Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Двухдомныя расліны. Лісце суцэльнае. з перыстым жылкаваннем. Кветкі ў прамастойных ці павіслых каташках. Плод — каробачка. Размнажаюцца парасткамі і наламі.
В. л о м к а я (S. fragilis) — дрэва выш. да 15 м, з шарападобнай кронай і бура-шэрай з глыбокімі трэшчынамі кароіі. Галіпкі злёгку паніклыя, голыя, бліскучыя, аліўкавазялёныя, лёгка ламаюцца (адкуль і назва). Лісце даўж. 8—12 см, вузкаяйцападобна-лапцэтнае, зверху бліскучае, зялёнае, зпізу сіне-зялёнае. Святлалюбпае, хуткарослае дрэва, устойлівае да гар. умоў. Расце пераважна па вільготных глебах. Есць прыгожая шарападобная форма з круглаватай кронай. У кары да 12 % танідаў. В. трохтычынкавая (S. triandra) — куст выш. да 7 м, з гнуткімі жоўта-зялёнымі галінкамі. Адрозніваецца гладкай карой, якая на старых ствалах адслойваецца цёмнымі пласціпкамі, кантрастным двухколерным ланцэтпым лісцем (зверху бліскучае, цёмна-зялёнае, знізу светла-зялёпае або шызае). Кветкі маюць па 3 тычынкі. У кары да 20 % танідаў. В. вушастая (S. aurita) — куст выш. 1—3 м, з чырвапавата-бурымі парасткамі і цёмна-шэрымі галінкамі. Лісце даўж. 1—4 см, адваротнаяйцападобнае, з хваліетым краем, каля асновы са своеасаблівьші «вушкамі», зверху маршчакаватае, тускла-зялёнае, знізу шэралямцавае. На драўніне выразныя валікі. В. попельная (S. cinerea) — куст выш. да 5 м. Па-
расткі ўкрыты попельна-шэрым або чарыаватым аксамітным лямцам. Лісце даўж. 4—12 см, адваротпаяйцападобнае, па краі дробназубчастае, з ныркападобнымі прылісткамі, з двух бакоў караткалямцавае. На драўніне выразныя валікі. У кары 9—11 % танідаў. Галоўны аб’ект нарыхтоўкі вярбовай кары. В. п р у т ападобная (S. viminalis) — куст выш. 3—5 м, з доўгімі іпараватаапушанымі парасткамі. Лісце дауж. 12—20 см, лінейпа-ланцэтнае, жаўтавата-зялёнае, востраканцовае, ніжні бок серабрыста-бліскучы ад валаскоў. Аднагадовы прут выкарыстоўваецца на пляценне. В. р а з м а р ыналістая (S. rosmarinifolia) — куст выш. да 80 см, з тонкімі жаўтавата-бурымі парасткамі. Лісце даўж. 2—8 см, лінейна-ланцэтнае, апушанае. Лісце і галінкі — корм для свойскай жывёлы. Прыдатная для замацавання пяскоў.
Вярба: 1 — трохтычынкавая (а — галінка з лісцем і песцікавым каташком, б — тычынкавы каташок. e — тычынкавая кветка, г — песцікавая кветка, д — плод);
2 — Шверына (а — галінка з лісцем, б — галінка з тычынкавымі каташкамі, в — галінка з песцікавымі каташкамі, г — тычынкавая кветка, Э — песцікавая кветка);
3 — попельная (о — форма кроны, б —галінка з лісцем, e — галінка з песцікавымі каташкамі, г — песцікавая кветка); 4— вушастая (а — галінка з лісцем, б— тычынкавая кветка); 5 —ломкая (а—форма кроны, б — частка ствала з галінкамі, в — кара, г — галінка з тычынкавым каташком, д — галінка з песцікавым каташком, е — галінка з лісцем і пладамі).
3 інтрадукаваных відаў у зял. буд-ве выкарыстоўваюць В. Шверына (S. schwerini. радзіма — Д. Усход, Усх. і Паўд. Сібір) — невял. дрэўца, дэкаратыўнае, з доўгім, знізу серабрыста-шызым лісцем і ажурнай кронай; В. 3 і б а л ьда (S. sieboldii. радзіма — Еўропа, Азія) — дрэўца з даволі прамым ствалом 1 некалькі ніцай формай кроны. Іл. гл. таксама на ўклейцы. I. П. Мазан. ВЯРБЛЮДКА (Corispermum), род аднагадовых травяністых раслін сям. лебядовых. Вядома каля 60 відаў, пашыраных у Зах. Еўропе і Паўн. Амерыцы. У СССР 46 відаў, з іх на Беларусі зрэдку трапляюцца 7 відаў: В. беларуская (С. bjelorussicum), В. дняпроўская (С. borysthenicum), В. гібрыдная (С. hybridum), В. голая (С. calvum), В. астраўная (С. insulare), В. бліскучая (С. nitidum), В. Маршала (С. marschallii). Растуць на пясках паблізу вадаёмаў. Цвітуць у ліп,— верасні. Некаторыя віды добра паядаюцца авечкамі і козамі.
Расліны выш. 10—60 см, іншы раз апушаныя зорчатымі валаскамі. Лісце чаргаванае, суцэльнае, вузкалінейнае. Кветкі двухполыя, вельмі дробныя, без калякветніка або з калякветнікам з 1— 5 плеўкавых празрыстых лускавінак, адзіночныя ў пазухах лісця. Плод— сплюшчаны, па нраі часта крылаты, арэх.
ВЯРБЛЮДКІ (Raphidioptera), атрад насякомых. Старажытнейшыя насякомыя. Пашыраны ў Паўп. паўшар’і. Вядома каля 100, у СССР каля 20 відаў. На Беларусі ў вільготных лясах трапляюцца 4 віды, найб. пашыраны бязвочка таўставусая (Inocellia crassicornis) i В. танкавусая (Raphidioptera ophiopsis).
Даўж. 15—20 мм. Сілуэт пярэдняй часткі цела ў профіль нагадвае галаву і цела вярблюда (адсюль назва). 2 пары празрыстых крылаў, у спакоі складваюцца стрэхападобна, заднія вузейшыя і карацейшыя за пярэднія. Ротавыя органы грызучыя, вусікі шматчленікавыя, ніткападобныя. Брушка падоўжанае, у самкі з доўгім яйцакладам. Ногі тонкія. з патоўшчаным 3-м членікам. Развіццё з поўным ператварэннем. Лічынкі не падобны да дарослых, развіццё іх працягваецца 2 гады. Кукалкі лічынак здольны хутка поўзаць. Лічынкі жывуць у шчылінах і пад карой дрэў. Лёт матылёў у пач. лета (жывуць да 2,5 мес). Карысныя лясной гаспадарцы: В. 1 іх лічынкі — драпежнікі, знішчаюць насякомых, асабліва тлей і вусеняў.
Т. П. Панкевгч. ВЯРБОУСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСКОЎ, за 0,4 км на У ад чыг. ст. Вярба Камянецкага р-па. Лінзападобны паклад звязаны з сучаснымі эолавымі адкладамі. Разведаныя запасы 287 тыс. м3. Пяскі шэрыя, светла-шэрыя, дробназярністыя, з плямамі ажалязпенпя, месцамі пылаватыя. Магутнасць карыснаіі тоўшчы 1,3— 3,8 м, ускрышы 0,2—0,3 м. Паклад падсцілаюць розназярністыя алювіяльныя пяскі. Пяскі прыдатныя як збядняльны кампанент у вытв-сці цэглы. Радовішча эксплуатуецца цагельным з-дам (в. М. Зводы). ВЯРГІНЯ (Dahlia), род шматгадовых травяністых раслін сям. складанакветных. У родзе каля 15 відаў, пашырапых у горных раёнах Мексікі, Гватэмалы, Калумбіі. На Беларусі як каштоўпыя дэкар. расліны вырошчваюцца 2 віды. В. культурная1(D. cultorum) выкарыстоўваецца для
Вярблюдка танкавусая і яе лічынка.
Вярблюдка Маршала: 1 — агульны выгляд расліны; 2 — суквецце; з — кветка; 4 — плод.
Вяргіня. Сорт Разанчык.
рабатак, бардзюраў, групавых і адзіночных пасадак. Цвіце з ліп. да замаразкаў. Размнажаюць вегетатыўна (чаранкамі і дзялепнем). Вядомы шматлікія сарты (каля 8 тыс.), якія адрозніваюцца махрыстасцю і формай язычковых кветак. На Беларусі культывуецца больш за 600 сартоў. Лепшыя з пампонавых — Грэтхен Гейнэ, Кірыл, Разанчык, Трэмбіта, Эдлер Мор; з кактусападобных — Аэліта, Зоркі Саксоніі, Памяранец, Снягурачка; з хрызантэмападобных — Алёпушка, Марыйка; з дэкаратыўных — Амін Ра, Ірс Янінг, Прыгажуня, Паходня, Северынс, Трыумф і інш. У Цэнтр. бат. садзе АН БССР выведзены сарты: Браслаўскія азёры, Бусел, Вера Харужая, Галіна Варапаева, Дзед Талаш, Дзяўчынка-касманаўт, Змярканне, Квітііеючы май, Купальская ноч, Лістапад, Лявоніха, Маньчжурскія сопкі. Мы — Беларусы, Паўліпка, Сіпяя блуза, Сірэна, Сож, Юбілей Смаленска, Юрачка, Янка Купала. У азеляненні выкарыстоўваецца таксама В. п е р ы с т а я (D. pinnata), якая цвіце з чэрвеня. Размнажаюць пасеннем, радзей клубпямі.
Караняклубневыя расліны выш. 30— 190 см. Сцябло прамастойнае, галінастае. у сярэдзіне пустое. Лісце супраціўнае, непарнаперыстае, зрэдку суцэльнае, радзей чырвона-бурае. Кветкі ў прыгожых суквеццях-кбшыках, язычковыя рознай велічыні. формы і колеру, махрыстыя. размешчаныя па краі; трубчастыя — дробныя, жоўтыя або карычневыя, у цэнтры суквецця. Плод — сямянка. I. А. Карэўка.
ВЯРКУДСКАЕ ВОЗЕРА, В я р к у д а, возера ва Ушацкім р-не, у бас. р. Тураўлянка. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Пл. 1,8 км2. Даўж. 2,2 км, найб. шыр. 1,3 км, найб. глыб. 12 м, сярэдняя 6 м. Аб’ём вады 10,86 млн. м3. Вадазбор (9,1 км2) спадзістахвалісты і дробнаўзгорысты, складзены з суглінкаў і супескаў, пераважна разараны, 12 % пл. пад лесам і хмызняком.
Катлавіна эварзійнага тыпу. круглаватая, лопасцевай формы. Схілы выш. 25—30 м, стромкія, пераважна ўкрытыя лесам, на У спадзістыя, выш. 5—7 м, разараныя. Берагавая лінія (даўж. 9 км) звілістая, утварае некалькі заліваў. Берагі зліваюцца са схіламі, на Пд нізкія, забалочаныя. Падводная ч. катлавіны карытападобнай формы, складаецца з 2 плёсаў. Літаральная зона пясчаная, глыбакаводная выслана гліністым ілам. Мінералізацыя вады да 230 мг/л. ппазрыстасць 3 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: упадаюць 3 ручаі, на ПнЗ злучана ручаём з Павульскім возерам. Палоса расліннасці шыр. да 140 м да глыб. 3 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, судак, плотка, гусцяра; ёсць вугор. На ўсх. беразе в. Вяркуды. В. А. Калечыц.
ВЯРХІТА, рака, упадае ў воз. Зелянское (бас. Лучосы), у Дубровен-
скім і Лёзненскім р-нах, Даўж. 28 км. Пачынаецца каля в. Вялікае Тхарынб (Дубровенскі р-н), цячэ праз азёры Афанасьеўскае і Казённае. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %о. V вярхоўі каналізавана. Вадазбор (266 км2) нізінны, азёрнасць 1 %, пад лесам 50 % •
ВЯРХОВЫ ТОІ’Ф, гл. ў арт. Торф. ВЯРХОВЫЯ БАЛбТЫ, а л і г ат р о ф н ы я б а л о т ы, балоты з бедным мінер. жыўленнем, якія фарміруюцца ва ўмовах застойвання паверхневых водаў на плоскіх паніжэннях водападзелаў, падасланых воданепранікальнымі пародамі. Звычайна не звязаны з грунтавымі водамі і жывяцца за кошт атм. ападкаў. На Беларусі найб. пашыраны ў паўн. ч. (Віцебская і Мінская вобл.), займаюць 13,1 % пл. ўсіх балот. Магутнасць тарфянога пласта 2—4, радзей 9—10 м, ступень распаду торфу 5—50 %. Маюць выпуклую паверхню (торф у цэнтры назапашваецца больш інтэнсіўна, чым на перыферыі). Відавы склад расліннасці бедны: пераважаюць сфагнавыя імхі, якія ўтвараюць суцэльнае покрыва, з дрэвавых парод расце хвоя, з кусцікаў — багун, балотны мірт, верас, імшарніца, буякі, журавіны, багноўка, з траў — падвей похвенны, расіца круглалістая, марошка (зрэдку на Пн рэспублікі), шэйхцэрыя, чаротнік.
Пераважаюць лясныя В. б., на якіх пашыраны хваёва-падвейна-кусцікавасфагнавыя асацыяцыі. Бязлесныя балоты (падвейна-сфагнавыя і шэйхцэрыевасфагнавыя асацыяцыі) трапляюцца толькі асобнымі ўчасткамі ў больш абводненых паніжэннях, часта ўтвараюць градава-мачажынныя комплексы. Ha В. б. адкладаюцца сфагнавы, падвейны, хваёва-падвейны, шэйхцэрыева-сфагнавы і інш. віды торфу; вельмі часта вярховы торф падсцілаецца нізінным ці пераходным. Найб. масівы В. б. Даўбепішкі, Стрэчна, Обаль -1, Весялоўскае балота і інш. Для зберажэння ў натуральным стане тыповых вярховых балотных масіваў утвораны гідралаг. заказнікі Ельчя і Заазер’е. Для захавання прыродных комплексаў са значнымі запасамі журавін на некаторых В. б. створаны заказнікі-журавіннікі (Букчанскі, Дзянісавіцкі. Забалоцце, Мацеевіцкае, Фаліцкі Мох і інш.). якія адначасова маюць важнае зпачэнне ў падтрыманні экалагічнай раўнавагі і гідралаг. рэжыму прылеглых да іх вял. тэрыторый. А. П. Підоплічка. ВЯРХбЎКА, рыба сям. карпавых; тое, што аўсянка.