• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Май — всрасень
    —
    3. Пахіта (Pachyta). Галава з невыразнай шыяпадобнай перацяжкай. Вусікі замацаваны перад вачыма. Адростак пярэднегрудзей заходзіць за тазікі пярэдніх ног. Бакавыя бугры пярэдняспінкі затупленыя
    3
    Вусач чатырохплямісты (Р. quadrimaculata)
    Хвойныя і мяшаныя лясы
    Лічынкі ў хвойных дрэвах і пнях, якія гніюць, жукі на кветках пераважна парасонавых раслін
    Чэрвень— ліпень
    
    4. Лептура (Leptura). Вуглы пярэдняспінкі тупыя, не ахопліваюць аснову надкрылаў. Цемя і пярэдняспінка валасістыя
    35
    Лептура чырво» ная (L. rubra)
    Хвойныя і мяшаныя лясы
    Лічынкі ў сухіх елках, хвоях, пнях. Жукі на кветках траў
    2-я палавіна чэрвеня — сярэдзіна верасня
    
    5. Странгалія (Strangalia). Пярэдняспінка звужана ў пярэдняй частцы, яе заднія вуглы ахопліваюць плечы надкрылаў. 3-і членік задняй лапкі глыбакавыразаны
    35
    Странгалія чатырохпалосая (S.	quadri fasci-
    lita)
    Лісцевыя лясы
    Лічынкі пад карой і Ў драўніне лісцевых парод (бяроза, вярба, таполя, вольха, дуб)
    Канец мая — ка нец жніўня
    1 год
    6. Спандыл (Spondylis). Пярэднія галён-
    1
    Вусач каратка-
    Хвойнікі, па-
    Лічцнкі на каранях хвоі.
    Чэрвень—
    2, рэд-
    кі з зазубраным вонкавым краем, на верхавіне выцягнутым у зубец. Вусікі карацейшыя за палавіну цела
    
    вусы (S. bupgstoides)
    шкоджаныя пажарам, свежыя высечкі
    Шко^нік
    пачатак верасня
    ка
    4 гады
    7. Крыяцэфалюс (Criocephalus). Тазікі пярэдніх ног звонку вуглаватыя, сцягно не патоўшчанае. Вочы з буйнымі фасеткамі. Вусікі не карацейшыя за палавіну даўжыні цела
    2
    Вусач вясковы (С. rusticus)
    Хвойныя лясы
    Лічынкі ў хворых, мёртвых і спілаваных дрэвах хвоі. Пашкоджваюць тэлеграфныя слупы, шналы, будынкі і іпш.
    Чэрвень— верасень
    2 гады
    8. Аромія (Агошіа). Тазікі пярэдніх ног звонку закруглены. Заднегрудзі з араматычнымі порамі. Пярэднеспінка з вострым бугарком на заднім краі
    
    Вусач мускусны (A. moschata)
    Лісцевыя лясы
    Лічынкі ў драўніне вербаў, таполі, асіны
    Сярэдзіна ліпеяя — верасень
    
    9. Калідыум (Calliolium). Адростак пя-
    4
    Вусач фіялетавы
    Мяшаныя і
    Лічынкі ў сухіх хвойных
    Май — лі -
    1, рэд-
    рэднегрудзей востры. Кіпцюркі без зубчыка. Пярэдняспінка і надкрылы ў густой грубай пункціроўцы. Афарбоўка з метадічным бляскам
    
    палоскі (С. vio­laceum)
    хвойныя лясы
    дрэвах. Пашкоджваюць тэхн. драўніну
    пень
    ка 2 гады
    10. Лямія (Lamia). Крылы разві іыя. Вусікі карацейшыя за цела. 3-і членік вусіка не даўжэйшы або трохі даўжэйшы за 1-ыj
    1
    Вусач-таўстун вярбовы (L. tex­tor)
    Лісцевыя лясы
    Лічынкі пад карой і ў драўніне вербаў, таполі, вольхі і ініл. Жукі на глебе каля ствалоў дрэў.
    Шкоднік
    Канец чэрвеня— кастрычнік
    
    11. Манахамус (Monochamus). Цела выцягнутае, крылы развітыя. Вусікі без раснічак, даўжэйшыя за цела. Кіпцюркі простыя, без зубчыкаў
    8
    Вусач вялікі чорны яловы (М. urussovi)
    Вусач бронзавы (чорны) хваёвы (М. galloprovincialis)
    Хвойныя лясы, выжарыны
    Хвойныя лясы
    Лічынкі пад карой елкі, піхты. Жукі на галінках і кары маладых дрэў. Шкоднік
    Лічынкі ў драўніне хвоі.
    Жукі на галінах маладых дрэў. Шкоднік
    Канец чэрвеня— кастрычнік
    Чэрвень— кастрычнік
    
    12. Акантацынус (Acanthocinus). Пярэдняспінка з шыпом або бугарком на бакавым краі і папярочным радам плям жоўтых валаскоў. Сцягно булавападоонае. Вусікі ў 1,5—5 разоў даўжэйшыя за цела
    6
    Вусач шэры даўгавусы (A. aedi­lis)
    Хвойныя лясы
    Лічынкі ў сухіх і свежавысечаных ствалах хвоі, якія адміраюць. Шкоднік
    Чэрвень— жнівень
    
    13. Скрыпун (Saperda). Бакавы край пярэдняспінкі без шыпа або бугарка. Кіпцюрковы членік лапкі кароткі і тоўсты. Шчыток круглавата-трохвугольны
    11
    Скрыпун малы асінавы (S. po­pulnea)
    Лісцевыя лясы
    Лічынкі ў драўніне асіны. таполі. Жукі на лісці дрэў. Шкодзяць маладым дрэвам
    Май — ліпень
    
    велічыня В.— 40 см. Неабходныя меры аховы: поўная і паўсюдпая забарона лоўлі віду, аховы асн. нерасцілішчаў. Нар. назва марэна. Корміцца В. малюскамі, чарвякамі, лічынкамі насякомых.
    Даўж. 40—60, часам да 90 см, маса 2—3, зрэдку да 10 кг. Цела прадаўгаватае, спінка зеленавата-жаўтлявая, аліўкава-зялёная. брушка белаватае. бураватае, луска дробная, шчыльная. Рыла падоўжанае, конусападобнае з 4 вусікамі (адсюль назва). Галава вялікая, рот ніжні. Спінны плаўнік выемчаты, кароткі, але высокі і моцны, хваставы доўгі, моцна выемчаты, спінны і хваставы плаўнікі цёмныя. астатнія чырванаватыя. Полавая спеласць настае ва ўзросце 3—4 гадоў. Нераст у маі — чэрв., нарцыённы, у глыбокіх месцах з камяністым і пясчаным дном, Плоднасць 15—41 тыс. ікрынак. Ікра ядавітая.
    Ф. Н. Варонгн. ВУСАЧЫ, дрывасекі (Cerambycidae), сямейства насякомых атр. жукоў. У сусв. фауне каля 20 тыс. відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, найб. у тропіках. У СССР каля 900, з іх на Беларусі да 100 відаў (гл. ў табл.). Жывуць на хвойных і лісцевых дрэвах, травяністых раслінах, у глебе, у драўляных будынках.
    Цела прадаўгаватае, даўж. ад 3 да 180 мм, у многіх відаў укрытае валаскамі. Вусы доўгія, не карацей пал. даўж. цела (за выключэннем спандыла караткавусага). Надкрылы без кропкавых баразёнак. Сківіцы развітыя. У большасці В. вочы з выемкай. Лічынкі развіваюцца пад карой або ў драўніне. радзей у глебе або ў сцяблах траў. Многія В. прычыняюць страты лясной гаспадарцы, пашкоджваючы дрэвы і тэхн. драўніну, некаторыя точаць драўляныя будынкі і мэблю. шкодзяць культурным раслінам, асабліва пладовым дрэвам. Прафілактыка і меры барацьбы: акурванне і прамочванне драўніны інсектыцыдамі і адпуджвальнымі рэчывамі, знішчэнне пашкоджаных дрэў, своечасовае выдаленне з лесу сухастою, буралому, свежаспілаваных дрэў. Іл. гл. на ўкл.
    Літ.: Фауна СССР. Насекомые жесткокрылые. Т. 21—23.— М.; Л.. 1936—58; Го d ностае в Г. Н. Насекомые СССР,— М., 1970.	Л. С. Чумакоў.
    ВУСАЧЫ, акварыумныя рыбы; тое, што барбусы.
    ВУСЦЕ, возера ў Расопскім р-не, у бас. р. Расонка. Пл. 0,12 км2. Даўж. 0.78 км. найб. шыр. 0,2 км. Катлавіпа выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы выш. 2—3 м, спадзістыя, разарапыя, па Пя пад лесам. Берагавая ліпія (даўж. 1,6 км) прамая. В, злучана ручаём з воз. Глухое. На паўд.ўсх. беразе в. Азярцы.
    ВУСЦЕ р а к і, месца ўпадзення pa­id ў возера (вадасховішча) ці ў больш значную раку. Па форме адрозніваюць асн. тыпы В.: простыя, калі рэчышча пе падзяляецца на ру кавы, а яго піыр. захоўваецца ў месцы ўпадзення прыблізна пастаяннай (на Беларусі такія В. пераважаюць), дэльты і эстуарыі.
    Нахіл ракі каля В. звычайна мае мінім. велічыні, шыр. яе павялічваецца, a скорасць цячэння запавольваецца. Калі
    рака ўпадае ў азёрападобны вадаём, то скорасць цячэння амаль знікае, завіслыя ў вадзе часцінкі апускаюцца на дно, утвараюць водмель, a В. становіцца дэльтападобным. У час адступання ледавікоў з тэр. Беларусі ў антрапагепавым перыядзе ў В. магутных ледавіковых патокаў намножыліся пясчаныя зандравыя палі (гл. Зандры).
    ВУСЦЕ, зона адпачынку мясц. значэпня на тэр. Дзятлаўскага р-на, за 34 км на Пд ад Ліды, на беразе р. Моўчадзь. Устаноўлена ў 1981, Пл. 5,2 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачьшак 16,1 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў для доўгатэрміновага адначынку дзяцеп і дарослага насельніцтва Ліды.
    ВУСЦЕУСКАЕ РАДОВІШЧА МЁЛУ, за 0,3 км на 3 ад в. Вусце Чэрыкаўскага р-на. Пластавы паклад прымеркаваны да турон-каньякскіх адкладаў. Разведапыя запасы 23 млп. т. Мел белы, шаравата-белы шчыльпы, трэшчыпаваты. Магуінасць карыснай тоўшчы 16—27,8 м, ускрышы 0,2—9,4 м. Мел прыдатны на вытв-сць ваппы. Па радовішчы вылучапы асобныя блокі, у межах якіх мел прыдатны як дамешак у корм жывёл і птушак. Радовішча не эксплуатуецца.
    ВУХАВА БАЛОТА, пізіпнага (92%) і вярховага тыпаў, на ПнЗ Слаўгарадскага р-на, у вадазборы р. Пропя. ТІл. 2,3 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,6 тыс. га. Глыб. торфу да 3 м. сярэдняя 2,1 м, ступень распаДУ 36 % (нізінны), 37 % (вярховы), попельнасць адпаведна 7,5 %, 4,5 %.
    Вухавёртка агародная.
    Рака Вуць каля г. п. Церахоўка Добрушскага раёна.
    На 1.1.1978 запасы торфу 5,4 млн. т. Невял. здабыча торфу на ўгпаенне. Балота ў натуральным стане, занята рэдкім лесам з хвоі. 1 тыс. га замацавана за торфапрадпрыемствам «Дняпроўскае» (не распрацоўваецца).
    ВУХАВЁРТКА АГАРбДНАЯ (For­ficula fomis), насякомае сям. сапраўдных вухавёртак атр. скурыстакрылых. Трапляецца ва ўсіх ч. свету; у СССР — у паўд. і сярэдняй палосах (у т. л. ў БССР).
    Цела (даўж. 11—17 мм) падоўжанае, цёмнае з брудна-жоўтымі краямі і падоўжнай палосай пасярэдзіне. з 2 клешчападобпымі прыдаткамі (даўж. 3,5—■ 9 мм) на канцы брушка. Надкрылы скурыстыя, заднія крылы перапончатыя складзены веерападобна 1 2 разы перагнуты ўпоперак. Развіццё з няпоўпым ператварэннем. Яйцы адкладвае ў вільготную глебу. Актыўная ноччу, днём пад камянямі, карой і ў інш. сховішчах. Корміцца расліннымі і жывёльнымі рэшткамі, зрэдку шкодзіць с.-г. культурам. На Беларусі значных страт не прычыняе,	Н. К. Лаурова.
    ВУХАВЁРТКІ, атрад насякомых; тое, што скурыстакрылыя.
    ВУЦЁЎНІК. расліна сям. драсёнавых; тое, што вадзяная грэчка.
    ВУЦЬ, рака, левы прыток Сажа, у Добрушскім і Гомельскім р-нах. Даўж. 75 км. Пачынаецца за 2 км па Пд ад в. Лук’янаўка (Добрушскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 % о. Асн. прыток — рака без назвы каля в. Івакі (снрава), густата рачной сеткі 0,36 км/км2.
    Вадазбор (453 км2) у паўд.-ўсх. ч. Гомельскага Палесся. Рэльеф узгорысты, паніжэнні паміж узгоркамі нярэдка забалочаныя. Пад лесам 14 %, мяшаныя з перавагай хвойных парод лясы разме* шчаны ўздоўж водападзелу па левабярэжжы і ў ніжняй ч. вадазбору. Даліна трапецападобная, шыр. 300—600 м. у вытоку 150 м. Пераважаюць спадзістыя і вельмі спадзістыя схілы. выш. 4—6 м. месцамі парэзаныя асушалыіымі капавамі; у вярхоўі часта сугліністыя, на астатнім працягу пясчаныя і супясчаныя. пад ворывам. Пойма двухбаковая. радзей перарывістая, шыр. 200—300 м. У разводдзе затапляецца на глыб. 0,4— 0.8 м тэрмінам да 2 тыдняў. Рэчышча ў сярэднім цячэнні каналізаванае, шыр. ракі ў межань 10—18 м. Берагі да в. Вуць нізкія забалочапыя, ніжэй пераважна стромкія і абрывістыя. Рэжым В. вывучаўся ў 1932—64. назіранні вяліся на гідралаг. пасту Прыбыткі. На веснавы перыяд прыпадае да 55 % гадавога сцёку. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сак.. сярэдняя выш. над межанным узроўнем 2,4 м. Замярзае ў канцы снежпя. крыгалом у пач. 2-й дэкады сакавіка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,5 м3/с. На рацэ г. п. Церахоўка.