• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Выканнёвыя плады і насенне: уверсе: насенне піхты б.елай (узрост 350 тыс. гадоў), справа—рэшткі пладоў рдзестаў (100 тыс. гадоў); уверсе: рэшткі плацоў вадзянога арэха ІПафера (350 тыс. гадоў), справа — насенне вымерлай палеаэўрыялы карпацкай (2 млн. 800 тыс. гадоў).
    рачной сеткі. Мяркуюць, што належыць да катэгорыі глыбінных.
    ВБІЗЕНКА, В ы з н я н к а, рака, левы прыток Морачы (бас. Случы), у Салігорскім р-не. Даўж. 20 км. Пачынаецца на ПнУ ад в. Вял. Альшапіца. Каналізавана ў ніжнім цячэнні. Вадазбор (109 км2) нізінны, пад лесам 19 %, вядуцца меліярацыйпыя работы. Ha В. г. п. Чырвоная Слабада.
    ВЫКАПНЁВАЯ ФАУНА, гл. ў арт. Фауна.
    ВЬІКАПНЁВАЯ ФЛОРА, гл. ў арт. Флора.
    ВЫКАПНЁВЫ КОНЬ, гл. Конь выкапнёвы.
    ВЫКАПНЁВЫЯ ГЛЁБЫ, п а х ав а н ы я г л е б ы, трапляюцца ў тоўшчы розных кантынентальных адкладаў, сведчаць аб перапынках у асадканамнажэнні. Даюць матэрыял для палеагеагр. рэканструкцый, скарыстоўваюцца для пазнання і раскрыцця накіравапасці сучаспых геамарфал. і глебаўтваральных працэсаў, вывучэння фактараў антрапагеннага ўздзеяння па глебы ў галацэне. У грунтах В. г. вылучаюцца афарбоўкай парод, мінералагічным складам, прысутнасцю арган. рэчыва. Вывучае В. г. палеапедалогія. На Беларусі В. г. знойдзены ў аптрапагенавых адкладах у керне шматлікіх свідравін, даследаваны ў агаленнях яроў і па далінах рэк. Вядомы мінер. і арган. (тарфяныя) глебы міжледавікоўяў і інтэрстадыялаў, перакрытыя болып маладымі адкладамі. Важнае стратыграфічнае зна-
    Выкашіёвыя споры і пылок. Споры: 1— Stenozonotriletes recognitus (дэвон), 2— Chomotriletes triangula­ris (юра); пылок: з—секвоі; 4—секвоі-дэндрана (верхні алігацэн).
    чэнне маюць В. г., якія ўтварыліся і добра зберагліся па лёсападобных пародах (кіравальпыя выкапні ў іх амаль не захаваліся, і звычайна яны лічацца «нямымі»), На значнай плошчы свайго былога пашырэння В. г. знішчаны экзагеннымі працэсамі (дзейнасць ледавікоў, ледавіковых патокаў, паветра і інш.). Найболып даследавапы ў межах Навагрудскага ўзвышша (каля в. Баранавічы -— агаленне Цімошкавічы,— в. Горныя Руткавічы і в. Палужжа Карэліцкага р-па), ва ўрочышчы Цялячы Роў каля г. Мсціслаў, па ўзгорках Планерны і Міхалова ў межах Мінска, на берагах рэк Днепр, Віхра, у кар’ерах цагельных з-даў каля Мінска.
    Н. А. Матусевіч.
    ВЫКАПНЁВЫЯ ПЛАДЬ'І I НАСЁННЕ, рэшткі генератыўных оргапаў голанасенных і пакрытанасенных раслін, якія трапляюцца ў горпых пародах мезазойскага (канец эры) і кайназойскага ўзростаў. Найчасцей у выкапнёвым стапе захоўваюцца самыя трывалыя ч. пладоў і насепня — эндакарпій, радзей перыкарпій пладоў або спермадэрма насення. Зрэдку трапляюцца плады разам з насешіем, напр., каробачкі верасовых; бываюць акамянелыя (фасільныя) і паўакамянелыя (субфасілыіыя). Вывучэпне будовы В. п. і н. дазваляе вызпачыць віды пашыраных у мінулым раслін. На Беларусі выяўлепы рознаўзроставыя комплексы В. п. і н. (насенныя флоры) з усёй кантыненталыіай тоўшчы кайназойскіх адкладаў, якія выкарыстоўваюцца ў стратыграфічпых і палеагеагр. даследаваннях і дазваляюць узнаўляць гісторыю раслінпага свету ў мінулым і прагназіраваць яго змены ў будучым. Каштоўныя ў навук. адносінах агаленні з В. п. і н. ахоўваюцца як геалагічныя помнікі прыроды. Найбольш багатыя месцазпаходжанні В. п. і п. выяўлены ў агаленпях палеагену (Страдубка Лоеўскага р-на), неагену (Холмеч, Дварэц Рэчыцкага р-на), антрапагену (Калодзежны Роў Гродзенскага, Карчова Баранавіцкага, Касцяшы Любанскага, Мацвееў Роў Аршанскага р-наў, Лоеўскае геалагічнае агаленне, Мурава, ЦімошкавіЧЫ І ІНШ.).	Г. В. Якубоўская.
    ВЫКАПНЁВЫЯ РЭШТКІ жыВЫХ АРГАНІЗМАУ, гл. ў арт. Акамянеласці.
    ВЫКАПНЁВЫЯ СПбРЫ I пылок, рэшткі спораў і пылку раслін геал. мінулага, якія захаваліся ў слаях зямной кары. На Беларусі В. с. і п. выяўлены ў сярэднеі верхнедэвоп-
    скіх (споры), ніжнекам.-вуг. (споры, адзінкавыя пылковыя зярняты стараж. голанасенных — птэрыдаспермаў, кардаітаў), мезазойскіх, кайназойскіх адкладах. Першыя знаходкі пылку пакрытанасенных адзначаны ў адкладах юры.
    У выкапнёвым стане звычайна захоўваюцца вонкавыя абалонкі аднаклетачных спораў і пылковых зярнят многіх голаі пакрытанасенных раслін, якія складаюцца з устойлівых да ўздзеяння знешняга асяроддзя коркавых і пекцінавых рэчываў. Пылок некаторых відаў (ядловец, таполі, лістоўніцы і інш.) лёгка разбураецца і таму не захоўваецца ў выкапнёвым стане. Споры і пылок лепш захоўваюцца ў арган. асадках (вугаль, торф. сапрапелі і інш.). Форма, памеры і асаблівасці будовы спораў і пылковых зярнят дазваляюць вызначыць сістэм. прыналежнасць раслін геал. мінулага. В. с. і п. даследуе паліналогія з дапамогай спорава-пылковага аналізу, іх вывучэнне мае вял. значэнне ў геалогіі, геамарфалогіі, палеагеаграфіі.
    Літ.: Сладков A. Н. Введенне в спорово-пыльцевой аналлз.— М.. 1967.
    Н. С. Някрата, А. Ф. Бурлак. ВЫЛАЗСКАЕ ВОЗЕРА, у Пінскім р-не, у бас. р. Ясельда. Пл. 0,3 км2. Даўж. 3,5 км, найб. шыр. 0,12 км. Вадазбор (6,22 км2) раўнінны. Берагі забалочаныя. Дно плоскае, выслана магутным слоем ілу. Іптэнсіўна зарастае. Злучана канавамі з р. Ясельда і выпрацаванымі тарфянымі кар’ерамі. На беразе возера в. Вылазы і Селішча.
    ВБІЛЫН, нізіннае балота ў цэнтр. ч. Пінскага р-на, у пойме Прыпяці. Складаецца з асобных участкаў. Пл. 3,9 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,4 тыс. га. Сярэдняя глыб. торфу 0,8 м, ступень распаду 42 %, попелыіасць 25 %. На 1.1.1978 запасы торфу 3,1 млн. т. Балота асушана адкрытай сеткай, выкарыстоўваецца пад сенажаць.
    ВЫМАКАННЕ РАСЛІН, гібель раслін у выніку парушэння дыхапня пры застоі вады на паверхні глебы. Назіраецца ўвосепь і вясною, радзей пры працяглых адлігах зімою, калі вада ад расталага снегу застойваецца ў паніжаных месцах па слабаводапранікальных глебах. Іпшы раз бывае летам у выніку затаплення і падтаплення пасеваў пры вял. колькасці ападкаў і выхадзе рэк з берагоў. Дзікарослыя расліны болып устойлівыя да вымакання, чым культурныя. 3 с.-г. раслін на Беларусі часцей вымакаюць азімыя збожжавыя культуры, з іх азімае жыта менш устойлівае, чым пшаніца.
    Залітыя вадой расліны ад недахопу кіслароду праз 7—10 сут жаўцеюць, назапашваюць у клетках этылавы спірт, які выклікае атручэнне. і тыдні праз два гінуць. Для прадухілення В. р. неабходна вырошчваць устойлівыя да вымакання сарты, выраўноўваць паверх-
    ню палёў. праводзіць баразнаванне пасеваў і інш. агратэхн. мерапрыемствы.
    К. Г. Шашко. ВЫМІРАННЕ ВІДАУ. знікненне сістэм. катэгорый (відаў) раслін і жывёл у выніку прыродных працэсаў або непаўмыснага, апасродкаванага ўздзеяпня чалавека. У эвалюцыйпым сэнсе вымерлым лічыцца від, пасля якога не засталося ніякага (нават змененага) патомства. Аднак В. в. не абавязкова вядзе да яго бясследнага знікнення — у працэсе эвалюцыі ён можа ператварацца ў іншы, захоўваць прынцыповае падабенства з зыходным і з’яўляцца носьбітам часткі яго генетычнай інфармацыі (напр., каля 95 % генаў чалавека вызначаны генатыпам малпападобных продкаў, 60—70 % — генатыпам форм млекакормячых, якія некалі існавалі, і гэтак далей).
    Усе віды жывых арганізмаў маюць свой тэрмін існавання (ад 0,5 да 12 млн. гадоў). Колькасць сучасных відаў складае каля 1 % ад усіх. якія ўтварыліся ў працэсе эвалюцыі за гісторыю Зямлі. Выклікаецца В. в. зменамі ўмоў навакольнага асяроддзя, да якіх арганізмы не прыстасаваліся або якія затрымліваюць іх размнажэнне. Адбываецца шляхам натуральнага адбору. Асаблівасці марфал. будовы 1 паводзін выміраючых відаў не адпавядаюць новым умовам асяроддзя пражывання, а генетычныя магчымасці далейшага іх прыстасавання вычарпаны. Пры хуткіх зменах асяроддзя лягчэй выміраюць віды. якія займаюць абмежаваную тэр. або акваторыю. Пашыраныя віды часам захоўваюцца на абмежаваных участках як рэліктавыя арганізмы. На тэр. Беларусі ў канцы дэвону вымерлі вышэйшыя споравыя расліны, псілафіты, у засушлівы і гарачы пермскі перыяд — вільгацялюбныя дрэвападобныя хвашчы. лепідадэндраны і інш. У міяцэне на змену вымерлым трапічным і субтрапічным відам прыйшлі блізкія да сучасных віды хвойных (у т. л. вымерлыя тсуга. секвойя. кіпарыс) і лісцевых дрэў. У выкапнёвай фауне Беларусі выяўлены шматлікія групы вымерлых фарамініфер. аманітаў. белемнітаў і інш. стараж. марскіх і наземных арганізмаў, у адкладах антрапагену знойдзены рэшткі больш як 20 відаў 1 форм буйных вымерлых пазваночных жывёл (паўн. і велікарогі алені, мамант. насарог шарсцісты 1 ініп.). У сучасных умовах знікненне відаў жывёл і раслін у першую чаргу абумоўлена антрапагенным уздзеяннем на прыроду. Калі ў эпоху вымірання дыназаўраў 1 від арганізмаў на Зямлі знікаў у
    сярэднім за 1000 гадоў, то з 1600 па 1950 год — за 10 гадоў, з другой пал. 20 ст.— 1 від у 1 год (падлікі тычацца буйных, добра прыкметных відаў). Шмат відаў знаходзіцца на мяжы вымірання. Штучнае ўзнаўленне відаў, якія выміраюць, без іх поўнага акультурвання, як правіла, не дае станоўчых вынікаў і можа толькі адцягнуць іх гібель. Дзейнасць чалавека як важны біятычны фактар прамога або ўскоснага В. в. павінна арыентавацца на мінім. адмоўнае ўздзеянне на прыроду. У Чырвоную кнігу Беларускай ССР занесены 4 віды жывёл і 2 віды раслін на сучасны момант, мабыць, вымерлыя, не выяўленыя на працягу шэрагу гадоў. 13 відаў жывёл 1 11 відаў раслін, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення і, магчыма, выміраюць.
    Літ.: Давнташвнлн Л. Ш. Прнчнны вымнрання органпзмов.—• М„ 1969; Г р а н т В. Эволюцпя органнзмов: Пер. с англ,— М., 1980; М а й р Э. Популяцнн, впды it эволюцпя: Пер с англ.— М„ 1974. С. А. Кручак, Я. I. Марозаў. ВБІМНА, возера ў Гарадоцкім р-не, у бас. р. Лужасянка. Пл. 7,24 км2. Даўж. 9,2 км, найб. шыр. 1,4 км, найб. глыб. 7,8 м, сярэдняя 4,4 м, Аб’ём вады 31,46 млн. м3. Вадазбор (106 км2) узгорысты, 57 % пад лесам.
    Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з ПдЗ на ПнУ. Схілы выш. 10—12 м, стромкія, укрыты лесам, на ПнУ і ПдЗ нізкія. забалочаныя. Берагавая лінія (даўж. 22,6 км) звілістая. Берагі высокія і стромкія, зараслі хмызняком. Дно амаль плоскае, літараль вузкая, пясчаная. 3 глыб. 1,5—2 м ложа выслана гліністым ілам, з 5 м — крэменязёмістым сапрапелем (гл. Вымнянскае радовішча сапрапелю). Глыбіні да 2 м займаюць 14 %, да 5 м — 51 % пл. возера. 7 астравоў агульнай пл. 8,7 га, найб, на ПдЗ, укрыты лесам. Мінералізацыя вады да 190 мг/л, празрыстасць да 1 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: злучана пратокамі з азёрамі Арлейка 1 Слепня, выцякае Лужасянка. Надводная расліннасць вузкай палосай (10—25 м) акаймоўвае ўзбярэжжа і астравы, падводная шыр. 150—200 м. Пачатковымі даследаваннямі ў складзе фітапланктону выяўлены 58 відаў арганізмаў (біямаса 14,8 г/м3), зоапланктону — 17 відаў (2,4 г/м3), заабентасу —25 відаў (4,2 г/м2). Водзяцца лешч, судак, шчупак, акунь, плотка; ёсць вугор. Уваходзіць у зону адпачыняу Латыгава. На паўд.-зах. беразе вёскі Халіпы і Хабаты. Іл. гл. на ўклейды.