• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    A. А. Серафімовіч. ВБІМНА, возера ў Віцебскім р-не, у бас. р. Каспля. Пл. 2.1 км2. Даўж. 2,95 км. найб. шыр. 1,09 км, найб. глыб. 9.6 м, сярэдняя 5,3 м. Аб’ём вады 11,12 млн. м3. Вадазбор (97,8 км2) спадзістахвалісты, складзены з суглінкаў і супескаў, пераважна разараны.
    Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з Пн на Пд. Схілы выш. 5—8 м, умерана стромкія, у верхняй ч. разараныя. Берагавая лінія (даўж. 7.6 км) слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. пад хмызняком, на 3 абразійныя. зліваюцца са схіламі. Дно карытападобнай формы. Вузкая літараль праз стромкі сублітаральны схіл пераходзіць у плоскае ложа. Глыб. да 2 м займаюць 20 % пл. возера. Дно ў прыбярэжнай ч. выслана пяскамі і апясчаненай глінай. глыбей гумусаванай глінай. Мінералізацыя вады звыш 200 мг/л, празрыстасць 1,5 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: праз возера цячэ р. Вымнянка. Расліннасць развіта
    слаба, утварае палосу ўздоўж берага шыр. 20—90 м. На паўн.-зах. беразе в. Вымна.	Б. П. Уласаў.
    ВЫМНЯНКА, В ы м н і ц а, рака, левы прыток Касплі (бас. Зах. Дзвіны), у Віцебскім, часткова ў Лёзненскім р-нах. Даўж. 38 км. Пачынаецца з возера без назвы каля в. Раніна, цячэ праз воз. Вымна; пратокай злучана з Янавіцкім возерам. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 %о. Асн. прыток — р. Паловец (справа).
    Вадазбор (357 км2) у верхняй і сярэдняй ч. у межах Віцебскага ўзв., ніжняя ч.— на паўд. ускраіне Суражскай нізіны. Рэльеф узгорыста-марэнны з адноснымі перавышэннямі 25—30 м і плоскараўнінны з невысокімі ўзгоркамі. Лясістасць 24 % тэр., мяшаныя з перавагай лісцевых парод лясы сканцэнтраваны ў паўд. ч. вадазбору. Найб. азёры Вымна і Янавіцкае. Даліна да в. Півавары трапецападобная. шыр. 300—500 м. Схілы пераважна стромкія, выш. 10^—20 м, складзеныя з суглінкаў і супескаў. парэзаныя дробнымі прытокамі і асушальнымі канавамі, пад лугамі. Пойма перарывістая, шыр. да 500 м. Рэчышча звілістае, неразгалінаванае, шыр. ракі ў межань 6—10 м. Берагі стромкія, часта абрывістыя, выш. да 1 м. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,4 м3/с, на веснавы перыяд прыпадае каля 63 % гадавога сцёку. Рэжым вывучаецца з 1958, назіранні на гідралаг. пасту Півавары. В. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. На рацэ г. п. Янавічы.	Я. У. Паўляцоў.
    ВЫМНЯНСКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛЮ, у Гарадоцкім р-не, у воз. Вымна. Сапрапель крэменязёмістага тыпу, запасы 12,9 млн. м3. Высцілае 74 % пл. азёрнай чашы. Сярэдпяя магутнасць адкладаў 2,4 м, найб. 5,5 м. Натуральная вільготнасць каля 83 %. Попельнасць 79 %. У сухім стане мае (у %): азоту 1,1, вокіслаў кальцыю 2,1, калію 2,5, фосфару 0.3. Вадародны паказчык (pH) 6,8. Сапрапель прыдатны для кальматацыі глеб.
    ВЫМЯРЗАННЕ РАСЛІН, гібель раслін або адміранне іх частак у выніку ўтварэпня лёду ў тканках пад дзеяннем нізкіх тэмператур. У БССР назіраецца ў маласнежныя зімы пры т-ры паветра ніжэй за —22 °C. У асабліва халодныя зімы вымярзаюць не толькі азімыя збожжавыя культуры, але і пладовыя дрэвы і кусты. У асобныя гады пашкоджваюцца замаразкамі яравыя збожжавыя, прапашныя і тэхн. культуры. Адчувальпыя да замаразкаў бульба, памідоры, фасоля, агуркі, гарбузы (вымярзаюць ужо пры т-ры —2 °C). Лёгка вымярзае большасць інтрадукаваных раслін.
    Вада ў раслінах пачынае замярзаць пры т-ры ніжэй за -1 °C спачатку ў міжклетніках, пры моцным марозе — і ў пратаплазме, што прыводзіць да гібелі клеткі. Пачынаецца вымярзанне пры рознай колькасці лёду ў клетках залежна ад віду, сорту і фізіял. стану раслін. У працэсе асенняй загартоўкі здольнасць раслін вытрымліваць нізкія т-ры
    павышаецца. Спосабы аховы раслін ад вымярзання заснаваны на павышэнні іх марозаўстойлівасці, што забяспечваецца вывядзеннем устойлівых сартоў, прымяненнем правільнай агратэхнікі, рэгуляваннем воднага і паветранага рэжымаў глебы на меліярацыйных аб’ектах.
    К. Г. Шашко. выня, рака, левы прыток Лошы (бас. Нёмана), у Нясвіжскім і Капыльскім р-нах. Даўж. 56 км. Пачынаецца на ПдУ ад в. Дубейкі (Нясвіжскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %0. Асн. прыток р. Грыўчык (справа), густата рачной сеткі 0,54 км/км2.
    Вадазбор (366 км2). паміж Мінскім узв. і Капыльскай градой — слабахвалістая раўніна, складзеная з пясчанаілістых грунтоў. Значна (50 %) разараны. Лясы (17 %) мяшаныя, трапляюцца невял. ўчасткамі. Даліна ў асноўным невыразная. Пойма двухбаковая. шыр. 300—400 м. у верхнім цячэнні — меліяраванае балота, ніжэй роўная. сухая. Рэчышча ў верхнім цячэнні каналізаванае. ніжэй звілістае. шыр. ракі ў межань 7—10 м, на асобных участках у сярэднім цячэнні 30—35 м. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1.8 м’/с. на веснавы перыяд прыпадае каля 46 % гадавога сцёку. В. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.
    ВЫПАДКОВА ЗАЛЁТНЬІЯ ПТУПІКІ, віды птушак, занесеныя ў спіс арнітафауны на аснове адзінкавых сустрэч і знаходак у месцах, што знаходзяцца на вял. адлегласці ад арэала гнездавання або месцаў зімоўкі. Выпадкова могуць залятаць птушкі пры страце арыентацыі ў неспрыяльных умовах падвор’я, пры перыядычным высяленні за межы арэала гнездавання або бадзяжныя асобіны. 3 В. з. п. на Беларусі адзначаны: пясочнік ісландскі, паморнік даўгахвосты, паморнік сярэдні, казарка чорная, казарка чырвонаеаллёвая, крыжадзюб белакрылы, чайка трохпальцая, чайка танкадзюбая, гагара палярная, пелікан ружовы, сава ястрабіная, коўпіца, фламін-
    Рака Выня каля вёскі Думічы Капыльскага раёна.
    га звычайны, грыф чорны, сіп белагалоеы, саджа звычайная, шпак ружовы і інш.
    ВЫПАЛЬВАННЕ, суцэльпае знішчэнне чалавекам расліннасці з дапамогай агню, адпа з найб. старажытных форм уздзеяння чалавека на прыроду. У мінулым В. рыхтавалі (у т. л. на Беларусі) лясныя глебы пад пасевы с.-г. культур (падсечна-агнявая сістэма земляробства). Часам выкарыстоўваецца на лугах, пашах для паскарэння росту зелені, на палях для знішчэпня ржышча, на лесасеках для ачысткі іх ад рэшткаў драўніны, кустоў. У сваёй аснове супярэчыць інтарэсам аховы прыроды (вядзе да дэградацыі біяцэнозаў, расліннасці, глеб, знішчае надглебавую і глебавую фауну, стварае пагрозу лясных пажараў), таму ва ўмовах Беларусі выкарыстанпе В. ў гасп. мэтах забаронена.
    ВЫПАРАЛЬНАСЦЬ, умоўная велічыня, якая характарызуе максімальна магчымае пры нелімітаваных запасах вады выпарэнне ў дадзенай мясцовасці, пры дадзеных умовах надвор’я або клімату. В. і яе ўскосныя характарыстыкі ўваходзяць у мпогія паказчыкі ўвільгатнення тэрыторыі, а таксама вільгацезабеспячэння раслін, выкарыстоўваюцца ў метадах разліку сумарнага выпарэння і інш. Гадавыя велічыні В. па тэр. Беларусі складаюць у сярэдпім за год ад 620 да 640 мм слоя вады на Пд і ПдЗ, каля 540 мм па Пн. В. у % ад гадавой сумы за асобныя месяцы складае: I — 0,5, II — 1, III—2, IV —9, V—18, VI —20, VII —20, VIII — 15, IX —9, X —4, XI —1, XII — 0,5. Адхіленні для гадавых велічынь могуць дасягаць ±7 %, для месячпых значэнняў — значна больш.
    Літ.: Шебеко В. Ф. Нспаренне с болот п баланс почвенной влагн.— Мн., 1965; Ресурсы поверхпостных вод СССР. Т. 5. Белорусспя н Верхнее Поднепровье. Ч. 1.—■ Л„ 1966.
    М. П. Хаміцкі.
    ВЫПАРЭННЕ, в ы п а р э п н е в ад ы, пераход вады з воднай паверхні або з паверхні цвёрдага цела ў паветра; у нрыродных умовах — адзіная форма перадачы вільгаці з вадаёмаў і суіпы ў атмасферу і асн. кампанента кругавароту вады. Ва ўмовах Беларусі каля 80 % атм. ападкаў вяртаюцца ў атмасферу ў выглядзе пары. Выражаюць В. часцей за ўсё ў мм таўіпчыні слоя вады, які выпараецца за пэўны прамежак часу. На іптэнсіўнасць В. ўплываюць т-ра паветра, пругкасць вадзяной пары, турбулентнасць ат-
    506 ВЫПА масферы, скорасць ветру каля паверхні выпарэння.
    У сярэднім гадавое В. з глебы на тэр. Беларусі вагаецца ад 550— 575 мм па Пд да 475 мм на Пн (гл. карту 1). В. з паверхняў глебы і вады па месяцах у % ад гадавой сумы гл. ў табл. 1. У асобныя гады япо істотна адхіляецца ад сярэдняй шматгадовай велічыпі да 28 % У той ці іншы бок (гл. табл. 2). В. з паверхні глебы залежыць ад яе вільготпасці, колеру, генетычнага складу, шчыльнасці. Пэўны ўплыў на сумарнаё В. з тэрыторыі аказвае гасп. дзейнасць чалавека, які ператварыў лясы ў ворныя землі, асушыў балоты і забалочаныя землі, арашае палі і лугі ў засушлівы перыяд. 3 празмерным В. у вегет. перыяд вядзецца барацьба, памяншэнню В. садзейнічае раппяе веснавое ворыва, чорны пар, дыскаванне, баранавапне і інш. На іптэнсіўнасць В. з воднай паверхпі ўплываюць тыя ж фактары, што і на В. з глебы, а таксама колер і празрыстасць, глыб. вадаёма (з мелкаводдзяў В. большае), развіццё водпай расліннасці і планктопу. 3 водпай паверхні балот В. часцей за ўсё болыпае, чым з паверхпі азёр і вадасховішчаў. 3 асобных участкаў вадаёмаў, якія запяты водпай расліпнасцю, сумарнае В. можа перавышаць В. з водпай паверхні, таму што ўключае транспірацыю расліпамі. Сярэдняе іпматгадовае В. з воднай паверхні за безледастаўны перыяд (крас.— лістапад) на Пд і ПдУ складае 700 мм, a ita Пя памяншаецца да 520 мм (гл. карту 2). На Беларусі В. з паверхні глебы і вады вымяраюць на метэастанцыях (з паверхні глебы ў 7. з паверхні вады — у 6 пупктах).
    Літ.: Булавко А. Г. Методнкп расчёта нспарення с поверхностн водоемов Белоруссші.— У кн.: Матерналы Междуведомственного совеіцання по проблеме іхзученпя п регулнровання нспаренпя с водной поверхностп н почвы. Валдай. 1963; Булавко А. Г.( Сввух о 3. М. Суммарное нспаренне с поверхностп речных водосборов Белорусснн.— Доклады АН БССР. 1966, Т. 10. № 2; Ресурсы поверхностных вод СССР. Т. 5. Белоруссня п Верхнее Поднепровье. Ч. 1.—Л., 1966.	М. П. Хаміцкі.
    ВБШАС, месца, дзе пасуць жывёлу; тое. што паша.
    ВЫПІРАННЕ РАСЛІН, агаленне вузлоў кушчэння і каранёў раслін у выніку папераменнага замярзанпя і адтайвання глебы. У БССР назіраецца зімой і вясноп на тарфянабалотных, мінер. сугліністых, пераігасычаных вільгаццю глебах. Можа прычыняць шкоду азімаму збожжу,
    Выпарэнне з паверхні глебы ад гадавой сумы і з паверхні вады ад сумы за перыяд без ледаставу (у %)
    Т а б л і ц a 1
    Месяцы
    1
    11
    111
    IV
    V
    VI
    VII
    V111
    IX
    X
    XI
    X11
    выпарэнне з глебы
    1
    2
    4
    8
    12
    18
    20
    17
    10
    4
    3
    1
    выпарэнне з вады
    —
    —
    —
    4
    13
    18
    22
    19
    12
    7
    5
    —
    Т а б л і ц a 2
    Забяспечанасць выпарэння (з паверхні глебы або вады) у асобныя гады