Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
ВЯХІР (Columba palumbus), птушка сям. галубіных атр. галубападобных. Пашырайы ў Еўропе, за выключэннем Пн, у паўн.-зах. Афрыцы, Малой, Пярэдпяй і Сярэдняй Азіі, у Гімалаях і Зах. Сібіры; у СССР — у Сярэдняй Азіі і ў Зах. Сібіры, На Беларусі падвід В. еўрапейскі (С. р. palumbus), нешматлікая, пераважна на Пн гнездавальная і пралётная птушка. Селіцца пераважна ў старых яловых і ялова-лісцевых лясах. Корміцца насеннем збожжавых, дзікарослых злакавых і бабовых, ягадамі чарніц, жалудамі і іпш. Аб’ект спарт. палявання. але здабываецца рэдка.
Найб. з галубоў Беларусі (даўж. pena да 40 см, маса да 500 г). Колер шызы. грудзі ружова-шэрыя. па баках шыі i па крылах белыя плямы, на хвасце цёмная шырокая палоса. Дзюба жоўтая з чырванаватай асновай, пальцы малінава-чырвоныя. Прылятае ў сярэдзіне сакавіка. Гняздуецца парамі, Шлюбны голас самцоў глухі. падобны на стогны («гу—у—у, гу—у—у, у—у—ку—гу»), Гнёзды тонкія, рыхлыя. на высокіх дрэвах (часцей елках). Нясе па 2 белыя яйцы двойчы на год (першы раз у маі). Вылет птушапят у 2-й пал. ліпеня. У негнездавы перыяд аб’ядноўваецца ў чароды. Адлятае ў верасні. Зімуе пераважна на Пд арэала.
ВЯЦКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЙЛУ I ПЯСКОУ, Мінскае р а д о в ішча пясчана-жвіровага матэрыялу і пяскоў, паміж в. Вяча, Бяларучы, Карбачоўка, Мачаны Лагойскага р-на. Паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Папярэдне ацэненыя запасы 127 млн. м3. Жвіру буйней за 5 мм да 68 %. Пясок-адсеў буйнаі сярэднезярністы, палевашпатава-кварцавы; гліністых часцінак у ім 1—4 %, у жвіры 0,2— 1 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 3—27 м, ускрышы 0,2—5 м. Пяскі і жвір прыдатныя для буд. работ. Радовішча не распрацоўваецца.
ВЯЧА, рака, упадае ў Заслаўскае вадасх., цячэ ў Лагойскім і Мінскім р-нах. Даўж. 40 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 %о.
Вадазбор (179 км2) узгорысты. Пад лесам 29 %, пад ворывам 35 %. Даліна трапецападобная, шыр. 200—300 м. Схі-
лы спадзістыя і ўмерана стромкія, выш. 2,5 м. Пойма шыр. 50—100 м. Рэчышча звілістае, у ніжнім цячэнні каналізаванае, шыр. ракі ў межань па-за зонай падпору вадасховішча 4—8 м. Берагі нізкія, спадзістыя. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,8 м3/с, на перыяд веснавога разводдзя прыпадае 41 % гадавога сцёку. Рэжым вывучаецца з 1959. назіранні вядуцца на гідралаг. пасту Паперня. На рацэ вадасх. Вяча.
ВЯЧА, вадасховішча ў Мінскім р-не, за 19 км на Пн ад Мінска. Створана ў 1970 плацінап на р. Вяча (бас. Свіслачы) у рэкрэацыйпых мэтах. Пл. 1,68 км2. Даўж. 5,3 км, найб. шыр. 0,6 км, найб. глыб. 8 м, сярэдняя 3 м. Аб’ём 5,1 млн. м3. Вадазбор (108 км2) узгорысты.
Катлавіна выцягнута ў рачной даліне. Схілы пераважна спадзістыя і ўмерана стромкія, складзены з пяскоў, супескаў, суглінкаў. Укрыты хваёвы’м лесам і хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 15,2 км) слабапарэзаная, ёсць заліў даўж. 300 м. Ваганні ўзроўняў малыя (0,1—0,2 м). Моцнапраточнае, упадае р. Чарняўка. Вярхоўі В. зарастаюць чаротам і асакой. Водзяцца плотка, джгір, акунь. Даследавана ў 1980 лабараторыяй эксплуатацыі вадасховішчаў Цэнтр. НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў. На беразе вадасховішча в. Пільніца. Вакол вадасховішча зона адпачынку Вяча.
В. Я. Ляўкевіч. ВЯЧА, зона адпачыпку мясц. значэння, за 20 км на ПнУ ад Мінска, на беразе штучнага вадасх. Вяча. Устаноўлена ў 1972. Пл. 2,7 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак 31 тыс. чал. Амаль палавіна тэр. пад лесам, пераважна мяшаным. Рэльеф сярэднеі дробнаўзгорысты, перасечаны маляўнічымі далінамі рэк Вяча і Чарняўка. Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў для доўгатэрміновага і месцаў для кароткатэрміновага адпачынку насельніцтва Мінска. ВЯЧОРШЦА (Hesperis), род двухі шматгадовых травяністых раслін сям. крыжакветных. Вядома 30 Biflay, пашыраных у Міжземнамор’і і Азіі. У СССР 15 відаў, з іх на Беларусі В. начнаяфіялка (Н. matronalis). Расце ў хмызняках, ярах, на лясных палянах, пясчаных схілах, вырошчваецца ў садах. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Дэкар., лек., медапосная расліна.
Шматгадовая расліна (у культуры вырошчваецца як двухлетнік) выш. 30— 100 см. Сцябло прамастойнае, уверсе галінастае. Лісце ланцэтна-яйцападобнае, зубчастае, кароткачаранковае. апушанае. Кветкі ліловыя або бэзавыя. у цыліндрычных гронках. моцна пахнуць увечары і ўначы; пялёсткі з доўгімі ногцікамі. Плод — лінейны стручок. Марозаўстойлівая расліна. Добра расце ў паўцяністых месцах на рыхлай. угноенай, някіслай глебе. У першы год утвараецца разетка лісця, на другі сцябло. Размнажаецца насеннем (высяваюць у маі). чаранкамі і дзяленнем куста. Mae нізкарослую разнавіднасць з белымі простымі
і махрыстымі кветкамі. Выкарыстоўваецца на клумбах, рабаткаіх, у міксбордэрах, на зразанне, нізкарослая форма — у бардзюрах. Э. А. Бурава.
ВЯЧ9РА, Вячора, возера ў Любанскім р-не, у бас. р. Арэса. Пл. 3,24 км2. Даўж. 2,75 км, найб. шыр. 1,55 км, найб. глыб. 1,6 м, сярэдняя 1,1 м. Аб’ём вады 3,51 млн. м3. Вадазбор нізінны, забалочаны.
Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнута з Пн на Пд. Схілы плоскія, затарфа-
Возера Вячэра.
Вячорніца начная фіялка: 1—верхняя частка расліны; 2— кветка; 3— плод у разрэзе.
Вадасховішча Вяча.
Зона адпачынку Вяча.
ваныя, на У пясчаныя дзюны выш. 6— 7 м. Берагавая лінія (даўж. 7,45 км) слабазвілістая. Берагі нізкія, затарфаваныя, на У пясчаныя. Дно плоскае, выслана высокаарган. сапрапелямі з вял. колькасцю карбанатаў (гл. Вячэраўскае радоеішча сапрапелю). Уздоўж усх. берага адзначаны пяскі. Мінералізацыя вады крыху больш за 100 мг/л, празрыстасць 1,6 м. Дыстрафіруючае. Злучана каналамі з р. Арэса 1 каналам Чабускі. Зарастае, уздоўж берага палоса надводнай расліннасці шыр. 25—40 м (трыснёг, аер, чарот, рагоз), астатшою ч. дна ўкрываюць эладэя, рдзесты, харавыя водарасці. Водзяцца карась, акунь, плотка. У выніку меліярацыйных работ возера абмялела, штучна папаўняецца праз магістральны канал вадой з Арэсы.
В. П. Якушка.
ВЯЧЭРАУСКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛЮ, у Любанскім р-не, у воз. Вячэра. Запасы 7,5 млн. м3, у т. л. 4 карбанатнага, 3,5 мяшанага тыпаў. Высцілае амаль усю пл. азёрнай чашы. Сярэдняя магутнасць адкладаў 2,5 м, найб. 3,7 м. Натуральная вільготнасць 87 %. Попельнасць 66 %. У сухім стане мае( у %): азоту 2, вокіслаў жалеза 12, алюмінію 3,3, магнію 0,7, кальцыю 12,3, калію 0,1, фосфару 0,5. Вадародны паказчык (pH) 7. У 1976 на базе радовішча пабудаваны першы ў рэспубліцы эксплуатац. ўчастак па здабычы сапрапелю на ўгнаенне. Каштоўны як лек. гразь, прыдатны як дамешак у корм с.-г. жывёлам.
ВЯЧ9РНІЦА ГІГАНЦКАЯ (Nyctalus lasiopterus), млекакормячая жывёла сям. гладканосых лятучых мышэй. Пашырана ў лісцевых лясах Еўропы, у СССР трапляецца на Пд ад Маскоўскай і Горкаўскай абласцей. На Беларусі вельмі рэдкі пералётны від. Уся тэр. рэспублікі ў межах арэала віду, але вядома толькі адна знаходка ў Брагінскім р-не (1930). Жыве ў мяшаных насаджэннях з дуплаватымі дрэвамі. У летніх сховішчах (дуплы дрэў) з сярэдзіны мая. Занесена ў Чырвоную кнігу СССР і Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Адстрэл і адлоў В. г. у БССР забаронены. У мэтах захавання віду
неабходна вывучаць біялогію, выяўляць і ахоўваць месцы пражывання.
Самая буйная з вячэрніц. Даўж. цела 84—104, перадплечча 65—69 мм. Вушы кароткія, шырокія, акругленыя. Крылы вузкія, доўгія. Поўсць густая, шаўкавістая, зверху карычнявата-рыжая, знізу больш светлая. Трапляецца паасобку, У калоніях з інш. вячэрніцамі, зрэдку стварае калоніі па 5—8 асобін. Біялогія В. г. вывучапа недастаткова. Дзіцянят (2, радзей 1) нараджае ў канцы мая — чэрвені. Корміцца на змярканні і на досвітку буйнымі насякомымі. Карысная лясной і сельскай гаспадарцы. Адлятае на зімоўку ў жн.— пач. верасня.
Лгт.: Рукокрылые (chiroptera).— М., 1980; Курсков A. Н. Рукокрылые Белорусснн.— Мн.. 1981. A. М. Курскоў. ВЯЧЭРШЦА МАЛАЯ, в я ч э р н іц а Лейслера (Nyctalus leisleri), млекакормячая жывёла сям. гладканосых лятучых мышэй. Пашырана ў шыракалістых лясах Еўропы да Волгі і Каўказа; у СССР — у Еўрап. ч. на Пд ад Наўгародскай, Яраслаўскай, Пензенскай і Саратаўскай абласцей. На Беларусі трапляецца ў лісцевых лясах Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей. У летніх сховішчах (дуплы дубоў, ліп, клёнаў) з сярэдзіны мая. Корміцца па змярканні і на досвітку насякомымі. Карысная лясной і сельскай гаспадарцы жывёла.
Даўж. цела 58—72, перадплечча 43— 48 мм. Вушы акругленыя, кароткія. тоўстыя. Поўсць доўгая, густая, хвалістая, зверху карычнявата-рыжая з шаўкавістым бляскам, знізу святлейшая. Самкі жывуць калоніямі, самцы па адным. Дзіцянят (звычайна 2) нараджае ў маі —■ пач. чэрвеня. Адлятае на зімоўку ў канцы жн. ў краіны Зах. Еўропы.
A. М. Курскоў.
ВЯЧЭРНІЦА РЬ'ІЖАЯ (Nyctalus noctula), млекакормячая жывёла сям. гладканосых лятучых мышэй. Пашырана ў Еўропе, Азіі да Алтая і ў Паўн.-Зах. Кітаі. Паўн. мяжа арэала праходзіць праз Шатландыю, Швецыю, Паўд. Фінляндыю і Сярэдні Урал; паўд.— праз Іран і Гімалаі. У СССР трапляецца ў мяшаных і шыракалістых лясах Еўрап. часткі на Пн да Ленінградскай, Кіраўскай і Пермскай абл., у лясах Сярэднеазіяцкіх рэспублік і Закаўказзя. На Беларусі найб. пашыраная і шматлікая з вячэрніц. Пералётная. Селіцца ў старых высакастволых лясах, парках. гаях, старых садах. У летніх сховішчах (дуплы дубоў, ліп, клёнаў, таполяў, радзей хвояў) трапляецца з сярэдзіны мая. Корміцца В. р.
на змярканні і на досвітку хрушчамі, соўкамі, ліставёрткамі, ваўнянкамі, пядзенікамі і інш. насякомымі. Карысная лясной і сельскай гаспадарцы жывёла.
Даўж. цела 64—81, перадплечча 51— 57 мм. Галава параўвальна вялікая з шырокай мордай. Вушы цёмна-бурыя, акругленыя, кароткія, тоўстыя. Крылы вузкія і доўгія. Поўсць кароткая, мяккая, зверху палева-рыжая, знізу крыху святлейшая. Самкі жывуць калоніямі па 20—90 асобін, самцы па адным (з 2-й пал. ліп. калоніямі па 3—10 асобін). Дзіцянят (2. радзей 1) нараджае ў канцы мая — 1-й пал. чэрвеня. Адлятае на зімоўку ў канцы жн. ў краіны Зах. Еўропы.
Літ.: Курсков A. Н. Жнвые радары.— 2 нзд.,— Мн., 1976.
4. М. Курекоў.
Вячэрніца малая.
Вячэрніца рыжая.
ГАБКА, другая назва р. Патачанка. ГАБРА (італьян. gabbro), магматычная эфузіўная горная парода асн. складу; прадукт застывання і крышталізацыі базальтавай магмы. Mae ў сабе асноўны плагіяклаз (лабрадор, бітаўніт), каляровыя мінералы (піраксены, радзей алівін і амфібол) з прымессю рудных мінералаў. Багатыя на плагіяклаз (85—90 %) Г. вылучаюцца пад назвай плагіяклазітаў; з іх самыя вядомыя лабрадарыты з прыгожым блакітным ці зеленаватым пералівам колераў. Разнавіднасці: нарыты (плагіяклаз і рамбічны піраксен), тракталіты (плагіяклаз і алівін), алівінавыя Г. (піраксен і алівін). Колер чорны, цёмна-зялёны. Характэрна палоскавая тэкстура. Трапляюцца ў выглядзе штокаў, лакалітаў, лапалітаў. На тэр. Беларусі Г. вядомы ў крышт. фундаменце каля Шчучына, Ліды і інш.