• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    ягадным кустам, асабліва чорнай парэчцы. Галіца парэчкавая сцябловая, або парасткавая (Thomosiniana ribis), Г. п. л і с ц евая (Dasyneura tetensi) і Г. п. кветкавая, або бутонавая (Contarinia ribis), пашыраны ў Цэнтр. Еўропе; у СССР — у паўд., цэнтр. і паўн. раёнах. На Беларусі трапляюцца на Палессі ў вільготных мясцінах і загушчаных, зацененых пасадках.
    Даўж. насякомых 1,8—3 мм. Брушка жаўтавата-аранжавае. Крылы празрыстыя або шэрыя, укрытыя валаскамі. 1— 2 генерацыі за год. Лічынкі — фітафагі і галаўтваральнікі, зімуюць у коканах у паверхневым слоі глебы. Меры барацьбы: інсектыцыды, пашкоджаныя парасткі зразаюць і спальваюць.
    ГАЛКА (Gorvus monedula), птушка сям. крумкачовых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўропе, Азіі (акрамя Крайняй Пн) і Паўн.-Зах. Афрыцы; у СССР — на У да Сярэдняй Сібіры. На Беларусі шматлікая, пашыраны падвід Г. звычайная (С. m. monedula). Аселая, часткова пералётная птушка. Трымаецца культурных ландшафтаў. Корміцца расліннай і жывёлыіай ежай. Карысная сельскай гаспадарцы: знішчае шкодных насякомых.
    Даўж. цела да 36 см, маса да 250 г. Апярэнне чорнае з металічным бляскам на спіне і плячах. Шыя шэрая. Дзюба кароткая. Гняздуецца калоніямі паблізу нас. месцаў у дуплах дрэў, закінутых комінах, пад карнізамі дамоў. Адно 1 тое ж гняздо выкарыстоўвае некалькі разоў. У канцы крас. нясе 4—6 блакітнавата-зялёных з бураватымі крапінкамі на канцы тупой ч. яец. Наседжвае самка 18—20 сут. Вылет птушанят у сярэдзіне чэрвеня. Пасля вылету Г. трымаюцца вывадкамі. У 2-й пал. лета ўтвараюць чароды, часта з варонамі 1 гракамі; трапляюцца на палях і лугах. Зімой у гарадах жывуць вял. чародамі разам з варонамі і гракамі да вясны, вылятаюць раніцой на ўскраіну горада і ў прыгарады на кармленне, вечарам вяртаюцца ў горад на начлег.
    Літ.: Бнологня лесных птнц н зверей.— 3 нзд.— М., 1975; Б ё м e Р. Л., К у з н е ц о в A. А. Птнцы лесов н гор СССР: Полевой определнтель.— 2 пзд.— М., 1981.	М. А. Кумкава.
    ГАЛб (франц. halo ад грэч. halos светлавое кольца вакол Сонца ці Месяца), аптычныя з’явы ў атмасферы; узнікаюць у перыстых, перыстаслаістых і перыста-кучавых воблаках (размешчаны вышэй 6 км над паверхняй Зямлі) з прычыны пераламлення святла ў ледзяных крышталях, а таксама адбіцця святла ад іх граней.
    З’явы Г. паяўляюцца ў верхнім ярусе воблакаў вакол Сонца і Месяца з вуглавым радыусам 22 ° ці 46 ° і маюць выгляд каляровых (вынік пераламлення) і белых (вынік адбіцця) палос, дуг і кругоў на небе. Часта воблакі верхняга яруса назіраюцца толькі ў выніку Г. Ва ўмовах Беларусі (Мінск) Г. назіраюцца да
    30 разоў у год. Ад Г. трэба адрозніваць вянцы, якія маюць іншае. дыфракцыйнае, паходжанне.	A. В. Заўрыеў.
    ГАЛОВЕЦ, возера ў Полацкім р-не, у бас. р. Палата. Пл. люстра 0,30 км2. Даўж. 0,8 км, найб. шыр. 0,4 км. Пл. вадазбору 4,08 км2, Злучана пратокай з воз. Чарвятка.
    ГАЛбДНА, Галубінае возера, возера ў Астравецкім р-не, у бас. р. Сарачанка. Пл. 0,14 км2. Даўж. 0,78 км, найб. шыр. 0,25 км, найб. глыб. 21 м, сярэдняя 8,1 м. Аб’ём вады 1,13 млн. м3. Вадазбор (4,3 км2) дробнаўзгорысты, складзеііы з суглінкаў і пяскоў, 65 % пад лесам і хмызняком.
    Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з Пн на Пд. Схілы выш. 3—4 м, спадзістыя (на ПнЗ 1 ПдУ 12—14 м, стромкія), сугліністыя, пад лесам. на Пн разараныя. Берагавая лінія (даўж. 1,81 км) слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі забалочаныя, на У пад хмызняком. Пойма шыр. да 50 м. Дно лейкападобнай формы. Глыб. да 2 м займаюць 36 % пл. возера. Мелкаводная зона выслана пяскамі, глыбакаводная гліністым ілам. Мінералізацыя вады да 200 мг/л, празрыстасць 2,2 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: на ПнУ выцякае ручай у воз. Тумскае, на Пд упадае ручай у воз. Галадзянка. Палоса расліннасці шыр. да 60 м да глыб. 3 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка, язь. На беразе возера в. Галубіна.	A. М. Рачэўскі.
    ГАЛбМЫСЛЕНСКАЕ РАДбВІШЧА ГЛІН, за 1 км на ПдУ ад в. Гало-
    Галіца парэчкавая парасткавая: 1 — самец; 2 — самка; 3 — лічынка; 4 — кукалка; 5 — яйцы пад карой парэчак.
    Галка.
    мысла Міёрскага р-на. Паклад звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі часу адступання паазерскага ледавіка. Разведаныя запасы 365 тыс. м3. Гліны чырвона-бурыя і карычневыя, з нязначнай колькасцю вапнавых уключэнняў, легкаплаўкія, пластычныя; гліністых часцінак драбней за 0,001 мм у іх 36—52 %. Магутнасць карыснай тоўшчы глін: чырвона-бурых 1,5—4,5 м, карычневых 1—10 м; ускрышы (пяскі і супескі) 1—2,5 м. Гліны прыдатныя на вытв-сць цэглы і чарапіцы. Радовішча распрацоўваецца цагельным з-дам (в. Галомысла).
    ГАЛбЎНАЕ ЎПРАЎЛЁННЕ ЗЕМЛЕКАРЫСТАННЯ I ЗЕМЛЕЎПАРАДКАВАПНЯ Міністэрства с е л ьскай гаспадаркі СССР. Засн. ў 1965. Ажыццяўляе ў краіне адзіную тэхн. палітыку па вывучэнпю і ўліку зямель, вядзенню зямельнага кадастру, землекарыстаншо, дзярж. кантролю за карыстаннем і аховай зямель.
    Раепрацоўвае і зацвярджае спец. інструкцыі і ўказанні, адзіныя ўліковыя і справаздачныя формы, кантралюе выкананне методыкі і тэрміны справаздач саюзных рэспублік аб размеркаванні зямельнага фонду. Ажыццяўляе па навукова абгрунтаваных праектах метадычнае кіраўніцтва міжгасп. землеўпарадкаваннем з выдачай дзярж. актаў на права карыстання зямлёю, унутрыгасп. землеўпарадкаваннем калгасаў, саўгасаў, інш. с.-г. прадпрыемстваў, арг-цый і ўстаноў з увядзеннем эканамічна абгрунтаваных севазваротаў, упарадкаваннем інш. с.-г. угоддзяў і з распрацоўкай мерапрыемстваў па барацьбе з эрозіяй глеб. Вядзе работы па выяўленню новых зямель для с.-г. і інш. нар.-гасп. асваення з выкананнем тапографа-геадэзічных, глебавых, геабат., меліярацыйных, аэрафотагеадэзічных і інш. абследаванняў і вышуканняў. Забяспечвае кантроль за захаваішем зямельнага заканадаўства, уносіць на вырашэнне CM СССР і калегіі Мін-ва сельскай гаспадаркі СССР прапановы па паляпшэпню выкарыстання зямельных рэсурсаў. У БССР Гал. ўпраўленне ажыццяўляе свае функцыі праз Упраўленне зямельных фондаў і зеллеўпарадкавання Мін-ва сельскай гаспадаркі БССР.
    В. I. Чувгчка. ГАЛбЎНАЕ ЎПРАЎЛЁННЕ ПА АХбВЕ I ЎЗНАЎЛЁННЮ РЫБНЫХ ЗАПАСАЎ I РЭГУЛЯВАННЮ РЫБАЛбЎСТВА (Галоўрыбвод) Міністэрства рыбнаіі г a с п а д а рк i СССР. Першыя органы рыбааховы створаны ў СССР у 1924. 3 1934 у сістэме Наркамата харч. прам-сці
    СССР дзейнічала Гал, ўпраўлепне аховы рыбалоўства і рыбаразвядзепня, назва, структура і падпарадкаванне якога ў розны час мяняліся (цяперашнія вызначаны ў 1962). У БССР Галоўрыбвод ажыццяўляе свае функцыі праз Бел. басейнавае ўпраўленне па ахове і ўзнаўленню рыбных запасаў і рэгуляванню рыбалоўства.
    Кіруе ў краіне правядзеннем мерапрыемстваў па рыбаразвядзепшо, меліярацыі і рэгуляванню рыбалоўства, па планаванню ўзнаўлення, павелічэння рыбных запасаў і паляпшэння іх якасці, штучнаму рыбаразвядзенню, акліматызацыі новых каштоўных відаў рыб, па ахове рыбных запасаў у натуральных вадаёмах і сажалках СССР, а таксама ў адкрытых морах паводле дзеяння міжнар. пагадненняў. Вызначае рыбапрамысл. ўчасткі, дае дазвол на здабычу рыбы, водных жывёл і раслін, кантралюе захаванне правіла рыбалоўства, вядзе ўлік вадаёмаў і кантроль за іх правільнай эксплуатацыяй, распрацоўвае прапановы па вядзепшо ўнутр. і міжнар. рыбалоўСТВа.	А. Ф. Мядзвейкі.
    ГАЛОЎНАЕ ЎПРАЎЛЁННЕ ПА АХОВЕ ПРЫРОДЫ, ЗАПАВЁДНІКАХ, ЛЯСНОЙ I ЙАЛЯЎНІЧАЙ ГАСІІАДАРЦЫ (Галоўпрырода) М і н і стэрства сельскай гаспад а р к i СССР. Засн. ў 1965. АжыцЦяўляе ў краіне адзіную палітыку па ахове прыроды, запаведнай справе, ахоўнаму лесаразвядзенню, паляўнічай і лясной гаспадарцы. У БССР свае функцыі ажыццяўляе праз Мін-ва сельскай і лясноіі гаспадаркі, Дзярж. к-т БССР па ахово прыроды.
    Каардынуе і накіроўвае прыродаахоуную, лесагасп. і лесамеліярацыйную дзейнасць с.-г. органаў саюзных рэспублік, н.-д., прыродаахоўную, вытв.-гасп. і фін. дзейнасць Усесаюзнага н.-д. ін-та аховы прыроды і запаведнай справы, 18 дзярж. запаведнікаў (у т. л. Бярэзінскага біясфернага запаведніка), 9 дзярж. паляўнічых і лесапаляўнічых гаспадарак. Кантралюе выкананне ў краіпе дзейнага сав. заканадаўства па збсражэпню і ўзбагачэншо флоры і фаупы, па запаведнай справе і паляванню, выкананне дзярж. планаў у гэтых галінах, міжнар. канвенцый па ахове дзікіх жывёл, раслін і асяроддзя іх знаходжання. Дае дазвол па здабычу, вываз і ўвоз у СССР рэдкіх жывёл і раслін, занесеных у Чырвопую кнігу СССР, распрацоўвае прапановы па ўдасканаленню дзейнага заканадаўства ў галіне аховы і выкарыстання жывёльнага і расліннага свету, запаведнай справы, палявання і паляўнічай гаспадаркі, ахоў-
    нага лесаразвядзення і інш. Вядзе Чырвоную кнігу СССР рэдкіх відаў жывёл і раслін, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Арганізуе работу павільёнаў «Ахова прыроды», «Паляванне і паляўнічая гаспадарка» ВДНГ СССР, кантраліое дзейнасць Усесаюзнага кіналагічнага савета, Усесаюзнага савета па галубазнаўству, кваліфікацыйных і экспертных камісій па паляўнічай, дэкар. і спарт. сабакагадоўлі, паляўпічых трафеях. часопіса «Охота п охотннчье хозяйство». с. А. Крыўда. ГАЛОЎЧЫЦКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Драгічынскім р-не каля в. Галоўчыцы. Наліўное. Створана ў 1979 для арашэння асушаных зямель. Пл. 0,59 км2, даўж. 1 км, найб.. шыр. 0,6 км, найб. глыб. 4,7 м, сярэдняя 3,7 м. Аб’ём 2,2 млн. м3.
    Катлавіна амаль прамавугольнай формы. Даўж. загараджальнай дамбы 9,5 км. Напаўняецца Г. в. вадой з Галоўчыцкага канала. Калі вады не хапае, то яна падаецца па падвадным канале з Дняпроўска-Бугскага канала (за 2,5 км) пры дапамозе помпавай станцыі. Мелкаводдзі з глыб. да 2 м займаюць пл. 0,02 км2. Ваганні ўзроўню на працягу года 4,3 м. Сярэдні шматгадовы аб’ём сцёку ў створы плаціны 3,14 млн. м3.
    ГАЛОЎЧЫЦКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН, за 1 км на Пн ад в. Галоўчыцы Нараўлянскага р-на. Пластавы паклад звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі паазерскага зледзянення. Разведаныя запасы 288 тыс. м3, перспектыўныя 743 тыс. м3. Гліны шчыльныя, вязкія, высокапластычныя. Магутнасць карыснай тоўшчы 4—10 м, ускрышы 0,1—2,4 м. Гліны нрыдатныя на вытв-сць цэглы. Сыравінная база цагелыіага з-да (в. Галоўчыцы).
    ГАЛОЎЧЫЦКІ ПАРК, у в. Галоўчыцы Нараўлянскага р-на. Закладзены ў 1-й пал. 19 ст. Пейзажны. Збярогся часткова: асталіся невял. дрэвавыя масівы, групавыя пасадкі, участкі старых алей. Сярод экзотаў — рабінія лжэакацыя, рабінія пышная, горкі каштан звычайны, лістоўніца еўрап., шаўкоўніца белая, хвоя вейму-