• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    ВЫШЧАЛОЧВАННЕ ГОРНЫХ ПАРОД, працэс выбіральнага растварэння і вынасу прыроднымі, пераважна падземнымі водамі асобных кампанентаў горных парод. Маштабы вышчалочвання залежаць ад саставу парод, растваральнай здольнасці водаў і хуткасці іх руху. Найлепш вышчалочваюцца кам. і калійныя солі, гіпсы, ангідрыты, вапнякі і даламіты. Найб. спрыяльныя ўмовы для В. г. п. у зоне інтэнсіўнага артэзіянскага водаабмену, дзе высокая скорасць руху і нізкая мінералізацыя падземпых водаў. Тыповае праяўленне В. г. п.— карст і фарміраванне карставага рэльефу (напр., у пекаторых раёнах Віцебскай вобл., дзе вышчалочваюцца верхнедэвонскія даламіты, якія залягаюць неглыбока ад дзёнпай паверхні). Пра-
    цэс вышчалочвання — адзін з асноўпых, які абумоўлівае фарміраванне калектараў вуглевадародаў у карбанатных тоўшчах (напр., у верхнедэвонскіх нафтаносных адкладах Прыпяцкага прагіну). В. г. п. садзейпічае павелічэнню мінералізацыі і змене саставу падземных водаў (гл. Воды еышчалочвання). У зоне неглыбокага залягапня рудных радовішчаў воды абагачаны руднымі элементамі. На гэтай з’яве заснаваны гідрахім. метад пошукаў і разведкі радовішчаў рудных карыспых выкапняў. Часам для здабычы карысных кампанентаў горных парод, якія залягаюць на вял. глыбіні, карыстаюцца штучным В. г. п. (пры распрацоўцы саляных радовішчаў).
    A. А. Махнач. ВЫШЭЙШЫЯ МЛЕКАКОРМЯЧЫЯ, група жывародных млекакормячых; тое, што плацэнтарныя.
    ВЫШЭЙШЫЯ РАСЛІНЫ, лістасцябловыя расліны (Embryobionta, Embryophyta), т э л о м н ы я р а с л і н ы (Telomophyta, Telomobionta), сасудзістыя раслін ы, група найб. высокаарганізаваных раслін; падцарства раслінпага свету.
    Для цела В. р. (акрамя псілафітаў, мохаі псілотападобных) характэрны падзел на спецыялізаваныя органы — лісце, сцябло і корань. Усім В. р. уласціва правільнае чаргаванне пакаленняў у цыкле бясполага (спарафіта) 1 полавага (гаметафгта) развіцця, яны прыстасаваны да жыцця ў наземным асяроддзі, але сярод сучасных іх відаў ёсць нешматлікія водныя формы (напр., расліны сям. гарлачыкавых). Мяркуюць, што В. р. паходзяць ад марскіх водарасцей. Першыя наземныя формы (псілафіты) узніклі ў сілуры. Анатамічная йудова В. р. склалася ў працэсе эвалюцыі як прыстасаванне да жыцця ў наземных умовах: утварылася трывалая покрыўная тканка (эпідэрміс), узніклі вусцейкі для дыхання, праводная сістэма і інш, Паступова ў В. р. вылучыліся галіны і лісце, што павялічыла магчымасці да фотасінтэзу і адыграла вырашальную ролю ў іх развіцці. Сфарміраваліся засцерагальныя шматклетачныя органы размнажэння (гаметангіі, спарангіі). У пакрытанасенных узніклі спецыялізаваныя орі’аны полавага размнажэння — кветкі.
    Паводле сучаснай класіфікацыі В. р. падзяляюцца на 8 аддзелаў: псілафіты (вымерлыя), мохападобныя, псілотападобныя (Psilotophyta), дзеразападобныя, хвошчападобныя, папарацепадобныя, голанасенныя, пакрытанасенныя, або кветкавыя. Усяго налічваецца каля 300 тыс. відаў В. р., у т. л. у СССР 20 тыс. відаў. У сучаснай флоры Беларусі болып як 1550 відаў В. р., у т. л. 7 відаў дзярэзаў, 8 хвашчоў, 19 папарацей, 4 голанасеппых і каля 1500 відаў пакрытанасенных раслін. Іл. гл. таксама на ўкл.
    Літ.: Жнзнь растеннй. Т. 1, 4, 5.— М., 1974—81; Козловская Н. В., Пар-
    фёнов В. Н. Хорологня флоры Белорусснн.— Мн., 1972; Тахтаджян А. Л. Высшпе растення. Т. 1. От пснлофнтовых до хвойных.— М.; Л., 1956; Черепанов С. К. Сосуднстые растення СССР.— Л., 1981. Н. В. Казлоўская. ВЯДЗЁРКА, рака, правы прыток Друці, У Клічаўскім і Бялыніцкім р-нах. Даўж. 19 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %0. Вадазбор (69 км2) раўнінны, пад лесам 58 %. ВЯДЗЕТА, возера на мяжы Расонскага і Полацкага р-наў, на водападзеле рэк Дрыса і Палата. Пл. 4,68 км2. Даўж. 4,6 км, найб. шыр. 1,6 км. Вадазбор (26 км2) пераважна раўнінны. Катлавіна выцягнута з 3 на Ў. Злучана пратокай з воз. Глыбочына, выцякае р. Вядзеціца. Сцёк у Палату і Дрысу.
    ВЯДРОУКА, рака, правы прыток Гаўі (бас. Нёмана), у Лідскім р-не. Даўж. 10 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 %0. Вадазбор (37 км2) у
    Да арт. Вышэйшыя расліны. 1. Папярочны разрэз сцябла кукурузы: а) — эпідэрма; б) — склеранхіма; в) — асноўная тканка; г) — сасудзіста-валакністы пучок. 2. Схема будовы аднагадовага дравяністага сцябла: а)—першасны луб; б)—другасны луб; е)—камбій; г)—другасная драўніна; Э) — першасная драўніна; е)— стрыжань; ж) — радыяльныя прамяні; з) — пучкі лубяных валокнаў; і) — корак. 3. Тыпы суквеццяў (схемы): а)—гронка; б)—колас; в)—катах; г) ।—парасончык; S)—галоўка; е) — кошык; ж)—шчыток; з)—складаны парасончык; і) — завіток; к)—• разваліна. або дыхазій; л) ■— мяцёлка; м) — звіліна; н) >— плейахазій. 4. Апладненне і ўтварэнне насення ў двухдольных.
    межах Нёманскай ніз., 32 % пад лесам.
    ВЯДРЭНСКАЕ ВОЗЕРА, у Чашніцкім р-не, у бас. р. Свінка. Пл. возера 0,15 км2, вадазбору 4,87 км2. Каля возера в. М. Вядрэнь.
    ВЯЗ, л ё м (Ulmus), род лістападных дрэў і кустоў сямейства вязавых. Вядома каля 35 відаў, пашыраных пераважна ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. У СССР 8 відаў, з іх на Беларусі 3: В. грабалісты, або бераст, В. шурпаты i В. гладкі. Растуць як дамешак у падросце і другім ярусе ў асноўным у шыракалістых лясах на глебах з праслойкамі карбанатаў, асабліва ў поймах рэк. Цвітуць у крас.— маі. Плады выспяваюць у канцы мая — пач. чэрвеня. 10 відаў прайшлі інтрадукцыйную праверку ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. В,— каштоўныя лясныя пароды. Выкарыстоўваюцца
    ў дэкар. садоўніцтве ў адзіночных, групавых, лінейных пасадках і невял. масівах. Добра пераносяць падстрыганне, прыдатныя на жывыя агароджы, глебаахоўныя насаджэнні. Драўніна ідзе на сталярку, выраб мэблі, выкарыстоўваецца ў вагонабудаванні. Добрыя дубільнікі і перганосы.
    Звычайна высокія аднадомныя дрэвы з чаргаваным суцэльным, нераўнабокім, зубчастым лісцем з ланцэтнымі прылісткамі. Кветкі непрыкметныя, з зеленавата-чырванаватым 5—9-раздзельвым калякветнікам, у пучках. Плод — крылападобны арэшак (крылатка). Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна. Святлалюбныя, хуткарослыя, газаўстойлівыя дрэвы. Добра пераносяць перасадку. Да ўрадлівасці і вільготнасці глебы патрабавальныя, але пераносяць і засушлівыя ўмовы. Пашкоджваюцца шкоднікамі і грыбамі (напр., галандская хвароба, гл. ў арт. Трахеямікозы), што стрымлівае іх выкарыстанне ў зялёным буд-ве.
    В. г л а д к і, або звычайны (U. lae­vis), пашыраны па ўсёй тэрыторыі, але болып у паўд. і цэнтр. раёнах. Дрэва выш. да 30 м (ва ўмовах БССР 10—15 м), з шырокай густой кронай. Кара ствала буравата-карычневая, адстае тонкімі стужкамі. Маладыя парасткі светла-бурыя, бліскучыя. Лісце адваротнаяйцападобнае, па краі двойчыпілаватае, пераважна гладкае. Кветкі карычневыя, на доўгіх кветаносах, з 5—7-лопасцевым калякветнікам і фіялетавымі пыльнікамі. Хуткарослае дрэва, ва ўзросце 40 гадоў на лёгкай супясчанай глебе дасягае выш. 20 м. Даўгавечны, жыве да 250 гадоў. Адносна ценевынослівы. Пераносіць доўгае затапленне. Добры ранні меданос. В. ш у р п а т ы, або горны (U. gla­bra).—дрэва выш. 30 м (ва ўмовах БССР 15—20 м), з прыгожай шырокацыліндрычнай кронай і зграбным ствалом. Кара ў старых дрэў цёмнакарычневая, з трэшчынамі. Галінкі цёмна-бурыя, маладыя парасткі густаваласістыя. Лісце адваротнаяйцападобнае, зверху цёмна-зялёнае, шурпатае, двойчыпілаватае, часам нагадвае трохзубец. Кветкі бурыя, амаль сядзячыя, з фіялетавымі тычынкамі, У 35 гадоў дасягае выш. 24 м. Даўгавечны. Адрозніваецца высокай пылазатрымальнай здольнасцю. Mae шмат садовых форм, з якіх найб. пашырана ніцая — з гарызантальна-раскідзістымі шкілетнымі галінкамі і доўгімі павіслымі парасткамі. Выкарыстоўваецца пераважна ў салітэрных пасадках. Размнажаецца прышчэпліваннем.
    3 інтрадукаваных у зялёным буд-ве выкарыстоўваюцца 3 віды. В. п р ы с ад з і с т ы (U. pumila, радзіма — Цэнтр. Азія)цвыіп. да 16 м, вылучаецца цёмнашэрай карой. Лісце эліпсоіднае, востра-
    канцовае, па краі двойчыпілаватае. скурыстае, шчыльнае. Кветкі з фіялетавымі пыльнікамі. В. а м е р ы к а н с к і (U. americana, радзіма — Паўн. Амерыка) выш. 20—30 (40) м. Ствол са светлашэрай лускаватай карой. Лісце авальнападоўжанае, востраканцовае, па краі двойчызубчастае. Ёсць садовыя формы — ніцая і калонападобная. В. ч ы р в о н ы (U. rubra, радзіма — Паўн. Амерыка) выш. да 22 м. Адметны чырвона-карычневымі або аранжавымі маладымі галінкамі. Лісце моцнанераўнабокае, доўгазавостранае, восенню матава-жоўтае. Іл. гл. таксама на ўклейцы.
    Дз. В. Гельтман, В. Р. Анціпаў. ВЯЗАВЬІ ВОСТРАЎ, нізіннае eano­Ta на мяжы Асіповіцкага, Пухавіцкага і Чэрвеньскага р-наў, у вадазборы р. Балачанка. Пл. 1,2 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,5 тыс. га. Глыб. торфу да 4,3 м, сярэдняя 1,9 м, ступень распаду 33 %, попельнасць 8 %. На 1.1.1978 запасы торфу 1,5 млн. т. Балота ў натуральным стане, пераважае травяністая расліннасць з асок, месцамі хмызняк з вярбы і бярозы, хваёвы лес. ВЯЗАЎКА, рака, левы прыток Нёмана, у Дзятлаўскім р-не. Даўж. 21 км. Пачынаецца канавай на ПдУ ад в. Гірычы. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3 %оВадазбор (122 км2) нізінны, пад лесам 44 %.
    ВЯЗЁЛЬ (Coronilla), род аднаі шматгадовых травяністых, кустовых і паўкустовых раслін сям. бабовых. Вядома больш за 20 відаў, пашыраных у Еўропе, Сярэдняй Азіі, на Каўказе і Канарскіх а-вах. У СССР 10 відаў, з іх на Беларусі 1 від — В. с т р а к а т ы (С. varia). Трапляецца пераважна ў Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай абласцях. Расце на сухіх лугах, узлесках хваёвых і шыракаліста-хваёвых лясоў, уздоўж дарог. Цвіце ў маі — верасні. Нар. назвы паўзун палявы, заечы хмель. Лек. (мачагонны і сардэчны сродак) і дэкар. расліна. Ядавіты. Добры меданос. 3 лек. мэтай выкарыстоўваюцца сцяблы, лісце, кветкі (збіраюць у маі — жн.) і насенне (у чэрв.— жніўні).
    Шматгадовая карэнішчавая расліна выш. да 100 см з шматлікімі голымі або валасістымі, ляжачымі ці ўзыходнымі галінастымі сцябламі. Лісце чаргаванае. непарнаперыстаскладанае з эліпсоіднымі лісцікамі (5—12 пар) і ланцэтнымі прылісткамі. Кветкі дробныя, духмяныя, матыльковага тыпу, бела-ружовыя або бела-фіялетавыя, па 12—20 у шарападобных парасоніках з доўгімі кветаносамі. Плод — лінейны членісты струк.
    Т. А. Саугкіна. ВЯЗЕНСКАЯ, рака, левы прыток Усы (бас. Нёмана), у Дзяржынскім р-не. Даўж. 24 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,5 %о. Каналізавана ад в. Лабады да вусця. Вадазбор (81 км2) на паўд.-зах. схілах Мінскага ўзв., пад лесам 5 %.