Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Лгт.: Кохненко С. В. Европейскнй угорь.— М., 1969. С. Л. Гаравая,
A. А. Касуючэнка.
ВУГРАПАДОБНЫЯ (Anguilliformes). атрад касцістых рыб. У атрадзе 22
сямействы, 350 відаў. У СССР і на Беларусі 1 від — вугор еўрапейскі. ВУДАГА, рака, правы прыток Сажа, у Чэрыкаўскім р-не. Даўж. 37 км, Пачынаецца з забалочанага лугу на У ад в. Каркоўшчына. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 %0. Асн. прытокі — р. Казёл (злева), Малая Вудажка (справа).
Вадазбор (261 км2) у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Рэльеф месцамі ўзгорысты, слабарасчлянёны. Паверхня складзена ў асноўным з лёсападобных парод. Пераважаюць мяшаныя лясы (40 % тэр.), сканцэнтраваныя ў верхняй і сярэдняй ч. вадазбору. Даліна ў верх. цячэнні невыразная, ніжэй в. Жытнёў трапецападобная, шыр. 500— 600 м, у вусці каля 1 км. Схілы спадзістыя, супясчаныя, правабярэжныя адкрытыя, пад ворывам, левабярэжныя ўкрыты лесам. Пойма двухбаковая, лугавая, шыр. 100—150 м. Рэчышча звілістае, неразгалінаванае, шыр. ракі ў ніжнім цячэнні 15 м. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,5 м3/с.
ВУЖ (Natrix natrix), від паўзуноў сям. вужовых атр. лускаватых. Пашыраны ў Еўропе, Паўн.-Зах. Афрыцы, Зах. Азіі; у СССР — у Еўрап. ч. (да Паўд. Карэліі), Усх. Казахстане, Сібіры. На Беларусі найчасцей трапляецца па берагах рэк, азёр, сажалак, меліярацыйных каналаў, на поймавых лугах, травяных нізінных балотах, сярод вільготных лясоў у дубровах, верасовых беразняках, па старых высечках. Актыўны днём, ноччу хаваецца пад каранямі дрэў, кучамі камянёў, ламачча, у норах і інш. Корміцца жабамі, рапухамі, апалонікамі, рыбай, мышамі. Бясшкодны. Пажыва для барсука, янотападобнага сабакі, каршуноў, змеяеда.
Даўж. да 1,2 м (на Беларусі 0,5— 1 м). Цела зверху попельна-шэрае, цёмна-шэрае, аліўкава-бурае, карычняватабурае, амаль чорнае, знізу белае з чорнымі плямамі ў выглядзе няроўнай чорнай палосы. Па баках галавы 2 сіметрычныя светлыя (брудна-белыя, жоўтыя, аранжавыя) плямкі. Перыядычна ліняе. Абуджаецца ў сак.— пач. мая. У канцы ліп.— пач. жн. кладзе 6—35 яец пад гнілое лісце, трухлявыя пні, у сыры мох, гной, норы грызуноў. Вужаняты выходзяць праз 3—4 тыдні. У спячцы з сярэдзіны верасня. Неядавіты, добра плавае. Для абароны выкарыстоўвае выдзяленні з клаакі з непрыемным пахам. У няволі добра прыручаецца.
Л. П. Шкляроў. ВУЖАНКА, рака, правы прыток Лакнеі (бас. Случы), у Капыльскім і Слуцкім р-нах. Даўж. 21 км. Пачынаецца на У ад в. Грозаў (Капыльскі р-п). Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 %0. У ніжнім цячэнні каналізавана. Вадазбор (92 км2) нізінны, пад лесам 5 %.
ВУЖОЎНІК (Ophioglossum), род папарацей сям. вужоўнікавых. Вядомы 45 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, асабліва ў тропіках. У СССР 4 віды, з іх на Беларусі 1 від — В. з в ы ч а й н ы (О. vulga
tum) . Зрэдку трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Расце на вільготных лясных лугах, узлесках. Спараносіць у ліп.— жніўні. Лек. расліна, выкарыстоўваецца ў нар. медыцыне.
Спарафіт — шматгадовая травяністая расліна выш. 5—30 см з кароткім слабым карэнішчам. сакаўнымі каранямі і адным лістом. Вегетатыўны сегмент ліста •— падоўжана-авальная або яйцападобная, суцэльнакрайняя пласцінка з сеткай жылак, даўж. 3—10 см 1 шыр. 2—• 5 см, клінападобна звужаецца да асновы. Спараносны сегмент суцэльны, даўж. да 8 см і шыр. 3—6 мм з двума радамі шарападобных спарангіяў, якія ўцісну-
Вужоўнік звычайны: 1— агульны выгляд расліны; 2—частка спараноснага сегмента; 3— споры.
Да арт. Вузкакрылкі. Палевы жук.
ты ў вось сегмента і ўтвараюць 2 доўгія сінангіі ўздоўж яго краёў. Спарангіі са шматслаевай сценкай, амаль зрослыя паміж сабой, ускрываюцца падоўжнай трэшчынай. Пасля выспявання спораў ліст хутка адмірае. Гаметафіт (зарастак) ш.матгадовы (жыве 10—20 гадоў). цыліндрычны, бясколерны, даўж. 5—6 см. развіваецца пад зямлёй на глыб. 2— 10 см. Іл. гл. таксама ў т. 4 на ўкл. да арт. Папарацепадобныя. Г. I. Зубкевгч. ВУЖОЎШКІ (Ophioglossales), парадак папарацепадобных. Вядомы 1 сям.— вужоўнікавыя, 3 роды, 81 від, пашыраныя па ўсім зямным шары. У СССР 13 відаў, з іх на Беларусі 5 з родаў вужоўнік і граздоўнік. Старажытная прымітыўная група раслін (паходзяць ад палеазойскіх папарацей).
Раўнаспоравыя расліны з чаргаваннем пакаленняў—спарафіту (бясполае) і гаметафіту (полавае). Спарафіты — невял. або сярэдніх памераў шматгадовыя, іншы раз вечназялёныя травяністыя расліны з гарызантальным або касым карэнішчам, ад верху якога адыходзіць звычайна 1, радзей некалькі сцяблоабдымных лістоў. Лісце падзелена на 2 сегменты: вегетатыўны (суцэльная ці перыста-рассечаная зялёная пласцінка) і спараносны (неразгалінаваны або мяцёлчата-галінасты). Спарангіі даволі буйныя (дыям. да 3 мм) з масіўнымі, шматслаёвымі сценкамі, двухстворкавыя, сядзячыя на ножках ці ўціснутыя ў вось спараноснага сегмента, без індузія. Споры звычайна аднолькавыя. шматлікія (ад 1,5 да 15 тыс. у кожным спарангіі), з трохпрамянёвым тэтрадным рубцом. Гаметафіты (зарасткі) падземныя, развіваюцца са споры, мясістыя, белыя або бледнага колеру, двухполыя (на іх утвараюцца полавыл органы — антэрыдыі і архегоніі). Пасля апладнення на зарастках з зіготы вырастаюць маладыя расліны (спарафіты).
Лгт.: Порядок ужовннковые (Ophioglossales).— У кн.: Жпзнь растенпй. Т. 4, Мхн. Плауны. Хвошп. Папоротннкн. Голосемянные растення. М.. 1978.
ВУЗІК, расліна сям. ружавых; тое, што калган.
ВУЗКАЕ ВОЗЕРА, У Гомельскім р-не, у бас. р. Сож. Пл. 0.11 км2. Старычпага тыпу.
ВУЗКАКРКІЛКІ (Oedemeridae), сямейства насякомых атр. жукоў. У сусв. фауне 1500 відаў, пашыраных ўсюды. У СССР больш за 60 відаў. На Беларусі найб. вядомы жук п а л е в ы (Necerda melanura), які праточвае мёртвую яловую і дубовую драўніну, буд. матэрыялы.
В. сярэдніх памераў з вузкім падоўжаным целам і мяккім покрывам. Галава без шыяпадобнай 'перацяжкі, вусікі прымацаваны на лбе. Лічынкі развіваюцца ў гнілой драўніне або ў лясным подсціле, жукі жывуць на кветках раслін. ВУЗКАКРЬ'ІЛЫЯ МОЛІ-МІНЁРЫ (Lyonetiidae), сямейства насякомых атр. матылёў. У сусв. фауне болып за 20 відаў; у СССР каля 15, з іх на Беларусі 3 віды, пашыраныя ў садах, лісцевых лясах. на вярховых балотах. Напб. вядома яблыневая белая моль-малышка (Lyonetia cler-
kella). 2 пакаленні за год. Лёт у чэрв.— маі, чэрв.— ліпені. Зімуюць матылі. Вусені мініруюць лісце яблыні, слівы, рабіны, бярозы, глогу. Зрэдку трапляюцца слівавая мініруючая моль-малышка (L. prunifoliella) i L. ledi.
Дробныя белыя матылі. Крылы (размах 6—11 мм) вузкія, ланцэтападобныя, пярэднія з чорна-бурым малюнкам з 2-х плям, папярочнай перавязкі і некалькіх штрыхоў, заднія крылы шэрыя. махрыстыя. Вусікі доўгія. Вусені развіваюцца на раслінах сям. ружавых. бярозавых, верасовых. 1 або 2 пакаленні за год. Некаторыя віды — шкоднікі саду. вял. страт не прычыняюць. У. 1. Піскццоў. ВУЗКАПАЛЬЦЫ РАК (Astacus Іерtodactylus), беспазваночная жывёла атр. дзесяціногіх ракападобных. Пашыраны ва ўмераных паясах зямнога шара, у СССР пераважна ў рэках Понта-Каспійскага басейна. Карэліі. На Беларусі трапляецца ў прыбярэжнаіі палосе рэк і азёр з глеістым дном, найб. шматлікі ў Віцебскай вобл. Праз Беларусь, Літ. ССР, Польшчу праходзіць мяжа стыкавання арэалаў шыракапальцага i В. р. Актыўны днём і ўночы. Зімуе ў глыбокіх мясцінах у натуральных сховішчах. Адчувальны да забруджванпя вады. Корміцца пераважна воднай расліннасцю і жывёльным кормам (у т. л. трупамі). Ядомы. Аб’ект промыслу, адлоў па спец. дазволу.
Даўж. да 30 см, маса да 150 г. Ад шыракапальцага рака адрозніваецца болып вузкім целам і будовай клюшняў, большай рухомасцю, вынослівасцю і пладавітасцю, трапляецца часцей. паступова яго выцясняе. Цела складаецца з нерасчлянёных галавагрудзей (з 5 парамі хадзільных ног) і падзеленага на 6 сегментаў брушка (з 5 парамі плавальных ножак), укрыта хіцінавым панцырам. Bobbi фасетачныя. Полавая спеласць у 3—4 гады, пры даўж. 10,5—11,5 см. Плоднасць да 300 ікрынак. Малькі вылупліваюцца ў пач. лета. Пры росце В, р. некалькі разоў ліняе. Жыве 10— 12 гадоў.
Літ.: Штейпфельд А. Л. Промысел н запасы раков в некоторых озёрах БССР.— У кн.: Совеіцанне по воспропзводству речных раков. Внльнюс, 1963. Н. М. Хмялёва.
ВУЗКАЦЁЛКІ (Colydiidae), сямейства насякомых атр. жукоў. У сусв. фауне каля 1500 відаў, у СССР каля 80. На Беларусі відавы склад вывучаны недастаткова. Часцей трапляецца В. перавязаная (Bitoma crenata).
Цела В. даўж. да 8 мм, падоўжанае, плоскае або цыліндрычнае. Жукі жывуць пераважна пад карой і ў драўніне. часта ў хадах, пракладзеных караедамі 1 інш. насякомымі, некаторыя — у глебе. лясным подсціле. губавых грыбах. Жукі 1 лічынкі часцей драпежныя — кормяцца караедамі, іх лічынкамі і інш., некаторыя — плесневымі грыбамі.
ВУЗЛЯНКА, рака. левы прыток р. Нарач (бас. Віліі), у Мядзельскім
Вузкапальцы рак.
Вузкацелка перавязаная.
Да арт. Вулей. У в e р с е — аднакорпусны вулей; у н1з е — двухкорпусны (а — разрэз упоперак рамак; б — разрэз удоўж рамак).
Рака Вузлянка каля вёскі Вузла ў Мядзельскім раёне.
і Вілейскім р-нах. Даўж. 53 км. Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Мазалеўшчына (Мядзельскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %о. Асн. прытокі Чорная, Ментынь (злева), густата рачной сеткі 0,34 км/км2.
Вадазбор (663 км2) на ПнУ НарачанаВілейскай ніз. Лясы (43 %) мяіпаныя, з перавагай хвойных парод. Пад ворывам 25 %. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй трапецападобная, шыр. 1—2 км. Схілы спадзістыя. выш. 10—12 м. Пойма ў верхнім цячэнні асушаная 1 пераважна разараная, ніжэй двухбаковая, да в. Вузла забалочаная, на астатнім працягу сухая, перасечаная забалочанымі лагчынамі; шыр. 0,2— 0,3 км. Рэчышча ў верхнім 1 сярэднім цячэнні каналізаванае. шыр. ракі ў межань 8—10 м, у ніжнім цячэнні 15— 20 м. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4.8 м3/с. на веснавы перыяд прыпадае каля 48 % гадавога сцёку. В. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. Каля в. Вузла плаціна.
ВУЗЛЯНКА, зона адпачынку мясцовага значэння на тэр. Вілейскага і Мядзельскага р-наў, за 45 км на Пн ад Маладзечна, на маляўнічых берагах р, Нарач і яе прытока Вузлянкі. Устаноўлена ў 1981. Пл. 8,6 тыс. га. Разлічана на 10,3 тыс. чал. Прызначана для размяшчэння ўстаноў і месцаў для доўгатэрміновага адпачынку дзяцей і кароткатэрміновага адпачынку насельніцтва Маладзечна. ВУЛА, возера ў Вілейскім р-не, у бас. р. Вілія. Пл. 0,53 км2. Катлавіна авальная, выцягнутая з Пн на Пд. На Пд выцякае ручай у р. Спорня. Паблізу в. Цынцавічы.