Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Ранні Г. адпавядае перадбарэальнаму і барэальнаму перыядам схемы Бліта — Сернандэра, распрацаванай для
Галаўчатка гіганцкая.
Паліналагічная дыяграма адкладаў галацэну (возера Глубелька, Мядзельскі раён, аналізы II. А. Махнач).
тэр. Скандынавіі 1 Прыбалтыкі. Характарызуецца паступовым пацяпленнем клімату ў параўнанні з позналедавікоўем (познім дрыясам) і памяншэннем яго кантынентальнасці. Завяршыліся працэсы тэрмакарсту. У азёрных катлавінах расталі рэшткі «мёртвага» лёду. Узровень вадаёмаў займаў нізкае гіпсаметрычнае становішча. У азёрах пераважна алігаі мезатрофнага тыпу намнажаліся пясчана-гліністыя і карбанатныя асадкі з невял. дамешкамі арган. рэчываў. Болыпасць рэк паглыбілі свае рэчышчы. У пачатку ранняга Г. раслі бярозавыя і бярозава-хваёвыя, пазней мяшаныя хвойна-шыракалістыя лясы з арэіпнікам у падлеску. Знік паўн. алень. пашырыліся лось, бабёр, казуля. Адбываўся пераход ад палеаліту да мезаліту. Сярэдні Г. адпавядае атлантычнаму і суббарэальнаму перыядам і ўключае кліматычны оптымум. Клімат 1-й палавіны быў цёплы 1 вільготны, што спрыяла інтэнсіўнаму забалочванню сухадолаў і ўтварэнню балот. Падняўся ўзровень вады ў азёрах, пачалі намнажацца крэменязёмістыя тонка1 грубадэтрытавыя сапрапелі. Пачаўся працэс прыроднага эўтрафіравання азёр, у мезатрофных вадаёмах паранейшаму намная;аліся карбанатныя сапрапелі. У вадаёмах развіваліся раслінныя 1 інш. тэрмафільныя расліны. У хвойна-шыракалістых лясах было шмат дубу, ліпы, вязу, ясеню, клёну, грабу, у падлеску — арэшніку. На забалочаных участках раслі альшанікі. У 2-й пал. сярэдняга Г. (суббарэальным перыядзе) клімат заставаўся цёплым. але стаў больш сухім. Панізіўся ўзровень грунтавых водаў 1 вады ў азёрах, дзе намнажаліся аргана-мінер. 1 арган. асадкі. На вярховых тарфяніках утварыўся пагранічны гарызонт — слой добра перагнілага торфу. нярэдка з пнямі і цэлымі стваламі хвоі. Пачаліся дэградацыя шыракалістых лясоў і развіццё хваёвых, месцамі яловых і мяшаных хвойна-бярозавых лясоў. У жывёльным свеце побач з пашырэннем таежных прадстаўнікоў павялічылася колькасць зах.-еўрап. відаў (зубр, казуля, барсук). 2-я пал. суббарэальнага перыяду супала з бронзавым векам. Узніклі прымітыўнае земляробства і жывёлагадоўля. Позні Г. (субатлантычны і сучасны перыяд) вызначыўся пахаладаннем клімату 1 павелічэннем яго вільготнасці. Зноў павысіўся ўзровень вады ў азёрах, паскорыў-
ся працэс забалочвання і намнажэння торфу. Пераважалі яловыя, хваёвыя і мяшаныя хвойна-бярозавыя лясы з дамешкам шыракалістых парод і арэшніку.
Агульная магутнасць адкладаў, якія намножыліся на тэр. Беларусі ў Г., складае некалькі дзесяткаў сантыметраў, месцамі да 20—25 м. Алювіяльныя адклады на поймах і першай надпоймавай тэрасе вял. рэк дасягаюць магутнасці 15—18 м, сярэдніх — да 5—10 м. Сярэдняя магутнасць азёрных адкладаў 2—3 м, зрэдку да 20—25 м. Балотныя адклады (пераважна торф і сапрапелі) складаюць найчасцей тоўшчу да 1,2 м, зрэдку больш за 10 м. Дэлювіяльныя, пралювіяльныя, крынічныя і эолавыя адклады маюць меншае значэнне. 3 адкладамі Г. на Беларусі звязаны радовішчы торфу, прэснаводныя вапнавыя адклады, сапрапелі, балотныя жал. руды і інш.
Літ.: Вознячук Л. Н., Пузан о в Л. Т. Четвертнчный пернод.— У кн.: Геологня СССР, т. 3. Белорусская ССР: Геологнческое опнсанне. М., 1971, с. 416—430; Геологяя антропогена Белорусснн.— Мн., 1973; Махнач Н. А. Этапы развнтіія растнтельностн Белорусснн в антропогене.— Мн., 1971; Якушк о О. Ф. Озероведенііе.— 2 нзд,— Мн., 1981; Хурсевнч Г. К. Нсторня развптіія дпатомовой флоры Нарочанского бассейна.— Мн., 1976. Н. А. Махнач, В. П. Якушка, Г. К. Хурсееіч. ГАЛБЁЙСКАЕ РАДОВШІЧА ГЛІН, на паўд.-ўсх. ускраіне в. Галбея Пастаўскага р-на. Пластавы паклад звязапы з лімнагляцыялыіымі адкладамі часу адступання паазерскага ледавіка. Разведаныя запасы 486 тыс. м3. Гліны буравата-карычневыя шчыльныя, легкаплаўкія, тлустыя, пластычныя; гліністых часцінак драбней за 0,005 мм у іх да 72 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 0,5—3 м, ускрышы (пяскі) 0,3—1,6 м. Гліны прыдатныя на вытв-сць цэглы і чарапіцы. Сыравіпная база цагельнага з-да (в. Рудка).
ГАЛБЁЯ, Галбея Паўночная, возера ў Пастаўскім р-не, у бас. р. Галбіца. Пл. 0,35 км2. Даўж. 1 км, найб. шыр. 0,48 км. Катлавіна лопасцевай формы, выцягнутая з Пн на Пд. Схілы выш. 6 м (на У да 8 м), спадзістыя, разараныя. Берагавая лінія (даўж. 2,6 км) звілістая, на Пн утварае залівы. Берагі на 3 і Пд нізкія, на У і Пн зліваюцца са схіламі. Праточнае; праз возера цячэ р. Галбіца. На паўн. беразе в. Галбея.
ГАЛБЁЯ ПАУДНЁВАЯ, возера; тое, што Задняе возера.
ГАЛБІЦА, Галбеіца, Галубейк а, рака, правы прыток Дзісны (бас. Зах. Дзвіны), у Мядзельскім, Пастаўскім р-нах і на мяжы Пастаўскага і Шаркоўшчыпскага р-наў.
Даўж. 63 км. У верхнім і сярэднім цячэнні наз. Заражанка. Пачынаецца на Пн ад в. Дзягілі (Мядзельскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,97 %о. Асн. прытокі: Лаўрыха, Шурыца, Паловіца (злева), Чэртка, Карнееўка, Ласіца і Плісаўка (справа), густата рачной сеткі 0,62 км/км2.
Вадазбор (1050 км2) у верхняй і сярэдняй ч. на паўн. схілах Свянцянскіх град, у ніжняй — у межах Полацкай ніз.; пад ворывам 30 %. Пад лесам 33 %, азёрамі 1 %. На вадазборы і прытоках Г. Лаўрысе, Паловіцы і ручаях меліярацыйныя работы. Даліна трапецападобная, шыр. 200—400 м. Схілы спадзістыя, радзей умерана стромкія, выш. ад 4—6 м да 15—20 м. Пойма ў вярхоўі забалочаная, парэзаная асушальнымі канавамі, нізкая, шыр. 50—150 м. У разводдзе затапляецца вадой на глыб. 0,3— 1,5 м тэрмінам на 7 сут. Рэчышча моцназвілістае, у верхняй ч. каналізаванае. Г. цячэ праз азёры Задняе і Галбея, шыр. ракі ў межань да воз. Задняе 4— 8 м, ніжэй 20—30 м. Берагі стромкія, у нізоўі спадзістыя. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,6 м3/с, на перыяд веснавога разводдзя прыпадае каля 61 % гадавога сцёку. Каля г. п. Варапаева і в. Алешына плаціны. Г. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. Н. Дз. Шэка.
ГАЛБІЦА, радовішча глін за 1 км па ПдУ ад в. Белькі Пастаўскага
Галега ўсходняя.
Рака Галбіца ў ніжнім цячэннні.
р-на. Пластавы паклад звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі часу адступання паазерскага ледавіка. Ііапярэдне разведаныя запасы 35,2 млн. м3, перспектыўныя 75 млн. м3. Гліны чырвона-бурыя, карычневыя, шчыльньія, высокапластычныя, стужачныя, з тонкімі пясчанымі праслойкамі. Магутнасць карыснап тоўшчы 2,6—24 м, ускрышы (пяскі) 0,2—4,2 м. Карысная тоўшча падсцілаецца марэннымі супескамі з жвірам і галькай. Гліны прыдатныя на выраб цэглы, дрэнажных труб, керамзіту. Радовішча не распрацоўваецца.
ГАЛДАЎЛЯНКА, другая назва р. Голдаўка.
ГАЛЁГА, казлятнік (Galega), род шматгадовых травяністых раслін сям. бабовых. У родзе 8 відаў, пашыраных у Еўропе, Зах. Азіі, Усх. Афрыцы. У СССР 2 дзікарослыя віды, інтрадукаваныя і на Беларусі. Радзіма — Каўказ. Выкарыстоўваюцца як кармавыя і лек. расліны. Цвітуць у маі — чэрвені.
Выш. 80—120 см. Сцябло прамастойнае, трубчастае, кароткаапушанае, зверху галінастае. Лісце складанае, непарнаперыстае з шырокімі прылісткамі. Кветкі двухполыя на доўгіх кветаножках, сіне-фіялставыя. па 25—50 у суквеццях-гронках даўж. да 25 см. Плады — шматнасенпыя бабы. Насенне пупышкападобнае, дробнае, зеленавата-жоўтае. Размнажаюць насеннем ^выcявaюць восенню або вясной). Прадукцыйны перыяд (15—20 год) пачынаецца на 2-і год жыцця.
Г. ўсходняя, або лясная (G. orientalis), мае ў сабе шмат бялку (да 30 % сухой вагі пратэіну), за два ўкосы дае зялёнай масы 60— 90 т/га. Меданос Г. л е к а в а я (G. officinalis) адрозніваецца большым выгінам сцябла ў вузлах, шырокаланцэтнымі прылісткамі, стаячымі (радзей гарызалтальнымі) бабамі. Mae ў сабе алкалоід галегіп. Ядавітая для жывёлы. Выкарыстоўваецца пры лячэіші цукровага дыябету. м. С. Барэйша.
ГАЛЕНІТ (ад лац. galena), свінц о в ы б л і ш ч а к, мінерал, сульфід свінцу PbS. Mae 86,6 % свінцу, прымесі серабра, медзі, цынку, часам селену (селеністы Г.), вісмуту, сурмы і іііш. металаў. На Беларусі трапляецца ў крышт. фундаменце, у пародах дэвону і карбону.
Крышталізуецца ў кубічнай сістэме, трапляецца ў выглядзе зярністых агрэгатаў (свінчак). Нолер сталёва-шэры, свінцова-шэры, у парашку чорна-шэры. Бляск_металічны. Цв. 2—3, " шчыльн. 7400—7600 кг/м3. Крохкі, немагнітны. Электраправодны.
ГАЛЕНКІІПЕПСІС (Golenkiniopsis), род аднаклетачных зялёных водарасцей сям. мікрактыніевых. Вядомы 4
віды i 1 разнавіднасць. У вадаёмах СССР 3 віды. На Беларусі ў сажалках, азёрах і вадасховішчах трапляюцца Г. доўгашчацінкавы (G. longispina) і Г. адзінкавы (G. solitaria), Golenkiniopsis sp. адзначаны ў Дняпры.
Клеткі піарападобныя з тонкай абалонкай, зрэдку ўкрытыя слоем слізі, са шматлікімі раўнамерна размешчанымі шчацінкамі. Шчацінкі тонкія, доўгія, унутры пустыя, гнуткія ці нягнуткія. Ядро 1, хларапласт чашападобны з пірэноідам. Размнажэнне бясполае — аўтаспорамі, полавае — аагамія.
ГАЛЕНКІНІЯ (Golenkinia), род аднаклетачных зялёных водарасцей сям. мікрактыніевых. Вядомы 11 відаў. У СССР у планктоне сажалак, азёр, рэк трапляюцца 3 віды. На Беларусі 1 від — Г. п р а м я н і с т а я (G. radiata) — адзпачаны ў Прыпяці і Дняпры, некаторых азёрах (напр., Мястра).
Клеткі шарападобныя (дыям. 10— 18 мкм), часам укрытыя тоўстай без слізі абалонкай, якая пранізана шматлікімі доўгімі радыяльнымі бясколернымі ці бурымі шчацінкамі даўж. 38—45 мкм (V 3—5 разоў болып за дыям. клеткі). Хларапласт адзіночны, пасценны, чашападобны з пірэноідам. Размнажэнне бясполае — аўтаепорамі.
ГАЛЕЦ (Nemachilus barbatulus), рыба сям. ўюновых атр. карпападобных. Пашыраны ў Сярэдняй і Паўн, Еўропе. На Беларусі нешматлікі, водзіцца ва ўсіх рэках і ручаях, найб. на мясцінах з пясчапым або камяністым дном і хуткім цячэннем. Донная, аселая рыба. Спосаб жыцця адзіпочны, у час нерасту збіраецца чародкамі. Актыўны ноччу і на змярканні, днём хаваецца пад камяпі, у норы і інш. сховішчы. Моладзь Г. корміцца дробнымі доннымі арганізмамі, дарослыя — беспазваночнымі, ікрой інш. рыб. Непрамысл. від. Прыпада для лоўлі драпежных рыб. Нар. назвы аўдотка, аўдзюшка, сліж, сляпец, голеп, лежань і інш.
Даўж. 10—15 см. Цела цыліндрычнае, амаль не ўкрытае луской (адсюль назва). па баках дробньтя лускавінкі, якія ляжаць паасобку. Спіна і бакі шараватыя з зеленавата-бурымі плямамі. Плаўнікі бурыя з радамі цёмных плямак. Тры пары вусікаў (на верхняй сківіцы і ў кутках рота). Самцы буйнейшыя за самак. з больш доўгімі груднымі плаўнікамі. Полавая спеласць у 2—3 гады, пры даўж. 6 см. Нераст у крас.— маі. Ікру адкладвае на расліны і пясок. Плоднасць 2,5—6 тыс. ікрынак.