• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    ВЫСТУПбВІЦКАЯ ФЛЕКСЎРНАЯ ЗОНА, тэктанічная структура ў Лсльчыцкім, Ельскім і Нараўлянскім р-нах, у паўд. ч. Прыпяцкага прагі-
    ну на мяжы Ельскага грабена і Выступовіцкай стулені.
    Выдзяляецца па паверхні верхняй (фаменскай) саляноснай тоўшчы. У складзе зоны Бароўская, Паўд.-Валаўская, Выступовіцкая геміантыкліналі і Міхайлаўская саляная антыкліналь. Геміантыкліналі прымыкаюць з Пн да зоны выкліньвання верхнефаменскай саляноснай тоўшчы. Паверхня саляноснай тоўшчы ў межах геміантыкліналей апускаецца на Пн ад адзнак -600 і -1600 м да -800 і — 2000 м. Зона сфарміравалася ў працэсе рухаў па Выступовіцкім разломе ў франскі, фаменскі і кам.-вуг. час.
    В. С. Канішчаў.
    ВЫСТУПОВІЦКІ РАЗЛОМ, субрэгіянальны разлом на Пд Гомельскай вобл. Распасціраецца ў субшыротпым напрамку ў паўд. структурнай зоне Лрыпяцкага прагіпу ад Валаўскага лакальнага падняцця на 3 да Лоеўскага разлому на У. Раздзяляе Ельскі грабен і Выступовіцкую тэктапічную ступень.
    Прасочваецца ў крышт. фундаменце і дэвонскіх адкладах пераважна да фаменскіх саляносных уключна. Разлом скідавага тыпу. Плоскасць скідальніка стромка падае на Пн. Вертыкальная амплітуда па паверхні франскіх падсалявых адкладаў ад дзесяткаў да 3000 м. Лічаць, што залажэнне В. р. адбылося ў дарыфейскі час. На платформавым этапе тэктанічнага развіцця тэр. тэкталічныя рухі па ім пачаліся ў канцы сярэдняга дэвону і прадаўжаліся з перапынкамі да антрапагену ўключна. Макс. актывізацыя праявілася адначасова з намнажэннем фаменскіх саляносных і надсалявых адкладаў. Па глыбіні пранікнення мяркуюць, што В. р. коравы.
    3.	А. Гарэлгк.
    ВЫТВОРНЫЯ ЛЯСЫ. фарміруюцца на месцы карэнных хвойных і шыракалістых лясоў у выніку іх высечкі, пажараў і інш. прычын выдаленпя дрэвавага і інш. ярусаў. ІІры замене карэнных лясоў вытворпымі адбываецца змена лесаўтваральпых дрэвавых відаў (напр., хвоі бярозай) або складу раслінпасці ніжніх ярусаў. На Беларусі да В. л. палежаць бародаўчатабярозавыя лясы (змяняюць хваёвыя, яловыя, дубовыя), асінавыя лясы (змяняюць пераважна яловыя і дубовыя), шэраальховыя лясы (змяняюць пераважпа шыракаліста-яловыя), грабовыя лясы (змяняюць дубовыя), часткова чорнаальховыя лясы (змяняюць дубовыя і ясянёвыя). Іх пл. складае
    16,2 % ад усіх лясоў (па Мін-ву лясной гаспадаркі БССР). Іптэнсіўпасць змены карэнных лясоў вытворнымі ў розных серыях тыпаў лесу неаднолькавая. Найб. плошчу В. л. займаюць у сніткавай (67 %), кіслічнай (45 %), даўгамошнай (33 %), арляковай (29 %), чарнічнай (24 %) серыях тыпаў лесу. У В. л. могуць працякаць працэсы, якія вядуць да адпаўленпя карэнных лясоў. Па ўстойлівасці падзяляюцца на кароткавытворныя (шэраалешнікі кіслічпыя, сніткавыя; вытворныя ад хвойнікаў бярэзнікі верасовыя, імшыстыя, бруснічныя і інш.) і працяглавытворныя (бярэзнікі даўгамопшыя, вытворныя ад дуброў бярэзнікі і асіннікі кіслічныя, сніткавыя і інш.). В. л. выкарыстоўваюцца для нарыхтоўкі драўніны, аднаўлення карэнных лясоў, маюць рэкрэацыйнае зпачэпне. Меліярацыйнавытворныя тыпы лесу пашыраюцца ў выпіку асушэння балот, асабліва на Палессі: падвейна-сфагнавыя хвойнікі і бярэзнікі трапсфармуюцца ў даўгамошна-сфагнавыя, малініева-даўгамошныя — у чарнічныя, чарпічныя— у імшыстыя, асаковыя бярэзнікі і алешнікі — у вятроўпікава-крапіўныя, бяроза пушыстая змяняецца хвояй і бярозай павіслай (бародаўчатай), у чорнаалешніках павялічваецца дамешак елкі, ясеню, дубу.
    В. С. Гельтман.
    ВЫТВОРЧЫ ПРЫРОДААХОЎНЫ КАНТРОЛЬ, ажыццяўляецца прадпрыемствамі і арг-цыямі, дзейнасць якіх звязана з эксплуатацыяй прыродных рэсурсаў або ўплывае на наваколыіае асяроддзе. Непасрэдна прадаўжае ведамасны прыродаахоўны кантроль. Накіраваны на выканапне ўнутрыгасп. прыродаахоўных планаў, па захавапне норм і правіл аховы. рац. эксплуатацыі прыродных рэсурсаў, забеспячэнне эфектыўпай работы сістэм ачысткі, экалагічна бяспечнага функцыяніравапня тэхнал. ліній на прадпрыемствах і інш. Для ажыццяўлення В. п. к. па буйпых прадпрыемствах ствараюцца спец. службы аховы прыроды, на
    Да арт. Выстаўкі прыродазнаўчыя. На выстаўцы «Прырода і фантазія» (Мінск. 1982).
    невялікіх кантролем заіімаюцца аддзелы гал. інжынера, механіка, аховы працы і тэхнікі бяспекі.
    ВЫТОКІ РЭК, месцы, дзе пачынаюцца рэкі. На Беларусі гэта найчасцеіі крыніцы, балоты, радзей азёры. За В. р. звычайна прымаюцца месцы, з якіх паяўляецца пастаяннае рэчышча патоку. У рачной сістэме з вял. колькасцю вытокаў галоўным лічыцца наііб. аддалены ад вусця ці найб. мнагаводны. Калі вярхоўе pa­id, іпто выцякае з балота, каналізавана, за выток прымаюць пачатак асн. асушальнага канала, які з’яўляецца працягам paid ўверх па цячэпніо, у рэках, якія часова перасыхаюць,— месца на дне лагчыпы ці яра, дзе назіраюцца сляды рэчышча, распрацаванага снегавымі ці дажджавымі водамі.
    В. р. не застаюцца нязменнымі. Пад уплывам адступальнай эрозіі яны хоць і марудна, але перамяшчаюцца ўверх, пакуль не дасягаюць водападзелаў. Векавыя ваганні клімату ў бок пахаладання і ўвільгатнення таксама аддаляюць В. р. ад вусця, пацяпленне і павелічэнне сухасці, наадварот, перамяшчае іх уніз па цячэнню. На высушванне вытокаў вельмі ўплывас гасп. дзейнасць чалавека. асабліва масавая высечка лясоў, меліярацыйныя работы. На Беларусі ў 20 ст. амаль нязменнымі асталіся толькі вытокі, што пачынаюцца з запаведных балот або азёр (Нарачанка з воз. Нарач, Мядзелка з воз. Мядзел і інш.). У мінулыя часы паміж некаторымі В. р. існавалі волат, у 2-й пал. 18 ст.— 1-й пал. 19 ст. пракапаны 4 суднаходныя каналы. Практыка водакарыстання і аховы прыроды патрабуе пільнай аховы вытокаў (санітарнай, проціэразійнай, ад разворвання і г. д.).
    Ф. I. Сяцко.
    ВЫЧАРПАЛЬНЫЯ РЭСУРСЫ, гл. ў арт. Прыродныя рэсурсы.
    ВЬ'ІЧУЛКАУСКАЕ	РАДОВІ III ЧА
    ГЛІН, за 0,2 км на ПнУ ад в. Вычулкі Брэсцкага р-на. Паклад звязапы з азёрпымі і азёрна-алювіялыіымі адкладамі паазерскага зледзяпепня. Разведаныя запасы 4,92 млн. м3, перспектыўныя 4,94 млн. м3. Гліны буравата-жоўтыя, светла-шэрыя шчыльпыя, карбанатныя, з тонкімі праслоямі супескаў. пластычпыя. Гліністых часціпак драбней за 0,01 і 0,002 мм у іх адпаведна 30,7— 85,1 % і 8,4—52,2 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,6—10.7 м, ускрышы 0,8—3 м. Гліны прыдатныя на выраб цэглы, дрэнажных труб, аглапарыту. Радовішча распрацоўваецца Брэсцкім камбінатам буд. матэрыЯлаў.	в. М. Грушэцкг.
    ВЬ'ІШАДСКАЕ ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не, у бас. р. Аўсянка. Пл. 0,45 км2. Даўж. 1,64 км. пайб. шыр. 0,36 км, найб. глыб. 11 м, сярэдняя 4,4 м. Аб’ём вады 1,97 млн. м3. Вадазбор (168 км2) дробнаўзгорысты і
    пласкахвалісты, складзены з пяскоў і суглінкаў, участкамі разараны, 30 % пл. пад лесам і хмызняком.
    Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з Пн на Пд. Схілы выш. 7—10 м, стромкія, ла ПнЗ спадзістыя, пясчаныя, укрытыя лесам. Берагавая лінія (даўж. А.ііЗ і.м) звілістая. Берагі пераважна нізкія, пясчаныя, пад лесам і хмызняком. Катлавіна падзяляецца на 2 плёсы — глыбакаводны паўн. са стромкай літараллю і мелкаводны паўднёвы. Глыб. да 2 м займаюць каля 29 % пл. возера. Прыбярэжная зона выслана пяскамі і апясчаненымі іламі, глыбакаводная — крэменязё.містымі сапрапелямі і гліністымі іламі. Мінералізацыя вады звыш 200 мг/л, празрыстасць 2,2 м. Эўтрофнае. Праз возера цячэ р. Аўсянка. Палоса надводнай расліннасці шыр. 5—30 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка. гусцяра, верхаводка, лінь, карась. На паўн. беразе в. Вышадкі.
    Б. П. Уласаў. ВЫШАДСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫ ЯЛУ, за 2 км на Пд ад в. Вышадкі Гарадоцкага р-на. Паклад звязаны з водна-ледавіковымі адкладамі паазерскага зледзянення. Перспектыўныя запасы 4,3 млп. м3. Жвіру буйней за 5 мм 42 %. Пяскі-адсеў буйнаі сярэднезярністыя, палевашпатавакварцавыя; гліністых часцінак у іх 0,1—3 %, у жвіры 0,1—2 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 4—12 м, ускрышы 3—6 м. Пяскі і жвір прыдатныя па вытв-сць бетону, у дарожным буд-ве. Радовішча не распрацоўваецца.
    ВЫШАЛЁСКІ Сяргей Мікалаевіч (1.11.1874, г. п. Обаль Шуміліпскага р-на — 14.1.1958), беларускі сав. эпізаатолаг. Акад. АН БССР (1928), праф. (1924), ганаровы чл. УАСГНІЛ (1956). Засл. дз. нав. РСФСР (1940). Скончыў Варшаўскі вет. ін-т (1899). 3 1928 заг. кафедры эпізааталогіі Віцебскага вет. ін-та, адначасова дырэктар Бел. дзярж. вет.-бактэрыял. ін-та ў Віцебску. 3 1931 у вет. ін-тах Казахетана і Масквы. Распрацаваў метады барацьбы з хваробамі с.-г. жывёлы (сібірская язва, чума і рожа свіней, туберкулёз, бруцэлёз, павальнае эапаленне лёгкіх буйн. par. жывёлы, колібацылёз і паратыф цялят). Выявіў узбуджальніка інфекц. энцэфаламіэліту коней. Работы В. па вывучэнню сапу коней сталі асновай для арганізацыі ў СССР мерапрыемстваў, накіраваных на яго ліквідацыю. Дзярж. прэмія СССР 1941 за падручнік «Прыватная эпізааталогія». Устаноўлены Залаты медаль імя В., стыпендыя імя В. для студэнтаў Віцебскага вет. ін-та. Яго імя прысвоена Бел. НДІ эксперым. ветэрынарыі. Чл. ЦВК БССР у 1929—30.
    Тв.: ІІзбр. труды.— М., 1977; Частная эпнзоотологня.— 2 язд.— М., 1948; Прн-
    С. М. Вышалескі.
    чяны появленяя заразных болезней жявотных.— 2 іізд.— М., 1959.
    Літ.: Калугпн В. II. Академвк С. II. Вышелесскпй.— М., 1954; Бпблнографяческнй указатель лятературы академнка С. Н. Вышелесского / Сост. В. II. Карягнн.— Мн„ 1974.
    ВЫШАМІРСКАЕ ПАДНЙЦЦЕ (ад назвы в. Вышамір у Рэчыцкім р-не), тэктанічпая структура ў Рэчыцкім р-не, ва ўсх. ч. Капаткевіцка-Велікаборскай ступені Прыпяцкага прагіну. Выяўлена сейсмаразведачнымі работамі ў 1961—62. Падняцце апушчана адносна сумежных блокаў, якія прымыкаюць з У і Пн, і паднята адносна блокаў, што прымыкаюць з Пд і 3.
    Па падсалявых адкладах В. п.— невял. (6X4 км) чатырохвугольны монаклінальны блок паміж субшыротна арыентаваным Маладушынска-Чырвонаслабодскім разломам і яго адгалінаваннямі на Пд, 3. Пн 1 Лоеўскім разломам на У. Падсалявыя адклады апускаюцца на Пн ад -2400 да -2800 м. Па паверхні міжсалявых адкладаў падняцце мае форму структурнага носа, які раскрываецца на У. Па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы В. п.— купал дыям. 12 км, з амплітудай каля 1000 м. Скляпенне купала генетычна звязана з Вышамірскім блокам, крылы ссунуты ў межы Капаткевіцка-Велікаборскай ступені, Барсукоўскага і Надзвінскага блокаў. Саляное В. п. выдзяляецца ў кам.-вуг., трыясавых і вышэйляжачых адкладах і затухае ўверх па разрэзе. Падсалявое і міжсалявое В. п. сфарміраваліся ў асноўным у познафранскі і фаменскі часы, саляны купал — у фаменскі і кам,вуг. часы.	В. С. Канішчаў.