Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Тв.: Нсследованпя по экологнн пресноводных водорослей.— Зашіскн Белорусского государственного пн-та сельского п лесного хозяйства, 1925, в. 4. ГАЙДУКОЎСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН I ПЯСКОЎ, за 1 км на У ад в. Гайдукоўка Мінскага р-на. Пластавы паклад звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі паазерскага зледзянення. Разведаныя запасы глін 31,9 млн. м3, перспектыўныя
36,1 млн. м3, пяску адпаведна
7,25 млн. м9 і 27,5 млн. м3. Гліны буравата-карычневыя і шакаладныя, стужачныя (праслойкі алеўрытаў і пяскоў), пластычныя, карбанатныя; гліністых часцінак драбней за 0,01 мм у іх 31,9—90,8 %. Магутнасць карыснай тоўшчы глін 1,5—25,5 м. Пяскі, якія залягаюць вышэй, розназярністыя, кварцава-палевашпатавыя, месцамі карбанатныя; гліністых часцінак драбней за 0,01 мм у іх 0,1— 3,8 %. Магутнасць карыснай тоўшчы пяску 0,6—16,4 м, ускрышы (пяскі, супескі, торф) 0,2—1,8 м. Гліны з дамешкамі пяску-збядняльніку прыдатныя на выраб цэглы і дрэнажных труб. Радовішча распрацоўваецца Мінскім вытв. аб’яднаннем па выпуску буд. матэрыялаў.
М. Ф. Янюк. ГАЙКО Андрэй Андрэевіч (н. 19.4. 1914, Мінск), беларускі сав. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-р с.-г. н. (1971), праф. (1972). Чл. КПСС з
Гайлардыя асцюкаватая.
1944. Скончыў Усесаюзны с.-г. ін-т завочнай адукацыі (1947). Заг. аддзелаў буйн. par. жывёлы, жывёлагадоўлі, тэхналогіі вытв-сці ялавічыны (1952—79), нам. дырэктара (1961—77), заг. лабараторыі селекцыі мясной жывёлы (з 1979) Бел. НДІ жывёлагадоўлі. Працы па пытаннях тэорыі і практыкі малочнай і мясной жывёлагадоўлі.
Гв.: Красный белорусскнй скот,—Мн., 1968 (разам з С. I. Тузавым, М. П. Грынем); Мясная продуктнвность крупного рогатого скота п качество говядпны.— Мн„ 1971.
ГАЙЛАРДЫЯ (Gailardia), род шматгадовых травяністых раслін сям. складанакветных. У родзе каля 20 відаў, пашыраных у Амерыцы. У СССР культывуюцца 3 віды. На Беларусі ў 1960-я г. Цэнтр. бат. садам БССР інтрадукавана Г. а с ц юк а в а т а я (G, aristata). Выкарыстоўваецца як дэкар. расліна для пасадак групамі, на зразанне. Цвіце ў чэрв.— ліп., пладаносіць у ліп.— жпіўні.
Расліна выш. 50—70 см з прамастойнымі, галінастымі сцябламі. Лісце ланцэтнае або авальнае, зрэдку зубчастае па краі. Сцяблы 1 лісце ўкрыты шчацінкавымі валаскамі. Язычковыя кветкі жоўтыя, трубчастыя — цёмна-бардовыя, у суквеццях-кошыках дыям. 5—10 см. Плод — сямянка. У. У. Чэрнік.
ГАЙНА, рака, правы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра), у Лагойскім, Смалявіцкім і Барысаўскім р-нах.
Даўж. 100 км. Пачынаецца з крыніц на 3 ад в. Гайна (Лагойскі р-н). Агульнае падзенне ракі 100,7 м, сярэдні нахіл воднай паверхні 1,01 %0. Асн. прытокі: Усяжа (справа) і Цна (злева), густата рачной сеткі 0,37 км/км2.
Вадазбор (1670 км2) у межах паўн,ўсх. ч. Мінскага ўзвышша. Рэльеф слабахвалісты, у верхняй ч. ўзгорысты, пераважаюць сугліністыя 1 супясчаныя грунты, пад ворывам 35 %. Лясы мяіпаныя (41 %). Даліна трапецападобная, ніжэй упадзення Цны невыразная, шыр. ад 0,8—1,2 км у верхнім цячэнні да 2,5—3 км у ніжнім. Схілы да ўпадзення Цны стромкія 1 спадзістыя, ніжэй спадзістыя, выш. 5—10 м, месцамі да 20—• 30 м. Пойма да в. Свідна адсутнічае, на астатнім працягу двухбаковая, шыр. 1— 1,5 км. У разводдзе затапляецца вадой да глыб. 1 м тэрмінам на 5—15 сут. Рэчышча ў вярхоўі каналізаванае, на астатнім працягу звілістае, шыр. ракі ў межань у вярхоўі 2—4 м, ніжэй 10—16 м, у вусцевай ч. да 20 м. Берагі стромкія, часта абрывістыя, выіп. 1—4 м.
Рэжым Г. вывучаецца з 1926, назіранні вяліся на 7 гідралаг. пастах; з іх Гайна дзейны (з 1951), Г. вызначаецца інтэнсіўным разводдзем. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае каля 30 % гадавога сцёку. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сак,— пач. красавіка, сярэдняя выш. над межанным узроўнем 0,9— 1,6 м, найб. 2,1 м. Замярзае ў сярэдзіне снеж., крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 11,7 м3/с. Суднаходства за 30 км ад вусця ў высокую ваду. На рацэ г. п. Лагойск, каля яго і Kana в. Звярынічы плаціны. Г. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. я. у. Паўляцоў. ГАЙНА, зона адпачынку мясц. значэння на тэр. Лагойскага р-на, за 50 км на ПнУ ад Мінска, у маляўнічых мясцінах на беразе р. Гайна, Устаноўлена ў 1981. Пл. 3,1 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак 9 тыс. чал. 89 % тэр. зоны пад хваёвымі і бярозавымі (1 %) лясамі. Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў і баз для доўгатэрміновага адпачынку дарослага насельніцтва і дзяцей Мінска.
ГАЙНА-БРОДНЯ, балота нізіннага (92 %) і пераходнага (8 %) тыпаў у Смалявіцкім і Лагойскім р-нах, у вадазборы Гайны і яе прытока Усяжы. Пл. 5,5 тыс. га (у т. л. ў Смалявіцкім р-не 3,9 тыс. га), у межах прамысл. паклада 4,3 тыс. га. Глыб. торфу да 7 м, сярэдняя 2,8 м, ступень распаду 32 % (нізінны), 31 % (пераходны), попельнасць адпаведна 8 і 6 %. 3 першапачатковых запасаў торфу (24,4 млн. т) на 1.1.1978 заставалася 12,8 млн. т.
У Смалявіцкім р-не асушана каля 2,8 тыс. га, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. На 1023 га торф здабываецца для вырабаў торфабрыкетаў, на 51 га — на ўгнаенне. У Лагойскім р-не балота не асушана, занята драбналессем, часткова хмызняком і сенажаццю. ГАІІНІК (Epipactis), род шматгадовых травяністых раслін сям. ятрышнікавых. Вядомы 25 відаў, пашыраных ва ўмераным поясе Еўразіі, у Афрыцы і Паўн. Амерыцы. У СССР 9 відаў, з іх на Беларусі 3. Г. б ал о т н ы (E. palustris) расце на балотах, забалочаных лугах, у зарасніках хмызняку, Цвіце ў чэрв.— ліпені. Выш. 20—50 см, з паўзучым карэнішчам з доўгімі міжвузеллямі. Сцябло болып-менш густа аблісцелае, знізу голае, уверсе злёгку апушанае. Лісце падоўжанае або ланцэтнае, вострае. Кветкі павіслыя, у рэдкіх аднабокіх гронках; унутраныя пялёсткі на вярхушцы белыя, знізу чырванаватыя, губа белаватая, з пурпуровымі палоскамі. Плод — каробачка з дробным насеннем, Г. ч амярыцапа д о бны (E. helleboriпе) расце ў лісцевых і мяшаных лясах, на сырых лугах. Цвіце ў ліп.— жніўні. Выш. 30—60 см, з укарочаным карэнішчам. Лісце яйцападобвае, па краі і ўздоўж жылак шурпата-пушыстае. Кветкі зеленаватапурпуровыя, задняе калена губы чорна-пурпуровае, пярэдняе — лілова-ружаватае. Г. цёмна-чырвоны (E. atrorubes)—рэдкі еўрасібірскі від, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Вядомы месцазнаходжанні ў некат. раёнах Гомельскай і Брэсцкай абласцей, паблізу Мінска, Магілёва, Гродна. Расце асобнымі экземплярамі ў лісцевых і хваёвых лясах. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Размнажаецца насеннем. Расліна выш. 25—60 см. Сцябло ў верхняй ч. буравата-фіялетавае. Лісце падоўжанае або шырокаланцэтнае, вострае. Кветкі цёмна-пурпуровыя ці чырванавата-пурпуровыя, з пахам ваніліну, пярэдняе калена губы Kana асновы з 2 складкавата-маршчакаватымі буграмі. Колькасць віду паменшылася з прычыны парушэння ўмоў росту, выкліканага гасп. асваеннем тэрыторый. Для зберажэння віду неабходна строгае захаванне запаведнага рэжыму ў Белавежскай пушчы, Бярэзінскім запаведніку і заказніку Блакітныя азёры. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Ахоўныя расліны. Б. М. Прусакова.
ГАЙСКАЕ РАДОВІШЧА МЁЛУ, каля в. Вулька (Дастоеўскі с/с) Іванаўскага р-на. Лінзападобны паклад
у выглядзе адорвеня звязаны з адкладамі ледавіковай марэны дняпроўскага зледзянення. Перспектыўныя запасы 422 тыс. т. Мел белы, месцамі шаравата-белы, трэшчынаваты, са слядамі вокіслаў жалеза па шчылінах. Магутнасць карыснай тоўшчы 8—9 м (уся не ўскрыта), ускрышы 1,7—3,6 м. Мел прыдатны на вапнаванне кіслых глеб. Радовішча не распрацоўваецца.
ГАЙСКАЯ ПАЛЯЎНІЧА-РЫБАЛОЎНАЯ ГАСПАДАРКА. Створана ў 1976 на тэр, Магілёўскага і Быхаўскага р-наў. Пл. 21,6 тыс. га (1981). Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. На тэр. гаспадаркі р. Лахва. Лясістасць Kana 33 %, пераважаюць хвоя і бяроза. Палаўнічыя ўгоддзі для асн. відаў прамысл. фауны сарэднай якасці (3-і клас банітэту). Водзацца лось (кала 50 асобін), дзік (80), казуля (35), ліс (20), куніца, гарнастай, вавёрка і інш. Вядуцца работы па ахове і ўзнаўленню паляўпічай фауны.
Гайнік цёмна-чырвоны: 1 — агульны выгляд расліны; 2 — кветка.
ГАЙШБІНСКАЕ РАДОВІШЧА МЁЛУ, за 0,2 км на ПнУ ад в. Гайшын Слаўгарадскага р-на. Паклад звязаны з адкладамі мелавога перыяду (позні мел). Разведаныа запасы 5,56 млн. т. На плошчы радовішча вылучаны 2 асобныа ўчасткі: Белаа Гара і Чамарышына. Мел шараватабелы, слабатрэшчынаваты, месцамі шчыльны, вязкі. Магутнасць карыснай тоўшчы 1—13,2 м, ускрыіпы (пяскі, супескі) 0,4—5.2 м. Мел прыдатны на вытв-сць вапны. Радовішча распрацоўваецца Слаўгарадскім прамкамбінатам.
ГАЛА... [ад грэч. hals (halos) соль], першая састаўнаа частка складаных слоў, акая па значэнню адпавядае слову «соль».
ГАЛА, галае балота, валікіа нізінныя балоты на Палессі, куп’істыа, часта з кустамі вярбы і нізкарослай барозай. Т.эрмін ужываецца таксама для абазначэнна вал. адкрытых прастораў.
ГАЛА, нізіннае балота на 3 Ельскага і У Лельчыцкага р-наў, у вадазборах рэк Убарць і Батыўля. Пл. 17,9 тыс. га, у межах прамысл. паклада 12,4 тыс. га. Глыб. торфу да 3,2 м, сарэдная 1,2 м, ступень распаДУ 33 %, попельнасць да 15 %. Балота асушана адкрытай сеткай, 4,2 тыс. га дрэнажом. Вырошчваюць сеаныя травы і збожжавыя. Здабыча торфу на ўгнаенне.
ГАЛА, нізіннае балота на Пн Хойніцкага р-на, у вадазборы р. Віць. Пл. 1,7 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,3 тыс. га. Глыб. торфу да 4,1 м, сярэдняя 1,5 м, ступень распаду 34 %, попельнасць 12 %. На 1.1.1978 запасы торфу 3.5 млн. т. Балота асушана адкрытай сеткай, выкарыстоўваецца пад сенажаць.
ГАЛА, нізіннае балота ў Старадарожскім і Бабруйскім р-нах, у вадазборы р. Пціч. Пл. 1,5 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,2 тыс. га. Глыб. торфу да 3,6 м. сярэдняа 2,2 м, ступень распаду 37 %, попелыіасць 8—22 %. На 1.1.1978 запасы торфу 4,5 млн. т. Пад ворывам і сенажацямі 0,7 тыс. га асушаных дрэнажом зямель. Здабыча торфу на ўгнаенне. ГАЛАБАКТЭРЫІ (Halobacteriaceae), салялюбныя бактэрыі, сямейства бактэрый, якіа развіваюцца ў асяроддзі з вял. колькасцю хлорыстага натрыю (не мепш 12 %). Строгія (аблігатныя) аэробы палачкаі шарападобнай формы. Жывуць у салёных вадаёмах. салапчаковых глебах, развіваюцца ў расолах, салёных рыбе і мясе. Вял. колькасць солей у асяроддзі забяспечвае трываласць клетачных сценак Г. Утвараюць пігменты караціноіды, якія