• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Вочны цвет палявы: расліны; 2— кветка;
    1— агульны выгляд 3— плод.
    Воўчкавіцкае вадасховішча.
    ная шарападобная каробачка. В. ц. б л а к і т н ы (A. foemina) трапляецца вельмі рэдка на Пд. Расце на лясных палянах, сухіх камяністых схілах, сярод хмызняку. Цвіце ў маі — жніўні. Аднагадовая расліна, падобная да В, ц. палявога, адрозніваецца блакітнымі кветкамі, долі вяночка якіх зубчастыя, без залозак.
    Л. Г. Сімановіч. ВОШЫ (Anoplura, Siphunculata), атрад насякомых. У сусв. фауне каля 300, у СССР каля 40, у БССР 12 відаў. Паразіты чалавека — В. плацяная (Pediculus humanus vestimenti), В, галаўная (Р. h. capitus), В. лабковая (Phthirus pubis) і свіней — В. свіная (Haematopinus suis). Крывасмокі, спецыфічныя і пастаянныя паразіты млекакормячых жывёл і чалавека.
    Даўж. В. 0,3—6 мм. Цела пляскатае, бяскрылае, укрытае валаскамі, шчацінкамі, шыпамі, бялява-жаўтаватае з бурымі або чорнымі плямкамі. Галава прадаўгаватая, брушка авальнае. Вочы рэдукаваныя або адсутнічаюць. Ротавы апарат калюча-сысучы, ротавая адтуліна абкружана кручкамі. 3 пары ног з адна-, двухчленікавымі лапкамі з учэпістымі кіпцюрыкамі. Раздзельнаполыя. Развіццё з няпоўным ператварэннем. Адкладваюць за суткі 4—19. за жыццё 50—300 яец. Самкх В. спец. сакрэтам прыклейваюць яйцы (гніды) да валасоў або субстрату. Праз 6—19 сут з яец развіваюцца лічынкі, якія тройчы ліняюць і ператвараюцца ў полаваспелыя асобіны. Лічынкі і дарослыя В. жывяцца крывёю гаспадароў 2—8 разоў за суткі. Жывуць В. 32—46 сут. Пераносяць узбуджальнікаў сыпнога і зваротнага тыфаў, акопнай ліхаманкі. сібірскай язвы, свіной ліхаманкі. чумы свіней, тулярэміі, рожы, гемаспарыдыёзу 1 інш. хвароб. Знішчаюць В. мех., тэрмічнымі і хім. спосабамі (гл. Дэзінсекцыя).
    A. С. Гембіцкі. ВУАЛЕХВОСТ. пашыраная парода залатой рыбкі.
    ВУГЛЕПРАЯУЛЁННЕ, наяўнасць выкапнёвага вугалю ў адной або некалькіх кропках, маштаб і прамысл. значэнне вугляноснасці якіх не высветлены.
    На Беларусі В. вядомы ў кам.-вуг.. юрскіх. познаалігацэнавых і сярэднеміяцэнавых утварэннях. Пункты кам.-вуг. (цэнтр. і паўн.-ўсх. ч. Прыпяцкага прагіну) і юрскіх (зах. ч. Прыпяцкага прагіну) В. трапляюцца адзінкава і вядомы без уласных назваў. Познаалігацэнавыя і сярэднеміяцэнавыя В. лакалізаваны ў некалькіх групах. У Брэсцкай упадзіне і Палескай седлавіне вылучаюць Кобрынскую. Антопальскую. Драгічынскую, Ружанскую, Сакалоўскую (Бярозаўскі р-н), Пружанскую групы В. У Прыпяцкім прагіне вылучаюць В.: Чырвоная Слабада (Салігорскі р-н). Глушкавічы (Лельчыцкі р-н). Малішаў (Жыткавіцкі р-н), Дуброва (Ельскі р-н) і інш. Некаторыя В. могуць мець значэнне радовішчаў. Л. Ф. Ажгірэвіч. ВУГЛЕЎТВАРЭННЕ, двухстадыйны працэс ператварэння расліннага рэчыва ў вугаль. На 1-й стадыі пад
    494 ВУГЛ дзеяннем біяхім. фактараў расліннае рэчыва намнажаецца і ператвараецца ў торф. На 2-й стадыі торф, укрыты асадкавымі пародамі, пад дзеяннем фізіка-хім. працэсаў (ціск, т-ра) ператвараецца ў буры вугаль і далей у каменны вугаль.
    У платформавым чахле Беларусі вылучаюць некалькі этапаў В.: раннекаменнавугольны і сярэднекаменнавугольны. якія зафіксаваны пластамі бурых пераходных да каменных вугалёў у бобрыкаўскіх, малінаўскіх. тульскіх, алексінскіх, міхайлаўскіх адкладах і ўтварэннях башкірскага яруса цэнтр. і паўн,ўсх. часткі Прыпяцкага прагіну; сярэднеюрскі (баёскі, бацкі ярусы) — вугалі сярэдняй буравугальнай стадыі зах. ч. Прыпяцкага прагіну; познаалігацэнавы і сярэднеалігацэнавы — бурыя вугалі нізкай буравугальнай стадыі Брэсцкай упадзіны 1 Прыпяцкага прагіну; антрапагенавы — пахаваныя і сучасныя тарфянікі.
    Л. Ф. Ажгірэвіч. ВУГЛЯНКА, рака, левы прыток Дняпра, у Рагачоўскім р-не. Даўж. 16 км. Пачынаецца на ПнЗ ад пае. Фёдараўка. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 % оПрытокі — густая сетка асушальных канаў. У верхнім і сярэднім цячэнні каналізаваная. Вадазбор (63 км2) раўнінны, пад лесам 32 %. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. ВУГЛЯРОД (лац. Carboneum ад car­bo вугаль), С, хім. элемент, адзін з найважнейшых біягенных элементаў, што складае аснову жыцця на Зямлі; структурная адзінка вял. колькасці арган. злучэнняў, якія ўдзельнічаюць у будове арганізмаў і забяспечваюць іх жыццяздольнасць. В. ў жывых арганізмах у разліку на сухое рэчыва (у %): У водных раслін і жывёл 34,5—40, у наземных раслін і жывёл 45,4—46,5, у бактэрый 54.
    Свабодны В. трапляецца ў прыродзе ў выглядзе 2 крышт. мадыфікацый — алмазу і графіту. Сярэдняя колькасць В. ў зямной кары 6,5 ■ 1016 т. У саставе вуглякіслага газу атмасферы 1 гідрасферы знаходзіцца адпаведна 6 ■ 10“ т і 10 14 т В. Шмат В. сканцэнтравана ў гаручых выкапнях (вугаль, прыродны газ, нафта), гумусе, сапрапелях, вапняках. Гал. вугляродзмяшчальныя мінералы — карбанаты. В. мае выключную здольнасць утвараць шматлікія арган. злучэнні і вызначае іх структурныя асаблівасці, вывучэннем якіх займаецца арган. хімія.
    Пашырэнне ў платформавым чахле на Беларусі арган. В. звязана з нафтай, гаручымі сланцамі, бурым вугалем, торфам, мінер. В.— з мергелямі, вапнякамі, сідэрытам і даламітам. Сярэдняя яго колькасць у асадкавай тоўшчы Беларусі 2,53 %. Болып В. ў палеазойскіх адкладах: у карбанатных пародах — 7—9,2 %, глінах 1,1—3,2 %. Невял. колькасць В. ў верхнепратэразойскіх адкладах: у гліне 0,1—0,3 %, пясчаніках
    0,03—0,24 %. Умовы паазерскага зледзянення (апошняга на Беларусі) спрыялі намнажэнню карбанатаў у лёсах —да 12,5 %. Асн. маса карбанатаў сканцэнтравана ў алеўрытавых фракцыях — на Беларусі ў складзе глін і суглінкаў да 17 %. Ніжнія слаі лёсавых адкладаў абагачаны новаўтварэннямі з СаСО3 да 48—78 %. Карбанаты азёрна-ледавіковых адкладаў стужачных глін складзены з кальцыту і даламіту. Колькасць іх у пародзе 8—12 %. У сучасных азёрных адкладах Беларусі намнажаецца значная колькасць арган. В. (у %): у сапрапелях 42—45, мергелі 8,4, пяску, гліне і гліністых мергелях 1,2—8,4. Асн. колькасць арган. В. ў верхніх акумуляцыпных гарызонтах глеб. Назіраецца залежнасць колькасці арган. В. дзярновападзолістых аўтаморфных глеб ад мех. складу (у %): у сугліністых 0,9—1,2, супясчаных 0,6—1,04, пясчаных 0,4—0,9. Болып дакладна гэта залежнасць праяўляецца ў глебах гідраморфнага раду: у дзярноваглеяватых супясчаных 1,3—2,5 %, дзярнова-глеевых супясчаных і дзярнова-глеевых сугліністых 1,9—3,4 %, дзярнова-перагнойна-глеевых сугліністых 5,9—9,1 % (колькасць В. павялічваецца па меры ўзрастання забалочанасці). Колькасць арган. В. ў тарфяна-балотных глебах (33— 51,1 %) залежыць ад саставу торфаўтваральнікаў, ступені распаду і попельнасці. Гумус мае 55—58 % В. ў саставе гумінавых к-т і 45 % У саставе фульвакіслот. Колькасць гідракарбанатных іёнаў НСО3для рэк Беларусі (у мг/л): бас. Нёмана 183— 305, Зах. Дзвіны 122—266, Прыпяці 24—378, Дняпра 152—238. Грунтавыя воды мінер. забалочаных глеб маюць В. у форме НСО3да 170 мг/л, арган. В. 6,3—19 мг/л; грунтавыя воды тарфяна-балотных глеб адпаведна 47— 94 мг/л і 21—35 мг/л. Пасля меліярацыі колькасць В. паніжаецца: НСО3~ 47—63 мг/л, арган. 17—23мг/л.
    У прыродзе адбываецца грандыёзны кругаварот В., які звязаны з жыццём арганізмаў і гасп. дзейнасцю чалавека. Вялікая геахім. 1 біягеахім. роля ў гэ-
    '	2 У атмасферы^'■
    раслін
    і Асіміляцыя l J раслінамі
    Дыханне Дыханне
    жывёд
    МёртвыХ'.
    •Оніанне'і : ■■ ■.-	■	;
    Гіеоава9 дыханне
    Кругаварот вугляроду на сушы.
    тым ьругавароце належыць фотасіптэзу зялёных раслін і адваротнаму вылучэнню В. ў атмасферу і зямпую кару ў працэсе дыхання жывых арганізмаў і бактэрыяльнага распаду іх рэшткаў. Акрамя таго, спальваючы прыроднае паліва, чалавек штогод вяртае ў атмасферу каля 1,5—2 млрд. т В„ які прымае ўдзел у біягеахім. працэсах 1 зноў канцэнтруецца ў ландшафтах 1 жывых арганізмах.
    Літ.: Л у к а ш ё в К. II.. К у з н ец о в В. А., Л у к а ш ё в В. К. Геохпмпческое пзученне земной коры.— Мн., 1977; Бордон В. Е. Краткнй очерк геохнмнн крнсталлнческого фундамента п осадочного чехла Белорусспн.— Лн., 1978; Почвы Белорусской ССР.— Мн., 1974; Вадковская II. К., Лукаш ё в К. Й. Хнмнческне элементы п жнзнь в бносфере.— Мн.. 1981
    Д. У. Нгчыпаровіч.
    ВУГбР ЕЎРАПЁЙСКІ (Anguilla an­guilla), рыба сям. вугровых атр. вугрападобных. Пашыраны ў рэках бас. Балтыйскага, зрэдку Чорнага і Белага мораў. Прахадная рыба. У рэкі і азёры Беларусі (бас. Нёмана, Заходняй Дзвіны і Буга) паднімаўся з Балтыйскага м. 3 пабудовай плацін на рэках міграцыі спыніліся, вадаёмы (пераважна азёры Пн БССР) зарыбляюцца штучна. Маляўкі трымаюцца берагоў, дарослыя — глыбокіх заглееных і захламленых месцаў. Расце добра, прамысл. памеру (55 см даўж.) дасягае на 6—7-ы год жыцця.
    Даўж. да 1,5 м, маса да 4 кг. Цела амаль цыліндрычнае, змеепадобнае; зверху цёмна-зялёнае або бура-чорнае, знізу жаўтаватае ці белае. Жыве ў прзсных водах ад 9 да 25 гадоў, але большасць асобін у 8—10 і больш гадоў накіроўваецца ў Атлантычны акіян. Поўнае полавае выспяванне адбываецца на шляхах міграцыі і заканчваецца на нерастовішчах. Размнажаецца ў Саргасавым м. на глыб. 300—400 м. Плоднасць болып за 1 млн. ікрынак. 3 ікры развіваюцца празрыстыя лічынкі, якія марскімі цячэннямі пераносяцца да берагоў Еўропы, дзе ў трохгадовым узросце ператвараюцца ў малявак (шклопадобных вугроў) і рассяляюцца па вадаёмах кантынента. Пасля нерасту дарослая рыба гіне. Лічынкі жывяцца планктоннымі арганізмамі. дарослыя — дробнай рыбай, ракападобнымі малюскамі. Вядзецца інтэнсіўнае зарыбленне азёр Беларусі вугром. Да 1982 заселена больш як 35 азёр. Шклопадобныя вугры імпартуюцца з Францыі і Вялікабрытаніі. У 1956—70 у вадаёмы рэспублікі іх запушчана больш як 35 млн.. у 10-й пяцігодцы штогод выпускалі каля 10 млн. Гал. азёрныя сістэмы для нагулу вугроў Нарачанская (азёры Нарач, Мястра. Баторын), Свірская (Свір, Вішнеўскае), Браслаўская (Дрывяты, Снуды, Струста, Неспіш, Недрава. Войса. Поцех. Цно). Абстэрнаўская (Укля, Абстэрна, Важа, Інава, Набіста). Ушацкая (Янова. Павульскае. Бярозавае. Чарсцвяцкае. Атолава, Астроўна). Прамысл. лоўля ў маі — вер. (на зіму вугры закопваюцца ў грунт в^даёмаў на глыб. да 80 см). Штогод здабываюць 10,7—41,4 т. Перспектыўны для цеплаводнай і сажалкавай рыбагадоўлі. У Ін-це заалогіі АН БССР у 1974— 75 у штучных умовах упершыню ў СССР атрыманы спелыя ікра і сперма вугра.