• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    ГАЛЯ-2, нізінпае балота на Пд Кобрынскага р-на, у вадазборы Трасцяніцкага канала. Пл. 1.1 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,4 тыс. га. Глыб. торфу да 2,8 м, сярэдняя 1,4 м, ступень распаду 42 %, попелыіасць 19,6 %. 3 першапачатковых запасаў (0,9 млн. т) на 1.1.1978 заставалася 0,5 млн. т. Торф здабываецца на ўгнаенне. На 50 га выпрацаванага тарфяпіку праведзена рэкультывацыя. Усё балота асушана адкрытай асушальнай ееткай, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
    ГАЛЯВІЦКІЯ ДУБЫ-ВОЛАТЫ, помнік прыроды рэсп. значэння (з 1963) у Галявіцкім лясніцтве Калінкавіцкага р-на. 2 дрэвы дуба звычайнага ўзростам каля 500 гадоў, выш. 30 і 32 м, дыям. 1,5 і 2,0 м.
    ГАЛЯДЗА, рака, левы прыток Сэрвачы (бас. Віліі), у Докшыцкім р-не. Даўж. 24 км. Пачынаецца каля в. Барсукі. Сярэдні нахіл воднай паверхпі 2,3 %о. Вадазбор (110 км2) нізінны, пад лесам 23 %.
    ГАЛЯНАСТЫЯ. атрад птушак; тое, што буслападобныя.
    ГАЛЯРБША (Galerina), род шапка-
    Гальяп звычайны.
    Галярына: 1 — мохавая і 2 — сфагнавая (а — агульны выгляд, б — грыбы ў разрэзе, e — споры).
    Адзін з Галявіцкіх дубоў-волатаў.
    Да арт. Гамазавыя кляшчы. Курыны клешч: 7 — самка; 2 — самец.
    вых базідыяльных грыбоў сям. павуціннікавых. Вядома каля 60 відаў, нашыраных амаль па ўсім зямным: шары, за выключэннем Азіі. У CGCP 25 відаў, з іх на Беларусі 20. Найб. вядомыя Г. балотная (G. paludosa), Г. акаіімаваная (G. marginata), Г. сфагнавая (G. sphagnorum), Г. міцэпападобная (G. mycenopsis), Г. мохавая (G. hupnorum). Сапратрофы. Растуць у лясах на глебе, балоцістых мясцінах сярод сфагнавага і зялёпага моху, на замшэлай драўніне. 1 Іладаносяць у ліпені. Некаторыя віды ядомыя.
    Пладовыя целы пераважна дробныя. Шапкі дыям. 0,4—2,5 см, конусападобныя, званочкавыя, вохрыстага колеру, які пераходзіць у карычневы. Мякаць вельмі тонкамясістая. пераважна буравата-карычневая. Пласцінкі прырослыя, рэдкія, тонкія, рыжаватыя. Ножка тонкая, цыліндрычная, пустая, часам з рэшткамі пакрывала. Споры гладкія, зрэдку бародаўчатыя, шорсткія, іржаважоўтыя.	В. С. Гапіенка.
    ГАМАЗАВЫЯ КЛЯШЧЬ'І. гамазіды (Gamasina), група мезастыгматычных кляшчоў атр. паразітаформных. У сусв. фауне вядома каля 3—4 тыс. відаў з 30 сям.; у СССР больш за 700, на Беларусі каля 100 відаў. Болыпасць Г. к.— касманаліты. Жывуць у норах і гнёздах млекакормячых і птушак, у мурашніках, глебе, лясным подсціле, на раслінах, гнілой драўніне, у жыллі чалавека і інш. Ёсць драпежнікі, дэтрытафагі, некаторыя кормяцца дробнымі членістаногімі. Многія віды паразітуюць на целе або ў органах і поласцях паўзуноў, птушак і млекакормячых, чалавека. ІІекаторыя гамазіды — пераносчыкі ўзбуджальпікаў інфекцый у прыродпых ачагах кляшчовага энцэфаліту, кляшчовага сыпнога тыфу, ліхаманкі Ку. тулярэміі і іпш. На Беларусі найб. пашыраны курыны клешч (Dermanyssus gallinae) — паразіт свойскіх і дзікіх птушак.
    Даўж. Г. к. 0,3—4 мм. Цела прадаўгавата-круглаватае, пляскатае, укрытае хіцінавымі шчыткамі. Ногі шасцічленікавыя. На целе і канечнасцях шматлікія шчацінкі. Ротавы апарат грызуча-сысучы або калюча-сысучы. Дыхаюць трахеямі. Жывародныя або кладуць яйцы. У развіцці праходзяць стадыі яйца, лічынкі, пратанімфы, дэйтанімфы, дарослай асобіны. За сезон Г. к. могуць даваць дзесяткі пакаленняў.
    Літ.: Арзамасов Н. Т. Гамазовые клеіцп фауны Белорусснп.— Мн., 1968; Земская A. А. Паразнтііческне гамазовые клеіцн п нх меднцннское значенне.— М., 1973; Определнтель обнтаюшпх в почве клеіцей Mesostigmata.— Л.г 1977.	A. С. Гембіцкі.
    ГАМАЛАТЭЦЫУМ (Homalothecium), род брыевых імхоў сям. брахітэцыевых. Вядомы 16 відаў, пашыраных ва ўмераных і цеплаўмераных шыро-
    тах Паўн. паўшар'я. У СССР 3 віды. На Беларусі па ўсёй тэр. на ствалах шыракалістых дрэў, дранкавых стрэхах, зрэдку на камянях трапляецца Г. шаўкавісты (Н. sericeum).
    Двухдомная лістасцябловая расліна. Дзярнінкі жоўта-зялёныя, шаўкавістабліскучыя. Сцяблы паўзучыя, кусцістаразгалінаваныя з кароткімі аблісцвелымі парасткамі. Лісце яйцападобна-ланцэтнае, падоўжана-складкавае, з простай жылкай, зубчастае. Каробачка са спорамі на шурпатай ножцы, падоўжана-эліпсападобная. Вечка падоўжана-канічнае, з дзюбкай. Спараносіць вясной.
    Г. Ф. Рыкоўскі. ГАМАЛІЯ (Homalia), род брыевых імхоў сям. некеравых. Вядома каля 20 відаў, большасць з іх пашырана ў Паўн. паўшар’і. У СССР 2 віды. На Беларусі па ўсёй тэр. трапляецца Г. т р ы х а м а н a п а д о б н а я (Н. trichomanoides). Расце ў шыракалістых і мяшаных лясах каля асновы ствалоў дрэў, зрэдку на камянях.
    Аднадомная лістасцябловая расліна. Дзярнінкі цёмнаці жаўтавата-зялёныя, плоскія, бліскучыя буйныя. Сцяблы шматразовавілаватыя і няправільнаразгалінаваныя, да 5 см даўж. Лісце ад яйцада лапатападобнага, тупое, суцэльнакрайняе. уверсе пілаватае, жылка простая або яе няма. Каробачка са спорамі прадаўгавата-эліпсападобная, чырвона-карычневая, на чырвонай ножцы даўж. 1,0—1,5 см. Вечка канічнае з дзюбкай. Спараносіць летам.
    Г. ф. Рыкоўсхі. ГАМАМАЛІУМ (Homomallium), род брыевых імхоў сям. гіпяавых. Вядомы 9 відаў, пашырапых ва Усх. Азіі і Паўн. Амерыцы, з іх толькі 1 еўразійскі від. На Беларусі Г. з а г н у т ы (Н. incurvatum) трапляецца зрэдку на зацененых валунах і ствалах дрэў. Дзярнінкі— сховішча для дробных жывёл.
    Аднадомная лістасцябловая расліна. Дзярнінкі зялёныя або жоўта-зялёныя, плоскія, бліскучыя. Сцябло паўзучае, тонкае, 2—5 см даўж., з рызоідамі, няправільна ці амаль правільна перыстагалінастае, з кароткімі дугападобна выгнутымі галінкамі. Лісце прадаўгаваталанцэтнае, паступова іпылападобна звужанае. Жылкі няма або кароткая 1 двайная. Каробачка са спорамі маленькая, прадаўгаватая. Вечка ванічнае. з вострай дзюбкай.	Г. Ф. Рыкоўскі.
    ГАМАМЁЛІС (Hamamelis), род дрэў і кустоў сям. гамамелідавых. У родзе 4 віды, пашыраныя на У Паўн. Амерыкі, у Японіі. Кітаі. Усе віды інтрадукаваны ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Выкарыстоўваюцца як дэкар.-лек. расліны.
    Парасткі з бурым зорчатым апушэннем. Лісце яйцападобнае або адваротнаяйцападобнае, выемчата-зубчастае, на кароткіх чаранках з прылісткамі, якія хутка ападаюць. Кветкі ярка-жоўтыя, па 3—4 у пазушных гронках, двухполыя. Плод — дравяністая, 2-гнездавая каробачка. Насенне чорнае, бліскучае падоўжанае. Размнажаюць насеннем, адводкамі, прышчэпкай, радзей чаранкаваннем.
    Г. в і р г і н с к i (Н. virginiana) паходзіць з Паўн. Амерыкі. Інтрадукаваны ў 1937. Цвіце ў вер,—кастр., пладаносіць па наступную восень. Выш. да 5,5 м. Маладыя парасткі
    Гамалія трыхаманадападобная: 1 — частка расліны з каробачкамі; 2 — ліст.
    Гамалатэцыум шаўкавісты: 1 — частка расліны з каробачкамі; 2 — ліст.
    Гамамеліс віргіпскі.
    аксамітна-апушаныя, потым жоўтабурыя з белымі крапінкамі. Лісце адваротнаяйцападобнае, даўж. да 15 см, восенню ярка-жоўтае, перад ападаннем чырвонае. Кветкі духмяныя з пялёсткамі даўж. 1,5—2 см. Чашачка кветкі ўсярэдзіне карычнева-жоўтая. Святлалюбная і зімаўстойлівая расліна. 3 кары і лісця здабываюць гемамелін (выкарыстоўваецца ў лек. мэтах). Г. в я с е н п і (Н. vernalis) паходзіць з Паўн. Амерыкі. Інтрадукаваны ў 1969. Цвіце ў сак.— крас., пладаносіць у вер.— кастрычніку. Выш. да 2 м. Лісце падоўжанае адваротнаяйцападобнае, даўж. 6—12 см, зверху зялёнае, унізе шызае, слабаапушанае па жылках. Чашачка кветкі ўсярэдзіне цёмна-чырвоная. Г. японскі (Н. japoпіса) інтрадукаваны ў 1954. Цвіце і пладаносіць, як і Г. вясенні, Выш. да 4 м (у 25-гадовым узросце). Лісце шырокае, яйцападобнае, даўж. 5—10 см. Чашачка кветкі ўсярэдзіпе фіялетава-бурая. Радзіма Г. м я кк a г a (Н. mollis) — Кітай. Інтрадукаваны ў 1955. Цвіце ў сак,— крас., пладаносіць у кастрычніку. Выш. да 5 м. Лісце акруглае або адваротнаяйцападобнае, даўж. 8—16 см, зверху апушанае, унізе шэралямцавае, на апушаных чаранках даўж. 0,5— 1 см. Чашачка кветкі чырванаватая. Менш зімаўстойлівы, чым іпшыя віДЫ Г.	Я. 3. Бабарэка.
    ГАМАЯТЭРМНЫЯ ЖЫВЁЛЫ (ад грэч. homoios падобны, аднолы;авы + + therme цяпло, жар), ц е п л ак р о ў н ы я ж ы в ё л ы, група жывёл з пастаяннай, устойлівай т-рай цела, якая амаль не залежыць ад хістанняў т-ры знешняга асяроддзя. У Г. ж. ёсць механізмы марфал., хімічнай (рэгуляцыя выпрацоўкі цяпла ў арганізме) і фізічнай (рэгуляцыя цеплааддачы знешняму асяроддзю) тэрмарэгуляцыі. Да Г. ж. адносяцца птушкі і млекакормячыя. Параўн. Пайкілатэрмныя жывёлы.
    ГАМБУЗІЯ (Gambusia affinis affi­nis), рыба сям. пецылід атр. карпазубых. Пашырана ў вадаёмах Паўп. Амерыкі. У Еўропу завезена ў пач. 20 ст. Акліматызавана ў р-нах пашырэння малярыі з мэтай барацьбы з малярыйнымі камарамі; у СССР — на Каўказе. у Сярэдняй Азіі і ў іігпі. месцах. Часам Г. разводзяць у акварыумах.
    Даўж. самак 6, самцоў 3 см. Цела серабрыста-шэра-зялёнае ці жаўтаватае
    з цёмнымі плямамі. Самцы цямнейшыя. Жывародная рыба. Малапатрабавальная да ўмоў утрымання. Гадуюць у невялікіх (5—6 л) акварыумах з вял. колькасцю раслін,
    ГАМЕАПАТЫЧНЫЯ РАСЛШЫ. расліны, якія выкарыстоўваюцца ў гамеапатыі (своеасаблівай фармакатэрапеўт. сістэме лячэння розных хвароб пязначнымі дозамі тых лякарстваў, якія ў вял. дозах выклікаюць з’явы, падобныя да прыкмет дадзенага захворвання).
    У флоры Беларусі да Г. р. цалежаць каля 50 відаў раслін. Па сучасных звестках большасць Г. р. мйе ядавітыя ўласцівасці, абумоўленыя алкалоідамі, гліказідамі, эфірнымі алеямі. Хім. прырода дзеючых рэчываў некаторых раслін не вызначана. Асобныя Г. р. выкарыстоўваюцца ў навук. медыцыне (арніка горная, багун балотны, гарлачык жоўты, конскі каштан, наготкі лекавыя, чамярыца Лобеля і інш.) і нар. медыцыне (верас звычайны. чорнагаловік звычайны. буквіца лек. і інш.). У гамеапатыі з расліннай сыравіны атрымліваюць сокі, настоі або экстракты, якія выкарыстоўваюцца на аснове выключна эмпірычных звестак.	У. I. Сенчыла.
    ГАМЕАСТАЗ, гамеастазіс (грэч. homois падобны, аднолькавы+sta­sis стан, нерухомасць), стан адноснай дынамічнай раўнавагі прыродных сістэм, які ўзнікае як вынік складаных каардьшацыйных і рэгуляторных узаемаадносін на ўсіх узроўнях іх арганізацыі. Увасабляецца ў здольпасці прыродных сістэм захоўваць аптымальныя ўзаемаадносіны са знешпім асяроддзем.
    Г. біял. сістэм разглядаюць на даарганізмавым. арганізмавым і над'індывід. узроўнях, у якасці самаст. і ўласцівага толькі грамадству вылучаецца Г. наасферы (наагамеастаз). Г. падтрымліваецца рэгулярным адаптыўным узнаўленнем асн. структур, рэчыўна-эпергет. складу і стану, пастаяннай самарэгуляцыяй прыродных сістэм ва ўсіх звеннях. Г. ніжэйшых аргапізмаў падтрымліваецца за кошт змены іх індывідуальнасці або ўсёй папуляцыі (напр., прывыканне мікраарганізмаў да антыбіётыкаў). Болып дасканалы Г. учалавека і вышэйшых жывёл на ўзроўні асобных арганізмаў уключае падтрыманне пастаянства іх унутр. асяроддзя пры вядучай ролі нерв. сістэмы і інш. рэгуляторных механізмаў. Г. над’індывід. вышэйшых біясістэм залежыць ад Г. асобных членаў і ад паказчыкаў саміх сістэм (напр., асобныя папуляцыі рэагуюць на змены асяроддзя зменамі колькасці, суадносін полаў і ўзроставай структуры і інш.). Важную ролю ў падтрыманні Г. папуляцый адыгрывае натуральны адбор. у выніку якога адбываецца замяшчэнне непрыстасаваных арганізмаў больш дасканалымі. Антрапагеппае ўздзеянне на прыроду ў многіх выпадках