Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Тыповага міцэлію не ўтварае (іншы раз трапляюцца псеўдаміцэліі і гіфы). Клеткі авальнай або падоўжанай формы, памерамі да 12 мкм. Размнажаецца пачкаваннем і спорамі. Сумкаспоры шапкападобныя, па 1—4 у сумках. Назіраюцца гаплоідны, дыплоідны, гамаі гетэраталічныя формы. Г. А. Саламахіна.
ГАНІЯТБІТЫ (Goniatitidae), атрад вымерлых галаваногіх жывёл у складзе аманітау. Вядома каля 300 родаў. Жылі з дэвону да пач. трыясу. На Беларусі рэшткі ракавін пашыраны ў фаменскіх (міжсалявых) адкладах дэвону Прыпяцкай упадзіны. Маюць стратыграфічнае значэнне.
Марскія арганізмы, свабодна плавалі. Мелі плоскаспіральную ракавіну з доўгай жылой камерай. Сіфон размяшчаўся на ракавіне, лопасцевая лінія параўнальна простая.
ГАНІЯХЛОРЫС (Goniochloris), род аднаклетачных жоўта-зялёных водарасцей сям. плеўрахлоравых. Вядома болып за 20 відаў. пашырапых пераважна ў Цэнтр. Еўропе. Трапляюцца ў планктоне невял. вадаёмаў, канавах, лужынах, старыцах, балотах, сажалках, рэках з паволыіым цячэннем, некаторыя ў бентасе. У СССР 14 відаў. На Беларусі ў азёрах і Дняпры адзначаны Г. падманлівы (G. fallax), Goniochloris sp., выяўлены ў Дняпры.
Клеткі з 2 бакоў сціснутыя, плоскія або скрыўленыя, з шырокага боку трохвугольныя ці трохлопасцевыя, часам нераўнабокія, радзей 4або шматвугольныя з прамымі, увагнутымі ці пукатымі бакамі і прамымі або выгнутымі вугламі, з вузкага боку эліпсаці верацёнападобныя. Абалонка шчыльная, сеткавата-ячэістая з дробнымі зубчыкамі ці шыпамі. Храматафоры (2і—5 або многа) карытаабо дыскападобныя, без пірэноіда (рэдка 1). Запасное рэчыва — алей, тлушч, лейказін. Размнажэнне зааі аўтаспорамі. Т. М. Міхеева.
ГАНОІДЫ, прымітыўныя выкапнёвыя і сучасныя прамянёвапёрыя кл. касцявых рыб. Падзяляюцца на надатрады храстковых Г. (Chondrostei)
і касцявых Г. (Holostei). Цела Г. укрыта лускоіі з цвёрдым бліскучым слоем эмалепадобнага рэчыва ганаіну. Вядомы з сярэдняга дэвону. Жылі ў марскіх і прэсных вадаёмах. Храстковыя Г.— продкі сучаспых асятровых. На Беларусі выкапнёвыя рэшткі Г. выяўлепы ў пясчана-гліністых пародах пярмі і трыясу Прыпяцкай упадзіны. Вывучаны слаба, выкарыстоўваюцца ў стратыграфічных даследаваннях.
ГАНОУСКІ ПАРК, у в. Варонка Шаркоўшчынскага р-на. Закладзены ў канцы 18 ст. Пл. каля 16 га. Парк рэгулярны. Аснова кампазіцыі — 5 баскетаў з лінейнай ліпавай абсадкай. Цэнтр. ўязная алея па насыпной дарозе праз мост уздоўж прамавуголыіых сажалак вядзе да сядзіб-
Ганіятыт (дэвон).
Ганоід (рэканструкцыя) з роду Platysomus (позні перм).
нага дома з круглым партэрам. Сіметрычна яму размешчаны 2 баскеты з пладовымі дрэвамі, уздоўж цэнтр. баскета (пл. болын за 4 га) праходзіў прагулачны маршрут. Ў 19 ст. з зах. і ўсх. бакоў парку былі закладзены пладовыя сады ў выглядзе баскетаў. Ліпавая алея зах. баскета даўж. 330 м вяла да краю тэрасы з перспектывай на маляўнічую пойму. Ва ўсх. баскеце была сабрана багатая калекцыя драбнаплодных яблынь (збераглося болып за 10 таксонаў). Кампазіцыйна парк добра захаваўся. Перспектыўны для аднаўлення. A. Т. Федарук.
ГАНУСАЎСКАЯ ДОСЛЕДНА-СЕЛЁКЦБШНАЯ СТАНЦЫЯ ІІА ЦУКРОВЫХ БУРАКАХ Беларускага НДІ землярсбства. Засн. ў 1928 у в. Ганусаўшчына Нясвіжскага р-на. Асн. задачы: распрацоўка агратэхн. асноў севазваротаў, сістэмы асн. апрацоўкі глебы і ўгнаення ў севазвароце. асобных пытанняў кормавытворчасці, селекцыя аднанасенных цукр. буракоў, удасканаленне тэхналогіі механізаванага вырошчвання і ўборкі фабрычпых буракоў і асобных прыёмаў вырошчвання матачных буракоў і насеннікаў. Створаны і раянаваны ў БССР аднапасенны сорт цукр. буракоў Ганусаўскі гібрыд 8. Распрацавана і рэкамендавана для ўкаранепня тэхналогія механізаванага вырошчвапня і ўборкі фабрычных буракоў на дзярнова-падзолістых глебах.
М. П. Ваструхін. ГАНУТКА, рака, правы прыток Усы (прыток Бярэзіны, бас. Дняпра), у Чэрвеньскім і Бярэзінскім р-нах. Даўж. 18 км. Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Горкі (Чэрвеньскі р-н). Сярэдпі нахіл воднай паверхні 1,2 %0. У верхнім і сярэднім цячэнні каналізавана. Вадазбор (90 км2) у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, пад лесам 36 %.
ГАНУТКА, рака, правы прыток р. Нарач (бас. Віліі), у Смаргонскім і Вілейскім р-нах. Даўж. 12 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 На ўсім працягу каналізавана. Вадазбор (59 км2) у межах Нарачана-Вілейскай ніз., пад лесам 15 %.
ГАНЦАВІЦКА-ЛУНІНЁЦКА ЖЬ'ІТКАВІЦКІ АГРАГЛЁБАВЫ ПАДРАЁН. Размешчаны на тэр. 13 адм. раёнаў Брэсцкай, Гомельскай і Мінскай абласцей. Пл. 12.7 тыс. км2.
Рэльеф выраўнаваны. Пакатыя плоскія павышэнні чаргуюцца з вял. забалочанымі паніжэннямі. Асобныя балотныя масівы (Выганашчанскае ба.юта, Вя.іікі Лес, Аброўскае ба.іо-
та, Грычын, Хварашчанскае балота, Хольча і інш.) займаюць дзесяткі тыс. гектараў. Даліны рэк затарфаваны. Пераважаюць тарфяна-балотныя глебы нізіннага тыпу, якія фарміруюцца пераважна на асаковых, гіпнава-асаковых тарфах. Яны ўтвараюць комплексы ў спалучэнні з забалочанымі ў рознай ступені дзярнова-падзолістымі слабаападзоленымі глебамі, якія развіваюцца па магутных рыхлых старажытнаалювіяльных пясках, што падсцілаюцца месцамі донна-марэппымі адкладамі. На павышапых элементах рэльефу часта развіваепна ветравая эрозія глеб. Сярод балот нярэдка трапляюцца дзярновыя забалочапыя карбанатныя глебы. Глебы малаўрадлівыя, кіслых 82—85 %, слаба забяспечаных фосфарам 58,8—64,4 %, каліем 55,5— 69,6 %. С.-г. ўгоддзі займаюць 19— 40 % тэр. Асн. мерапрыемствы па паляпшэішю глеб: меліярацыя, ліквідацыя драбнаконтурнасці.
ГАНЦАВІЦКА ЛУНШЁЦКА МАЛАРЬ'ІЦКА СТОЛІНСКА ШНСКІ АГРАГЛЁВАВЫ РАЁН. Уваходзіць у паўд.-зах. акругу Паўднёвай глебавай правінцыі. Размешчаны на частцы тэр. Брэсцкай, Гомельскай і Мінскай абласцей. Пл. 23,8 тыс. км2. Займае Прыпяцкае Палессе. Падзяляецца на Ганцавіцка-ЛунінецкаЖыткавіцкі аграглебавы падраён, Маларыцкі аграглебавы падраён, Столінскі аграглебавы падраён, Пінскі аграглебавы падраён. Гл. карту на ўкл. да арт. Глебава-геаграфічнае раянаванне.
ганцавіцкая метэаралагічНАЯ СТАНЦЫЯ, МС Ганцавіч ы, на паўд.-ўсх. ускраіне г. Ганцавічы. Засн. ў 1942. Працуе па праграме метэастанцый 2-га разраду. Матэрыялы назіранняў паказальныя для тэр. на 25—35 км вакол станцыі (пайважнейшыя сярэднямесячныя і сярэднегадавыя метэаралагічныя паказчыкі гл. ў табл.). Працягласць перыяду з сярэднясутачнымі. т-рамі вышэй за 0 °C — 242 сут, вегет. перыяд 193 сут, безмарозны — 130 сут. Апошні замаразак у паветры ў сярэднім 15 мая, першы — 23 верасня. Сярэднямесячная т-ра паветра ў студз. ад 0,7 (1975) да -14,3 °C (1963), у ліп. ад 15,4 (1962) да 20,8 °C (1959). Гадавы абс. мінімум т-ры паветра ніжэй за —35 °C і абс. максімум больш за 33 °C назіраецца раз у 20 гадоў. Т-ра паверхні глебы зімой раз у 20—30 гадоў апускаецца да —40 °C. Раз у 6 гадоў бывае болып за 770 мм ападкаў. У асобныя засушлівыя гады не больш 400 мм ападкаў. Сярэдняя макс. выш. снегавога покрыва за зіму 17 см, у асобныя гады да 39 см. Вільготных дзён (з адноснай вільготнасцю ^80%) за год 114, сухіх (з адноснай вільготнасцю за адзін з тэрмінаў назірання ^30 %) —6. Сярэдняя колькасць сутак з мяцеліцай за год 10, макс,— 19, з туманам адпаведна 63 і 87, з навальніцай 32 і 47, з градам 2 і 5 сут. За год у сярэднім бывае 12 сут з галалёдам і 21 сут з шэранпю. в. Р. Жумар. ГАНЦАВІЦКІ ЛЯСГАС, па тэр. Ганцавіцкага р-на. Арганізаваны ў 1939. 9 лясніцтваў. Пл. 101,4 тыс. га, у т. л. пад лесам 74 тыс. га (1.1.1978).
Лясы 1-й (16,3 тыс. га) і 2-й (85,1 тыс. га) груп. Хваёвыя займаюць 51,7 %, бярозавыя 24,2, альховыя 16,5, дубовыя 3,5, яловыя 3,5, іншыя 0,6 % укрытай лесам плошчы. Маладнякоў 49,6 %, сярэднеўзроставых 35,3, прыспяваючых 11,9, спелых лясоў 3,2 %. Агульны запас дрэвастою 7,03 млн. м3 (у т. л. спелага 0,43 млн. м3), гадавы прырост драўніны 0,23 млн. м3. Сярэднія ўзрост лясоў 33 гады, банітэт П,7, паўната 0,66. Штогод аб’ём лесасечнага фонду 84 тыс. м3, высечак догляду 54 тыс. м3, лесааднаўленне на пл. 390 га. На тэр. лясгаса Борскі заказнік-жураеіннік і Ялоўскі заказнікжуравіннік.
ГАНЦАВІЦКІ РАЁН. на У Брэсцкай вобл. Пл. 1,7 тыс. км2. Горад Ганцавічы — цэнтр раёна; 36 сельскіх нас. пунктаў, 8 сельсаветаў.
Паверхня нізінная (пераважаюць выш. 150—160 м над узр. м.), належыць да Прыпяцкага Палесся. Агульны нахіл з Пн на Пд. 85 % тэр. раёна з абс. адзнакамі 150—160 м, 13,8 % ніжэй за 150 м. Найвыш. пункт 195,8 м (на Пн раёна, каля в. Шашкі). Найменшая абс. адзнака на паўд.-ўсх. ускраіне раёна, у даліне р. Цна — 145 м пад узр. мора.
Геалагічная б у д о в а і к арысныя в ы к а п н і. У тэктанічных адносінах Г. р. прымеркаваны да паўн. схілу Палескай седлавіны. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту магутнасцю 60—90 м (у ледавіковых лагчынах да 140 м), у складзе якіх адклады сожскага (на ІІн), дняпроўскага і бярэзінскага зледзяненняў. Пад антрапагенавымі ўтварэннямі неагенавыя і палеагенавыя адклады магутнасцю 10— 20 м, мелавыя 30—50 м (на 3 ад г. Ганцавічы размытыя), на У трапляюцца дэвонскія, паўсюдна верхнепратэразой-
Метэаралагічныя паказчыкі за перыяд назірання па Ганцавіцкай метэаралагічнай станцыі
1
11
111
IV
V
VI
VII
V111
IX
X
XI
XII
За год
Тэмпература паветра, °C сярэднясутачнан
-5.7
—4,9
—1.1
6.2
13.1
16.4
18.0
16,6
12.1
6,4
1,1
-3,3
6,2
абсалютны мінімум
—37
—35
—31
-16
—5
—1
0
—6
—20
—25
-29
—37
абсалютны максімум
10
12
21
29
33
35
36
36
31
26
23
12
36
Тэмпература паверхні глебы, °C сярэднясутачная
—6
—6
9
6
15
20
22
19
14
7
1
—я
7
абсалютны мінімум
-41
-39
—34
—16
—5
0
4
1
—4
—19
—27
—31
—41
Сярэдняя тэмпература глебы, °C на глыбіні
0,2 м
0.4
—0,2
—0,4
4,8
11.4
15,5
17,1
15,9
13,1
9,1
4,7
1,4
7,8
0,8 м
2,8
2,0
1,8
3,8
8.6
12,3
14,6
14,8
13,4
10,6
7,4
4,3
8.0
3,2 м
6,7
5,6
4.9
4.6
5,8
7,7
9,7
11,1
11,6
11,1
10,0
8,3
8,1
Сярэдняя скорасдь ветру, м/с
3,8
3,7
3,8
3,5
3,1
3,0
2,8
2,7
2,8
3,1
3,8
3,9
3,3
Сярэдняя колькасць сутак са скорасцю ветру 15 м/с і больш
0,5
0,1
0,6
0,9
0,1
0,3
0,0
0,4
0,4
0,3
0,4
0,3
4,3
Сярэдняя адносная вільготнасць паветра, %
86
84
79
74
70
72
75
79
82
84
88
88
80
Сярэдняя колькасць ападкаў, мм