геабатанічнай акругі. Лугі невял. ўчасткамі да 100 га, агульная пл. 25,4 тыс. га. Сухадолы займаюць 11,1 %, нізінныя 85,3, заліўныя 3,6 %. Пад лясамі, якія адносяцца да падзоны грабова-дубова-цемнахвойных лясоў, ка-
    ля 24 % тэр. раёна; пераважаюць невял. масівы пл. каля 100 га; найб. значныя Цёмны Дол 2,4 тыс. га, Алімпіна 1,8 тыс. га, Дубінская Гара 1,7 тыс. га, Лашакі 1,3 тыс. га, Падгай 1,2 тыс. га, Шашкі 1,1 тыс. га. Склад лясоў (у %): хваёвыя 53,7, яловыя 17,1, дубовыя 2,8, ясянёвыя 0,4, бярозавыя 16,7, асінавыя 1,9, шэраальховыя 0,8, чорнаальховыя 6,6. 27,1 % лясоў — штучныя, пераважна хваёвыя насаджэнні. 23 нізінныя балоты (належаць да Скідальска-Іўеўскага тарфянога раёна) пл. 16,8 тыс. га (часткова асушаны). Найб. масівы: Дзітва (часткова), Каменны Мост, Солішкі, Жыжменскае, Радунька. 3 паляўніча-прамысл. жывёл водзяцца лось, дзік, воўк, заяц-русак, заяц-бяляк, ліс, ёсць цецярук і шэрая курапатка.
    Возера Ворапь у Лепельскім раёне.
    1.	Дробнаі сярэднеўзгорыста-градавае	марэннае
    ўзвышша з камамі, замкнёнымі катлавінамі, лагчынамі сцёку. Глебы дзярнова падзолістыя, месцамі эрадзіраваныя супясчаныя, гарфяна балотныя. Ворныя землі, шы ракаліста яловыя, хваёвыя лясы.
    2.	Спадзістахвалістая марэнная раўніна з марэннымі і камавымі ўзгоркамі, озамі, далінна-лагчынным расчляненнем. Глебы дзярнова падзолістыя супясчаныя. Ворныя землі, /часткі хваёвых лясоў, пазапоймавых лугоў.
    3.	Плоскахвалістая
    ЛАНДШАФТЫ ВОРАНАЎСКАГА РАЁНА
    марэнна-зандравая раўніна з марэннымі і камавымі ўзгоркамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-карбанатныя забалочаныя супясчаныя, тарфяна-балотныя. Ворныя землі, участкі хваёвых, шыракаліста-яловых лясоў, нізінных балот.
    4.	Бугрыста-хвалістая водна-ледавіковая раў-
    Прыродакарыстанне і ахова прыроды. Пад с.-г. ўгоддзямі 58,3 % тэр. (39,2 % ворных зямель, 18,2 % сенажацей і пашаў). Асн. землекарыстальнікі — 14 калгасаў (49,4 тыс. га с.-г. угоддзяў агульнага карыстання) і 13 дзяржгасаў (28,1 тыс. га с.-г. угоддзяў). На пач. 1982 асушаны 21 тыс. га с.-г. угоддзяў. Сярэдні бал банітэту с.-г. угоддзяў 38, найвышэйшы 48, найніжэйшы 31. Спецыялізацыя калгасаў і дзяржгасаў — малочна-мясная жывёлагадоўля і льнаводства, пашыраны пасевы збожжавых і бульбы. Прадпрыемствы па перапрацоўцы с.-г. сыравіны, прам-сць буд. матэрыялаў. Лідскі лясгас. Бальценіцкі парк. 3 птушак, узятых пад ахову і занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай ССР, трапляецца лебедзь-шыпун, звычайны зімародак; з раслін — званочак персікалісты, зубніца клубняносная, касач сібірскі, кураслеп лясны, лілея царскія кучары, мядзведжая цыбуля, наперстаўка буйнакветная, пралеска высакародная, сон шыракалісты, шпажнік чарапіцавы, чараўнік двухлісты, чубатка пустая, чына гладкая. На 1.1.1982 у раёне 30 калект. і 16,7 тыс. індывід. членаў т-ва аховы прыроды.
    Ф. Ф. Бурак, Р. I. Ляеіцкая, Г. П. Рудава, М. Ф. Янюк.
    ВОРАНЬ, возера ў Лепельскім р-не, у бас. р. Ула. Пл. 2.4 км2. Даўж. 2,6 км, найб. шыр. 1,47 км, найб. глыб. 16 м, сярэдняя 7,3 м. Аб’ём вады 17,5 млн. м3. Вадазбор (57,1 км2) дробнаўзгорысты, на 3, ПдЗ і Пд
    ніна з дзюнамі. Глебы дзярнова-падзол істыя пясчаныя і тарфяна-балотныя. Хваёвыя лясы, участкі ворных зямель.
    5.	Даліна з поймай, марэннымі ўзгоркамі і камамі. Глебы поймавыя та рфяна-балотныя. Нізінныя балоты, поймавыя лугі, участкі ворных зямель.
    спадзістахвалісты і нізінны, 44 % тэр. пад лесам.
    Катлавіна эварзійнага тыпу, выцягнута з ПдЗ на ПнУ. Схілы выш. 2—3 м, на ПнЗ да 8 м, пясчаныя, месцамі разараныя. Берагавая лінія (даўж. 9,8 км) слабазвілістая. Дно ўскладнена падводнымі падняццямі, лагчынамі 1 косамі, да глыб. 2 м выслана пясчаным і пясчанагалечным матэрыялам і займае 18 % пл., глыбей гліністыя ілы. Расліннасцю ўкрыта да 25 % пл. возера, шыр. палосы 5—75 м. Мінералізацыя да 244 мг/л, празрыстасць вады да 4 м. Эўтрофнае. Выцякае пратока ў р. Зеха. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка. На зах. беразе в. Ворань, за 1,5 км на Пд в. Заазер’е.	С. А. Смірноў.
    ВОРАНЬ, возера ў Міёрскім р-не, у бас. р. Мёрыца. Пл. 0,37 км2. Даўж. 1,29 км, найб. шыр. 0,47 км, найб. глыб. 3,7 м, сярэдняя 2 м. Аб’ём вады 0,72 млн. м3. Вадазбор (22,7 км2) пласкахвалісты, складзены з суглінкаў, пераважна разараны, 12 % пл. пад лесам і хмызняком.
    Катлавіна тэрмакарставага тыпу, выцягнута з ПнУ на ПдЗ. Схілы выш. да 4 м, стромкія, сугліністыя, укрытыя хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 2,74 км) слабазвілістая. Берагі пераважна нізкія, на Пн сплавінныя, пад хмызняком. Дно плоскае, выслана тонкадэтрытавымі і крэменязёмістымі сапрапелямі. Глыб. да 2 м займаюць 46 % пл. возера. 1 востраў пл. 1 га. Мінералізацыя вады звыш 200 мг/л, празрыстасць 1,2 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: злучана пратокай з воз. Асінаўка, на Пд упадае ручай з воз. Кацілава. Расліннасць пашырана да глыб. 2 м, займае 45 % пл. возера. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, лінь, верхаводка, плотка, карась. На паўд. беразе в. Клетаў Двор, паблізу г. Міёры. В. Р. Мгронаў. ВОРЛІКІ, аквілегія (Aquilegia), род шматгадовых травяністых раслін сям. казяльцовых. Вядомы 75 відаў, пашыраных ва ўмераным поясе Еўразіі і Амерыкі. У СССР 27 відаў, з іх на Беларусі 1 дзікарослы і 2 інтрадукаваныя віды. Лек. і дэкар. расліны.
    В. звычайныя (A. vulgaris, нар. назвы збаночкі, лілейка, міжперсніца) — рэдкі цэнтр.-ўсходнееўрап. від, які скарачаецца. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Вядомы па ўсёй тэр., часцей трапляюцца ў Белавежскай пушчы, на Мазырскай градзе і Юравіцкім узв., у бас. Шчары. Растуць асобнымі экземплярамі і невял. групамі на палянах у густых хвойных і лісцевых лясах, хмызняках, вырошчваюцца ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР, рэкамендаваны для зялёнага буд-ва. Цвітуць у маі — ліпені. Расліна выш. 50—80 см, з кароткім карэнішчам і моцнымі каранямі. Сцябло галінастае, голае або зрэдку апушанае. Лісце двойчытрайчастае на доўгіх чаранках. Кветкі двухполыя, буйныя, адзіночныя, паніклыя, сінія або фіялетавыя, іншы раз ружаватыя ці белыя. Чашачка афарбаваная. Вяночак з 5 лейкападобпых пялёсткаў, пра-
    доўжаных у прамыя ці загнутыя шпоркі. Плод — шматлістоўка. Маюць шмат садовых форм. Ядавітыя. Колькасць віду скарацілася ў выніку збору расліны як дэкаратыўнай. Для зберажэння віду неабходна абмежаваць збор квітучых раслін
    Ворлікі звычайныя: 1— агулыіы выгляд расліны; 2— плод; 3— семя.
    у зялёных зонах вял. гарадоў, уводзіць запаведны рэжым для аховы комплексаў рэдкіх відаў. У Бярэзінскім запаведніку і Белавежскай пушчы знаходзяцца пад аховай запаведнага рэжыму.
    Інтрадукаваныя віды: В. з а л а т ак в е тныя (A. chrysantha, радзіма — Мексіка) выш. да 80 см. з залацістажоўтымі кветкамі, цвітуць у маі — чэрв.; В. с і н 1 я (A. coerula. радзіма — Мексіка) выш. да 60 см, з блакітнымі чашалісцікамі, белымі кветкамі, цвітуць у маі, маюць шмат садовых гібрыдаў з кветкамі рознага колеру. Марозаўстойлівыя расліны, добра пераносяць паўцень. Размнажаюцца ў асноўным насеннем. Выкарыстоўваюцца ў групавых пасадках, міксбордэрах, на газонах, на зразанне. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Ахоўныя раслгны I. A. М. Лярскг, В. I. Манкевіч. ВОРНАЯ ЗЯМЛЯ, с.-г. угоддзі, якія сістэматычна апрацоўваюцца і выкарыстоўваюцца пад пасевы с.-г, культур. Да В. з. належаць палі севазваротаў (у т. л. папары), агароды, асвоеныя і падрыхтаваныя для пасеваў землі. У БССР на 1.11.1980 ва ўсіх катэгорыях гаспадарак было 6,2 млн. га В. з. (63 % пл. с.-г. угоддзяў), у т. л. 5,7 млн. га ў карыстанні калгасаў, саўгасаў і інш. с.-г. прадпрыемстваў, 0,5 млн. га ў карыстанні калгаснікаў. рабочых і служачых на прысядзібных участках, якія аддаюцца ім у другаснае выкарыстанне.
    Плошча В. з. штогод павялічваецца за кошт асваення патэнцыяльна ўрадлівых забалочаных зямель, участкаў малакаштоўнага лесу, хмызняку, рэкультывацыі тарфянікаў, адначасова частку В. з. адводзяць пад аб’екты буд-ва, торфараспрацоўкі і інш. Значная частка В. з. падпадае пад ветравую і водную эрозію або знаходзіцца ў патэнцыяльна эразійна небяспечным стане. Гэта патрабуе, акрамя павышэння агульнай культуры земляробства, ажыццяўлення проціэразійных мерапрыемстваў, накіраваных на ліквідацыю адмоўных вынікаў эрозіі глебы, ахову навакольнага асяроддзя.
    В. I. Чувічка. ВОСАВА, В о с а ў к а, рака, левы прыток Дзітвы (бас. Нёмана), у Воранаўскім р-не. Даўж. 14 км. Пачыпаецца каля в. Мендрыкаўшчына. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4 %0. На ўсім працягу каналізавана. Вадазбор (40 км2) у межах Лідскай раўніны, пад лесам 45 %. ВОСАВА. возера ў Глыбоцкім р-не, у бас. р. Лучайка. Пл. 0,12 км2. Даўж. 0,7 км, найб. шыр. 0,6 км, найб. глыб. 12 м. Пл. вадазбору 1,75 км2. Катлавіна амаль круглая. схілы нізкія, забалочаныя. Дно ўкрыта ілам і сапрапелем, ва ўсх. ч. пясчанае.
    ВОСАЎСКАЕ НАСАДЖЭННЕ КАРЭЛЬСКАЙ БЯРОЗЬІ, помнік прыроды рэсп. значэння (з 1963) каля ўрочышча Восаўка ў Івацэвіцкім р-не. Пл. 3,2 га. Тыповая мясц. па-
    пуляцыя карэльскай бярозы. Узрост дрэў 40—55 гадоў.
    ВОСАУСКАЕ РАДОВІШЧА МЁЛУ, МЁРГЕЛЮ, ГЛШ I СУГЛІНКАЎ, за 0,5 км на У ад в. Восаў Касцюковіцкага р-на. Паклад мелу і мергалю верхнемелавога ўзросту. Перспектыўныя запасы мелу 538 млн. т, мергелю 117 млн. т, глін і суглінкаў 11,2 млн. т. Макс. ўскрытая магутнасць мелу да 24 м. Мел гліністы, колькасць СаО 45,7—53,1 %. Магутнасць карыснай тоўшчы мергелю 2—13 м, колькасць СаО у ім 20— 44,8 %. Гліны і сутлінкі, якія залягаюць вышэй па разрэзе, звязаны з адкладамі алексапдрыйскага міжледавікоўя. Гліны і суглінкі чорныя, цёмна-шэрыя шчыльныя, вязкія, часам з праслоямі (3—5 см) тонказярністага пяску. Магутнасць карыснай тоўшчы 0,9—9,7 м. Магутнасць ускрышы (марэнныя супескі, дробназярністыя пяскі) 4,7—20,8 м. Мел прыдатны на вытв-сць вапны, мергель — на вытв-сць цэменту, гліны і суглінкі — як дамешкі да цэментнай шыхты. Радовішча не распрацоўваецца.	м. Ф. Янюк.
    ВОСЕННІК, род раслін сям. лілейных; тое, што пазнацвет.
    ВОСЕНЬ, 1) у астраноміі—перыяд года ў Паўн. паўшар'і паміж 23 вер. (асенняе раўнадзенства) і 22 снеж. (зімовае сонцастаянне), у Паўд. паўшар’і паміж 21 сак, і 22 чэрв.; умоўны пераходны сезон паміж летам і зімой. Уключае верасень, кастрычнік, лістапад (Паўн. паўшар’е). 2) У сінаптычнай метэаралогіі — сезон, які характарызуецца пераходам ад летніх цыркуляцыйных працэсаў да зімніх; можа пачынацца і заканчвацца ў розныя тэрміны. 3) У к л і м а т ал о г i і — пераходны сезон, які характарызуецца зніжэннем т-ры паветра, зменамі ў рэжыме ападкаў. 4) У феналогіі — сезон, які характарызуецца пэўнымі з’явамі ў жывой прыродзе; для кожнага раёна наступае ў розныя тэрміны.