• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    афарбоўваюць калоніі Г. у чырвоны колер. У сямействе 2 роды: рухомыя палачкі і нерухомыя кокі.
    ГАЛАВАЧ (Calvatia), род базідыяльных грыбоў-гастэраміцэтаў сям. дажджавіковых. Вядома болып за 10 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР 10 відаў, з іх на Беларусі 6. Глебавыя сапратрофы. Растуць асобнымі экземплярамі і групамі на глебе ў лясах, на адкрытых мясцінах. Пладаносяць летам і восенню. Маладыя грыбы ядомыя. Некат. віды маюць біялагічна актыўнае рэчыва кальвацын.
    Пладовыя целы наземныя, часцей адваротнагрушападобнай формы, са складкавата-баразнаватай несапраўднай ножкай, запоўненай стэрыльнай непладаноснай тканкай з камерамі. Вонкавая абалонка (перыдый) з некалькіх слаёў, бародаўчатая або гладкая, пры выспяванні адпадае. Унутраная частка (глеба) белая, мяккая, спелая набывае колер спораў, выпадае з пладовага цела і пераносіцца ветрам, як перакаці-поле, пры гэтым адбываецца рассейванне епораў. Частка пладовага цела, якая застаецца, нагадвае пусты кубак з разарванымі краямі. Споры аліўкава-бурыя, круглаватыя, гладкія, шурпатыя, радзей "бародаўчатыя.
    У БССР найб. вядомы 2 віды. Г. м е ш к a п а д о б н ы (С. utriformis) мае пладовае цела выш. 5—45 см, шырокагрушападобнае, да асновы звужанае, з тоўстым цяжом міцэлію, у маладых грыбоў белае, у старых шаравата-бураватае або карычневае. Перыдый 2-слаёвы, звонку зярністалускаваты, паступова адпадае. Глеба мяккая, з прыемным пахам і смакам, пры выспяванні робіцца аліўкава-бураватай, парошыстай. Глеба маладых грыбоў — кроваспыняльны сродак. У Г. падоўжанага (С. excipuliformis) пладовае цела выш. 7—12 см, булавападобнае, уверсе шарападобнае, унізе выцягнутае ў доўгую цыліндрычную ножку, спачатку белае, потым крэмавагліністае да бураватага. Перыдый 2-слаёвы, звонку ігольчаста-зярністы або бародаўчаты. Глеба рыхлая, потым аліўкаваЖоўтая.	г. I. Сяржаніна.
    ГАЛАВЁНЬ (Leuciscus cephalus), рыба сям. карпавых атр. карпападобных. Пашыраны ў Еўропе і Азіі; на Беларусі — ва ўсіх рэках у невял. колькасці, пераважна ў Дняпры, Прыпяці, Бярэзіпе, Сажы, Нёмане, Зах. Дзвіне і інш. Найб. на ўчастках з пясчаным або камяністым дном, хуткім цячэннем і ў вярхоўях. Аселы, актыўны днём, расце хутка. Трымаецца невял. групамі, удзень і ў гарачае надвор’е каля паверхні вады, ноччу і ў халоднае — каля дна, у непагадзь на глыбінях. Зімуе ў ямах. Корміцца чарвякамі, насякомымі, ракамі, дробнай рыбай, жабамі. Прамысл. значэнне невялікае (у асобныя гады да 1—1,1 т). Аб’ект спарт.
    рыбалоўства. Нар. назвы галавель, клень, клянчук.
    Даўж. да 80 см, маса да 4 кг. Цела падоўжанае, луска буйная, з цёмным вобадам. Галава тоўстая, шырокая. Рот канцавы, шырокі. Спіна цёмна-зялёная, амаль чорная, бакі серабрыстыя. Спінны і хваставы плаўнікі цёмна-сінія з жаўтаватым адценнем, грудныя аранжа-
    У Галавічпольскім парку.
    Галавая нематода паўднёвая: 1 — самка; 2 — самец; 3 — пашкоджаныя KapaHi агурка.
    выя, брушныя і анальны чырванаватыя. Полавая спеласць у 3—4 гады. Нерастуе на камяністых перакатах у крас.— маі. Ікру адкладае парцыённа. Плоднасць 10—50 тыс., зрэдку да 100 тыс. ікрынак.
    Т. I. Няхаева.
    ГАЛАВІЧПбЛЬСКІ ПАРК. у в. Галавічполле Шчучынскага р-на. Закладзены ў 19 ст. ў маёнтку Лябёдка-Іванаўская. Пл. 18 га. Парк пейзажны. Налічваў больш за 50 відаў дрэвавых парод. Асталіся насаджэнні дрэў (невял. масівы, групы, ахоўныя алеі), участкі саду, сядзібны дом. У радковых пасадках па перыметры парку выкарыстаны лістоўніца еўрап., таполі пятроўская, канадская, дуб звычайны. ясень высокі, вяз. Ахоўныя палосы з экзотаў найлепшыя на Беларусі. Працягласць абсадкі 600 м, выш. дрэў 25'—28 м, дыям. ствала 46—80 см. Зберагліся каштоўныя экзоты — арэхі чорны, шэры, ліпы крымская. амер., еўрап., дуб паўн., хвоі веймутава, чорная, ясені высокі ніцы і маньчжурскі (адзінае дрэва ў парках БССР). Перспектыўны для аднаўлення.
    ГАЛАВЫЯ КЛЯШЧЫ. тое, што галаўтваральныя кляшчы.
    ГАЛАВЫЯ НЕМАТбДЫ (Meloidogyпе), род паразітычных чарвеп атр. тыленхід кл. нематод. Пашыраны ва ўсіх краінах. Паразітуюць болып як на 2 тыс. відах раслін (агароднінныя, бахчавыя, тэхн., пладовыя, дэкар., бульба, пустазелле). У сусв. фауне болып як 25 відаў і падвідаў, у СССР 7 відаў. На Беларусі ў цяплічных гаспадарках і адкрытым грунце ачагамі на лёне, бульбе. агароднінных культурах трапляюцца Г. н. паўночная (М. hapla), Г. н. паўднёвая (М. incognita) і яе падвід (М. i. acrita). Пашкоджваюць карані, карэнішчы і клубні раслін і ўтвараюць на іх круглаватыя галы (гл. Нематодныя хеаробы раслін).
    У Г. н. развіты полавы дымарфізм. Самкі грушападобныя (даўж. 0,5—2, шыр. 0.4—0,7 мм), малочна-белыя. Самцы чэрвепадобныя (даўж. 1—1,3 мм, шыр. 30—40 мм). празрыстыя. Cau­ni, якія жывуць у гале, адкладваюць да 1000 яец у слізісты мяшок. 3 яец развіваюцца лічынкі і заражаюць карані суседніх раслін або ўтвараюць галы no634 з мацярынскімі. Так узнікаюць буйныя (да 2—3 см) складаныя галы. У каранях лічынкі праходзяпь 4 стадыі развіцця і ператвараюцца ў дарослых Г. н. Цыкл развіцця 25—45 сут. За сезон Г. н. даюць да 7 пакаленняў. Захоўваюцца ў глебе ў выглядзе лічынак 2-га ўзросту і яец. Пашыраюцца з глебай, якая прыліпла да с.-г. інвентару, з клубнямі і каранямі заражаных раслін. з расталымі водамі і інш. Меры барацьбы: супрацьнематодныя хім. сродкі, выключэнне з севазвароту на 2—3 гады культур, якія пашкоджваюцца нематодамі.
    Р. М. Гладкая.
    ГАЛАГЕНЁЗ (ад гала.генез), тое, што солеўтварэнне.
    ГАЛАДЗЯНКА, П а д к а с ц ё л а к, возера ў Астравецкім р-не, у бас. р. Сарачанка. Пл. 0,33 км2. Даўж. 0,9 км, найб. шыр. 0,49 км, найб. глыб. 6,1 м, сярэдняя 4 м. Аб’ём вады 1,32 млн. м3. Вадазбор (1,7 км2) дробнаўзгорысты, складзены з суглінкаў, 65 % пад лесам і хмызняком.
    Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы выіп. да 8 м <на Пд да 15 м), пераважна спадзістыя, супясчаныя, укрытыя лесам, на 3 і У разараныя. Берагавая лінія (даўж. 2,59 км) слабазвілістая. Берагі нізкія, на 3 і Пд зліваюцца са схіламі, пясчаныя, пад хмызняком. Дно плоскае, да глыб. 2 м выслана пяском, да 5 м — апясчаненым ілам, глыбей пашыраны крэменязёмістыя сапрапелі і гліністыя ілы. Глыб. да 2 м займаюць 18 % пл. возера. Мінералізацыя вады да 190 мг/л, празрыстасць 2,2 м. Эўтрофнае. Сла'бапраточнае: на 3 выцякае ручай у воз. Галодна. Уздоўж берага палоса надводнай расліннасці шыр. 10—25 м, да глыб. 2 м, падводныя макрафіты пашыраны да глыб. 3,5 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, краснапёрка, карась, лінь. На ўсх. беразе в. Падкасцёлак. ГАЛАДбК (Scleranthus), род аднаі шматгадовых травяністых раслін сям. гваздзіковых. Вядомы 10 відаў, пашыраных у Еўразіі, Афрыцы і Аўстраліі. У СССР 6 відаў, з іх на Беларусі 2: Г. шматгадовы (S. perennis, нар. назвы мурышка, пархун, грымотнік, сівец баравы) — шызаватая расліна ІГ. аднагадов ы (S. annuus, нар. назва муравец) — зеленаватая расліна. Растуць на сухіх лугах, папарах, у хваёвых барах, каля дарог, як пустазелле на палях. Цвітуць у маі — ліпені.
    Сцяблы шматлікія, прамастойныя, прыўзнятыя ці распасцёртыя, выш. (даўж.) да 20 см. Лісце вузкалінейнае, амаль шылападобнае, накшталт шчацінак, без прылісткаў. Кветкі непрыглядныя, без пялёсткаў, у густых паўпарасоніках. Чашачка з 5 вострых або туных, па краі белаватаплеўкавых зубчыкаў. Плод — аднанасенная каробачка. ГАЛАЕ БАЛОТА, нізіннага тыпу, у Петрыкаўскім і Калінкавіцкім р-нах, у вадазборы р. Трэмля. Уключае масівы Дзікая Трэмля, Добрынскае і Кротаўшчына. Пл. 7 тыс. га, у межах прамысл. паклада 4,9 тыс. га. Сярэдняя глыб. 1,2 м, ступень распаду 30 %, попельнасць 10—12 %. На 1.1.1978 запасы торфу 10,9 ллн. т. Часткова асушана, выкарыстоўваецца пад пасевы збожжавых, бульбы, шматгадовых траў. На 600 га лес. ГАЛАЕ БАЛбТА, нізіннага тыпу, на У Добрушскага р-на, у вадазборы р. Хорапуць. Большая ч. балота ў межах Бранскай вобл. РСФСР, на Беларусі 1.3 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1 тыс. га. Глыб. тор-
    фу да 8 м, сярэдняя 2,3 м, ступень распаду 29 %, попельнасць 10 %. 3 першапачатковых запасаў торфу (4,8 млн. т) на 1.1.1978 заставалася 3,4 млн. т. Выпрацаваныя тарфянікі часткова рэкультываваны, асушаны адкрытай сеткай, выкарыстоўваюцца пад сенажаць.
    ГАЛАЕ-1 БАЛбТА, нізіннага тыпу, на ПдЗ Старадарожскага (1 тыс. га) і Любанскага (0,4 тыс. га) р-наў, у вадазборы р. Таліца. Пл. 1,4 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,9 тыс. га. Глыб. торфу да 3,2 м, сярэдняя 1,7 м, ступень распаду 37 %, попельнасць 11 %. Першапачатковыя запасы торфу 3 млн. т, на 1.1.1978 1,4 млн. т. Здабыча торфу сйынена. У Старадарожскім р-не асушаны дрэнажом 950 га, адкрытай сеткай 20 га. Пад ворывам 520 га, пад сенажаццю 450 га. У Любанскім р-не балота не асушана, занята дробным лесам.
    ГАЛА-КАВАЛЁЎСКАЕ БАЛбТА, нізіннага тыпу, на 3 Пухавіцкага р-на, у вадазборы р. Кавалёўка (прыток р. Шаць) і непасрэдна ў пойме Пцічы. Пл. 3,4 тыс. га, у межах прамысл. паклада 2,8 тыс. га. Глыб. торфу да 8 м, сярэдняя 2,4 м, ступень распаду 31 %, попельнасць 11 %. На 1.1.1978 запасы торфу 12,3 млн. т. Торф здабывае торфапрадпрыемства «Сяргеевіцкае».
    Каля 1 тыс. га асушана адкрытай асушальнай сеткай, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. На неасушаных землях лес з хвоі, елкі, бярозы, месцамі травяністая расліннасць з асок. ГАЛАКТЫКА (познагрэч. galaktikos малочны, млечны ад грэч. gala ма-
    Галадок шматгадовы: 1 — агульны выгляд расліны; 2 — кветка.
    лако), прасторавая зорная сістэма з туманнасцямі і міжзорным асяроддзем пэўнай структуры і агульнай дынамікі. У склад Г. ўваходзяць уся Сонечная сістэма, зоркі, міжзорны пыл і газ. Агульная колькасць зорак у Г. складае не менш 100 млрд.; поўная маса Г., уключаючы ўсе зоркі і міжзорнае рэчыва, складае 10!1 мас Сонца. Зямному назіральніку, які знаходзіцца ўнутры Г., яна ўяўляецца ў выглядзе Млечнага Шляху (адсюль яе назва). Г. наз. таксама сістэмай Млечнага Шляху; у адрозненне ад усіх інш. галактык часам наз. «нашай Галактыкай» (тэрмін пішуць з вял. літары).
    Г. мае складаны састаў і структуру, падзяляецца на 3 падсістэмы. Большая ч. галактычнага рэчыва (рассеяныя зорныя скопішчы, гарачыя зоркі-гіганты, звышгіганты, звышновыя зоркі, міжзорны газ, светлыя і цёмныя туманнасці) стварае лінзападобную сістэму дыям. Ka­na 25 кпс і таўшчынёй больш як 2 кпс; сярэдні ўзрост аб’ектаў 107— 109 гадоў. Сферычная падсістэма — значна меншая частка, т. зв. галактычная карона ці гало, займае сферычны аб’ём з радыусам каля 15 кпс, складаецца з старых аб’ектаў (шаравыя зорныя скопішчы, чырвоныя карлікі і чырвоныя гіганты, кароткаперыядычныя цэфеіды), засяроджваецца да цэнтра Г., ствараючы яе ядро (пры назіранні з Зямлі бачнае ў сузор’і Стральца); узрост аб’ектаў больш за 5 млрд. гадоў. Некаторая колькасць зорак (яркія чырвоныя гіганты, планетарныя туманнасці, Сонца) вылучаецца ў прамежкавую падсістэму з прамежкавым узростам, запаўняе дыск Г. таўшчынёй каля 1 кпс. Г. падпарадкоўваецца агульным дынамічным заканамернасцям як адзінае цэлае. Устаноўлена вярчэнне Г. вакол ядра. Сонечная сістэма знаходзіцца на адлегласці каля 10 кпс ад цэнтра Г. і рухаецца са скорасцю каля 250 км/с па амаль кругавой арбіце ў плоскасці Г., перыяд абарачэння ~250 млн. гадоў. Паводле сучасных уяўленняў Г. належыць да галактык спіральнага тыпу, мае ядро і спіральныя рукавы. Усе аб’екты Г. ўтварыліся з гігапцкага воблака газу сферычнай формы, якое паступова сціскалася пад дзеяннем гравітацыйных сіл. Распад гэтага воблака на асобныя згусткі прывёў да стварэння аб’ектаў сферычнай падсістэмы. 3 астатку газу ўтварыліся аб’екты прамежкавай і плоскай падсістэмы. Утварэнне зорак у Г. адбываецца і зараз. Вывучэннем Г. (падлік зорак у залежнасці ад іх бляску ў розных участках неба, вымярэнпе ўласных скарасцей вял.