• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    «ВЯЗЗЕ», дзіцячы санаторый каля в. Вяззе Асіповіцкага р-на. Размешчаны ў мяшаным лесе, на беразе Асіповіцкага вадасховішча. Адкрыты ў 1950. Прыродна-клімат. фактары, маляўнічая мясцовасць спрыяль-
    2
    Вяз: 1 — шурпаты (а — форма кроны, б— галінка з кветкамі, e— асобная кветка. г — галінка з лісцем і пладамі); 2 — гладкі (а — форма кроны, б — галінка з кветкамі, e — галінка з лісцем і пладамі).
    ныя для паспяховага лячэння шэрагу артапедычных захворвапняў. ВЯЗОВІК, род кустоў сям. рутавых. Гл. Птэлея.
    ВЯЗЫНКА, рака, левы выток Рыбчанкі (бас. Іліі), у Маладзечанскім р-не. Даўж. 15 км. Пачынаецца на У ад в. Ліпені. Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,1 %0.
    Вадазбор (60 км2) на зах. схілах Мінскага ўзв. Рэльеф узгорысты. Пад лесам 44% (пераважаюць хвойныя пароды), размешчаны пераважна на правабярэжжы. Даліна трапецападобная, шыр. 0,5— 1 км. Схілы разараныя, месцамі пад лесам. Пойма двухбаковая. шыр. 0.1— 0,2 км, лугавая, затапляецца ў высокую ваду. Рэчышча звілістае, шыр. ракі ў межань 5—7 м. У вярхоўі В. перасякае канал Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя. выш. 0,5—1 м. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 0,4 м3/с. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае 30 % гадавога сцёку. У вярхоўі цячэ ў межах Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка «Вязынка». У сутоку Вязынкі і Гуйкі г. п. Радашковічы.	Ф. I. Сяцко.
    ВЯЗЫНКА, зона адпачынку мясц. значэння за 35 км на ПнЗ ад Мінска, каля г. п. Радашковічы, на берагах рэк Вязынка, Гуйка і канала Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Устаноўлена ў 1981. Пл. 4,3 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак 30 тыс. чал.
    50 % тэр. зоны пад лясамі: хвойнымі (55 %), бярозавымі (18 %), дубова-альховымі (14 %). У межах зоны Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка». Прадугледжана размяшчэнне баз і месцаў для кароткачасовага адпачынку насельніцтва Мінска.
    ВЯЛАУСКІ ЗАПАВЁДНІК. Існаваў у 1940—51 у Валожынскім і Івянецкім р-нах. Пл. 13,6 тыс. га, 80 % пад лесам. Створаны для аховы, аднаўлення і вывучэння каштоўных капытных жывёл — ланей, аленяў, казуль, дзікоў, а таксама рачных баброў. 3 1960 тэр. В. з. ў складзе Налібоцкага паляўнічага заказніка.
    ВЯЛЁЦ, возера ў Глыбоцкім р-не, у бас. р. Мнюта. Пл. 0,22 км2. Даўж. 1,8 км, найб. шыр. 0,8 км, найб. глыб. 11 м. Пл. вадазбору 681 км2. Катлавіна выцягнута з ПдЗ на ПнУ. Усх. схілы стромкія, выш. 3—4 м, астатнія спадзістыя і нізкія, забалочаныя. Дно глеістае, ва ўсх. ч. пясчанае.
    Санаторый «Вяззе».
    Зарастае, упадае некалькі невял. ручаёў, сцёк у р. Мнюта.
    ВЯЛІКААР5ХАЎСКАЕ РАДОВІШЧА САІІРАПЁЛЮ, у Аршанскім р-не, у Вялікім Арэхаўскім возеры. Сапрапель крэменязёмістага тыпу, запасы 5,1 млн. м3. Высцілае 65 % пл. азёрнай чашы. Сярэдняя магутпасць адкладаў 2,6 м, найб. 7,5 м. Натуральпая вільготнасць 92 %. Попелыіасць 44 %. У сухім стане мае (у %): азоту 2,7, вокіслаў жалеза 5,1, алюмінію 2,7, магнію 0,6, кальцыю 2,2, калію 0,5, фосфару 0,5. Вадародны паказчык (pH) 4,4. Сапрапель каштоўны як лек. гразь, прыдатны на ўгнаенне.
    ВЯЛІКАГАДЫЛЁЎСКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛЮ, у Быхаўскім р-не. Высцілае амаль усю пл. азёрнай чашы асушанага воз. Вял. Гадылёва. Запасы 2,2 млн. м3, у т. л. 1,2 арган., 0,9 карбанатяага тыпаў. Сярэдняя магутнасць адкладаў 4,7 м, найб. 7,5 м. Натуральная вільготнасць 82 %. Попельнасць 13—88 %. Ў сухім стане мае (у %): азоту 2,2, вокіслаў жалеза 4,4, алюмінію 1,2, магнію 0,9, кальцыю 20,4, калію 0,2, фосфару 0,3. Вадародны паказчык (pH) 6,8. Сапрапель каштоўны як лек. гразь, прыдатны на ўгнаенне, для вапнавання кіслых глеб.
    ВЯЛІКАГАЛОЎКІ (Conopidae), сямейства насякомых атр. двухкрылых. У сусв. фауне больш як 600, у СССР каля 60 відаў. На Беларусі відавы склад не вывучаўся, найб. пашыраны Physocephala vittata. Трапляюцца В. на кветках. Лічынкі паразітуюць у целе чмялёў, пчол, адзіночпых восаў. Шкодзяць пчолагаспадаркам.
    Даўж. 3,5—20 мм, колер чорны, чырвона-карычневы. Галава вялікая, шарападобная, вусікі трохчленікавыя. Брушка падоўжанае. Хабаток доўгі, тонкі, шчылыіы. Крылы з 3 радыяльнымі жылкамі. Вонкава многія віды В. нагадваюць восаў. Развіццё з поўным ператварэннем. ВЯЛІКАГАРАДНЯНСКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛЮ, у Гарадоцкім р-не, у воз. Вялікае Гародна. Сапрапель крэменязёмістага тыпу, запасы 0,2 млн. м3. Высцілае 68 % пл. азёрнай чашы. Сярэдняя магутнасць ад-
    кладаў 1,5 м, найб. 6 м. Натуральная вільготнасць89 %. ІІопельнасць 45 %. У сухім стапе мае (у %): азоту 1,8, вокіслаў жалеза 2,1, алюмінію 1,7, магнію 0,4, кальцыю 3, калію 1, фосфару 0,1. Вадародны паказчык
    Вязель стракаты: 1—галінка з суквеццямі; 2 — плады; 3 — плод у разрэзе; 4 — семя.
    Зімой у зоне адпачынку Вязыпка.
    Вя.іікае Арэхаўскае возера.
    (pH) 5,6. Сапрапель каштоўны як лек. гразь, прыдатны на ўгнаенне, для кальматацыі глеб.
    ВЯЛІКАЕ АРЭХАУСКАЕ ВОЗЕРА, у Аршанскім р-пе, у бас. р. Аршыца. Пл. 2,11 км2. Даўж. 3,93 км, найб. шыр. 1,08 км, пайб. глыб. 3,5 м, сярэдняя 2,1 м. Аб’ём вады 4,34 млн. м3. Вадазбор (33,4 к№) нізінны і спадзістахвалісты, укрыты забалочаным лесам (70%), невял. ўчасткі на 3 і Пн разараныя.
    Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнута з Пн на Пд. Схілы выш. 2—5 м, пад лесам, на ПнЗ выш. да 10—15 м. Берагавая лінія (даўж. 10,8 км) утварае некалькі заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, параслі хмызняком. усх. 1 паўн.ўсх. высокія, стромкія. Уздоўж паўн.зах., па.ўн.-ўсх. і ўсх. берагоў на выш. 0,8—1 м забалочаная пойма шыр. ад 10 м на Пн да 300 м на У. Літараль да глыб. 2 м займае 42 % пл. і складзена з пяску, паступова пераходзіць у ложа, высланае ілам і сапрапелем (гл. Вялікаарэхаўскае радовішча сапрапелю). Востраў пл. 2,4 га. Слаба зарастае асобнымі ўчасткамі ў зоне літаралі ўздоўж паўн.ўсх., зах. і паўд.-зах. берагоў. Мінералізацыя вады да 200 мг/л, празрыстаць да 0,8 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: упадаюць 2 ручаі, р. Чорная, выцякав р. Аршыца, Водзяцца лешч, шчупак, акунь, карась, лінь, плотка. Возера — вадаём-ахаладжальнік БелДРЭС. На беразе возера г. п. Арэхаўск.
    ВЯЛІКАЕ АСТРАВІТА, возера ў Полацкім р-не, у бас. р. Сосніца. Пл. 0,48 км2. Даўж. 1,22 км, найб. шыр. 0,57 км, найб. глыб. 6 м, сярэдняя 3,1 м. Аб’ём вады 1,5 млн. м3. Вадазбор (1,1 км2) дробнаўзгорысты, укрыты хваёвьш лесам.
    Катлавіна лагчыннага тыпу, авальнай формы, выцягнута з ПдУ на ПнЗ. Схілы на Пн і У выш. 10—11 м, на 3 4—5 м, стромкія, на Пд да 3 м, спадзістыя, пясі чаньтя, параслі лесам. Берагавая лінія (даўж. 3,3 км) слабазвілістая. Берагі пясчаныя, зліваюцца са схіламі, паУд. затарфаваныя. Дно карытападобнай фбрмы. Літаральная зона да глыб. 2 м выслана пяском, да глыб. 3 м апясчаненым ілам, глыбей тонкадэтрытавым сапрапелем магутнасцю да 5 м. Мінералізапыя вады каля 17 мг/л, празрыстасць да 5,3 м. Мезатрофнае з прыкметамі алігатрофіі. Арганічнае жыццё развіта слаба. Надводная расліннасць утварае палосу ўздоўж берага шыр. да 10 м. вадзяныя мхі ўкрываюць дно да глыб. 5 м. У возеры расце ахоўны від палушнік азёрвы, занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. У 1979 возера з прылеглай т'эр. аб’яўлена азёрным дзярж. заказнікам Вя.пкае Астравіта. Іхтыяфауна збеднена; водзяцца акунь, шчупак. Б. П. Умсаў. ВЯЛІКАЕ АСТРАВІТА, азёрны заказнік рэсп. значэння на тэр. Полацкага р-на. Створаны ў 1979 для аховы аднайменнага возера і прылеглых прыродных комплексаў. Пл. 168 га (1981). Размешчаны на ПнУ Полацкай нізіны. Уключае воз. Вял. Астравіта і прылеглую ч. вадазборнай пл., цалкам укрытую лесам. Рэльеф азёрна-ледавіковы. У раслінным покрыве пераважае хвоя, на Пд
    і ПдЗ трапляюцца ельнікі і бярэзнікі. У возеры расце рэдкі ахоўны від палушнік азёрны.
    ВЯЛІКАЕ АСТРАЎЛЯНСКАЕ ВбЗЕРА, у Гарадоцкім р-не, у бас. р. Усыса. Пл. 0,24 км2. Даўж. 1,2 км, найб. шыр. 0,3 км. Схілы катлавіны спадзістыя, месцамі забалочаныя і ўкрытыя хмызняком. На берагах возера вёскі Астраўляны, Рыбакі, Сухарукава.
    ВЯЛІКАЕ БАЛОТА, вярховага (56 %), нізіннага (31 %), пераходнага (13 %) тыпаў, на Пн Бярэзінскага р-на, у вадазборы р. Брусята. Пл. 2 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,6 тыс, га. Сярэдняя глыб. торфу 2,1 м, ступень распаду 19 % (вярховы), 34 (нізінны), 23 % (пераходны), попельнасць адпаведна 4 %, 10, 7 %. На 1.1.1978 запасы торфу 5,1 млн. т. Здабываецца торф на ўгнаенне, рэкулыываваныя плошчы пад сенажаццю. На неасушаных участках драбналессе з хвоі і бярозы.
    ВЯЛІКАЕ БАЛОТА, нізіннага тыпу, на 3 Чэрвеньскага р-на, у вадазборы р. Волма. Пл. 1,4 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,1 тыс. га. Сярэдыяя глыб. торфу 1,8 м, ступень распаду 39 %, попельнасць 9 %. На 1.1.1978 запасы торфу 2,7 млн. т. На асобных участках пад торфам ёсць сапрапель магутнасцю да 1 м. Асушана дрэнажом 0,9 тыс. га, выкарыстоўваецца пад сенажаць. На астатняп ч. балота хваёвы лес з дамешкам вольхі, бярозы і асіны (асушаны сеікай канаў); пераважае мохавае покрыва, асокі, мікрарэльеф куп’істы.
    ВЯЛІКАЕ БАЛбТА, заказнік-журавіннік рэсп. значэння на тэр. Расонскага р-на. Засн. ў 1979 для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін і падтрымання экалагічнай раўнавагі і гідралагічнага рэжыму прылеглых тэрыторый. Размешчаны на балотным масіве Выдрын Мох. Пл. 650 га (1981).
    Рэльеф цэнтр. ч. бапотнага масіву градава-мачажынны. У раслінным покрыве пашыраны хваёва-кустова-сфагнавыя фітацэнозы і журавіны. Лясы пераважна хваёвыя, на мінер. участках трапляюцца бярэзнікі і ельнікі.
    ВЯЛІКАЕ БЁЛАЕ ВбЗЕРА, у Полацкім р-не, у бас. р. Свіна. Пл. 1,48 км2. Даўж. 2,65 км2, найб. шыр. 0,81 км, найб. глыб. 10,2 м, сярэдняя 5,4 м. Аб'ём вады 8,06 млн. м3. Вадазбор (3,2 км2) сярэднеўзгорысты, на Пн нізінны, амаль увесь пад лесам.
    Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з ПнУ на ПдЗ. Схілы выш. 11—17 м, стромкія. пясчаныя, укрытыя хваёвым лесам. Берагавая лінія (даўж. 7,5 км) слабазвілістая. Берагі высокія, стромкія, на Пн сплавінныя. Пойма сухая, шыр.
    10—15 м, на ПнЗ пераходзіць у вярховае балота; на пойме мяшаны лес. У паўд. і паўд.-ўсх. ч. возера вузкая літаральная зона (шыр. 5—15 м), стромкі схіл сублітаралі 1 спадзістая прафундаль; каля паўн.-зах. берагоў літараль шыр. да 40 м, паступова паніжаецца да цэнтра возера. У паўн. ч. востраў пл. 0,1 га і пясчаная водмель глыб. 0,1 м. Пясчаныя адклады займаюць 53 % пл. дна да глыб. 5 м, да глыб. 6—7 м апясчанены іл, глыбей крэменязёмістыя, у паўн. ч. тонкадэтрытавыя сапрапелі. Мінералізацыя вады да 100 мг/л, празрыстасць да 3,5 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: злучана пратокай з воз. Гваздок. У возеры расце ахоўны від палушнік азёрны, занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, верхаводка, гусцяра, краснапёрка, лінь. М. М. Курловіч. ВЯЛІКАЕ ВОЗЕРА, у Смалявіцкім р-не, у бас. р. Гайна. Пл. 1,6 км2. Даўж. 1,8 км, найб. шыр. 1,1 км, найб. глыб. 1,2 м, сярэдняя 0,8 м. Вадазбор (13,6 км2) хвалісты, складзены з пяскоў, суглінкаў, Катлавіна авальнай формы, выцягнута з Пн на Пд. Берагі забалочаныя, тарфяністыя. Зарастае. На 3 выцякае ручай Граба. Паблізу в. Арлова.