Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Тв.: Влнянне экологпческнх услошій на фнзнологшо культурных растенпй.— Мн.. 1962; Фпзпологнческое влпянпе ііонов хлора на растення.— Мн., 1968; Перенос нонов через мембраны растнтельных клеток,— Мн., 1977 (разам з У. М. Юрыным, С. Г. Галакціёнавым); Фізіялогія і біяхімія бульбы.— Мн„ 1979 (разам з A. С. Вечарам); Фнзнологня картофеля.— М., 1979 (у сааўт.); Fizjologia i biochemia Ziemniaka,— Warszawa, 1977 (y сааўт.).
ГАПАЛАСІФОН (Hapalosiphon), род ніткаватых сіне-зялёных водарасцей сям. стыганемавых. Вядомы 12 відаў і каля 10 форм, пашыраных пераважна ў вадаёмах. У СССР 5 відаў. На Беларусі ў Прыпяці адзначаны Г. к р ы п і ч н ы (Н. fontinalis).
Ніткі аднаабо ўсебаковагалінастыя, утвараюць распасцёртыя сінявата-зялёныя ці карычневыя дзярнінкі 1-—3 мм таўшчынёіі. Трыхомы аднарадныя, месцамі двухабо трохрадныя. Асноўныя ніткі галінастыя, 8—24 мкм шыр.. сцелюцца. Галінаванне сапраўднае, радзей несапраўднае. Галінкі 8—12 мкм шыр.. аднарадныя, з цыліндрычных ці квадратных клетак. Похвы трыхомаў шырокія, бясколерныя або жоўта-карычневыя. Гетэрацысты інтэркалярныя. бясколерныя або жоўта-карычневыя. Гармагоніі на канцах галінак. доўгія (да 300 мкм) і вузкія. Марфалагічпа зменлівы від.
Т. М. Міхеева. ГАПАЛОПІЛ (Hapalopilus), род губавых базідыялыіых грыбоў сям. паліпоравых. Вядома каля 10 відаў, пашыраных пераважна ў Еўразіі і ІІаўн. Амерыцы. У СССР 7 відаў, з іх па Беларусі 4. Сапратрофы, Растуць у лясах на ствалах, павале і пнях хвойных і лісцевых парод. Выклікаюць белую гніль драўніны.
Г. гнездавальны (Н. nidulans) трапляецца часта. Mae сядзячыя або распасцёрта-адагнутыя, ныркападобныя, каля асновы расшыраныя. з прытупленым краем пладовыя целы даўж. 8—9 см, размешчаныя ў радок ці чарапіцападобна. Паверхня іх няроўная. шурпатая.
ледзь апушаная, рыжаватаабо буравата-гліністая. Тканка мяккая, слабавалакністая, жоўтаскурыстая, потым коркавая. Гіменафор трубчасты, зеленаваты. Трубачкі даўж. 1 см, танкасценныя. Поры няправільныя. круглаватыя або круглавата-вуглаватыя, 2—3 на 1 мм. Споры эліпсоідныя, бясколерныя. Г. ж о ўты (Н. croceus) выяўлены ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях. Пладовыя целы яго падушкападобныя або пляскатыя, даўж. 3—15 см. Паверхня злёгку апушаная, потым голая, маршчакаватая, крэмава-аранжавая, каля асновы бураватая. Тканка губчатая, валакніста-мясістая, аднаго колеру з паверхняй. Гіменафор цёмна-фіялетавы. Трубачкі даўж. 0,5—1 см. Поры круглаватыя, з ярка-аранжавымі краямі, 2 на 1 мм. Споры шырокаэліпсоідныя. У Г. валакн і с т a г a (Н. i ibrillosus) пладовыя целы даўж. 2—12 см, сядзячыя або распасцёрта-адагнутыя, пляскатыя, зрэдку з бугарком, іншы раз звужаныя ў зачаткавую ножку. Паверхня іх лямцава-замшэлая, потым амаль голая, з грубаватымі, прыціснутымі шчацінкамі, аранжавая, іржавая або цагельна-чырвоная. Тканка мясіста-валакністая, пры высыханні цвёрдая, ломкая. Гіменафор аранжавы, звычайна з залаціста-жоўтым адлівам. Трубачкі даўж. 0,2—0,6 см, спачатку суцэльнакрайнія, потым звілістаразарваныя. Поры круглавата-вуглаватыя, 1—2 на 1 мм. Споры з кроплямі алею. Г. залацісты (Н. aurantiacus) выяўлены ў Мінскай і Брэсцкай абласцях. Пладовыя целы даўж. 3—9 см, шчыльна прымацаваныя, мясіста-скурыстыя, распасцёртыя, аранжава-жоўтыя, ружавата-аранжавыя або цагельныя, з вузкім. апушаным краем. Тканка мяккая, пры засыханні цвёрдая і вельмі ломкая. Гіменафор аранжава-жоўты. Трубачкі даўж. да 0,2 см, танкасценныя. Поры спачатку сеткаватыя, потым вуглаватыя, выцягнутыя, 2—3 на 1 мм. Споры падоўжана-эліпсоідныя.
Б.М. Прусакова. ГАПЛАДРАСУС (Haplodrassus). род павукоў сям. гнафазідаў. У фауне Еўрап. ч. СССР зарэгістраваны 7 відаў. На Беларусі адзначаны 2 віды. Н. cognatus даўж. да 7 мм. па краі галавагрудзей чорная аблямоўка. Жыве пад карой дрэў у хваёвых лясах. Н. signifer даўж. да 6 мм, трапляецца пад камянямі, у моху.
ГАР. выпаленае месца ў лесе, пажарышча. Наўмысна выпаленыя ўчасткі ў старажытнасці выкарыстоўваліся на Беларусі на мэты земляробства. У БССР штучнае выпальванне лясоў забаронена; на Г., якія ўзніклі стыхійна, лес аднаўляюць штучнымі пасадкамі ці пакідаюць іх для самааднаўлення расліннасці.
ГАРА, узвышэнне зямной паверхні з выразнымі схіламі і падэшвай. На Беларусі Г.— часцей за ўсё найвышэйшы пункт узвышша, схілы якога звычайна не вызначаюцца вял. стромкасцю. У народзе традыцыйпа Г. называюць высокі ўзгорак, хоць абс. вышыня яго не заўсёды дасягае 200 м над узр. мора. Генезіс Г. на Беларусі звязаны з дзейнасцю ледавікоў, якія па месцы невысокіх падняццяў нагрувасцілі марэнны матэрыял магутнасцю да некалькіх дзесяткаў, радзей больш за 100 м. Най-
X. С. Гарагляд.
большыя Г. на Беларусі: Дзяржынская 345 м, Лысая 342 м, Маяк 335 м, Замкавая 323 м, Мілідаўская 320 м, Гаршэва 296 м (пра кожную гл. адпаведны арт.).
ГАРА МАЯКОВА, радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу за 2,7 км на ПнЗ ад в. Дворышча Валожынскага р-на. Паклад у выглядзе асобных збліжаных 6 лінз звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі сожскага зледзянення. Разведаныя запасы 1,1 млн. м5. Жвіру памерам больш за 5 мм у пясчана-жвіровым матэрыяле 22—71 %, гліністых і пылаватых часцінак у жвіры0,7—4,7 %, у пяску-адсеве 0,6—4,8 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,5—19 м, ускрышы 0,1—7 м. Жвір і пясок прыдатпыя на выраб бетонаў і буд. раствораў. Радовішча распрацоўваецца Белміжкалгасбудам.
ГАРА ТАВАРНАЯ, радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу за 1 км на Пп ад в. Перкавічы Камянецкага р-на. Паклад у выглядзе 3 лінз звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Папярэдне ацэпеныя запасы 15,8 млн. м3, перспектыўныя 12,8 млн. м3. Жвіру буйней за 5 мм у пясчана-жвіровым матэрыяле 15—64 %. Магутнасць карыспай тоўшчы 1,7—17.7 м, ускрышы (супесь) 6—8 м. Пяскі прыдатныя для буд. раствораў, жвір — на вытв-сць бетону. Радовішча не распрацоўваецца.
ГАРАГЛЯД Харытон Сцяпанавіч (н. 11.10.1898, в. Стахава Столінскага р-на), беларускі сав. вучоны ў ranine агульнай і сан. ветэрынарыі. Акад. АН БССР (1950), Акадэміі с.-г. навук БССР (1957—61), д-р вет. н., праф. (1939). Засл. дз. нав. БССР (1949). Чл. КПСС з 1946. Скончыў Кіеўскі ветэрынарна-зоатэхн. ін-т (1925). Удзельнік Грамадз. вайны. 3 1938 — дацэнт, праф., заг. кафедры, дэкан Віцебскага вет. ін-та. У 1941—44 у Троіцкім вет. ін-це (Чэлябінская вобл.), з 1945 заг. кафедры Віцебскага вет. ін-та. дырэктар Ін-та жывёлагадоўлі АН БССР, заг. аддзела. нам. дырэктара Бел. п.-д.
іп-та эксперым. ветэрыпарыі, з 1970 навук. кансультант гэтага ін-та. Распрацаваў метад ветэрынарна-сан. экспертызы і ацэнкі рыбапрадуктаў, тлушчаў і прадуктаў расліннага паходжання. Прапанаваў метады вызначэння прыроды жоўцевых пігментаў у мясе, альдэгідаў у тлушчах. Даследаваў пытанні эпізааталогіі і дыягностыкі трыхінелёзу, выявіў ролю хатніх кошак як біял. індыкатараў трыхінелёзу ў гаспадарках, распрацаваў метад гетэрагеннага донарства ў жывёлагадоўлі і апарат для абеззаражвання мяса пры прамысл. перапрацоўцы.
Тв.: Болезнн н вреднтелн рыб.-— М., 1955; Трнхннеллёз сельскохозяйственных жнвотных н его профіілактііка.— Мн., 1959; Ветерннарно-саннтарная экспертнза с основамн технологнн продуктов жнвотноводства.— М., 1960 (разам з В. П. Каражнавым, Я. II. Шліпаковым); Ветерннарно-саннтарные нсследовання продуктов жнвотноводства п растенневодства.— Мн., 1962Болезнн днкнх жнвотных.— Мн.. 1971; Ветерннарно-саннтарная экспертнза с основамн технологнн переработкн продуктов жнвотноводства.— 2 нзд.— М., 1981 (у сааўт.).
ГАРАДЗЁЙІКА, рака, правы прыток Ушы (бас. Нёмана), у Стаўбцоўскім і Нясвіжскім р-нах. Даўж. 10 км. Пачынаецца каля в. Новая Вёска (Стаўбцоўскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 °/оо. Вадазбор (53 км2) раўнінны, пад лесам 9 %. На рацэ г. п. Гарадзея.
ГАРАДЗЁЦКАЕ БАЛОТА, нізіннага тыпу. на ПдУ Рагачоўскага р-на, у вадазборы р. Ржаўка. Пл. 1,5 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,3 тыс. га. Глыб. торфу да 7,2 м, сярэдняя 3,1 м, ступень распаду 35 %, попельнасць 11 %. 3 першапачатковых запасаў (8.5 млн. т) на 1.1.1978 заставалася 4,9 млн. т. На 600 га торф здабываецца на паліва і ўгнаепне. Астатпяя пл. асушана дрэпажом. выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
ГАРАДЗЁЦКІ ІІАРК, на хутары Гарадзец Шаркоўшчыпскага р-на. Закладзены ў 2-й пал. 19 ст. Пл. каля 10 га. ІІарк пейзажны. Стварэіппо кампазіцыі садзейнічаў своеасаблівы рэльеф. На тэр. парку р. Мнюта ўтварае тры меандры. На высокім левым беразе размешчаны 1-павярховы сядзібны дом з 2-павярховай цэнтр. часткай. Перад домам партэр у форме эліпса. У бок ракі будынак арыентаваны відавым балконам. За ракой па восі будынка паляна з групамі бяроз і вадаём. Па перыметры парку пасадкі мясц. лісцевых парод з асобнымі елкамі. У парку растуць елка калючая блакітная, лістоўніца еўрап., вярба белая ніцая і дэкар.
кусты — спірэя, шыпшына, бэз і інш. Належыць саўгасу «Гарадзец».
ГАРАДЗЁЧАНКА, рака, левы прыток Нясеты (бас. Ольсы), у Клічаўскім р-не. Даўж. 15 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %0. На ўсім працягу каналізаваная. Вадазбор (65 км2) у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, пад лесам 21 %. ГАРАДЗЁЧНА, назва р. Дахлоўка ў верхнім цячэнні.
ГАРАДЗІШЧА, Н е г р а з а, возера ў Лепельскім р-не, у бас. р. Ладасна. Пл. 0,8 км2. Даўж. 2,39 км, найб. шыр. 0,7 км, найб. глыб. 3,4 м, сярэдпяя 2 м. Аб’ём вады 1,57 млн. м3. Вадазбор (8,3 км2) дробнаўзгорысты, пераважна разараны.
Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнута з ПнУ на ПдЗ. Схілы выш. 6—8 м, спадзістыя, сугліністыя, разараныя. Берагавая лінія (даўж. 5,6 км) слабазвілістая. Берагі пясчаныя, выш. 0,4—0,6 м, на 3 сплавінныя. Пойма забалочаная, на 3 тарфяністая, пад хмызняком. Дно плоскае, уздоўж усх. берагоў да глыб. 2 м выслана пяском, глыбей дэтрытавымі сапрапелямі. Мінералізацыя вады да 220 мг/л. празрыстасць 1,4 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: на Пн выцякае ручай у воз. Ладасна. Зарастае па ўсёй плошчы (гарлачык, рдзесты, эладэя). Водзяцца карась, лінь, шчупак, акунь, плотка. На зах. беразе в. Стараселле.
М. М. Курловіч. ГАРАДЗІШЧА, востраў на Богінскім возеры, помнік прыроды мясц. значэння (з 1977) у Браслаўскім р-не. Пл. 7,5 га. Рэльеф узгорысты. У складзе расліннага покрыва дуб, ясень. ліпа драбналістая; у падлеску глог, брызгліна еўрап., рабіна, чаромха. Захаваліся рэшткі стараж. гарадзішча 9—12 ст. Mae культурнапазнавальнае, навук. і эстэт. значэнне.