• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Б. П. Уласаў.
    ВЫСОКАКУЧАВЫЯ ВОБЛАКІ (міжнар. назва Altocumulus, скарочапа Ac), белыя або шэрыя воблакі ў выглядзе слаёў і град, круглаватых мас, валоў, камякоў. На Беларусі звычайна асновы В. в. на выш. 2— 6 км, таўшчыпя 0,1—0,8 км, гарызантальная працягласць 10—100 км. Час існавання суткі і больш. У сярэднім за год пазіраюцца ад 19 % (Слуцк, Гродна) да 26 % (Брэст) часу, у летнія і асеннія месяцы — ад 22 да 33 %, у зімовыя і веснавыя — ад 7 да 20 %. На працягу сутак максімум бывае ў дзёнпыя гадзіны.
    Большая ч. воблачных элементаў у слаях або градах размешчана ўпарадкавана, хвалепадобна. Складаюцца з кро-
    пелек вады, пры нізкіх т-рах могуць мець і ледзяныя крышталі. Утвараюцца з слаіста-кучавых, перыста-слаістых, слаіста-дажджавых і кучавых воблакаў. Сонца праз іх прасочваецца слаба (тады магчыма ўтварэнне вянца. ірызацыя воблакаў, гало) або яго зусім не відаць. Ападкаў не даюць. Гл. іл. да арт. Воблакг.	3. X. Таўціева.
    ВЫСОКАСЛАІСТЫЯ ВбБЛАКІ (міжнар. пазва Altostratus, скарочапа As), шараваты або сіняватывоблачпы слой валакністаіі або аднароднай структуры. Скрозь В. в., як праз матавае шкло, можна вызначыць месцазнаходжанне Сопца. ноччу — Месяца. Цені ад прадметаў пры В. в. на зямлі размытыя або адсутпічаюць. На Беларусі звычайна выш, асновы В. в. у межах ад 3 да 5 км, таўшчыяя каля 1, зрэдку да 2 км, гарызаптальная працягласць 100— 1000 км. Працягласць існаванпя — суткі і болып. У сярэднім за год назіраюцца ад 5 (Слуцк) да 13 % (Гродна) часу, у летпія месяцы — ад
    3 да 14 %, у асепнія — ад 4 да 17 %, у зімовыя — ад 7 да 24 %, у вясновыя — ад 5 да 18 % •
    Пакрываюць неба часткова ці цалкам. Складаюцца з сумесі пераахалоджаных кропелек і крышталяў (у верхніх ч. могуць складацца толькі з крышталяў, у ні ніжніх — толькі з кропелек). Пры ўшчыльненні і зніжэнні В. в. ператвараіоцца ў слаіста-дажджавыя воблакі. Магчыма ператварэнне іх у высокакучавыя воблакі і наадварот. У тонкіх В. в. адзначаюцца вянцы каля Сонца і Месяца. 3 В. в. летам зрэдку выпадае дождж, зімой часта ідзе снег. 3. X. Таўціева. ВЫСОКАЎСКАЯ МЕТЭАРАЛАГІЧНАЯ СТАНЦЫЯ. МС В ы с о к а е, на ўсх. ускраіне г. Высокае Камянецкага р-па. Засн. ў 1950. Працуе па праграме метэастанцый 2-га разраду. Матэрыялы назіранняў паказальныя для тэр. на 25—35 км вакол станцыі (найважнейшыя сярэдпямесячпыя і сярэднегадавыя метэаралагічпыя паказчыкі гл. ў табл.). Працягласць перыяду з сярэдпясутачнымі т-рамі вышэй за 0 °C — 256 сут, вегет. перыяд 203 сут, безмарозны — 170 сут.
    Апошні замаразак у паветры ў сярэднім 26 крас., першы — 14 кастрычніка. Сярэднямесячпая т-ра паветра ў студз. ад 1,5 (1975) да -14,1 °C (1963), у ліп. ад 15,6 (1962) да 20,6 °C (1972). Гадавы абс. мінімум т-ры паветра ніжэй за —29 °C і абс. максімум больш за 35 °C назіраецца не часцей як раз у 20 гадоў. Т-ра паверхні глебы зімой раз у 20—30 гадоў апускаецца да —39 °C. Раз у 11 гадоў бывае болып за 620 мм ападкаў. У асобпыя засушлівыя гады не больш за 350 мм ападкаў. Сярэдняя макс. выш. снегавога покрыва за зіму 13 см, у асобныя гады да 26 см. Сярэдняя колькасць сутак з мяцеліцай за год 20, макс.— 33, з туманам адпаведна 58 і 78. У сярэднім за год бывае 36 сут з навальніцай, 1 з градам, 14 сут з галалёдам і 15 сут з шэрапню. в. Р. Жумар.
    Метэаралагічпыя паказчыкі за перыяд назірання па Выеокаўскай метэаралагічнай станцыі
    
    1
    11
    Ш
    IV
    V
    VI
    VII
    V111
    IX
    X
    XI
    XII
    За год
    Тэмпература паветра,0 С сярэднясутачная
    -4.8
    —4,1
    0.1
    6,8
    13.7
    16.6
    18.4
    17.2
    13.1
    7.4
    2,1
    —21
    —2,5
    7,0
    абсалютны мінімум
    —36
    —31
    —27
    -15
    —5
    1
    5
    3
    —3
    — 18
    
    —26
    —36
    абсалютны максімум
    9
    10
    22
    30
    34
    35
    36
    36
    31
    27
    24
    14
    36
    Тэмпература паверхні глебы, °C с ярэдн ясутачна я
    —5
    -5
    0
    8
    16
    20
    22
    20
    14
    8
    2
    —3
    8
    абсалютны мінімум
    —39
    -35
    —30
    —16
    —6
    1
    5
    3
    —4
    — 18
    —21
    —28
    —39
    Сярэдняя тэмпература глебы, °C на глыбіні
    0,05 м
    0,10 м
    0,15 м
    0,20 м
    Сярэдняя скорасць ветру, м/с
    4,7
    4,5
    4,6
    4,0
    15,3 15,0 14,7
    14,3
    3,5
    19,3 19,0 18,5
    18,1
    3,2
    20,8
    20,6
    20,3
    20,1
    3,0
    19,0
    18,9
    18,8
    18,8
    3,1
    14,1
    14,6
    14,8
    14,8
    3,4
    7,6 7,8 8,0
    8,3
    3,8
    4,7
    4,7
    3,9
    Сярэдняя колькасць дзён са скорасцю ветру 15 м/с і болып
    1,2
    1,5
    0,9
    0,4
    0,2
    0,2
    0,2
    0,2
    0,5
    0,6
    0,8
    0,7
    7,4
    Сярэдняя адносная вільготнасць паветра, %
    88
    87
    81
    73
    70
    69
    72
    74
    78
    82
    88
    89
    79
    Сярэдняя колькасць ападкаў, мм
    25
    27
    29
    35
    49
    74
    70
    71
    45
    36
    31
    28
    520
    Сярэдняя колькасць дзён ясных
    1,3
    1,4
    4,2
    3,6
    2,7
    3,6
    3.7
    3,5
    4,5
    3,3
    1,3
    1,3
    34
    пахмурных
    19,1
    14,6
    13,3
    10,9
    10,2
    8,1
    8,7
    8,5
    8,5
    11,7
    20,4
    19,7
    154
    Высокаўскі парк у Аршанскім раёне.
    ВЫСОКАЎСКІ ПАРК, у в. Высокае Аршапскага р-на. Закладзены ў 2-й пал. 19 ст. Пл. каля 5 га. Парк пейзажны. Размешчаны на 2 тэрасах і пакатым схіле. Цэнтрам кампазіцыі быў сядзібны дом (не збярогся) на верхняй тэрасе. Перад домам на парадным партэры былі пасаджаны экзоты. На ніжняй тэрасе часткова захаваліся жывапіспыя паляны, для афармленпя якіх былі выкарыстаны шматлікія экзоты — каля 170 відаў і форм. Растуць піхты сібірская, бальзамічная і Фразера, туя зах., лістоўніца еўрап., хвоі веймутава і чорная, арэх Зібальда, каштан горкі васьмітычынкавы, клёны ясеняліс-
    ты, татарскі, палявы, каліна бульдзенеж і інш. Парк — помнік прыроды мясц. значэння.
    ВЫСОКАЎСКІ ПАРК, у г. Высокае Камянецкага р-на. Закладзены ў 19 ст. Пл. 15 га. Пейзажны. Размешчаны на беразе р. Пульвы. У цэнтры сядзібны дом, да якога вядзе алея з лістоўніцы, у зах. частцы парку — сад. У фарміраванпі масіву выкарыстапы граб звычайны, горкі каштан звычайны, клён вастралісты, дуб звычайны і інш. Сістэмай вадаёмаў парк падзелены на паўд. (гар. парк) і паўн. (належыць школе-інтэрнату) часткі. Перспектыва на вял. вадаём аформлепа кулісамі з хвоі чорнай і веймутавай, елкі звычайнай. Парк збярогся часткова. ВЫСОКАЯ, рака ў Крупскім р-не, упадае ў воз. Сялява. Даўж. 14 км. Пачыпаецца на ПдУ ад в. Старая Пярэсіка. Сярэдпі нахіл водпай паверхні 0.8 %о. Вадазбор (138 км2) нізінны, 38 % пад лесам.
    ВЫСОКАЯ, зона адпачыпку мясц. значэння, за 13 км на ПнУ ад Гродна, на беразе р. Гожка і яе невял. прытокаў. Устаноўлена ў 1981. Пл. 3,3 тыс. га. Разлічапа на адначасовы адпачынак 9 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў і баз для доўгатэрміновага адпачынку дзяцей і дарослага насельніцтва Гродна.
    ВЫСОКАЯ ГАРА. радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу і жвірыстых пяскоў за 3,5 км на ПпЗ ад Нясвіжа. Пластавы паклад няправільнай формы гепетычна звязаны з флювіягляцыяльнымі ўтварэннямі і складзены з лінз жвіру і жвірыстых пяскоў. Разведаныя запасы 3,2 млн. м3. Пяскі дробнаі сярэднёзярністыя, радзей буйназярністыя. Жвіру і галькі ў пяску 12—40 %, гліністых часцінак у пяску 0,7—3 %, у жвіры 0,3—0,6 %. Магутнасць карыснаіі тоўшчы 3—15 м, ускрышы 1—7 м. Жвір і пясок прыдатны ў дарожпым буд-ве, па вытв-сць бетону. Радовішча не распрацоўваецца. ВЫСОКАЯ ГАРА, радовішча глін за 2 км на ПдЗ ад в. Балотчыцы Слуцкага р-на. Паклад у выглядзе адорвеня неагенавых глін звязаны з канцова-марэннымі адкладамі дняпроўскага зледзянення. Перспектыўпыя запасы 602 тыс. м3. Гліны цёмнаі буравата-шэрыя тугаплаўкія высокапластычныя; гліністых часцінак драбней за 0,01 мм 70—90 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 4— 6 м, ускрышы (пяскі) 0,3—0,8 м. Гліны прыдатная на вытв-сць тугаплаўкай цэглы, буд. керамікі. Радовішча не распрацоўваецца.
    «ВЫСОКІ БЁРАГ», турысцкая база ў Стаўбцоўскім р-не, на беразе Нёмана, за 1 км ад в. Мікалаеўшчына. Адкрыта ў 1970. Працуе з мая да вер. (350 месцаў). Абслугоўвае турыстаў па 12-дзённых пуцёўках, у т. л. бацькоў з дзецьмі 5—12 гадоў, і самадзейных. Праводзіць лодачпыя паходы па рэках Уса і Нёман, экскурсіі, у т. л. па мясцінах, якія ўваходзяць у прыродны комплекс Коласаўскага мемарыяльнага заказніка.
    ВЫСОЦКАЕ РАДбВІШЧА ГЛІН, па паўд. ускраіне в. Высокае Аршанскага р-на. Лінзападобны паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі паазерскага зледзянення. Разведаныя запасы 1,2 млн. м3. Гліны легкаплаўкія карычпевыя тлустьгя, карбанатныя, пластычныя; гліністых часцінак драбней за 0,01 мм 64—82,6 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 0,5—15,6 м, ускрышы (пяскі, грубыя суглінкі, супескі) 0,2—3,4 м. Падсцілаюць паклад супескі. Гліны прыдатныя на вытв-сць цэглы. Радовішча не распрацоўваецца.
    ВЫСбЦКІ Георгій Мікалаевіч (19.2. 1865, с. Мікітаўка Глухаўскага р-на Сумскай вобл.— 6.4.1940), савецкі лесавод, глебазнавец, гідролаг, батанік і фізікагеограф, заснавальнік лясной доследнай справы на Беларусі. Акад. УАСГНІЛ (1934). Скопчыў Пятроўскую с.-г. акадэмію (1890). У 1923—25 заг. кафедры лесаводства Бел. ін-та сельскай і лясноіі гаспадаркі. У 1924—26 заг. Міпскай (з 1926
    Высокаўскі парк у
    Камянецкім раёне.
    Цэнтральнай) лясной доследпай станцыі. Праводзіў на Беларусі метэаралагічныя і гідралаг. даследавашіі, паклаў пачатак навук. тыпалагічнай класіфікацыі лясоў БССР, даў геабат. характарыстыку расліннасці Пд Беларусі.
    Тв.: ІІзбр. соч. Т. 1—2.— М„ 1962.
    Літ.: Нсаченко А. Г; Г. Н. Высоцкнй — выдаюшпйся отечественный географ.— Л., 1953; Ю р к е в п ч II. Д., П е т р о в с к п й П. Я. Научное паследпе Г. II. Высоцкого.— Ботаннка: ІІсследовання, 1966, в. 8.
    ВЫСПА, тое, што востраў; гл. А стравы.
    ВЫСТАЎКI прыродазнаўчыя, праводзяцца рэсп., гар., раённымі саветамі, пярвічнымі арг-цыямі Бел. т-ва аховы прыроды з мэтаіі прапаганды ведаў аб прыродзе, яе рац. выкарыстаппі і ўзнаўленні. Кожны год у БССР адбываецца каля 5 тыс. выставак кветак, грыбоў, пеўчых і дэкар. птушак, акварыумных рыб, a таксама выстаўкі «Прырода і фантазія» (лясная скульптура), фотаздымкаў, плакатаў, дзіцячых малюнкаў, прысвечаных прыродзе і яеахове. Штогод В. п. наведваюць болып за 100 тыс. чалавек.
    ВЫСТУПОВІЦКАЯ СТУПЕНЬ (ад назвы в. Выступовічы ў Жытомірскай вобл.), п а ў д іі ё в а я п р ыбортавая ступень. тэктанічпая структура ў Лельчыцкім і Ельскім р-нах, у паўд. структурнай зоне Прыпяцкага прагіну.
    Выдзяляецца па паверхні фундамента, падсалявых і міжсалявых адкладах. На Пн па Выступовіцкім субрэгіянальным разломе мяжуе з Ельскім грабенам, на Пд па Паўд.-Прыпяцкім краявым разломе — з Укр. крышт. шчытом. Распасціранне В. с. шыротнае. Даўж. ка_ ля 120 км, шыр. (у межах Усх.-Выступовіцкага падняцця) 8 км. Будова ступені складаная і недастаткова вывучана геафіз. даследаваннямі і свідравапнем. Платформавы чахол складзены з сярэднеі верхнедэвонскіх, кам.-вуг. і меза-кайназойскіх утварэнняў. У межах ступені адбываецца замяшчэнне верхнесаляносных адкладаў тэрыгеннымі.	1. Д. Кудравец.